480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Усе аўтары, што займаліся асвятленнем гэтага пытання, мала ўвагі ўдзя-лялі самой вельмі вялікай інструкцыі Жыгімонта Аўгуста, спешна дасла-най паслу ўжо ў яго падарожніцтве да Вечнага горада, не вывучалі перапі-
10 Брага С. Доктар Скарына ў Масквс // Запісы... 1963. Кн. 2. С. 9-36; Флоровский А. В. Франциск Скорина в Москве // Труды Отдела дрсвнсрус. лит. Ин-та рус. лит. АН СССР. 1969. Т. 24. С. 155-158.
" Немировский Е. Л. Франциск Скорина... С. 488-489.
15
ску рымскага панціфіка з польскай духоўнай і свецкай тагачаснай элітай. Магчыма, тут будуць знойдзены новыя аргументы на карысць той ці іншай гіпотэзы.
Гранічная сітуацыя
Дата смерці Скарыны дагэтуль аспрэчваецца ў Скарыніяне. Два най-больш вядомыя замежныя даследчыкі — В. Тумаш і А. В. Флароўскі — былі ўпэўнены, што Францыск Скарына завяршыў свой жыццёвы шлях у Празе каля 1541 г. Гэты катэгарычны вывад быў зроблены даследчыкамі на падставе сціслай рэляцыі чэшскага храніста Вацлава Гаека з Любачан. Апісваючы страшэнны пажар у Празе ў 1541 г., Гаек памянуў згарэўшага ў доме каталіцкага святара Яна з Пухава падлетка Францішка “сына некды доктора Руса” 12. Загадкавым “доктарам Русам”, на думку А. В. Флароў-скага, мог быць толькі Скарына, бо іншыя “рускія” (усходнеславянскія) дак-тары гісторыкам невядомы. Фразеалагізм “некды” Флароўскі і Тумаш ра-зумеюць як згадку пра нябожчыка (лацінскі эквівалент - olim). Загінуўшы падлетак тады быў сынам Скарыны.
Падважыць гэтыя вывады, праўду сказаць, няпроста. Можна спаслац-ца на тое, што “дактары Русы” усё ж такі былі і да Скарыны (напрыклад, Юрый з Драгобыча або Філіповіч з Вільні), што “некды” можна разумець у сэнсе — “ад’ехаўшы”, але ўсё гэта досыць спрэчныя довады. Вырашаль-нымі аргументам!, на наш погляд, з’яўляюцца тры акты пачатку 50-х гадоў XVI ст.: прывілей чэшскага караля Фердынанда ад 29 студзеня 1552 г. з прадастаўленнем поўнага права сыну Францыска Скарыны Сімяону адшук-ваць і наследаваць у Чэхіі рухомую і нерухомую маёмасць яго бацькі і два судова-працэсуальныя дэкрэты, выдадзеныя віленскім крэдыторам з наго-ды падобных жа прэтэнзій. Апошнія акты ўпершыню апублікаваны ў збор-ніку В. Дарашкевіча 13. У каментарыях сціпла гаворыцца, што яны знойдзены ў 1984 г. з дапамогай супрацоўнікаў Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве.
У першым з дэкрэтаў караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 17 жніўня 1552 г. паведамляецца, што справа тычыцца судовага іска Мар-ціна Ганкавіча (Марціна Онкава, сына Багдана Онкава) да віленскага лаў-ніка Яна Тоўсціка, які па праву або з уласнай волі затрымлівае маёмасць нябожчыка доктара Францыска Скарыны. Кошт гэтай маёмасці ацэнены ў 150 коп грошай літоўскіх.
Другі гаспадарскі дэкрэт ад 15 снежня 1552 г. падтрымлівае рашэн-не рады віленскага магістрата накіраваць справу ў гайны суд і вызначае
12 Hajck W. О ncsstiastnc przihodic, ktcraz jse stala skrzc ohcn w Menssim Micstic Prazskem, a na Hradic Swatcho Wacslawa у na Hradczancch, etc., etc. Praha, 1541.
13 Францыск Скарына: Зборнік... С. 191-198.
16
тэрмін — на першую судовую сесію “пасля свята Божага нараджэння”. На разгледжанні апеляцыі прысутнічалі толькі ўпаўнаважаныя абодвух бакоў.
