• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Так, пры разглядзе прававой арганізацыі народаў, Ф. Скарына вылучае закон касмічны (“закон прйроженый”) і закон грамадскі (“закон пісаны”): “Людьское естество двояким законом бываеть справовано: от Господа Бога, то ест прироженым, а написаным” 12.
    Няцяжка заўважыць, якое першаступеннае значэнне надае беларускі мысліцель “прироженому закону”, што ўваходзіў у практыку Сярэдневякоўя пад назвай натуральнага права. Фама Аквінскі і іншыя айцы царквы, як
    я Пар.: Кананічны тэкст: “Все естество ангельское безпрсстани славить пресвятое имя Твое, Ійсусс, на небеси. свять, святъ, свять вопіюшс: мы же грсшни на земли бренными оустнами вопісмь: Аллйлуіа” // Канонник. М.: Изд-с Московской патриархии, 1986. С. 68-69; Православный молитвослов и псалтырь. М.: Изд-с Московской патриархии, 1988. С. 52; Сборник акафистов. М.: Содействие, 1992. С. 76.
    ’ Богословско-литургический словарь // Мин. Епарх. ведомости. 1989. № 15 (ноябрь-декабрь). С. 20-22.
    "’ Скарына Ф. Творы. С. 92.
    " Тамсама. С. 52.
    12 Тамсама. С. 62.
    68
    адзначае С. Ф. Сокал, выводзілі асновы натуральнага права з вечнага закону божай мудрасці, які выступае ў якасці універсальнага закону сусвету 13.
    “Закон прироженый”, натуральны закон, уяўляе сабой сукупнасць спрад-вечных і агульначалавечых прынцыпаў, правіл і каштоўнасцей, што выні-каюць з самой прыроды чалавека: “Закон прироженый в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети” 14.
    “Закон прироженый, — развівае сваю думку асветнік, — написан ест в серии единого [індывідуальнага. — А.Я.} — кожного человека... от зачала убо веков, егда сотворил Бог первого человека, написал ест закон сей в серии его”. 1 сутнасць гэтага закона надзвычай простая і зразумелая кожнаму: “Палюбі бліжняга твайго, як самога сябе” (Мф., 22; 39) 15.
    Тэзіс Ф. Скарыны аб тым, што менавіта на аснове норм ідэальнага, “прыроджанага права” павінна распрацоўвацца “права пісанае”, быў надзвычай надзённым для XVI ст., у часы актыўнай заканадаўчай дзейнасці Вялі-кага Княства Літоўскага.
    Прынята лічыць, што “закон пісаны” традыцыйна выводзіцца з дэка-лога на скрыжалях Маісея. Пры гэтым Ф. Скарына вылучае складаную іерархію ў “пісаным законе”. На першае месца ён ставіць закон Маісея і Святога Евангелля як універсальныя законы светабудовы, вылучаючы пры гэтым закон Новага Запавету, заснаванага на законе любві, як больш даска-налы. Да іх ён далучае законы святых айцоў як законы духоўныя (працяг законаў універсальных). Ніжэйшымі ў іерархіі размяшчаюцца законы свец-кія, якія павінны зыходзіць з законаў духоўных і ім падпарадкоўвацца.
    “Закон же написаный, —- гаворыцца ў прадмове Ф. Скарыны, — или от Бога ест даный, яко суть книги Моисеовы и светое Евангелие, или от людей уставленый, яко суть правила светих отець на сборех пописаные, и правила земская, еже единый народ с своими старейшинами ухвалили суть подле, яко же ся им налепей видело быти” 16.
    У юрыдычнай практыцы XVI ст. пад паняццем “пісанага права” зама-цавалася значэнне сістэмы норм свецкага права.
    Трэба адзначыць, што ў тагачасным працэсуальным кодэксе вяршэн-ства духоўнага закона ў немалой ступені ўлічвалася. Так, у першай рэдак-цыі Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529), як заўважае 1. Юхо 17, суд-дзям дазвалялася пры адсутнасці пэўнай юрыдычнай нормы вырашаць спрэчнае пытанне “водлуг старого обычая” (разд. VI, арт. I). Паказальна, што ў 1536 і 1583 гг. у рэдакцыях Статута такая фармулёўка знікае.
    15 Сокал С. Ф. "Закон прироженый” // Францыск Скарына і яго час. Мн., 1988. С. 337.
    14 Скарына Ф. Творы. С. 62.
