• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Похоже, что подготовка иллюстраций Скорининской библии осуществлялась в трудных условиях, иногда в явной спешке, чем только и можно объяснить появление в различных композициях персонажей, усвоивших привычку левши. Нет ничего удивительного в радикальной переработке дюреровских оригиналов, сыгравших исключительно важную роль в развитии европейской графики. Но случаи встречающегося явного их непонимания никак не позволяют отрицать, что к выполнению гравюр оказались привлечены явно не первоклассные мастера. Разумеется, это никак нельзя ставить в упрек Франциску Скорине: нашей задачей является лишь определение конкретной ситуации на основе анализа графического убранства Библии, в первую очередь сюжетной гравюры.
    В целом изучение сюжетной основы иллюстраций библейского цикла далеко выходит за пределы механического сопоставления изображения и слова, поскольку повествовательное начало порой уступает место яркой образности, более глубоко раскрывающей содержание книги и силу вло-
    122
    женных в него идей. Но даже сам учет и своеобразная классификация сюжетов составляют хотя и трудоемкую, но совершенно необходимую стадию в изучении гравюр, при которой эстетические оценки не могут заменить то, что дает специфика иконографии. И в этом направлении изучение материала еще может оказаться весьма перспективным.
    УЛАДЗІМІР АНІЧЭНКА (Гомель)
    МОЎНАЕ ВАР'ІРАВАННЕ Ў ВЫДАННЯХ СКАРЫНЫ
    Шоўнае наватарства Францыска Скарыны займала і займае пачэс-нае месца ў слоўнікавым складзе беларускай мовы з даўніх ча-соў да нашых дзен. У сваіх друкаваных выданнях ён адлюстра-ваў працэс станаўлення і развіцця старабеларускай мовы ў пісьмо-вай форме, найперш у канфесіянальнай літаратуры, і заклаў важкі падмурак удасканалення яе (мовы) у наступныя гістарычныя перыяды. Ска-рынаўская літаратурна-пісьмовая спадчына захавалася ва ўсім славянскім свеце як важная крыніца ведаў і ўзор перакладу традыцыйнага канфесія-нальнага стылю на блізкую простаму народу мову. Даследчыкі лінгвістыч-най Скарыніяны ўстанавілі, што скарынаўскія выданні былі вядомы за та-гачаснымі межамі Беларусі — у Маскве 1 і асабліва на Украіне, дзе асоб-ныя пражскія выданні (кнігі Іоў, Прытчы Саламона, Прамудрасць Божая, Песня песняў) бытавалі ў рукапісных спісах Васілія Жугаёва з Яраслаўля-Галіцкага (1568) для культурна-асветнай папулярызацыі сярод прадстаўні-коў хрысціянскага веравызнання 2.
    Вопыт выдавецкай дзейнасці Скарыны выкарыстаны і ў Астрожскай друкарні, дзе Іванам Фёдаравым была падрыхтавана і выдадзена царкоў-наславянская Астрожская біблія (1582). Разам з Генадзіеўскай бібліяй (1499) менавіта Біблія Скарыны паслужыла важнай крыніцай узнікнення Астрожскай бібліі: устаноўлена яе залежнасць ад скарынаўскіх біблейскіх выдан-няў, сярод якіх найбольшае тэкстуальнае супадзенне наглядаецца ў пражскіх выданнях кніг Юдзіф і Плач Ераміі (1519).
    Астрожскія выдаўцы аддавалі перавагу аднаўленню ў тэксце кніжна-славянскіх моўных рысаў на розных моўных узроўнях.
    ' Падрабязнсй гл.: Анічэнка У. В. Скарынаўскія традыцыі ў Маскве // Бсларусіка=А1Ьа-ruthcnica. Мн., 1993. Кн. 1.
    2 Падрабязнсй гл.: Анічэнка У В. Моўныя асаблівасці друкаваных выданняў Ф.Скарыны і рукапісных спіскаў В.Жугасва // Вес. АН БССР. Сер. грамад. навук. 1966. № 1; ён жа: Скарынаўская спадчына ў рукапісах яго паслядоўнікаў на Украінс // Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давсднік. Мн., 1988.
