• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    2 Тут і далей “Жыціс Ефрасінні Полацкай” цытуецца па выд.: Месяца майя в 24 день. Повесть жития и преставления святыя и блаженныя и прсподобныя Еуфросинии, игуменьи манастыра Святаго Спаса и Прсчистыя Его Матере, ижи в Полотьсцс граде. Благослови, Отче! // Кніга жыцій і хаджэнняў / Уклад., прад. і камент. А. Мсльнікава. Мн., 1994. С. 25 -41, без указания старонак у тэксцс.
    158
    Анёл “прымушаны” з’явіцца таксама і епіскапу Іллі. “Тоя же нощи явися епископу Илии тъй же аггел, глаголя: “Въведи ю, рабу Божию Ефросинью, в церковьцу Святаго Спаса...” Епископ же въста въскоре со страхом и трепетом, прииде к ней”. Паколькі ніякіх відзежаў і анёлаў не было, ініцыята-рам перасяліць Ефрасінню ў Сяльцо выступав першая рэальная асоба апа-вядання — епіскап Ілля. Ён прыходзіць да Ефрасінні, і пачынаецца абмен формуламі ўзаемнай павагі. Манахіня выказвае гатоўнасць падпарадкавац-ца епіскапу, але Ілля чамусьці марудзіць з галоўным. Абодва прыселі (“И се-доста”, — падкрэслена ў жыціі).
    “Отверз же блаженный епископ уста своя, начат беседовати о спасении души... Много [тут і далей выдзелена мной. — С. Г.] же побеседовав с нею, и се прирече ей, глаголя: “Дщи! Хощу ти реши слово, ты же с любо-вию прииме е”. Она же рече: “Рада, отче преподобный, приму слово твое, яко дар многоценен”. Нарэшце епіскап прыступае да ажыццяўлення галоў-най мэты свайго візіту. “Веси ли, чадо, се церковь есть соборная, идеже сидиши, ту вси человеци собираются, и тобе нелепо зде пребывати”. Тлу-мачэнне — што і гаварыць — даволі туманнае. Чаму асветніцы “не лепо пребывати” ў саборнай царкве? Жыве яна не ў самім саборы, а ў “галуб-це”. Што за аргумент: “вси человеци собираются”? Вядома, манахіня па-вінна жыць у манастыры, а не “в миру”, але чаму б тады не вярнуць Ефра-сінню назад у абіцель, дзе яна прыняла пострыг? I чаму спачатку Ілля даз-воліў жыць каля сабору (“И повеле ей, да пребывает ту...”). I гэта было “лепо” і не нарушала, відаць, канона, а зараз стала “не лепо” і некананіч-на? Ды і сам епіскап паводзіць сябе ва ўсёй гэтай сцэне неяк нерашуча: ён імкнецца паўплываць на Ефрасінню гутаркай пра выратаванне, а заканч-вае не зусім зразумелым тлумачэннем свайго загаду. “Еуфросиния же, слышавши от епископа, яко тако изглагола ей, и возрадовася душею, и возве-селися сердцем, и, явлению аггелову веру имши [хоць яшчэ раней яна дзя-кавала Богу, што Ён спадобіў яе бачыць “свитое лицо аггельское”. — С. Г], глагола епископу: “Бог да поспешит ми, отче, молитвами твоими святыми”. I зноў не рухаецца з месца!
    Такім чынам, начная місія Іллі засталася беспаспяховай.
    Тады ён пачаў шукаць іншыя сродкі вырашэння праблемы. “Призвав же епископ князя Бориса, стрыя ея, и отца еа Георьгия, и преподобную Еуфросинию [дарэчы, яна бьша яшчэ толькі маладой манашкай. — С. 77] и честныя мужа, и постави я сам послухы, рек: “Се отдаваю Еуфросинии место Святаго Спаса при вас, да по моем животе никтоже не посудит моего даниа”. Але аддаць Сяльцо Ефрасінні анёл не загадваў. “Се слышавше князи оба и боляре все от епископа, поклонистася ему, глаголя тако: “Ей владыко святый, се ти есть Бог положил не сердци твоем, еже сице еси умыслил [яшчэ пацвярджэнне, што ініцыятыва выправіць Ефрасінню ў
    159
    Сяльцо належала Іллі. — С. Г.] отроковици сей попечение о ней”. “Еуфро-синии же реша: “Ты же иди и послушай епископа, еже ти велит, тако створи, то есть отец всем нам, того подобает слушати”. I з такімі словамі звяртаюцца да манашкі свецкія людзі! Увогуле кажучы, увесь эпізод чымсьці нагадвае калі не суд, дык прынамсі нейкі савет ці кансіліум з удзе-лам усіх афіцыйных свецкіх улад, знатных грамадзян і царкоўнікаў. “Еуф-расиниа же, возревши на ня осклабленым лицем, и рече им: “Рада иду, яко Бог повелит ми, тако и будет; воля Господня да будет о мне”. Яна згаджа-ецца з прыгаворам улад, але падкрэслівае, што застаецца служыць толькі волі Усявышняга.
