• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    11
    Пытанне аб падвойным імені Скарыны — Францыск Георгій — у свят-ле нядаўна знойдзенага ў пазнанскім архіве акта — “Прагматычнай санк-цыі” 1532 г. не з’яўляецца больш актуальным і канчаткова вырашана. У ад-розненне ад скарочанай і паспешнай копіі, што была зроблена нейкім кан-цылярыстам Кароннай метрыкі, згаданы дакумент занесены ў поўным вы-глядзе ў кнігі Пазнанскага магістрата самім Скарынам, і па яго настаянню адзначаны як акт асаблівай важнасці. На лацінскай дыпламатычнай мове такія акты мянуюцца “Прагматычная санкцыя”.
    У дапаўненне да таго, што сказана намі ў публікацыі, прысвечанай гэ-таму адкрыццю, варта дадаць яшчэ некалькі дробязей. Па-першае, Скары-ну не было ніякага сэнсу хаваць сваё першае хроснае імя (як сцвярджаюць некаторыя даследчыкі) ні ў Кракаве, ні ўвогуле ва ўсіх судовых працэсах, дзе ён удзельнічаў. Яно не несла адбітку канфесійнай адыёзнасці. У тых жа матрыкулах Кракаўскага каталіцкага універсітэта яно сустракаецца час-цей, чым імя Францыск (першы Георгій “літуанус” запісаўся ў Кракаўскі універсітэт у 1419 г., першы Георгій з беларускіх зямель — у 1427 г.: “Georgiu Davidis de Lida d. 3 gr.”). Па-другое, нават у Полацку, дзе разгле-джваліся справы з яго нерухомай уласнасцю і дзе ўсе ведалі яго з дзяцін-ства, ніхто з родзічаў і землякоў не памінае Скарыну як Георгія. Па-трэцяе, эпітэт egregius (выдатны), палічаны нядбайным пісарам за імя Георгій, па-вінен быў стасавацца да Скарыны не таму, што ён быў вельмі знакаміты. Справа выглядае прасцей. Гэта была звычайная канцылярская формула ва ўсіх тых выпадках, калі прывілей выдаваўся асобе з універсітэцкім дыпло-мам, тым больш з дыпломам доктара ў лекарскіх навуках. У памянёнай скарочанай копіі Кароннай метрыкі (у адным з двух фактычна аднолькавых па інскрыпцыі актаў 1532 г.) тэрмін egregius адсутнічае, што з канцылярскага пункту гледжання сведчыць аб бясспрэчнай памылцы перапісчыка.
    Іншая даволі верагодная справа, што Скарына адразу па нараджэнні мог атрымаць у Полацку хрышчэнне па канонах праваслаўнай канфесіі, але тое хроснае імя нікому невядома. Даследчыкам, якія цікавяцца, як ставіўся Скарына да асноўнай на тыя часы “рускай” канфесіі (пераважна беларускага і ўкраінскага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага), можна прапанаваць звярнуць увагу на рэдакцыю віленскіх выданняў Скарыны і на сімвал веры ў “Малой падарожнай кніжцы”.
    Сакратар караля Дакіі
    У чацвёртым пратаколе Падуанскай епіскапскай курыі ад 9 лістапада 1512 г., знойдзеным італьянскім вучоным Клаўдзіа Белінаці, апублікава-ным Янам Садоўскім 4, сказана, што асобны экзамен у галіне медычных
    4 Sadouski J. Skaryna’s Stay in Denmark // The Journal of Byelorussian Studies. 1969. N 2. P. 25-28.
    12
    навук здаў “знакаміты муж пан магістр Францыск, сын нябожчыка пана Лукі Скарыны з Полацка, русін, сакратар караля Дацыі”. У лацінскай транс-крыпцыі: “...secretarius regis Datiae”. A. В. Флароўскі, як вядома, вагаўся паміж дзвюма версіямі: служба Францыска Скарыны пры двары дацкага караля або нейкія сувязі з малдаўскім, валашскім культурным асяроддзем. У 1986 г. на Скарынаўскіх чытаннях у Мінску літоўскі даследчык Э. Гя-чаўскас выступіў з паведамленнем аб тым, што ім знойдзены дакументаль-ныя звесткі аб знаходжанні Скарыны пры двары гаспадара Валахіі Раду Вялікага. Дакументальных пацверджанняў не паследавала. Па слушных на-зіраннях Я. Л. Неміроўскага, тагачасныя выданні валашскага друкара Ма-карыя выразна адрозніваюцца ад пазнейшых выданняў Францыска Скарыны, што, хутчэй за ўсё, выключав нейкую непасрэдную пераемнасць.
