• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    95
    царево — побереть сыны ваша и наделаеть с них езцев и гонъцев, и вста-новить собе воеводы и сотники, и ратае поль своих... и прочая” (64). Мож-на заўважыць, што галоўную функцыю “князей добрых” Скарына бачыць у тым, каб “боронить” “нас от рук поганских” (76).
    Звяртаючы ўвагу на адметнасць судовай улады, у прадмове да кнігі Суддзяў Ізраілевых Ф. Скарына разважае, што суддзі “не справовали суть их, яко цари... но яко ровнии и товариши, раду... даючи и справедливость меж ними чинячи” (75). Ф. Скарына прапануе і своеасаблівы дэмакратыч-ны прынцып фарміравання і дзейнасці органаў улады: “Судьи и справце уставите собе во всех вратах градов ваших, еже господь Бог дасть вам от кажного поколения, да судять людей судом справедливым, и да не уклонятся ни на жадную страну, и да не зрыть на лица, и не приимають даров, понеже дарове ослепляють очи мудрых людей и зменяють слова справедливых” (76). У сваіх меркаваннях аб судовай уладзе Ф. Скарына набліжаецца да ідэі аб неабходнасці стварэння падабенства суда прысяжных: "... о су-дех, естьли бы ся прйгоділа между ними пря, да с обу сторон свою братию хрестиан посадять, и что тые знайдут, да терпят”, — пісаў ён у пасляслоўі да Першага паслання апостала Паўла карынфянам (111).
    Адной з найважнейшых палітычных ідэй, выказаных Ф. Скарынам, з’яў-ляецца ідэя вяршынства закона як права і магчымасць жыць у адпаведнасці з пастаянным законам. У гэтым сэнсе ён падыходзіць да паняцця прававой дзяржавы. Менавіта таму, звяртаючыся “ко всякому человеку: мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому” (22), Ф. Скарына пад-крэсліваў значнасць закона ў грамадстве, пазначаў, што “закон, почтовый, справедливый, можный, потребный, пожиточный, подле прирожения... не имея в собе закритости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написаный” (64) і заклікаў людзей “все обычае закона хранити”, бо “без добрых обычаев не ест мощно почстиве жите людем посполите на земли...” (22).
    Закон у Скарыны, па словах С. А. Падокшына, “выступае як аснова, на якой павінна грунтавацца сацыяльная гармонія, існаваць грамадства. За-цвярджэнне культу закона, павышэнне яго аўтарытэту сведчылі аб гарачым і шчырым імкненні мысліцеля зрабіць законнасць і правапарадак нормай для грамадства” 5.
    Адметнай з’яўляецца думка Ф. Скарыны і аб раўнапраўі розных наро-даў. Абгрунтоўваючы права кожнага народа на існаванне, на сваю зямлю як яго “натуральнае права”, у прадмове да кнігі Юдзіф ён пісаў: “Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в ре-
    Падокшын С. А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Бсларусі. Мн., 1990. С. 193.
    96
    ках, чують виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають” (45). 3 “натуральнага права” Скарына выводзіў і думку аб палітычным раўнапраўі народаў, сутнасць якога ў тым, што “права земская, еже единый кажный народ с своими старейшими ухвалили суть подле, яко же ся им налепей видел быти” (64).
    Шмат месца ў сваіх разважаннях Ф. Скарына адводзіць праблеме палі-тычнага лідэрства. У параўнальнай форме супрацьпастаўлення розных па-літычных лідэраў ён малюе свой ідэал лідэра. I калі Навухаданосара Ф. Скарына характарызуе як ганарыстага сябелюба, які “захотел не токмо царем быти, но и Богом... И для тое речи послал ест з войском Олоферна, воеводу своего, абы подбил все земли под власть его” (43), то зусім іншай асо-бай выглядае мудры Саламон. Заўважаючы каштоўнасць яго думак у прад-мове да Прытчаў Саламона, Скарына як бы падкрэслівае значнасць такой рысы лідэра, як наяўнасць яснай палітычнай праграмы, адпавядаючай усім слаям насельніцтва: “Ест бо в сих притчах сокрита мудрость, якобы моць в драгом камени, и яко злато в земли, и ядро ув ореху... В ней воистину ест дух разумности святый, единый, различный, смысленый, скромный, вымов-ный, движющийся, непоскверненый, истинный, сладкий, чистый, сталый, добротливый и всякую иную имеющий в собе добрую цноту... Притчи или Присловия премудраго Соломона... ко... людям простым посполитым к по-житку и ко розмножению добрых обычаев...” (22).
