• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    У XIV-XV стст. гэтыя абставіны не выглядалі істотнымі, але ўжо ў XVI ст. (асабліва напрыканцы яго) яны з’явіліся тым дадаткам, які грунтоўна пераважыў у справе адкрыцця магчымасцей для каталіцкай навалы і з’яў-лення уніяцтва. Але раней з’явіўся Францыск Скарына.
    Апосталу беларускай культуры ўдалося спалучыць тое агульнае разумение духоўнасці, што існавала на зямлі Сярэдзіннай Еўропы (маецца на ўвазе тэрыторыя Беларусі, Паўднёвай Літвы — Літвы этнічнай — і Паў-ночнай Украіны) і той новай гуманістычнай дактрыны, што прынесла з сабой магутная хваля Рэнесанса, якая прыйшла з Захаду. I па таямніцы свай-го паходжання, і па адносінах да галоўных канфесій, якія напаўнялі сваім духоўным святлом, і сваімі духоўнымі наказамі Скарына яскрава выявіў ад-чуванне сваёй Сярэдзіннай зямлі і пабудаваў ідэальную парадигму адносін чалавека да свету на доўгія стагоддзі наперад.
    Не будзем спрачацца наконт дакладнага азначэння імя Скарыны. Апош-нія даследаванні Г. Галенчанкі6 даволі аргументавана даказваюць сапраўд-насць імя Францішак (Францыск). 3 пункту гледжання сучасных культура-логіі і сацыялогіі ўсё-такі самым галоўным аргументам з’яўляецца тое, што сам Скарына называе сябе ва ўсіх сваіх выданнях Францыскам (Фран-цішкам).
    У той жа час даследаванні, якія абгрунтоўваюць праваслаўныя карані Скарыны, яго сям’і таксама ўяўляюцца дастаткова верагоднымі. “Вся семья Скорин была православной. Это можно судить по именам членов их семьи, а также по тому, что во время рождения Скорины ни в Полоцке, ни в его окрестностях еще не было ни одного римо-католического костела...”7
    Дзейнасць Скарыны не сведчыць напрямую, што ён быў праваслаў-ным. Таксама сцвярджэнні, што ён быў католікам, не падмацоўваюцца пе-раканальнымі аргументам!. Але вынікі яго вялікай дзейнасці сведчаць, што яму ўдалося спалучыць, сінтэзаваць у адно цэлае не толькі духоўны во-пыт усходнеславянскіх продкаў (нагадаем хаця б знакаміты зварот: “братия мая Русь” — як выраз традыцыі калектывісцкага светапогляду, які
    6 Галснчанка Г. Кансц застарэлага міфа: Новы дакумснт пра Скарыну // Полацк: Карані нашага радавода. Полацк, 1996. С. 72-77.
    7 О. прот. Мих. Уляхин. Полная биография Георгия (Доктора медицинских и свободных наук Франциска) Скорины. Полоцк, 1994. С. 2.
    56
    ўжывалі продкі ўсходніх славян з векапомных часоў), але і хрысціянскія традыцыі і найноўшы рух думкі эпохі Адраджэння. Вельмі важна адзна-чыць, што асветніцтва Ф. Скарыны не элімініравала класічнага хрысціян-скага погляду. Нарадзіўшыся ў час, калі хрысціянскія ўяўленні толькі ўка-раняліся ў яго краіне (Беларусь напрыканцы XV ст. яшчэ адставала ад За-хаду ў сэнсе распаўсюджання рэнесансавых адчуванняў), Скарына збярог бачанне свету, у якім пераважае раннехрысціянская цэльнасць быцця.
    Ідэя акцэнтавання рэнесансавай “нахіленасці” творчасці Скарыны, якая ўкаранілася ў айчыннай навуковай літаратуры, павінна паступова перагле-джвацца. Таму што вялікі мысліцель перш за ўсё імкнуўся збалансаваць хрысціянскія погляды з адраджэнцкім разумением чалавека і перанесці тэта на рэальнае, зямное быццё чалавека. Але ён, зразумела, заўсёды прытрым-ліваецца Свяшчэннага Пісання, і яго гуманізм уключае ў сябе хрысціянскае адчуванне свету. “Да совершен будет человек божий и на всяко дело добро уготован”, — падкрэслівае Скарына, і актыўнасць адраджэнцкага бачання чалавека тут зліваецца з зыходным боскім (г. зн. найвышэйшым) ідэалам дасканаласці як кропкай адліку і крытэрыем апошняй.