Загадкавымі здаюцца спасылка на “права чужаземцаў для вяртання ма-ёмасці” і парадаксальная, на першы погляд, блытаніна з прозвішчамі ад-казчыкаў. Не выключана, што пад чужаземным правам маецца на ўвазе права нашчадкаў і крэдытораў Скарыны на яго чэшскую маёмасць. У якасці ад-казчыка па справе маёмасці нябожчыка доктара Скарыны выступае “ша-ноўны Ян Тоўсцік, лаўнік віленскі”. Пры гэтым, аднак, адзначана, што кан-фіскацыю маёмасці Скарыны па рашэнню гайнага суда ажыццявіў таксама Ян Тоўсцік, бацька адказчыка, нябожчык, аб чым паведамляюць іншыя акты судовага працэсу. Разабрацца ў гэтай галаваломцы нялёгка, невыпадкова ніхто з даследчыкаў, не выключаючы і складальніка зборніка, не ўзяліся яе каменціраваць.
Праблема вырашаецца на падставе архіўных даследаванняў. Старшы Ян (Іван) Марцінавіч Тоўсцік згадваецца ў архіўным спісе віленскага магіст-рата ў 1535, 1541, 1547 гг. 18 верасня 1550 г. у якасці віленскага бурмістра ён асабіста прысутнічае ў судовай інстанцыі пры разборы справы з гаспа-дарскім земянінам Васілём Іванавічам Харэпай. Неўзабаве ён сканаў, а яго цяжбу працягвае яго сын Ян Янавіч Тоўсцік. Мяркуючы па згаданых актах, справа прайшла некалькі судовых працэсаў яшчэ да таго, як была вынесена на апеляцыю да вярхоўнай улады. Калі зыходзіць з гэтага разумения другога даволі цьмянага акта, адчыняецца перспектыва для ўдакладнення даты смерці Францыска Скарыны ante quam. Ва ўсякім разе, ужо зараз мож-на сцвярджаць, што памёр ён не ў 1552 г.
Як і ва ўсіх працах з шырокай біяграфічнай рэтраспектывай, у зборніку дакументаў ёсць звесткі пра розных “Скарынаў”, звязаных ці не звязаных з гэтым знакамітым родам. Сабраныя даследчыкамі факты сведчаць пра значнае распаўсюджанне аналагічнага ці падобнага прозвішча ў Беларусі, Расіі, на Украіне, існаванне шляхецкага роду з даўняй генеалогіяй — рэчыцкіх Скарынаў і г. д.
Не выключана, што нашчадкі Скарыны маглі быць набілітаваны. як гэта адбылося, напрыклад, з мяшчанскім родам Багдана Онкава, сын якога Марцін Онкаў валодаў маёнткам і адпраўляў прыдворную службу. Але, што не выключана, не раўназначна таму, што даказана. У кнізе лаўрэагаў Віленскай акадэміі, якія атрымалі высокія вучоныя ступені бакалаўраў, магістраў, дактароў розных навук, таксама памінаюцца некалькі прадстаўнікоў роду Скарынаў: “1753. 12 kalendas [...]... a R. Р. Antonio Skorulski S. lesu, aa. 11. et philosophiae doctore, scientiae proffesore, ad primam philosophiae lauream pro-moti sunt... E. M. D. Petrus Scoryna”', “1771, decimo kalendas decembris, horis pomeredianis, a R. P. Valentino Hintz S. I. aa. 11. et phil. d. ... promoti sunt
17
philosophiae naturalis et matheseos auditores sequentes: ... E. R. D. Joannes Sko-ryna, cler[icus] saec[ularis] SS. D. N. alumnus” 14.
Напэўна, такія приклады можна памножыць, даходзячы да сучасных уладальнікаў слаўнага родавага прозвішча. Наибольшую цікавасць, аднак, выклікаюць тыя знаходкі, якія, здаецца, прама навязаны з часам, эпохай і самім Скарынам.
3 дакументальных матэрыялаў зборніка, названых у ім праблемнымі, толькі акт рэктарскага суда Кракаўскага універсітэта з’яўляецца сапраўды новым. У канцылярскім запісе рэктарскага суда значыцца, што ў зімні семестр 1522/1523 г. паважаны Францыск з Полацка выклікаў у суд студэнта універсітэта Аўгустына з Вальборжа, які не вярнуў яму тры кнігі. Скла-дальнік зборніка выказвае меркаванне, што істцом мог быць Францыск Ска-рына 15.
