• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Калі ў Ноўгарадзе немцы гандлявалі толькі з гараджанамі, дык у Полацку яны маглі мець справу як з палачанамі, так і з прыехаўшымі. У гэ-тым сэнсе нямецкая факторыя да канца XV ст. сапраўды мела тут поўную свабоду. Чужаземцы маглі самастойна ездзіць па вёсках, рыхтаваць попел у лесе і г.д. Гандлявалі немцы пераважна ў крэдыт, хоць Ганзейскі саюз і забараняў гэта. Шырока выкарыстоўваўся і бартэрны абмен, а вось аплата сустракаецца радзей. У пераліку тавараў, цікавіўшых заходніх купцоў, ці не на першым месцы быў воск, за які немцы часта плацілі серабром. Важ-нейшымі таварамі былі попел і смала, а таксама пушніна (собаль, куніца, тхор, вавёрка, гарнастай, лісіца і норка). Сярод таго, што вывозілася з По-лацка, было і сала. Прадавалі ж немцы ў Полацку соль, сукны, прыправы, металы і гатовыя металічныя вырабы, а таксама віно, нямецкае піва і іншыя напоі. Праўдападобна, што тут, у адрозненне ад Ноўгарада, чужаземцы ган-длявалі не толькі тканінамі, але і гатовым адзеннем 13.
    ’ Гильдебранд Г. Немецкая контора в Полоцке. С. 46.
    '° Тамсама. С. 48.
    11 Полоцкие грамоты XIII-XV1 вв. № 36.
    12 Russisch-livlandischc Urkundcn. S. 198.
    13 Goetz L. К. Dcutsch-Russischc Handclsgcschichtc des Mittclaltcrs. S. 516.
    142
    Цікава, што рыжскія купцы не мелі сваіх сплаўных сродкаў і арэндавалі стругі ў Полацку. Тут жа яны наймалі і абслугу (“кормники и теглйцы”, “Schifsleuten”), хоць тавар стараліся суправаджаць самі 14.
    Наогул выглядае, што нямецкая супольнасць у Полацку адчувала сябе дастаткова свабодна. Яе прадстаўнікам дазвалялася мець сваю прыватную гаспадарку. Хоць усе пагадненні забаранялі рыжскім купцам трымаць корчмы і ў граматах на працягу ўсёй другой паловы XV ст. гучыць пагроза пакарання за гэта, немцы не пакідалі такога прыбытковага занятку. “Который купци ваши рызскии мешкали... не маючи з собою никакое купли... завжды корчмы сычивали”, — скардзіўся ў рыжскую раду полацкі на-меснік 15. Г эта стварала гарадскім уладам нямала праблем, бо, прыкладам, “с тых жо корчом и огневыи шкоды походят”, сцвярджаецца ў той жа гра-маце. Апрача гандлю і карчмарства чужаземцы наймаліся тут на службу. У адным з дакументаў згадваецца рыжскі немец “Радивон Малы”, які “у Се-лявы служил” 16. У Полацк прыязджалі не толькі купцы, але і нямецкія май-стры. Так, у сярэдзіне XV ст. палачане (і віцябляне) запрашалі з Рыгі будаўнікоў і куплялі вапну 17.
    Найважнейшым пытаннем прысутнасці немцаў у Полацку ўяўляецца характар узаемадачыненняў паміж немцамі і беларускім мяшчанствам. Акты сведчаць, што хапала сварак, боек, самых розных інцыдэнтаў, якія і з’яўля-ліся падставай стварэння дакументаў. У гэтым тэндэнцыйнасць актавага матэрыялу, фіксаваўшага разлады. Палачане часта скардзіліся на “кривды и шкоды”, якія цярпелі ў Рызе, а немцы — на перашкоды іх дзейнасці ў Полацку. 3-за частых спрэчак нямецкія купцы рэдка выпраўляліся ў дарогу разам з полацкімі 18, хоць шлях быў адзін. Сярод двухбаковых абвінавач-ванняў акрамя матэрыяльных страт (“кривды и шкоды”) граматы адрозні-ваюць “бои” і “посмех”, або “соромоту”. Прыкладам, сорамам для палачан было тое, што з прычыны дзеянняў інфлянцкага магістра іх купцы без та-вараў “пеши пришл к Полоцку” ”. А ў 1510 г., пасля таго, як умовы існа-вання нямецкай калоніі ў Полацку радыкальна пагоршыліся, тры рыжаніна прыехалі і “делали смехи такие, чого ж бы не мели чинити” (вазілі па го-радзе пад выглядам тавару здохлых свіней)20.
