480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
126'
(ПБ, 306) — милость (KE, 156), остатокъ (ТЦ, 182) — остатокъ (ДП, 23), особно(е) (КБ, 38, КЭ, 26) — особе (КЛ, 46), пастухъ (КБ, 476) — пастырь (КБ, 266), початокъ (ПБ, 106) — начало (ДП, 36).
Агульнавядома, што адной з крыніц Бібліі ў выданнях Скарыны паслу-жылі царкоўнаславянскія арыгіналы, таму ў ёй і захавалася царкоўнасла-вянская моўная аснова, якая кантраставала з адпаведнымі беларусізмамі. Толькі ў нашым мовазнаўстве недаацэньваецца стараславянскі ўплыў у ска-рынаўскай моватворчасці, сугучны з моўнымі сродкамі тагачаснай беларус-кай мовы ў пісьмовай і вуснай формах, якія вядуць свой пачатак з глыбо-кай старажытнасці і сталі яе адметнай асаблівасцю на фоне іншых сла-вянскіх моваў.
Са сказанага вынікае, што лінгвістычная Скарыніяна чакае сваіх дас-ледчыкаў па праблеме адносін Скарыны да стараславянскай моўнай тра-дыцыі, якая пакінула прыкметны след у яго старадруках. Пры такой паста-ноўцы гэтага пытання абвергнецца пункт погляду некаторых лінгвістаў, быц-цам Скарына запаўняў “свае прабелы ў веданні царкоўнаславянскай мовы багемізмамі і паланізмамі”4.
Нашы назіранні над вар’іраваннем сродкаў выражэння ў выданнях Скарыны прыводзяць да пераканання ў тым, што іх моўная аснова была засна-вана на прадбачлівым мэтанакіраваным адборы патрэбных стараславяніз-маў як адной з пісьмовых разнавіднасцей у канфесіянальнай літаратуры. Выразныя стараславянскія моўныя элементы, што захаваліся ў беларускай мове да апошняга часу, пацвярджаюць тонкую думку, выказаную ў верша-ваных радках народнага пісьменніка Беларусі Пімена Панчанкі, у якіх наша мова праслаўляецца як "баравая ў казачнай красе, старажытная..., самая славянская, светлая, як травы у расе ".
Умоўныя скарачэнні
ДЗ — кніга Другі закон ДП — кніга ГІрарок Данііл ДЦ — Другая кніга Царстваў ІН — кніга Ісус Навін ІС — кніга Ісус Сірахаў КБ — кніга Быццс КВ — кніга Выхад КЕ — кніга Эклсзіяст КІ — кніга Іоў КЛ — кніга Лсвіт
КР — кніга Руф
КС — кніга Суддзяў
КЭ — кніга Эсфір
КЮ — кніга Юдзіф
ЛК - кніга Лічбы
ПБ — кніга Прамудрасць Божая
ПЕ — кніга Плач Ераміі
ПС — кніга Прытчы Саламона
Пс — Псалтыр
Пц — Псршая кніга Царстваў
Тц — Трэцяя кніга Царстваў
Чц — Чацвёртая кніга Царстваў
4 Свяжынскі У. М. Скарына Ф. — псракладчык і рэдактар Бібліі // Францыск Скарына і яго час. С. 494.
127
ВІКТОРЫЯ ЛЯШУК (Мінск)
ОНІМЫ СКАРЫПА I ПРАГА Ў БЕЛАРУСКІМ МАСТАЦКІМ ТЭКСЦЕ
Культуралагічны і стылістычны аспекты
ласныя імёны, онімы, складаюць частку моўнай камунікатыўнай сістэмы, уяўляючы сабой пры гэтым значны міжмоўны пласт лексікі, што не патрабуе перакладу. Кожны з онімаў нясе інфар-мацыю пра анамастычную прастору мовы, пра сістэму індывіду-алізацыі, ідэнтыфікацыі аб’ектаў рэчаіснасці. Найменні, што слу-
жаць для вылучэння пэўных, част^ адзінкавых рэалій займаюць асобае мес-ца ў культурным жыцці, маюць свае заканамернасці функцыянавання.
Сярод онімаў існуюць ядзерныя структурныя кампаненты, здольныя канцэнтраваць у сабе каштоўныя фонавыя веды пра жыццё грамадства і пра гістарычных асоб, якія ўплывалі на яго зрухі. У гэтым плане найперш вы-лучаюцца антрапонімы і тапонімы (айконімы і гідронімы), досыць устой-лівыя адзінкі ў анамастыконе кожнага народа на працягу не аднаго гіста-рычнага перыяду. Яны пры функцыянаванні набываюць значную частот-насць і полівалентнасць, што, як правіла, знаходзіць адлюстраванне ў мас-тацкай літаратуры.