    Такім чынам, перад намі паўстае Вышэйшае разумение чалавека як моцнай і адказнай істоты, істоты разумнай (уплыў Адраджэння) і накірава-най на дасягненне вышэйшай духоўнай дасканаласці, ідэалам якой з’яўля-ецца боскі пачатак (уплыў раннехрысціянскай традыцыі).
    Сінкрэтычныя палажэнні Скарыны, яго разумение духоўнасці, яго ары-ентаванасць на вышэйшую дасканаласць парадзілі, па сутнасці, новую тра-дыцыю ў духоўным разуменні свету ва ўсходніх славян. Гэта тычьщца, перш за ўсё, разумения Радзімы і роднай мовы, а па-другое, разумения даскана-ласці чалавека і шляхоў да яе набыцця.
    Радзіма — гэта вельмі складанае паняцце. Яно пачынаецца, як вядома, з канкрэтнага прыроднага асяроддзя, месца, дзе ажыццяўляецца дзейнасць чалавека, але яна ўмяшчае ў сябе і сукупнасць жьщцёва важных каштоў-насцей і сэнсаў, якія звязваюць чалавека з асяроддзем.
    У духоўным сэнсе можна лічыць, што паняцце Радзімы ўключае ў сябе, пераважным чынам, і сферу таго духоўнага асяроддзя, у якім чалавек рэалі-зуе сваю самабытнасць і сваю самасвядомасць. Такім чынам, у аснове ўяў-ленняў чалавека аб Радзіме ляжыць адчуванне роднай культуры, тых ду-хоўных першапачаткаў, якія ўжыты свядомасцю чалавека з малых гадоў і якія ён у сукупнасці з цэннасна-ацэначна перапрацаванай яго свядомасцю, родным природным асяроддзем адчувае як праяву сваёй самасці, з аднаго боку, і ўяўленні аб сваёй рэпрэзентатыўнасці як члена дадзенага сацыяль-на-прыроднага асяроддзя, з другога.
    Адсюль тыя асаблівыя адносіны да Айчыны, тое дамінуючае пачуццё любові да Радзімы, якое з’яўлялася характарыстыкай сапраўднага чалаве-
    ка і якое з ланідарнай філасофскай дакладнасцю ўдалося абагульніць вялі-каму лідэру беларускага Адраджэння: “...и люди, игде зродилися и ускорм-лены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають” 8.
    Паказальна, што філасофія Скарыны не мела выраз у канцэптуальнай, “чиста” філасофскай дактрыны (як і принята было ва ўсходніх славян), яна спалучалася з асветніцкай ідэалогіяй, зместам якой было элітнае існаванне раннехрысціянскіх і рэнесансавых ідэалаў. У прадмове Ф. Скарыны “во всю бивлию рускаго языка” як бы канцэнтруецца філасофскі погляд на свет, на чалавечую дасканаласць; тут таксама змешчаны такі стрыжань маральнага засваення свету, што ён можа лічыцца пачаткам “маральнай філасофіі” но-вага веку.
    “В сей книзе всее прироженое мудрости зачало и конець; бог вседержитель познавай бываеть. В сей книзе вси законы и права, ими же люде на земли справоватися имають, пописаны суть. В сей книзе лекарства душевные и телесные зуполне знайдете. Ту навчение филозофии добронравное, яко любити для самого себе и ближнего для бога, имамы. Ту справа всякого собрания людского и всякого і'рада, еже верою, соединением ласки и згодою посполитое доброе помножено бываеть” ’.
    Прашу прабачэння ў паважанага чытача за доўгую цытату, але, на наш погляд, яна канцэнтравана перадае разумение апосталам беларускай духоў-насці гарманічных адносін свету і чалавека.
    Гэта разумение мяккае, разумнае і памяркоўнае, з людскою ласкаю, іншымі словамі, па-беларуску, у рэчышчы ментальнасці беларускага этна-су, асноўных рысаў праяўлення яго нацыянальнага характару. Маральны стрыжань дактрыны Ф. Скарыны 10 арганічна спалучаецца з верай (і, такім чинам, з найбольш дасканалымі, агульначалавечымі каштоўнасцямі), з эс-тэтычным бачаннем свету.