    15 Новы Запавст і Псальмы. Таронта, 1991.
    16 Скарына Ф. Творы. С. 64.
    17 Юхо I. Хто склаў Літоўскі Статут // Беларусь. 1958. №. 3. С. 31.
    69
    Усе гэтыя акалічнасці, на нашу думку, могуць быць яшчэ адным ускос-ным аргументам на карысць выказанага ў навуковай літаратуры меркаван-ня, што Ф. Скарына меў непасрэднае дачыненне да падрыхтоўкі першай рэдакцыі Статута Вялікага Княства Літоўскага 18.
    Надзвычайнае багацце азначэнняў, якімі характарызуе Ф. Скарына закон у “Сказанні...” да Другазаконня: “почтивый [высакародны], справедливый, можный [пасільны для выканання], потребный, пожиточный [агуль-наўжывальны], подле прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный, не имея в собе закритости [без сакрэтных артыкулаў], не к пожитку единого [індывідуальнага] человека, но к посполитому доброму написаный” 19, — гаворыць аб тым, што радкі гэтыя мог пісаць толькі дас-ведчаны прававед.
    Мову зацікаўленага правазнаўцы мы назіраем і пры характарыстыцы Ф. Скарынам усей разнастайнасці відаў свецкага права, сярод якіх ён вы-лучае “посполітое, языческое, царское, рицерское или военное, местьское, морское, купецькое”і інш.
    У заключэнне даючы гісторыка-філасофскае тлумачэнне з’яўленню “пісанага права”, Ф. Скарына - правазнаўца, што важна адзначыць, помніць пра іерархічную падпарадкаванасць яго закону духоўнаму. Закон даецца, паводле Ф. Скарыны, “для людзей злых, абы боячися казни, усмирили смелость свою и моци не имели иным ушкодити, и абы добрый межи злыми в покои жити могли”.
    Для беларускага філосафа іерархічны прынцып све'габудовы, падпарад-каванне ніжэйшага вышэйшаму, духоўнаму, — гэта і слова і справа.
    Ф. Скарына ў сваёй шматграннай асветніцкай, біблейска-перакладчыц-кай, выдавецкай дзейнасці стаяў ля вытокаў станаўлення нацыянальнай літаратурнай мовы, у сваёй лінгвістычнай палітыцы ён паспеў зрабіць за цэлае пакаленне моўных рэфарматараў і пісьменнікаў і ў далёкім ужо ад нас XVI ст. сваёй таленавітай моватворчасцю здолеў узняць родную мову на вышыню найдасканалейшай літаратурнай мовы Еўропы. Мовы нашых суседзяў паспеюць, як вядома, дасягнуць узроўню адпаведнай кніжнасці і літаратурнай функцыянальна-стылявой дыферэнцыраванасці стагоддзямі пазней.
    У дальнабачнай скарынаўскай моватворчасці, у стваральнікаў Статута Вялікага Княства Літоўскага, у знакамітых лексікографаў і граматыстаў, прадаўжальнікаў справы славутага пачынальніка, глыбока ўгаданы зыход-ныя патэнцыі беларускага літаратурна-кніжнага слова, прадвызначаны ма-гістральны накірунак яго развіцця, што пазней жывіла гістарычную памяць народа ў часы нацыянальнага ўціску і ў перыяды адраджэння.
    18 Полымя. 1996. № 11.
    19 Скарына Ф. Творы. С. 64.
    70
    Наша сучасная літарагурная мова не набрала яшчэ былой сваей моцы, і прычына таму — малая ўвага да скарынаўскага напрамку развіцця, што не аднойчы адзначалі ў сваіх працах Я. Ф. Карскі, I. В. Воўк-Левановіч, Г. А. Цыхун і іншыя айчынныя мовазнаўцы.
    У скарынаўскай прадмове да Псалтыра мы знаходзім, хай сабе і аднос-на скупа выкладзеныя, палажэнні, якія пры іх уважлівай расшыфроўцы дастаткова пэўна вызначаюць моватворчую пазіцыю асветніка. Вось гэта прынцыпова важнае для нас палажэнне: “...повелел есми Псалтырю тиснута рускыми словами, а словенскым языком напред..., к пожитку посполитого доброго, наболей с тое причины, иже мя милостивый Бог с того языка на свет пустил”, — дапоўненае вельмі істотным удакладненнем: “...иные слова, которые суть з Псалтыри неразумный простым людем, найдуть е на боцехрускіш языком, что которое слово знаменуеть” (курсіў наш. — А. Я.). Выказванне гэтае не пакідае ніякай двухсэнсоўнасці адносна моўных крыніц, роўнадзеючай якіх з’явілася літаратурная мова Ф. Скарыны.