Такой моўнай адзінкай у беларускім сучасным анамастыконе, бясспрэч-на, з’яўляецца ўласнае імя Францыск/Францішак Скарына, належнае да нацыянальнай культурнай традыцыі, мастацкай літаратуры, а паводле сус-ветнага аўтарытэту названай ім гістарычнай асобы — вядомае іншым народам. У тэкстах беларускай мастацкай Скарыніяны — як адлюстраванне даўніх сувязей чэшскага і беларускага народаў — распаўсюджаны урбонім Прага. Яго высокая частотнасць звязана з надзвычайным значэннем гэтага культурнага цэнтра Еўропы для дзейнасці беларускага першадрукара.
Прыцягненне онімаў у мастацкі тэкст выклікаецца ўзаемадзеяннем куль-туралагічных і стылістычных фактараў, якія ў пэўны перыяд грамадскага і літаратурнага развіцця выяўляюцца і рэалізуюцца па-рознаму. Пры гэтым мастацкаму асваенню онімаў папярэднічае іх больш-менш працяглае функ-цыянаванне ў іншых стылях, у час якога акрэсліваецца напаўненне гэтых адзінак прагматычным зместам, ствараецца глеба для іх культурна-мастац-кага і стылістычнага асэнсавання. Як адзначае У. Конан, ”літаратурна-мас-тацкае адлюстраванне дзейнасці Францыска Скарыны і яго эпохі пачалося ў перыяд паскоранага развіцця беларускай літаратуры, нацыянальнай са-масвядомасці і прагрэсіўнай грамадска-палітычнай думкі — у канцы XIX -пачатку XX стагоддзя” '. Імя ж Скарыны, а таксама і назва чэшскай Прагі
1 Конан У. М. Францыск Скарына ў мастацкай літаратуры // “Народу свайму ўслугую-чы...” / Уклад. М. Б. Яфімава. Мн., 1990. С. 11.
128
ўпамінаюцца ў прыжыццёвых афіцыйных паперах, у Скарынавых прадмо-вах і пасляслоўях да Бібліі, а з XIX ст. — у навуковых працах. Вядомыя нам сёння дакументы сведчаць, што і пры жыцці Ф. Скарына меў аўтары-тэт высокаадукаванага рупнага чалавека. Спатрэбілася тры стагоддзі, каб падрыхтавацца да спасціжэння асобы Ф. Скарыны і яго дзейнасці — глы-бока ім усвядомленай і лагічна абгрунтаванай. У сваёй сутнасці Ф. Скарына стаў увасабленнем духоўных здольнасцей і культурных запатрабаванняў Беларусі, таму так арганічна і важка ўвайшоў яго вобраз у беларускую ма-стацкую літаратуру, а яго ўласнае імя набыло сімвалічнае значэнне, якое перадае ідэал гуманізму, патрыятызму, адукаванасці, нястомнай духоўнай працы і асветніцтва, жыцця на карысць сваёй Бацькаўшчыны.
Культуралагічны аспект ужывання антрапоніма Францыск/Францішак Скарына вынікае з яго шырокага гісторыка-культурнага фона, які ўключае беларускія і сусветныя рэаліі розных гістарычных часоў. Культурным фактам з’яўляецца падкрэсленне Скарынам свайго аўтарства, што аказала не-пасрэдны ўплыў на мастацкае выкарыстанне яго імя наступнікамі. Прык-лад такога ўжывання дае сам Скарына, паколькі даследчыкі адзначаюць мастацкасць Скарынавага выкладу. Так, у энцыклапедычным даведніку “Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Х-ХІХ стагоддзі”, дзе ўсходнеславянска-му першадрукару прысвечаны грунтоўны артыкул аўтарскага калектыву, сцвярджаецца: “На пераклад Бібліі паўплывала духоўная атмасфера эпохі Адраджэння, своеасаблівы артыстызм і погляд на культуру з эстэтычнага боку” 2. А. Ф. Коршунаў адзначае: “У літаратурнай творчасці Скарыны рас-крыліся не толькі яго рознабаковыя веды, але і яркі талент пісьменніка-пуб-ліцыста, выдатнага мастака слова” 3. Вучоныя звяртаюць увагу на стыль выкладу. Напрыклад, В. Чамярыцкі падкрэслівае: “Скарынаў пераклад — не проста літаратурна дасканалы, ён класічны. Стьыь яго просты і выраз-ны і адначасна ўмерана ўзнёслы, выклад — натуральны і свабодны, але без адвольнасцей і шматслоўнасці. Яшчэ больш дзелавыя і лаканічныя, змяс-тоўныя і важкія прадмовы першадрукара. У цэлым жа кніга Скарыны — гэта класічна завершаны твор мастацтва, у якім гарманічна, у арганічным адзінстве спалучаны ўсе элементы” 4. У гэтай гармоніі закладзены асновы мастацкага функцыянавання антрапоніма Францыск/Францішак Скарына, а таксама і урбоніма Прага, паколькі вытворны ад яго адносны прыметнік ужываецца ў Скарынавых кнігах пры абазначэнні месца іх выдання: (Старое) Место Празское.