    Эстэтычная спадчына Ф. Скарыны, таксама дастаткова распрацаваная " ў нашай літаратуры, сведчыць аб тым, што ў дактрыне Скарыны этычны ідэал супадае з эстэтычным, што прыгожае ў ёй цесна, арганічна спалучаецца з грамадскім дабром, з любоўю да Радзімы, мудрасцю. Славутая прад-мова да кнігі “Юдзіф”: “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя...” — умяшчае ў сабе глыбокі агульнафіласофскі, спецы-фічна этычны і эстэтычны сэнсы.
    ’ Скарына Ф. Творы. Мн., 1990. С. 45.
    ’ Тамсама. С. 46.
    10 Этычнас ў дактрынс Ф.Скарыны добра распрацавана ў С. А. Падокшына. Гл.: Франциск Скорина. М., 1981; сн жа: Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Бсларусі: Ад Фран-цыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990. і інш.
    " Гл.: Конон В. М. От Ренессанса к классицизму: Становление эстет, мысли в Белоруссии (в XV1-XVII вв.). Мн., 1978; Салссў В. Францыск Скарына і эстэтычны пачатак // Бела-русіка. Мн., 1993. Кн. 1.
    58
    Але выпрацоўваючы сваю магутную поліфанічную дактрыну, Ф. Ска-рына свае разумение духоўнасці ніколі не абмяжоўваў толькі схаластыч-нымі, “навуковымі” мэтамі, — ён заўсёды меў на ўвазе канкрэтныя і жы-выя “запатрабаванні” роднай зямлі і люду, які на ёй жыве. Таму найваж-нейшым адрасатам сваёй дзейнасці ён лічыў тэты люд, найбольш важным вынікам сваіх духоўных пошукаў — садзеянне “...людем простым посполитым к пожитку и ко размножению добрых обычаев...” Падсумоўваючы сказанае, можна лічыць, што Францыск Скарына выступіў, з аднаго боку, як мысліцель, які творча прадоўжыў найбагацейшую старажытнарускую традыцыю, для якой, як падкрэслівае С. Падокшын, характэрны погляд на дадзенае прыродна-сацыяльнае акружэнне скрозь прызму маральна-прыго-жага 12.
    3 другога боку, Францыск Скарына з’явіўся заснавальнікам новай бе-ларускай нацыянальнай культурнай традыцыі. Згодна з гэтай традыцыяй, “лацінскае” бачанне свету становіцца ўпоравень са старажытнарускім на гэтай Сярэдзіннай зямлі і не можа адвяргацца як “чужое” і “варожае”. Згодна з ёй, любы чалавек на гэтай зямлі мае права на сваю веру, і “інаверкі” ні ў якім разе не могуць лічыцца людзьмі другога гатунку.
    Скарынаўская традыцыя засноўваецца і на імкненні да ведаў, якія вы-працавала чалавецтва, лепшыя прадстаўнікі яго на нашай планеце. Але яна мае на ўвазе не толькі максімум духоўнасці ў арганічным (паводле Ф. Ска-рыны) спалучэнні Веры, Ісціны, Дабра і Красы, але і ва ўяўленнях, харак-тэрных для яго роднай Сярэдзіннай зямлі і людзей, якія яе насяляюць. А згодна духу гэтай зямлі, згодна “генію месца”, шлях да духоўнай даска-наласці павінен быць замацаваны ў ментальнасці нашчадкаў “люду паспа-літага” — мякка, памяркоўна, эвалюцыйна, негвалтоўна, з людской любоўю, павагай і ласкай.
    1 яшчэ — талерантнасцю. Францыск Скарына ўсімі сваімі дзеяннямі паказвае, як гэтая важнейшая рыса беларускага нацыянальнага характару фарміруецца на беларускай глебе. Ён стварае дакладнае ўяўленне аб духоў-най атмасферы, якая панавала на Сярэдзіннай зямлі ў XVI ст. Аб гэтым даволі слушна гаворыць і В. Тумаш (Сымон Брага): “...рысы палітычнае й рэлігійнае талеранцыі тагачаснай Беларусі ў сваёй аснове былі ня нейкага вонкавага, заходня-эўрапейскага паходжаньня, а вырасьлі із свае радзімае глебы й традыцыяў, яна вынік найперш мясцовых кулыурна-палітычных працэсаў і абставінаў” 13.
    Прыйшоў час па-новаму чытаць і даследаваць Скарыну. Не адкідаючы наш цяжкі, але небескаштоўны сацыяльны вопыт, абапіраючыся на шмат-