    Што гэта за крыніцы, на якіх будаваў сваю стылявую практыку Ф. Ска-рына? Над згаданымі выразамі: “рускыми словами”, ці “рускым языком” “иже мя милостивый Бог” “на свет пустил” — угадваецца, бясспрэчна, родная, г. зн. тагачасная беларуская мова.
    “Словенский язык” — гэта агульнапрыняты па тым часе тэрмін цар-коўнаславянскай мовы, яшчэ нядаўна агульналітаратурнай мовы ўсяго сла-вянскага свету, на аснове якой складваліся пазней літаратурныя мовы сла-вянскіх народаў. Значыць, Ф. Скарынам быў абраны класічны шлях мова-ўтварэння, які ў аналагічных умовах лаціны — у раманскім свеце ці фарсі — у персідскім даў узоры высокаразвітых нацыянальных літаратурных моваў. 3 усяго вышэйадзначанага вынікае, што ў мове Ф. Скарыны павінны спра-чацца і ўзаемадзейнічаць некалькі стыхій. I як элементарнае, мы павінны дапусціць прысутнасць у ёй царкоўнаславянскага пласта, вельмі важнага для фарміравання высокага кніжнарытарычнага, царкоўнатэалагічнага сты-лю.
    Лінгвістычныя погляды Ф. Скарыны настолькі эклектычна інтэрпрэта-ваны ў ранейшай літаратуры, што ў адносінах да пытання яго моўнай па-літыкі суседнічалі нярэдка ўзаемавыключальныя думкі. У адшуканні нібы-та кампраміснага рашэння адносна мовы твораў і перакладаў Ф. Скарыны як царкоўнаславянскай беларускай рэдакцыі даследчыцкая думка не аднойчы гублялася (і пераставала працаваць) у лабірынце ўласнай антынамічнасці. Панаваў поўны разнабой у вызначэнні моўнай асновы твораў Ф. Скарыны. Так, С. Б. Ліндэ, А. I. Сабалеўскі, I. В. Воўк-Левановіч, А. В. Флароўскі, А. Мартэль лічылі мову скарынаўскіх выданняў царкоўнаславянскай, іх апа-ненты — П. У. Уладзіміраў, Ц. П. Ломцеў, М. А. Алексютовіч — наадварот, абсалютызавалі яе як мову чыста народную.
    71
    У дадзеным выпадку, думаецца, праўда за тымі лінгвістамі, якія лічаць Ф. Скарыну паслядоўным моўным рэфарматарам, што абгрунтоўваў у сваей моўнай канцэпцыі класічны шлях станаўлення літаратурнай мовы. Га-ворка, вядома, павінна ісці не пра знешнія фактары і абставіны, а менавіта пра свядомую моўную палітыку.
    Сённяшняе пакаленне скарыназнаўцаў, думаецца, стаіць бліжэй да ісціны, лічачы мову Ф. Скарыны своеасаблівым тыпам царкоўнаславянскай беларускай пісьмовай мовы, аналага якой немагчыма знайсці ў ніводнага з славян. Мова перакладаў айчыннага біблеіста, можна сказаць, займала са-мае крайняе становішча сярод рэдакцый стараславянскай мовы і фактычна аказалася неабходным звяном у працэсе суіснавання царкоўнаславянскай і беларускай моваў у сферы рэлігійнага ўжытку. Усё гэта, паўтараем, тлума-чыцца толькі глыбокапрадбачлівым скарынаўскім разумением шляхоў раз-віцця роднай мовы, існаваннем у асветніка ўласна прадуманай мовазнаўчай канцэпцыі.
    Ф. Скарына з яго чуйным слыхам да ўнутраных законаў мовы не толькі ішоў услед за моўным працэсам, але ў нечым прадвызначаў, накіроўваў яго. Ён робіць царкоўнаславянскую кніжнасць асновай стылістыкі сваіх выдан-няў, каб надаць рэлігійным тэкстам узнёсласць і ўрачыстасць, высокий куль-турай сваёй моватворчасці садзейнічаючы развіццю функцыянальна-стыля-вой ірадацыі старабеларускай мовы.