    123
    Сярод арфаграфічных напісанняў пераважаюць спалучэнні груп зычных пры адпаведнасці ў скарынаўскіх спрошчаных варыянтаў, параўн.: Скар. серце (КЮ, 606) — Астр, сердце (254), адпаведна празны (606) — праздны (254), празникъ (ПЕ, 678) — праздникъ (1196); замена народна-гутарковых формаў указальных і азначальных займеннікаў традыцыйна кніжнымі варыянтамі: тымъ (КЮ, 606) — темъ (254), вснхъ (КЛ7) — всехъ (254); аднаўленне аорыстычных і імперфектных формаў замест перфектных: пленилъ (КЮ, 608) — плени (254), попалилъ (609) — пожже (254), послалъ (606) — посла (254), разгневался (606) —разгневася (254), созвалъ (607) — возва (254), поведилъ (607) — поведа (254), не было (608) — не бе (254), были (608) — бяху (254), навчилъ (ПЕ, 680) — наоучи (1196), при-звалъ (680) — призва (1196), искали суть (681) — възыскаша (120), седелъ (ПЕ, 3) — cede (1196), погордели (678) —- отвръгошася (1196),ридали (678) — рыдаша (1196).
    Аднаўленне кніжнаславянскай моўнай асновы ў Астрожскай бібліі паў-плывала таксама на лексічную сістэму гэтага помніка. Скажам, у кнізе Юдзіф Скарына рабіў спробу замены традыцыйна кніжнай лексікі зразу-мелымі простаму народу словамі, а ў тэксце Астрожскай бібліі, наадварот, выкарыстаны адпаведныя кніжнаславянізмы: кажный (608) — всякъ (254), врядникъ (608) — правитель (254), бои (608) — брань (254), страва (608) — пища (254), полудень (608) — югъ (254). Аналагічныя адносіны да лек-січных кніжнаславянізмаў мелі месца ў скарынаўскім і астрожскім выдан-нях кнігі Плач Ераміі: дети (678) —младенцы (1196), паства (678) —- па-жить (1196), горло (679) — выя (1196), неприятель (680) — врагъ (120), воздыхание (681) — стенание (120).
    Такое кантрастнае параўнанне скарынаўскіх выданняў з Астрожскай бібліяй не вырашае праблемы адносін Скарыны да кніжнаславянскай моў-най традыцыі ў цэлым. Для гэтага неабходны ўлік адпаведных лексікагра-фічных крыніц. Дадатковай крыніцай можа служыць “Слоўнік стараславян-скай мовы”, які мы маем у сваім распараджэнні ў выпусках, выдадзеных у Празе на працягу 1958-1989 гг. Пры параўнальным аналізе скарынаўскіх старадрукаў з рэестравымі словамі гэтага Слоўніка кідаюцца ў вочы іх се-мантычныя, унутрыструктурныя і лексічныя асаблівасці.
    Так, жорнавы млын у выданнях Скарыны называўся словам жерновъ: велеша ему молоти жерновомъ (КС, 36). У такім значэнні гэта лексема ў формах жръны, жрънъве бытавала і ў стараславянскай мове (11, 612) 3. Слова жорны ‘ручны млын, які складаецца з двух гладка абчасаных круглых камянёў, пры дапамозе якіх зерне пераціраецца на муку’, дажыло да нашых дзён (ТСБМ, 2, 258).
    1 Тут і ніжэй першая лічба абазначас нумар выпуска Слоўніка, а другая — яго старонку.
    124
    Другую групу складаюць словы, ужытыя Скарынам пад уплывам ста-раславянскай мовы без семантычных змен і якія пазней набылі новы сэнс: водоносъ ‘вядро, кадка’: принесите ми водоносъ ‘тое ж’). Сучасная беларус-кая мова ведае гэта слова ў значэнні ‘той, хто носіць ваду’ (ТСБМ, 1, 449).