Лічыць, што любы Францыск з Полацка — абавязкова Скарына, зна-чыць трымаць Полацк за вельмі нязначнае мястэчка. У 1522-1523 гг. Скарына быў заняты інтэнсіўнымі выдавецкімі працамі ў Вільні і наўрад ці стаў бы поркацца з адносна дробнай справай у Кракаве. Дарэчы, не ўсякі чытач зборніка зверне ўвагу на тое, что ў згаданым акце Кракаўскага уні-версітэта гаворка ідзе пра Францыска з Плоцка, буйнога польскага горада, а ўжо грансфармацыя Плоцка ў Полацк — гэта на сумленні складальніка. У яго апраўданне можна спаслацца на тое, што і ў матрыкулярным запісе Скарыны ў Кракаўскі універсітэт у 1504 г. Полацк быў пераблытаны з Плоц-кам, але ж там пазначана сапраўднае прозвішча яго бацькі, і праз два гады малады схаляр атрымаў гут ступень бакалаўра на факультэце арціум. Скры-жаванне гэтых звестак дае больш надзейныя падставы для прызнання ак-таў 1504-1506 гг. як дакументаў, што сапраўды тычацца Скарыны.
Для аматараў імянных гульняў можам дадаць прыклад: у тых жа мат-рыкулах Кракаўскай акадэміі пазней значыцца яшчэ адзін Францыск Лукіч... але не Скарына, і што зусім кепска — нават не з Вялікага Княства Літоў-скага.
Сапраўды бясспрэчнымі дакументамі, што тычаццароду Скарыны, з’яў-ляюцца матэрыялы полацкай рэвізіі ад 9 сакавіка 1552 г. Даволі вядомыя ў гістарыяграфічнай традыцыі (у той жа бібліяграфіі В. Тумаша), яны ўпер-шыню надрукаваны ў зборніку ў поўным выглядзе. У вопісе 1552 г. згадва-юцца гародня Ваські Скарыны, ігумена Пятніцкага; вызначаюцца памеры . пасадскай зямліцы Ескі Скарыны, грашовага падатку з яе, упамінаецца вёска Трайдзевічы — маёнтак полацкіх мяшчан Ескі Сцяпанавіча Скарыны і Марка Міхнавіча. Два апошнія фрагменты ў кнізе чамусьці не перакладзе-ны на беларускую мову.
14 Akadcmijos Laurai... Vilnius, 1997. Р. 365.
15 Францыск Скарына: Зборнік... С. 59-60. 320.
18
Прыведзеныя звесткі даюць уяўленне аб даволі заможным маёмасным статусе роду Скарынаў, а таксама, здаецца, аб яго повязях з полацкім пра-васлаўным асяроддзем. Па меркаванню некаторых даследчыкаў, Васіль Ска-рына быў “ігуменам” гарадской Пятніцкай царквы, бо падобнага манасты-ра ў Полацку не існавала. Гэта спрэчнае сцверджанне, бо па судоваму дэк-рэту 1553 г. вядомы іншы ігумен Пятніцкага манастыра — Кандрацій. У во-nice 1580 г. адзначана, што Свята-Пятніцкая старажытная царква пабудава-на полацкімі мяшчанамі.
Апошні новы і адначасова праблемны акт, унесены складальнікам у скарбонку зборніка, — незарэгістраваны раней у Скарыніяне дакумент: “Рэкамендацыя” ад 25 красавіка 1558 г., дадзеная Іаану Хрызастому Ска-рыну.
Каталіцкі кардынал Стэфан Борджыа рэкамендуе полацкаму архіепіс-капу Іаана Хрызастома Скарыну, які атрымаў годнае выхаванне, адукацыю і сан свяшчэнніка ў рымскім калегіуме. Асновай для гэтай публікацыі, як адзначана ў зборніку, паслужыла копія XIX ст. над муляж, што захоўваецца зараз у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (аддзел рукапісаў, ф. 73, Більба-саў В. В., Краеўскі А. М. № 66). Дакумент выявіў Я. Л. Неміроўскі, аб чым паведамляецца ў зборніку. Па словах складальніка, “Копія XIX ст. не выклі-кае ў нас сумненняў у праўдзівасці дакумента XVI ст., за выключэннем адной супярэчлівай дэталі... 3 гістарычных крыніц вядома, што ў Полацку ў XVI ст. не было каталіцкага архіепіскапства, а існавала толькі праваслаў-нае” |6. Далей прапануюцца розныя версіі наконт магчымага патаемнага уніяцтва тагачаснага полацкага епіскапа, які быў вядомы сваім няўважлі-вым стаўленнем да царкоўнай маёмасці, і нават выказваецца гіпотэза, што фраза нра полацкага архіепіскапа з’яўляецца пазнейшай інтэрпаляцыяй: ліст, магчыма, быў адрасаваны гнезненскаму архіепіскапу для ўладкавання Ска-рыны пры бернардзінскай місіі ў Полацку. Асоба Стэфана Борджыа скла-дальніку зборніка засталася невядомай. Ва ўсіх рэцэнзіях на зборнік тэты акт, зрэшты, здаецца, не ўспамінаецца. Абыдзены ён і ў апошняй грунтоў-най манаграфіі Я. Л. Неміроўскага.