• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    ’ Конон В. М. Литературные жанры, художественные символы и мифологические образы в творчестве Ф. Скорины // Франциск Скорина — белорусский гуманист, просветитель, первопечатник. Минск, 1989.
    8 Скарыназнаўчыя артыкулы В. Тумаша былі апублікаваны ў нью-йоркскім бсларуска-моўным гадавіку "Запісы" ў 70-я, 80-я і на пачатку 90-х гадоў.
    27
    лівала крытычнае стаўленне да самога сябе і да іншых. Ці ж у жыцці і дзей-насці Ф. Скарыны не знаходзім праяў выкарыстання і рэалізацыі ўсіх гэтых рэнесансавых ідэалаў? Вялікі асветнік несумненна зыходзіў з рэнесансавага пераканання аб тым, што чалавек валодае такімі фактарамі, як розум, воля, працаздольнасць, крытыцызм, эксперыментальнасць і палемічнасць, якія з’яў-ляюцца інструментамі пазнавання самога сябе і акаляючага свету і якія вя-дуць да ўдасканалення як сябе, так і навакольнай рэчаіснасці.
    Нягледзячы на тое, што эпоха Адраджэння была вялікім крокам напе-рад у параўнанні са скасцянеласцю Сярэдневякоўя, яго рэвалюцыйныя ідэі насілі ў сабе зародкі пэўных адмоўных схільнасцей і тэндэнцый. Аб іх сут-насці вядомы англійскі філосаф Бертран Расел напіша наступнае: “Освобождение от авторитета церкви привело к росту индивидуализма вплоть до анархизма. Дисциплина — интеллектуальная, нравственная и политическая — связывалась в умах людей Возрождения со схоластической философией и системой церковного управления. Аристотелевская логика схоластов была ограниченной, но она приучала к известного рода точности. Когда эта школа логики была отвергнута как устаревшая, она бьша заменена на первых порах не чем-то лучшим, а лишь эклектическим подражанием античным образцам. Вплоть до XVII столетия в области философии не было создано ничего значительного. В Италии XV века царила ужасающая нравственная и политическая анархия, явившаяся той почвой, на которой выросли доктрины Макиавелли. В то же время освобождение от духовных оков привело к изумительному раскрытию человеческого гения в области искусства и литературы” 9.
    Ці можам сказаць, што ўсе погляды і прынцыпы, якімі кіраваўся Ф. Ска-рына, поўнасцю змяшчаліся ў рэнесансавай ідэалогіі? Факты не даюць нам права на такую ўпэўненасць. Вядома, што Рэнесанс адкідваў аўтарытэт рэлігіі, даючы прымат над ёю аўтарытэту навукі. Ці можам сказаць, што Ф. Скарына поўнасцю падтрымліваў такую ідэю Адраджэння? Здаецца нам, што ў гэтым пытанні неабходна асцярожнасць. У нас няма падстаў для таго, каб бачыць у дзейнасці Ф. Скарыны з’яву, скіраваную супраць царквы як установы і супраць рэлігіі як ідэалогіі. Такі падыход быў бы неабгрунтава-ны з тае прычыны, што вялікую частку свайго жыцця прысвяціў ён перак-ладам, друкаванню і распаўсюджванню не свецкай літаратуры, а Свяшчэн-нага Пісання — Бібліі, у якой бачыў універсальны трактат, дапаможны ў працэсе здабывання ведаў не толькі ў галіне філасофіі ці этыкі, але такса-ма арыфметыкі і астраноміі. Такая фетышызацыя Бібліі была свайго роду адгалоскам сярэдневяковага ідэалізму, а не рэнесансавага прагматызму і рацыяналізму. Мабыць, зыходзячы з гэтага, многія беларускія даследчыкі з
    ’ Рассел Б. История западной философии. Нью-Йорк, 1981. С. 511.
    28
    30-х гадоў называлі Ф. Скарыну “цемрашалам” і “манахам”, які не мае нічо-га супольнага з прагрэсіўнай плынню ў беларускай літаратуры. Рабілі гэта тыя людзі, якія безупынна маліліся на марксізм-ленінізм, трактуючы яго як універсальны ключ да абсалютных ісцін і адкрыццяў ва ўсіх сферах жыцця і навукі.