    Трэцюю групу ў моватворчасці Скарыны складала значная катэгорыя слоў стараславянскай мовы, з комплексу значэнняў якіх ён выбіраў неаб-ходныя для яго адценні ў залежнасці ад пэўных кантэкстуальных умоў. Напрыклад, лексема слова ў стараславянскай мове функцыянавала ў шматлікіх значэннях і адценнях значэнняў: ‘слова, мова, славесны твор, кніга, загад, распараджэнне, пастанова; імя, назва, вестка, паведамленне, абяцанне; вучэнне; пропаведзь; Свяшчэннае Пісанне, цытата са Свяшчэн-нага Пісання; літары, шрифт; прычына, рахунак, разлік; розум; сэнс, зна-чэнне; спосаб, вобраз, сутнасць; рэч, справа’ (37, 111-114).
    У сваей моўнай практыцы Скарына выкарыстоўваў названае слова ў абмежаваных значэннях: ‘слова’ (Сия слова молъвилъ есть Саломонъ (ПВ, 16)); ‘пісьмо, грамата’ (Филонь... пишеть в ней [книзе] о премудрости вечной еже есть слово божие избавитель нашъ іс[усь] хр[и]с[тосъ] (ПБ, 16)); ‘запаведзь, павучэнне’ (Теже и сия книга Премудрость писана есть изъ словъ Премудраго Царя Саломона (ПБ, 1)); ‘парада’ (Согледаимы прото естьли суть правы слова его (ПБ, 1)).
    У практику наших моваведаў не ўвайшоў сінанімічны аналіз стара-славянскіх сродкаў выражэння, якія ведала на ўсходняй славяншчыне бага-тая канфесіянальная літаратура і якія былі адной з крыніц для скарынаўскіх выданняў. Многія стараславянізмы Скарына ўспрымаў як традыцыйна кніжныя тэрміны, што спрыялі развіццю пазнавальных здольнасцей читана на ўзроўні высокага стилю. Насычанасць скарынаўскіх выданняў тыпо-ва стараславянскімі моўнымі сродкамі была нерэгулярнай: яны па магчы-масці вар’іраваліся з простанароднымі словамі і формамі: брань (ДЗ, 9) — битва (ДЗ, 7Б) — битие (ПЦ, 22), всуе (КЕ, 5) — дармо (ПБ, 3) — надар-мо (ПС, 396), высота (ПС, 466) — высокость (ПБ. 146) — вышыня (ДП, 10), делати (ІС, 29) — робити (ПС, 266), звати (КВ, 6) — кликати (ПЦ, 256), зде (ДЗ, 276) — еде (ТЦ, 126), тутъ (ІН, 256) — тута (КБ, 686), или (ПБ, 10) — либо (ДЗ, 316) — бо (ДЦ, 100-1006) — альбо (ПЦ, 516), кожа (ПЦ, 36) — скора (ІС, 30), красно (КЕ, 6) — пригожо (КІ, 30-306), но (ПБ, 7) — але (ІН, 7), обычаи (ПБ, 216) — звычаи (ЧЦ, 2226), откуду (КЕ, 176) — отколе (ДЦ, 666) — откуле (ІС, 45), сведетель (ПС, 206) — Светка (КР, 76) — светокъ (ПС, 33), сеатва (КБ, 196-20) — севба (КЛ, 50).
    Не менш паслядоўна і рэгулярна адступаў Скарына ад стараславянскай кніжнай традыцыі на ўзроўні словаўтваральных сродкаў выражэння, час-цей на ўзроўні назоўнікаў, параўн.: делатель (КВ, 68) і делець (ЛК, 70) — делчии (ЛК, 46) — делникъ (ПБ, 266), дивъ (ПБ, 15) і дивование (ТЦ, 1496),
    125
    доброта (ПБ, 12) і добротливость (КЭ, 20), маты (ПБ, 11) [матерь (ПС, 44) —матка (ДЗ, 426), половина (ІН, 106) і половица (ІН, 29), поражение (ДЦ, 766) і поражка (ПЦ, 28), послухъ (КБ, 586) і послухатель (ПЮ, 3) — послухачь (ЛК, 526), пророчица (КС, 10) і пророкиня (КІ, 30), отпочину-тие (КР, 56) і отпочинение (КЛ, 516), потеха (ПС, 2-26) і потешение (ПЕ, 4).