    Трэба, аднак, зазначыць, што ў апошняй трэці XV ст. асабліва глыбокіх канфліктаў паміж Полацкам і Рыгай не было. Апошні сур’ёзны і зацяжны разлад палачан з рыжскімі немцамі завязаўся ў 1466 г. з-за таго, што
    14 Гильдебранд Г. Немецкая контора в Полоцке. С. 60.
    15 Полоцкие грамоты. № 198.
    16 Тамсама. № 202.
    17 Goetz L. К. Dcutsch-Russischc Handclsgcschichtc des Mittclalters. S. 518.
    11 Гильдебранд Г. Немецкая контора в Полоцке. С. 61.
    19 Russisch-livlandischc Urkundcn. S. 266.
    20 Полоцкие грамоты X1II-XV1 вв. № 309.
    143
    полацкія стругі без тавараў (“парожнія”) прыйшлі з Рыгі наверх, пасля чаго і палачане затрымалі нямецкія тавары. Але ў 1478 г. “нелюбовь, и незгода, и гнев” скончыліся мірным пагадненнем, у аснову якога лёг Копускі пра-ект, г.зн. узнавіліся папярэднія прынцыпы ўзаемадачыненняў. Палачане паабяцалі “блюсти рижанина в Полоцку как своего брата полочанина”, тое ж абавязаліся рабіць немцы ў Рызе 21.
    Наогул, каб у Полацку хто гінуў, як у Ноўгарадзе Вялікім, дзе аднойчы арыштавалі ўвесь Нямецкі двор і так пабілі чужаземцаў, што адзін немец памёр 22, — такога ў наяўных матэрыялах не знаходзім. Затое сустракаем прыклады выразна пазітыўнага стаўлення палачан да немцаў. Па-першае, у іраматах азначэнне “немец”, “немчина” не мае ніякага адмоўнага адцення. У адным з полацкіх пасланняў у Рыгу гаворыцца: “А што ж, милии Панове, ваши немцы привезут и с собою к нам соль, ино тая вся соль полна...” 23 Палачане немцам вераць, спачуваюць і ў часе патрэбы дапамагаюць. Так, калі ў 1483 г. Рыга, цярпеўшая голад, папрасіла ў Полацка 40 струг збож-жа, палачане адказалі, што, на жаль, столькі не маюць, але “коли есмо ...имели, тогды есмо к вашей милости и без прозбы посылали” 24, г. зн. такая дапамога была звычайнай справай. Потым, у 1500 г. полацкае кіраўніцтва звярнулася да Рыгі з просьбай удакладніць, ці сапраўды ў іх моравае па-ветра, запэўніўшы пры гэтым: “Калі мы будзем вам абавязаны і нечым вялікім, мы ахвотна дапаможам вам ва ўсе часы, усім, чым зможам” 25. Надзвычай паказальныя тут і звароты палачан да Рыгі. У граматах, адраса-ваных немцам, яны пісалі: “Тым почестливым и опатрным паном... нашим милым приятелем и суседом наша верная приязнь” 26, “приятелем и сусе-дом нашим...” 27, “почестливым и росзропным паном... доброродным нашим милым приятелем и суседом” 28.
    Наогул Полацк зносіўся з Рыгай “як вольны з вольным, роўны з роў-ным”. Абодва бакі выяўлялі зацікаўленасць у адкрытых межах (“рубежа не чинити”), у захаванні раўнавагі і парытэту. У канфліктных сітуацыях палачане апелявалі да падпісаных раней пагадненняў — “вечных записов” ча-соў Вітаўта, нагадваючы, што “наш великий князь Витовт... и з вашим меш-терем Кондратом измирили нас вечно” 29. Вінаватых немцаў, затрымаўшы, высьшалі ў Рыгу, патрабуючы “справедливость чинити” паводле права, па
    21 Полоцкие грамоты. № 171.
    22 Никитский А. Отношения новгородского владыки к немецкому купечеству по новым данным // Журнал Министерства народного просвещения. 1887. № 7. С. 8.
    25 Полоцкие грамоты XII1-XVI вв. С. 163.
    24 Тамсама. № 214.
    25 Тамсама. № 264.
    26 Тамсама. С. 124.
    27 Тамсама. С. 128.
    24 Тамсама. С. 134.
    29 Тамсама. № 202.