    Здаецца нам, што ў трактоўцы непаслядоўнасцей у ідэях Ф. Скарыны нельга не пагадзіцца з поглядам В. П. Огрыша, які піша: “Между тем, когда речь заходит о формировании скорининских взглядов, вопрос этот рассматривают преимущественно на основе ренессанской идеологии. Сложившаяся ориентация главным образом на ренессансно-гуманистическую основу скорининского видения мира представляется односторонней. Она мешает более глубокому пониманию культурно-исторической роли Скорины. Более того, не анализируя идейные предпосылки реформационных аспектов мировоззрения белорусского мыслителя, нельзя понять, почему оно носило противоречивый характер, сочетало в себе элементы как ренессансного гуманизма, так и средневековой схоластики” 10.
    Усе жыццё Скарыны-вучня, Скарыны-навукоўца, Скарыны-перакладчы-ка, Скарыны-друкара і Скарыны-садоўніка сведчыць аб рэнесансавым прак-тыцызме і універсалізме.
    Чым жа тлумачыць тое, што Ф. Скарына галоўную ўвагу і энергію пры-свяціў перакладу Бібліі, значыць справе, якая ў эпоху Рэнесанса як бы тра-ціла сваю важнасць? Можна думаць, што, займаючыся гэтым пытаннем, Скарына даваў доказ глыбокага разумения вывучэння традыцыі і культур-нага мінулага. Разумеў ён, што нельга ўспрымаць і фарміраваць сучаснасць і будучыню без глыбокага пазнання мінуўшчыны. Будучы несумненна сынам новай рэнесансавай эпохі, Ф. Скарына дасканала разумеў, што новыя ідэі не могуць узводзіцца ў адрыве ад старога фундаменту. Усведамляючы велізарнае значэнне Бібліі ў філасофскім, літаратурным, этычным і гіста-рычным сэнсе, Ф. Скарына лічыў, што непрысутнасць яе ў беларускім жыцці моцна збядняе беларусаў духоўна. А вядома, што духоўнае ўзбагачэнне чалавека, расшырэнне яго ўнутранага свету было адным з фундаментальных палажэнняў новай рэнесансавай ідэалогіі. Варта дадаць і тое, што пе-ракладаючы паасобныя кнігі Бібліі на старабеларускую мову і выдаючы іх у сваіх друкарнях ды распаўсюджваючы ў шырокіх колах грамадства, Ф. Скарына прычыняўся да развіцця і ўмацавання аднаго з найбольш элементарных наказаў Адраджэння — асветы.
    Яшчэ раз прыгадаем, што Скарына не займаўся непасрэдна бадай што найбольш характэрнай для Рэнесанса спрэчкай на тэму аўтарытэту рэлігіі і аўтарытэту навукі. Зыходзячы з практычнай і тэарэтычнай спадчыны Ска-
    "’ Огриш В. П. Реформаторские взгляды Ф. Скорины // Франциск Скорина — белорусский гуманист, просветитель, первопечатник. Минск. 1989. С. 48.
    29
    рыны, можна было б зрабіць вывад, што лічыў ён такую спрэчку як бы малаістотнай, а можа, нават шкоднай у сувязі з тым, што вяла яна да непа-трэбных непаразуменняў і канфліктаў. Hi ў дзейнасці, ні ў поглядах Ф. Ска-рына не стараўся абмяжоўваць сферы боскага, але моцна пашыраў сферу чалавечага.
    Прыглядаючыся да жыцця і дзейнасці Ф. Скарыны, бачым, што, праў-дападобна, сутыкаючыся з праявамі Рэнесанса ва ўсёй Еўропе і асабліва ў яго айчыне — Італіі, ён лепш, чым сучаснікі, разумеў яго характар, бачыў яго дрэнныя і добрыя бакі. Дасканала ведаў, што не ўсё з новай ідэалогіі, прыдатнае і карыснае для такіх краін, як Італія, Германія ці Францыя, можа быць у такой жа ступені прыдатнае і карыснае для Беларусі, якая ў шматлікіх аспектах была краінай больш адсталай, чым іншыя краіны За-ходняй Еўропы. Якраз з гэтай прычыны не пераносіў ён механічна ў Беларусь усяго таго, што складала на рэнесансавую ідэалогію. I таму Ф. Ска-рына ўзяў з гэтай ідэалогіі толькі некаторыя, найбольш карысныя для Бе-ларусі элементы.