    У тагачасным універсітэцкім справаводстве (у тым ліку ва універсітэцкіх матрыкулах, дзе абгаворвалася дзяржаўнае або этнічнае паходжанне схаляроў) над Дакіяй звычайна разумелася Данія, што адназначна вырашае дылему. Згаданы пратакол Падуанскага універсітэта поўнасцю адпавядаў прынятай на той час дыпламатычнай канцылярскай форме. Менавіта так звяртаўся да караля Даніі польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I: “Serenissimo principi, domino Friderico eadem gratia Daciae ac Gottorum regi regnique Norvegiae electo, Holsaciae, Slesviciae, Stormariae, Ditmariaeque duci... fratri et affini nostro charissimo...” 5
    “Zahradnik” на Градчанах
    У значную групу праблемных матэрыялаў зборніка ўваходзяць 6 вядо-мых даследчыкам, але раней не публікаваных дакументаў аб дзейнасці праж-скага садоўніка Францыска ў 30-я гады XVI ст. На думку В. 1. Дарашкеві-ча, усе яны тычацца Францыска Скарыны, які служыў садоўнікам да ліпе-ня 1539 г. Праф. А. В. Флароўскі з 30-х гадоў удзяліў шмат увагі гэтаму пражскаму перыяду біяграфіі Скарыны, у т. л. яго дзейнасці на пасадзе “за-градніка” 6. Ен спасылаўся на цяжкасць разрознення двух Францыскаў, якія адначасова, на яго погляд, працавалі садоўнікамі пры каралеўскім двары. Некаторую інтрыгу ў апублікаваныя В. Дарашкевічам акты ўносіць апошні ліст чэшскага караля Фердынанда I, у якім звольненая асоба мянуецца “май-страм Францыскам, італьянскім садоўнікам”. Складальнік зборніка па-свой-му паспрабаваў растлумачыць каралеўскае выказванне: “Відаць, называць так сябе даў яму магчымасць дыплом доктара медыцыны, які ён атрымаў у Падуанскім універсітэце”. Нельга сказаць, каб гэта гучала пераканаўча.
    5 Elemcnta ad fontium cditiones IX Res Polonicc ex archivo Daniae... Pars 1526-1527 / Collcgit L. Koczy. Romac, 1964. P. 3.
    6 Флароўскі A. B. Scoriniana... C. 399-403; Брага С. Доктар Ф. Скарына й кароль Фэр-дынанд // Запісы... New York, 1988. Кн. 18. С. 3-19.
    13
    Вітэнбергская версія
    Шмат месца сярод праблемных матэрыялаў адведзена вітэнбергскаму эпізоду ў дзейнасці Скарыны.
    Вытокі гэтага папулярнага, амаль хрэстаматыйнага сюжэта (белетры-заваныя публікацыі, гістарычныя драмы, фільмы) можна адшукаць у кнізе Варфаламея Копітара (1780-1844), дзе ён разважае пра магчымасць атая-самлівання нейкага Францыска-паляка, які зачараваў Лютэра сваёй вучо-насцю і абыходжаннем, з Францыскам Скарынам 7. Праз некалькі дзён зна-ходжання ў Вітэнбергу згаданы Францыск быў западозраны ў д’ябальскіх кознях, замаху на жыццё Лютэра, што вымусіла спалоханага рэфарматара ратавацца ўцёкамі ў Торгаў. Сустрэча Скарыны з Лютэрам і Меланхтанам, паводле Копітара, мела месца ў 1525 г. Дадатковы аўтарытэт гэтай, па ўсіх знешніх прыкметах чыста літаратурнай версіі, надала, здаецца, яе нядаў-няя апрабацыя ў публікацыях асноўнага заходняга эксперта па праблемах Скарыніяны В. Тумаша 8.
    Дзіўна, што некаторыя сучасныя даследчыкі, спакушаныя гучнымі імё-намі — Скарыны, Меланхтана, Лютэра, адаптавалі гэтыя звесткі, хоць існа-валі элементарных сродкі вырашыць “гістарычнае” пытанне: звярнуцца да першакрыніц. Сам Копітар прызнаўся, што яго версія “нямнога інакш трак-туецца Секендорфам”, але ж гэта слаба сказана. Розніца здзіўляючая. У кнізе Секендорфа гаворка ідзе аб нейкім канверціце, які, падгавораны польскімі каталіцкімі біскупамі, узяўся за 2 тыс. злотых звесці яго са свету. Па просьбе напалоханага Лютэра яго пасадзілі ў турму, але пазней выпусцілі, мабыць, прызнаўшы неверагоднасць прад’яўленых абвінавачанняў ’.