    144
    нямецкіх законах. Пры гэтым палачане звычайна пагрозліва папярэджвалі, што калі ў Рызе іх мяшчанам (“нашим”) не будзе справядлівасці, “то маем конечно над вашими здесь тако ж чинити” 30. Пачуццё годнасці і самапа-вагі, уласцівае палачанам у іх дачыненнях з суседзямі, ці не найлепш ад-люстравана ў вядомай грамаце полацкага намесніка Алехны Судзімонтаві-ча, адрасаванай рыжскай радзе: “А Полтеск теж есть, хвалечи Бога, место словутое... а не есть нижшое во чести и во всем ни Вилни, а ни Марибор-ка, а ни Кданьска” 31. Надзіва сугучным гэтай ноце будзе Скарынава “из славнаго града Полоцька”.
    Традыцыйныя ўзаемаадносіны мяшчан буйнейшага беларускага гора-да з немцамі радыкальна змяніў прывілей на магдэбургскае права, выда-дзены Полацку вялікім князем Аляксандрам Казіміравічам 4 кастрычніка 1498 г. Гандаль нямецкіх купцоў быў абмежаваны, па-першае, рынкам ад-наго Полацка (шлях у Віцебск і Смаленск, а таксама выезд у вёскі забара-няўся), па-другое, гандляваць дазвалялася толькі з палачанамі (а не з гасцямі ці іншымі прыехаўшымі), па-трэцяе, адно тройчы ў год, на двухтыднёвых ярмарках, гандляваць можна было свабодна, а ў іншыя часы — толькі па “меры”, г.зн. оптам 32. Такія ўмовы не былі ўзгодненыя з Рыгай. Гэта не пагадненне, а аднабаковае рашэнне манарха, пэўна ж браўшага пад увагу даўняе імкненне палачан выцесніць немцаў з Дзвіны. Нявыгаднасць новых правілаў змусіла немцаў перамясціць гандаль з беларускім Падзвіннем у Рыгу 33. У 1509 г. Жыгімонт Стары пацвердзіў ранейшы полацкі прывілей на самакіраванне з усімі яго ўмовамі34, і нямецкая факторыя, функцыя-наваўшая тут даўжэй, чым у іншых гарадах Усходняй Еўропы, страціла ўсялякія асновы для існавання і стала знікаць.
    Варта адзначыць, што не толькі згаданы прывілей прывёў да заняпаду нямецкай калоніі ў Полацку. Сярод іншых прычын даследчыкі называюць войны, распачатыя Маскоўскай дзяржавай супраць Вялікага Княства Літоўскага ў канцы XV ст. Ва ўмовах перманентнай агрэсіі з Усходу ад-праўляць тавары ў Полацк стала рызыкоўна. Да ўсяго, змянілі сваю ганд-лёвую палітыку і інфлянцкія гарады, для якіх пасля закрыцця Нямецкага двара ў Ноўгарадзе (1494) існаванне полацкай факторыі стала нявыгадным, і яны перанеслі ўвесь гандаль з усходнімі славянам! на ўласныя рынкі35. Але гэта ўжо іншая праблема.
    30 Полоцкие грамоты XIII-XVI вв. № 126.
    31 Тамсама. С. 118.
    32 Тамсама. № 226.
    33 Angcrmann N. Die Stcllung dcr livlandischcn Stadtc in dcr hansischcn Gcmcinschaft // Hansische Gcschichtsblattcr. Jg.113 (1995). S. 122-123
    34 Полоцкие грамоты XIII-XVI вв. № 306.
    33 Schroeder H.G. Dcr Handel auf dcr Diina im Mittclaltcr // Hansische Gcschichtsblattcr. Jg. 23 (1917), Hf.l.
    145
    Дадзеныя апублікаваных крыніц, як бачым, разбураюць гістарыяі'рафічны стэрэатып адвечнай варожасці паміж славянамі і немцамі (ці нават “свяшчэннай нянавісці”, як пісаў М. Грынблат). Прыкладаў глы-бокага канфесійнага, а тым больш нацыянальнага антаганізму ў Полацку канца XV - пачатку XVI ст. дакументальна не фіксуецца. Наадварот, гэты горад характарызаваўся хутчэй адсутнасцю канфесійнай напружанасці і па-раўнальна шырокімі свабодамі для чужаземцаў, што стварала спрыяльныя ўмовы для дзелавых і побытавых кантактаў палачан з прадстаўнікамі за-ходняй культуры. Зусім не выключала, што з немцамі непасрэдна сутыкаў-ся і Францыск Скарына, бацька якога быў гюлацкім купцом “сярэдняй рукі” і мусіў пастаянна мець справы з рыжанамі.
    ТРАДЫЦЫІ АСВЕТНІЦТВА I КНІГАДРУКАВАННЯ НА ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ I Ў БЕЛАРУСІ
    ВАЛЯНЦІНА КОЎТУН (Мінск)