    “Князи же и боляре все, слышавше от преподобныя Еуфросинии глагол сий, возрадовашася и, приемше благословение от епископа и покло-нившеся преподобной Еуфросинии и целовавше ю любезным целованием, ехаша в домы своя”. Тым самым канфлікт апавядання вырашыўся. Пры-мем да ўвагі, што, атрымаўшы багаслаўленне епіскапа, князі і баяры такса-ма пакланіліся і Ефрасінні.
    I только ўначы, пакінуўшы ўсю маёмасць у Сафійскім саборы (а маё-масць такая, безумоўна, была, бо без яе не мог дзейнічаць заснаваны Еф-расінняй скрыпторый), падзвіжніца з адной чарнарызіцай выправілася ў Сяльцо. Толькі посах і кнігі прынесла яна на новае месца. Цяжка сказаць, ці добраахвотна была пакінута маёмасць, ці гэта было вынікам заключанай паміж князямі, Ефрасінняй і епіскапам дамовы. Так ці іначай, зварот Іллі да гарадскога патрыцыята і рашэнне савета наводзяць на думку, што Ефра-сінню проста адправілі ў ссылку, аддаліўшы ад удзелу ў справах Сафійска-га сабора і —; адпаведна — полацкай епіскапскай кафедры.
    Калі давяраць храналогіі жыція, усе падзеі адбыліся на працягу адных сутак. Зразумела, савет, які вырашыў лёс Ефрасінні, а таксама паспешлівы начны адыход у Сяльцо маглі адбыцца за тэты тэрмін. Але тое, што ў пер-шай частцы апавядання, дзе гаворыцца аб дзеяннях Іллі, мастацкі час запа-волены і аўтар вельмі ўважліва сочыць, каб нідзе не парушыць літаратур-ны этыкет, дае падставу меркаваць — перагаворы з Ефрасінняй і, верагод-на, князямі і баярамі працягваліся не адзін дзень, — канфлікт паглыбляўся паступова, і толькі дзеянні свецкай улады (яна, дарэчы, рэальна кіравала горадам і княствам і прыняла бок епіскапа) вырашылі яго.
    Узнікае пытанне: што магло стаць прычынай такога разладу? Звернем увагу на форму зносін паміж Ефрасінняй і полацкімі епіскапамі, як заната-вана гэта ў жыціі. Маладая манахіня, прабыўшы “неколико время в манас-тыри, и потом проси у епископа...” Адышоўшы ў Сяльцо, Ефрасіння праз нейкі тэрмін “повеле иерееви” пастрыгчы Гарадзіславу і Звеніславу, не спы-таўшы ні ў кога дазволу, г.зн., што ў Сяльцы яна была поўнай гаспадыняй. А ў канцы жыція Ефрасіння “пославши, призва епископа... и повеле остри-
    160
    щи ею...” (Кіраану і Вольгу). Калі Ілля здолеў, абапіраючыся на свецкую ўладу, абмежаваць дзейнасць Ефрасінні і захаваць знешні парадак, дык пры Дыянісіі ўсякая субардынацыя была парушана: ігумення жаночага манас-тыра загадвала епіскапу, што хацела, мела слугу мужчыну, распараджалася ў мужчынскім манастыры, вырашыла “по вся вторнйкы” насіць ікону Бага-родзіцы “по святым церквам”, тым самым змяніўшы парадак набажэнства ў горадзе, а ўсю епархію “украсй” “свойма благолепныма манастырема”. Яна проста ігнаравала царкоўную іерархію з цэнтрам у варожым для По-лацка Кіеве і ўстанавіла непасрэдныя зносіны з Канстанцінопальскай пат-рыярхіяй і імператарскімі ўладамі ў Візантыі. Тым самым Ефрасіння фак-тычна змагалася за незалежнасць полацкай царквы ад кіеўскай мітраполіі, прадстаўнікамі і намеснікамі якой былі епіскапы.