2 Конан У. М., Падокшын С. А., Юхо I. А. Скарына (Скарыніч) Францыск // Мысліцслі і асвстнікі Беларусі. Мн., 1995. С. 130.
’ Коршунаў А. Ф. Творчая спадчына Францыска Скарыны // Скарына Ф. Творы. Мн., 1990. С. 11.
4 Чамярыцкі В. А. “...Народу свайму ўслугуючы” // Полымя. 1987. № 8. С. 201.
129
Стыль падачы свайго аўтарства Францыскам Скарынам (як выключную культурную з’яву, не характэрную для іншых яго землякоў-творцаў) адзна-чае I. Дварчанін. Сваё імя і прозвішча першадрукар дапаўняе заслужанымі навуковымі тытуламі (докторъ; в лекарскихъ наукахъ докторъ, въ лекарстве и въ наукахъ докторъ), узнёсла-змястоўнымі перыфразамі (ученый муж, избранный муж). ’’Усюды Скарына выступае як моцны аўтарытэт, які шмат ведае, а таму і робіць” 5. На прыкладзе прадмовы да кнігі Іоў У. Конан заўважае: “Скарына аб’яўляе сваё аўтарства, сваю кампетэнтнасць, мэту як пісьменніка, выдаўца, асветніка” 6.
У выбары Ф. Скарынам для сваей выдавецкай дзейнасці Прагі наву-коўцы бачаць аб’ектыўную заканамернасць. У іх аргументах пераважаюць кулыуралагічныя факгары — багаты вопыт перакладаў Свяшчэннага Пісан-ня; геаграфічная блізкасць да іншых цэнтраў еўрапейскага кнігадрукаван-ня, пашырэнне і развіццё сувязей паміж тагачаснымі Чэхіяй і Беларуссю. Пры гэтым найважнейшым лічаць тое, што Прага была агульнапрызнаным цэнтрам гусіцкіх ідэй і верацярпімасці, мела багатыя традыцыі кнігадрука-вання. Мастацкая інтэрпрэтацыя спыняе ўвагу на апошнім тлумачэнні. Ме-навіта яго выбірае А. Лойка ў рамане-эсэ “Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае”, перадаючы думкі першадрукара “... Чым Прага для яго ёсцъ, ужо цяпер ён ясна разумев: адзіны горад, што даў згоду, пайшоў на да-моўленасць з ім, стаў месцам здзяйснення яго мары ". А. Ясінскі падкрэс-лівае, што пры выбары Скарынам менавіта Прагі “ўпэўненасць у спакоі і бяспецы мела далёка не апошняе значэнне” 7. Яшчэ адну істотную акаліч-насць, узгадваючы друкарскія традыцыі Венецыі, заўважае А. С. Мыльні-каў: “Скарыну магла прыцягваць культурная блізкасць Чэхіі, магчымасць у Празе мець тое асяроддзе, якое, натуральна, адсутнічала ў неславянскай Італіі і якое яму спрыяла плённа займацца перакладчыцкай і выдавецкай працай” 8. Бясспрэчна, гэтым тлумачыцца асаблівасць Скарынавага стылю ацэначна акрэсліваць месца свайго плённага кнігадрукавання.
Моўнымі сродкамі ўвасаблення такой інфармацыі абраны складаныя назвы з традыцыйнымі для еўрапейскага красамоўства азначэннямі: Во слав-номъ Великомъ Месте Празскомъ; у славномъ Старомъ месте Празскомъ ды інш. Такое шматслоўнае, узнёслае найменне ў сучасных беларускіх ма-стацкіх тэкстах выкарыстоўваецца досыць абмежавана, у змененым выгля-дзе — з іншым лінейным размяшчэннем кампанентаў, са скарачэннем іх
5 Дварчанін I. “Послужити посполитому люду...” // Слаўны сын Беларусі / Уклад. С. С. Панізнік. Мн., 1994. С. 208.