    Папулярнасць лідэра, як лічыў Ф. Скарына, залежыць ад такіх асабі-стых якасцей, як смеласць, воля, дабрачыннасць, справяддівасць, любоў да радзімы, востры розум і самаадданасць. Адзначаючы, як прыклад, жыццё і дзейнасць Ісуса Навіна, ён пісаў: “А ту и воеводою за живота своего над людми поставил, был убо Исус муж богобойный, справедливый, мудрый, смелый, силный, цнотливый, гразный и щасливый, и у своих справах чуй-ный и порадный” (40). Даволі катэгарычна ставіўся Ф. Скарына да такіх якасцей лідэра, як ганарлівасць, прагнасць, сябелюбства, асабістая карысць. Падкрэсліваючы з пазіцыі “натуральнага права” роўнасць усіх перад пры-родай, ён заўважаў у пасляслоўі да Першага паслання Паўла Цімафею: “Таж о господарех, о рабех и о людех богатых, они же яко ничого на свет не принесоша, тако и [с] собою не воз[ь]муть. Прото, покинувши сребролюбие и гордость, велить чинити добрая дела и в них богатитися” (120). Ад-нак асабліва цікавая думка Ф. Скарыны па праблеме палітычнага лідэрства, на мой погляд, у тым, што ён здолеў вельмі блізка падысці да асэнсавання ідэі аб ролі асветніцтва ў асобе манарха. I тое, што біблейскі Саламон з’яў-ляецца прыкладам сапраўднага лідэра з прычыны яго мудрасці, Скарына абгрунтоўвае так: “И сего ради называется [Саламон] премудрый, понеже мудрейший иных был” (21), бо “просил ест от господа Бога мудрости и
    97
    разума” (20). А “дух разумности” Саламона “ к пожитку и ко розмноже-нию добрых обычаев, абы, научившися мудрости, добре живучи на свете...” (22). I яшчэ адзін прыклад такога адукаванага манарха вызначае ў прадмо-ве да кнігі Ісус Сірахаў Ф. Скарына. Гэта Пталемей Філадэльф, які меў па тых часах вялікую бібліятэку, “таковый убо был милосник наукы и мудрости, иже болей избрал оставити в науце и в книгах вечную славу и паметь свою, нежели в тленных великих царскых сокровищах” (24).
    Ф. Скарына як прадстаўнік умерана-гуманістычных поглядаў быў пры-хільнікам мірнага развіцця палітычнага працэсу. Ён не мог не бачыць, якія цяжкія страты прыносіць палітычнае насілле яго краіне і яго народу. Таму асноўны шлях у вырашэнні палітычных праблем і канфліктаў Ф. Скарына бачыў у згодзе — “с нея же все доЬрое всякому граду и всякому собранию приходит, незгода бо и наибольшие царства разрушаеть”, — пазначыў ён у пасляслоўі да Першага паслання Паўла карынфянам (111). Згода, па яго мер-каваннях, ёсць, перш за ўсё, найлепшы стан палітычнага становішча ў дзяр-жаве, які грунтуецца на любові да ўсіх, на паважанні розных думак, бо “вси вкупе собе суть помощни” (112). Такім чынам, з сённяшняга пункту погля-ду можна адзначыць Ф. Скарыну як прадстаўніка рэфарматарскага накірунку ў палітычным развіцці. Яго рэфарматарскія погляды выразна бачацца і ў шляхах вырашэння ім тагачасных палітычных супярэчнасцей: барацьба “літоўскага” і “рускага” пачаткаў, супрацьстаяння праваслаўя і каталіцтва — “яко имамы жити во добрых обычаех, во соедйненій веры, спомогающе друг друга со всякою любовию, яко разный уды вси едину главу имуще Христа” (115-116). У гэтым выказванні Ф. Скарына прадстае прыхільнікам рэлігійнай уніі як сродку выхаду са складанага ўнутрыпалітычнага стано-вішча.