    Не выключана таксама, што незадавальненне Іллі было выклікана не толькі спробамі маладой Ефрасінні распараджацца ў епархіі. Немагчыма высветліць, якой па сваёй сутнасці была яе асветніцкая дзейнасць, якія кнігі перапісваліся ў скрыпторыі і якія творы складала яна сама. Ефрасіння фак-тычна не лічылася з царкоўнымі парадкамі і правіламі, і гэта дае некато-рыя падставы меркаваць, што і ў творчасці яна магла не вельмі прытрымлі-вацца строгіх канонаў. Напрыклад, і славуты крыж Лазара Богшы, і помнікі, створаныя дойлідам Іаанам, вызначаюцца вельмі арыгінальнымі рысамі, што таксама магло ўвасабляць ідэю самастойнасці полацкай царквы і незалеж-насці Полацкага княства. Варта адзначыць і несцяжальніцкія меркаванні Ефрасінні і Звеніславы пра зямное багацце, і імкненне не падпарадкоўвац-ца царкоўнььм уладам, і адыход у Сяльцо ўначы ўдвух з нейкай манашкай, і посах, пра які згадана ў жыціі, і кнігі, якія прынесла з сабой Ефрасіння, і, нарэшце, само хаджэнне ў Іерусалім звязваюцца з некаторымі звычаямі багумілаў: імкнуцца да несцяжальніцтва, не лічыцца з царкоўнай іерархі-яй, вандраваць не менш чым па двое, мець з сабой толькі посах і кнігу, а таксама ўчыняць паломніцтва да Боскай Дамавіны. Дарэчы, уплыў багумі-лаў на ўсю Еўропу ў X—XI стст. быў вельмі моцным. Так ці іначай, але ў Ефрасінні былі вельмі своеасаблівыя ўяўленні аб сапраўднай рэлігійнасці і царкоўным парадку.
    Вядома, каб гутарка ішла аб простай манахіні, Ілля саслаў бы яе знач-на далей, чым Сяльцо (відзежы былі б у такім выпадку іншымі), або проста заключыў бы ў манастыр і наклаў епіцім’ю. Але справа тычьшася прад-стаўніцы княжацкага роду, якую вельмі паважалі ў сям’і, што магло быць выклікана ўздзеяннем старажытнай крывіцкай традыцыі шанавання жан-чын-жрыц паганскіх багінь урадлівасці, дзетараджэння і г.д. Таму ў пера-гаворах з князямі Ілля павінен быў пайсці на кампраміс, аддаўшы Ефрасінні свой маёнтак з сядзібнай гаспадаркай і ўсыпальніцай епіскапаў. Гэта была немалая ахвяра з яго боку, што і паказвае, наколькі глыбокім быў канфлікт
    161
    паміж епіскапам і “блаженной отроковицей”. Царкоўны ўладыка гатоў быў пайсці на ўсё, каб абмежаваць уплыў князёўны на справы епіскапіі. Мена-віта княжацкае паходжанне дазваляла юнай манахіні праводзіць самастой-ную лінію дзейнасці, прычым уяўленне аб сваёй выключнасці ўваходзіла ў сістэму светапогляду Ефрасінні: яна адчувала сябе князёўнай і ў манасты-ры, дакладней кажучы — “князёўнай царквы”, не проста ігуменней Спас-кага манастыра, а ігуменней усёй Полацкай зямлі, і таму рашуча загадвала епіскапу Дыянісію. Гэтае ўсведамленне сваіх надзвычайных правоў спа-лучалася з жыццёвай актыўнасцю і крайнім рэлігійным фанатызмам. На-прыклад, калі ігумення Раманава вельмі перажывала і шкадавала дзяўчо, якое прыйшло да яе ў манастыр, то Ефрасіння без усякіх сумненняў паст-рыгае сваіх маладзенькіх сясцёр і пляменніц, нягледзячы на лямант і гора іх бацькоў.
    Рашучасць, мэтанакіраванасць і нават бязлітаснасць у стаўленні да на-вакольных зусім не супадаюць з традыцыйнымі ўяўленнямі аб Ефрасінні і нададзенымі ёй эпітэтамі. Вобраз Ефрасінні, вядома, ідэалізаваны ў пры-свечаным ёй агіяграфічным творы. Але аўтар жыція не мог абмежавацца толькі кананічнай абстрагаванасцю, бо ў такім выпадку жыціе не адпавя-дала б прынцыпу верагоднасці ў той час, калі аб абставінах і дэталях дзей-насці Ефрасінні яшчэ захоўвалася памяць у народзе. Таму агіёграф прыбег да двух асноўных прыёмаў апрацоўкі матэрыялу. Па-першае, ён вытлума-чыў розныя катаклізмы ўздзеяннем Боскіх сіл, прычым усе метамарфозы далейшага апавядання былі нібы запраграмаваны ў іх загадах. Па-другое, ён захаваў рэалістычную канву апавядання і шмат сапраўдных эпізодаў з жыцця гераіні, але складаныя і спрэчныя моманты былі затушаваны, а тыя, што не маглі выклікаць нараканняў з кананічнага пункту гледжання і не пярэчылі мэце ідэалізацыі святой, былі, наадварот, дэталізаваны. Чытач засяроджваў увагу на горы бацькі Ефрасінні або князёў Барыса і Вячасла-ва, унікаў у падрабязнасці гісторыі перанясення іконы Адзігітрыі ў Полацк, у гісторыю пабудовы Спаскай царквы ці ў алегарычным відзежы анёлаў і прамінаў захаваныя пад імі складаныя эпізоды і гістарычныя канфлікты, аб якіх, можа, і ведаў з вусных легенд і расказаў.