    Адной з яскравых рысаў скарынаўскай моватворчасці пад уплывам агульнанародных моўных сродкаў былі прэфіксальныя ўтварэнні, невядо-мыя стараславянскай мове, параўн.: давно (КІ, 76) — здавна (ПЦ, 19), зрелый (ІС, 806) — дозрелый (ДЦ, 93), далече (ПС, 456) — далеко (ПБ, 216) — здалека (ПБ, 216), обычаи (ПБ, 216) — звычаи (ЧЦ, 2226), погинути (ЛК, 28) — згинути (КС, 12) — загинути (ДЗ, 26), погрести (ДЗ, 24) — зграбити (КВ, 186), окружити (1Ц, 138) — обкружити (ТЦ, 138), омаза-ние (КЛ, 296) — помазание (К1, 56), омыти (КЛ, 76) — вымыти (КЛ, 176) — змыти (КВ, 55) — смыти (ЛК, 16) — умыти (КЛ, 27), ослати (ПС, 14) — выслати (КБ, 83) — послати (ЧЦ, 233), добыты (ДЗ, 40) — набыти (1С, 56), начаты (ПБ, 13) — початы (ДЗ, 476).
    У нашым мовазнаўстве прынятым з’яўляецца адназначнае палажэнне, што Скарына ў сваёй моватворчасці імкнуўся пазбягаць ужывання стара-славянізмаў і замяняць іх агульнанароднымі моўнымі сродкамі, што быта-валі ў маўленні простага народа. Але вывучэнне гэтай з’явы, як нам здаец-ца, павінна праводзіцца з больш глыбокім асэнсаваннем стараславянізмаў розных лексіка-тэматычных аб’яднанняў. Надзвычайна важным з’яўляецца погляд Скарыны на тыя стараславянізмы, якія мелі падтрымку ў простана-родным асяроддзі. Заўважым, што параўнальны аналіз скарынаўскіх ста-радрукаў са “Слоўнікам стараславянскай мовы” дае надзейны матэрыял адносна ўжывання такіх стараславянізмаў, якія не мелі падтрымкі ў мове простага народа і на фоне агульнай моўнай сістэмы біблейскіх выданняў лічыліся своеасаблівымі экзатызмамі. Што датычыць стараславянізмаў, якія з даўняга часу бытавалі ў старабеларускай пісьменнасці і тагачаснай на-родна-гутарковай мове, то яны займалі належнае месца ў скарынаўскай моватворчасці. Такія сродкі выражэння мелі тэндэнцыю да пашырэння за кошт звужэння сферы ўжывання тыпова кніжных моўных сродкаў. Для пац-вярджэння гэтай думкі спашлёмся на некаторыя прыклады вар’іравання ста-раславянскіх спосабаў выражэння, якімі карыстаўся Скарына ў сваёй кніга-выдавецкай дзейнасці: ст.-слав. бедный (ДЦ, 91) замест ст.-слав. нищии (ДЗ, 466), адпаведна: бо (ПБ, 1) — ибо (ПБ, 186), вел(ь)мы (ПС, 14, ДЗ, 58) — зею (КЛ, 52), воина (ПБ, 13) — брань (ПБ, 176-18), вои(е)нъ (ПБ, 28, ТЦ, 182) — вой (КБ, 746), говорити (КБ, 3) — глаголати (ПБ, 8), господарь (КЕ, 106) — владыка (ПЕ, 3), десятина (ДЗ, 28) — десятое (ПЦ, 176), добро (КЕ, 46) — благо (КВ, 46), закры(и)ти — затворити (КС, 9), коло (КВ, 286) — колесница (ДП, 236), который (КЭ, 8) — иже (ПБ, 26), лютость