    Адной з важных асаблівасцей палітычных поглядаў Ф. Скарыны з’яў-ляецца іх сацыяльная накіраванасць. Гэта азначае, што ён адводзіў чалавеку ў палітыцы вядучае месца, у той жа час падкрэсліваючы, што і законы і дзей-насць дзяржавы павінны накіроўвацца для “посполитого доброго”. На яго думку — “без страху божия, без мудрости и без добрых обычаев не ест мощно почстиве жити людем посполите на земли...” (22). Тым самым Скарына дае тлумачэнне, што сацыяльныя фактары: права, рэлігія, культура і іншыя сацыяльныя ўмовы маюць першаснае ўздзеянне на палітычныя з’явы.
    У той самы час Скарына падкрэслівае і актыўную палітычную ролю асобы дзеля агульнага дабрабыту: “...тако каждый хрестианин, свое имея дарование, к посполитого доброго розмножению да уделяеть, наиболей любовь ко всим да соблудаеть, еже ест совершена над все иныя дарования, без нея же ничто проспешно ест”, — пісаў ён у пасляслоўі да Першага паслання Паўла (112). Адной з галоўных палітычных і маральных якасцей гра-мадзяніна Ф. Скарына лічыў патрыятызм. Распавядаючы пра цяжкі лёс
    98
    Юдзіфі, ён адзначаў: “... яко зерцало, жену сию преславную пред очима имеюще, в добрых делех и в любви отчины не толико жены, но и мужи наследовали и всякого тружания и скарбов для посполитого доброго и для отчины своея нелютовали” (45).
    Такім чынам, падагульняючы ўсё вышэйсказанае, неабходна адзначыць, што Ф. Скарына адыграў значную ролю ў развіцці беларускай і заходнееў-рапейскай палітычнай думкі, з’яўляючыся адным з першых мысліцеляў-гуманістаў, хто распачаў традыцыі сацыяльнай канцэпцыі ў палітычнай ідэ-алогіі на падставе прынцыпаў “натуральнага права”, дагаворнага характа-ру адносін паміж дзяржавай і індывідам пры вяршынстве закона, ролі ас-ветніцтва ў ажыццяўленні палітычнай улады і перавагі мірных шляхоў у палітычным развіцці.
    WALDEMAR DELUGA (Warszawa)
    W POSZUKIWANIU ZRODEL IINSPIRACJI ILUSTRACJI DRZEWORYTNICZYCH DO WYDAN FRANCISZKA SKORYNY
    Йзідгка drukowana w srodowisku prawoslawnym pojawila si? w XV wieku, a jej zawartosc ilustracyjna stala si? jednym z najwazniejszych elementow w ksztahowaniu ikonografii postbizantyjskiej 1. Juz od samego poczqtku drukarstwa, zamiast r?kopismiennych tekstow litur-gicznych, wydawano ksi?gi, ktore powstafy w osrodkach drukarskich w Krakowie, Cetinie a w kilkadziesi^t lat pozniej w Tirgoviste, Wenecji, Wilnie, Lwowie, Moskwie. Rozpatrujqc zrodla i inspiracje grafiki cerkiewnej mozna mowic о dwoch kategoriach adaptacji: tworca przyjmuje kompozycj? tradycyjn^ wywodz^c^ si? ze zrodel bizantyjskich 2 lub przyjmuje wzory obce. Czasami
    wykorzystywano klocki pochodzenia niemieckiego, czeskiego lub polskiego. Zjawisko zwiazane jest z post?pem technologicznym drukarstwa, a takze wiel-kimi w latach siedemdziesi^tych XV wieku osi^gni?ciami wydawniczymi, ktore przyczynity si? do popularyzacji ikonografii lacinskiej na terenie Europy Wschod-niej3. Tekst i ilustracja to dwa elementy uzupelniaj^ce si? nawzajem.