    Адступаючы ад сярэдневяковых прынцыпаў веры ў каштоўнасць маса-вых калектывісцкіх фасцынацый, паставіў ён на першы план веру ў вар-тасць індывідуальнага чалавечага пошуку і дзеяння. Выключная адвага, вагантызм, навучанне ў далёкіх землях сведчаць аб тым, што Ф. Скарына рашаўся на смелыя і рызыкоўныя мерапрыемствы, калі толькі лічыў, што могуць яны прынесці станоўчы вынік у пашырэнні яго тэарэтычных і прак-тычных дасягненняў. Ф. Скарына ведаў, і тут ён быў у поўнай згодзе з Рэ-несансам, што ніякая сур’ёзная жыццёвая мэта не можа ажыццявіцца ў без-руху, У статычнай канстатацыі, што свет ёсць адзін і што чалавек можа яго пазнаць толькі тады, калі прыгледзецца да яго зблізку. А гэта будзе магчы-ма толькі ў тым выпадку, калі чалавек не баіцца жыцця, не цураецца пада-рожжаў, не шкадуе інтэлектуальнага высілку, калі запрагне пазнаёміцца з іншымі людзьмі і іншымі народамі, калі сваіх ідэяў не будзе ставіць па-над ідэямі і дасягненнямі іншых людзей і іншых нацый.
    Рэнесансавая ідэалогія, хаця здавалася быць такой свабоднай і раска-ванай у параўнанні з сярэдневяковай філасофіяй, была дакладнай і канк-рэтнай. Пастуліравала зацікаўленне чалавекам у яго натуральным асяроддзі, у кантактах з іншымі людзьмі і дзяржаўнымі сістэмамі, а таксама яго адно-сінамі з прыродай. Амаль усе элементы такога рэнесансавага падыходу да жыцця сустракаем у постаці Ф. Скарыны.
    Як вядома, староннікі Рэнесанса, у адрозненне ад Сярэдневякоўя, не трактавалі чалавека як безыменнага члена рэлігійнай грамады, але бачьші ў ім грамадзяніна акрэсленага народа. На гэтай глебе вырастала і ўмацоў-валася ідэя нацыянальнасці і патрыятызму. Ф. Скарына менавітаяе паставіў у цэнтры свайго жыцця і дзейнасці, чынячы з яе духоўнае credo. Многа разоў
    30
    вяртаўся да яе ў сваіх прадмовах і пасляслоўях, выносіў на вокладкі і ста-ронкі сваіх кніг. Гордыя яго заявы аб слаўным горадзе Полацку, аб роднай мове, алегарычныя сцвярджэнні, што людзі, як і ўсякія жывёлы і насяко-мыя, прывязаныя да родных мясцін, былі формай новай грамадзянскай свя-домасці, якая закладала каменне ў фундамент патрыятычных пачуццяў но-вага тыпу, пачуццяў не толькі стыхійных і падсвядомых, але поўнасцю свя-домых, рацыянальных і практычных.
    Як вядома, амаль усе літаратурныя творы перыяду Кіеўскай Русі былі творамі ананімнымі. I гэта не выпадковасць. Такая з’ява вынікала з сярэд-невяковай пагарды, недаацэнкі чалавечай індывідуальнасці. Адраджэнне дало новую трактоўку гэтай праблеме. Паводле рэнесансавых паняццяў чалавек з’яўляўся непаўторнасцю. Добрыя і разумныя яго ўчынкі павінны выклікаць падтрымку з боку іншых людзей. Больш таго, чалавек-такі не мусіў саромецца свайго імя, але меў поўнае права падкрэсліваць сваю ролю і сваё значэнне ў грамадскім, палітычным ці навуковым жыцці. Меў права ганарыцца тым, што ён чалавек. Ф. Скарына поўнасцю падзяляў такі пункт гледжання. Як ні адзін з усіх ранейшых аўгараў, якія пісалі на працягу ўсёй гісторыі Кіеўскай Русі, горда на вокладках сваіх кніжак змяшчаў ён сваё імя і прозвішча, спалучаючы іх з слаўным горадам Полацкам і роднай мо-вай. Больш таго, змяшчаў ён свае партрэты, чаго не рабіў ніводзін з аўта-раў часоў Кіеўскай Русі. Ф. Скарына любіў і шанаваў сябе, а таксама гана-рыўся сваімі ўчынкамі.