    Есць іншая, больш ранняя і аўтарытэтная крыніца, на якую спасылаўся В. Тумаш у сваёй перапісцы з А. В. Флароўскім і з якой, напэўна, ён не быў знаёмы непасрэдна: сведчанне нямецкага біёграфа Лютэра і яго асабістага сябра Іагана Матэзіўса (1504-1565): “Das Leben des theueren mannes Gottes Doct. Martin Luthers...” (Francfurt und Leipzig, 1624. S. 427-431). Матэзіўс першы распавёў пра няўдалую спробу каталіцкіх біскупаў з дапамогай нейкага “доктара, канверціта Міхеля з Познані (Michel von Pozen) атруціць і зжыць са свету Лютэра ў Вітэнбергу. Як бачым, гэта быў вандроўны сюжэт еўрапейскіх рэфарматараў, расчараваных тым, што іудзеі моцна трымаліся айчынных традыцый і не паддаваліся на новую веру. Лютэр, як вядома, нейкі час разлічваў на іх масавую канверсію. Паведамленне Секендорфа ў параўнанні з расказам Матэзіўса з’яўляецца
    7 Kopitar В. Hcssychii Glosographi... Vindobonac, 1839. P. 33-34; Францыск Скарына: Зборнік... С. 75-80, 322 -323.
    " Флароўскі А., Тумаш В. Скарыніяна ў ліставанні: Лісты 1965-1968 гг. // Запісы... 1988. Т. 18. С. 26-82.
    9 Немировский Е. Л. Франциск Скорина... С. 428.
    14
    больш познім, кампілятыўным, блытаным і не ўносіць нічога асабліва новага. У дадатак у абодвух кнігах зусім розная даціроўка азначанага эпізоду. Зразумела, што гэтая казка не мае ніякага дачынення да Скарыны.
    Масква
    У параўнанні з досыць празрыстым вітэнбергскім эпізодам версія аб наведванні Масквы Скарынам у 20-я - 30-я гады XVI ст. здаецца больш рэальнай. Першым звярнуў увагу на загадкавае паведамленне Жыгімонта Аўгуста і звязаў яго са Скарынам вядомы славіст I. Первольф, пазней гэ-тую тэму на даволі шырокім гістарычным фоне даследаваў В. Тумаш, і пераказаў для расійскіх чытачоў (па сутнасці не ўнёсшы нічога новага) А. В. Флароўскі '°. На думку Я. Л. Неміроўскага, найбольш верагодна, што згаданае падарожніцтва ў Маскву з мэтай выдання і распаўсюджвання ’’рускіх” кніг ажыццявіў Багдан Онкаў. Паколькі амерыканскі даследчык Олмстэд пераканаўча даказаў нядаўна, што кнігамі Скарыны карыстаўся вядомы гуманіст Максім Грэк, можна лічыць, што гэта адбылося да за-ключэння Скарыны ў цямніцу ў лістападзе 1525 г. Значыцца, Скарына мог быць у Маскве ў перыяд з 1518 па 1525 г. (па версіі Олмстэда) або ў 1520-1521 гг., да пачатку інтэнсіўнай працы над віленскімі выданнямі (па версіі Неміроўскага) 11.
    У зборніку дакументаў, падрыхтаваным В. Дарашкевічам, катэгарычна падтрымліваюцца меркаванні I. Первольфа, В. Тумаша аб наведванні Масквы з выдавецкімі планамі менавіта Скарыны. Трэба прызнаць, іх аргументация даволі сур’ёзная. Асноўнае: у інструкцыі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста паведамляецца, што падарожніцтва адбыў нехта з падданых яго бацькі, зацікаўленых у выданні і распаўсюдж-ванні Св. Пісання і “рускіх” (г. зн. кірылічных) кніжак у Маскоўскай Русі. Сёння мы ведаем толькі адну асобу, якая да смерці Жыгімонта I у 1548 г. займалася гэтай справай: Францыска Скарыну. (Магчымы контраргумент: нельга поўнасцю выключыць верагоднасць таго, што з падобнымі планамі мог выступіць іншы прадпрымальнік — Багдан Онкаў, Ян Тоўсцік, Якуб Бабіч або яшчэ нехта, навязаны са Скарынам ці па ўласнай ініцыятыве, можа, і з больш далёкіх мясцін. Падточвае гэтую гіпотэзу памянёнае зна-ёмства Максіма Грэка менавіта з выданнямі Скарыны.)