480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Высвятленне літаратурнай гісторыі падання пра Рагнеду і яго асаблі-васцей як твора прьп ожага пісьменства — толькі адна з праблем яго выву-чэння. Гэтыя летапісныя апавяданні — яшчэ і каштоўная дакументальная крыніца па гісторыі Полацка і Беларусі ранняга Сярэдневякоўя, цікавая ста-ронка ўсходнеславянскай гістарыяграфіі.
166
У цэлым не выклікае сумнення гістарычная сапраўднасць апісаных у іх падзей, фактаў і ўчынкаў герояў, адпаведнасць іх зместу, заснаванага на ўспамінах добра дасведчаных людзей, жыццёвых рэаліях свайго часу. Аднак нелыа не ўлічваць таго, што паданне было запісана прыблізна праз сто гадоў пасля тых драматычных падзей. Устаўляючы тэты твор у лета-пісны звод, яго складальнік (аўтар ’’Аповесці мінулых гадоў” або раней-шы летапісец) не толькі перапрацаваў тэкст, але і храналагічна прывязаў яго да блізкіх па часе падзей, якія датаваў 980 г. Наколькі ўдала ён тэта зрабіў? Як узгадняецца гэтая дата з іншымі, дакладнасць якіх больш пэў-ная?
Уважлівае знаёмства з тэкстам “Аповесці мінулых гадоў” паказвае, што дата 980 фактычна адносіцца толькі да года ўсталявання князя Уладзіміра на вялікакняжацкай пасадзе ў Кіеве і цесна звязаных з гэтым падзей — яго паходу на брата Яраполка, што сядзеў тады ў сталіцы дзяржавы, і забой-ства апошняга. Гэтая дата цалкам стасуецца і з іншымі, дакладна датава-нымі ў вышэй згаданым летапісу паведамленнямі, напрыклад: “в 9-е лето княжения Володимерова крещена бысть Руская земля”. Паколькі хрышчэнне Русі адбылося ў 988 г., то просты разлік дае дату 980.
Аднак паход Уладзіміра на Полацк і паланенне Рагнеды ніяк не маглі адбыцца ў тым жа 980 г., бо гэта супярэчыць іншым дакладным звесткам “Аповесці мінулых гадоў”. Дакладна вядома, што ў князя Уладзіміра ад Рагнеды былі чатыры сыны (Ізяслаў, Мсціслаў, Яраслаў, Усевалад) і дзве дачкі і што іх трэці сын — Яраслаў Мудры памёр у 1054 г., пражыўшы 76 гадоў. 3 гэтага выходзіць, што ён нарадзіўся каля 978 г. і, такім чынам, Раг-неда стала жонкай Уладзіміра на 4-5 гадоў раней, чым пададзена ў летапі-су, дзесьці ў 976-м ці нават 975 г.
Такія разлікі ўпершыню зрабіў і такі вывад атрымаў яшчэ расійскі гісто-рык XV1I1 ст. В. Тацішчаў, якому былі вядомы дзве летапісныя рэдакцыі падання пра Рагнеду. Ён слушна заўважыў, што ў артыкуле, датаваным у “Аповесці мінулых гадоў” 980 г., змешчаны звесткі розных гадоў 7.
Праўда, у іншым месцы гэтага летапіснага звода ў пераліку сыноў князя Уладзіміра Яраслаў названы адразу ж пасля Ізяслава. Аднак наўрад ці гэты пералік больш правільны, чым папярэдні, бо мае шэраг розных іншых недакладнасцей. Больш верагодна, што Яраслаў быў трэцім па ліку дзіцём Рагнеды, бо перад ім магла нарадзіцца адна з яе дачок. Так ці інакш, пер-шы яе сын Ізяслаў з’явіўся на свет не пазней 976 г., а магчыма нават у 975 г. Прыблізна гэтым жа 975 г., найбольш слушна, трэба датаваць і паход ноў-гарадскага князя Уладзіміра са сваім ваяводам Дабрынем на Полацк, паланенне Рагнеды і гвалтоўную смерць полацкага князя Рагвалода. Меркаван-не ж А. Шахматава, які лічыў, што гэтыя падзеі адбываліся ажно ў 970 г.,
7 Татищев В. Н. История Российская. М.; Л., 1963. Т. 2. С. 53. 226.
167
вельмі слаба абгрунтаванае, заснавана на зусім хісткіх падставах, таму не можа быць тут прынята ў разлік.
Такім чынам, агульнапрынятая, хоць і з рознымі агаворкамі, дата — 980 г., якая сёння даволі шырока бытуе ў розных навуковых працах, навукова-папу-лярных публікацыях, энцыклапедыях і г. д., не адпавядае гістарычнай сап-раўднасці. Нашмат бліжэй да праўды, як мы вышэй пераканаліся, — 975 г.
Больш дакладнае вызначэнне гэтай этапнай даты полацкай гісторыі дае магчымасць прывесці вядомыя падзеі, з якіх пачынаецца летапіснае падание пра Рагнеду-Гарыславу, у большую храналагічную суадпаведнасць з іншымі, пададзенымі ў летапісу гістарычнымі фактамі таго часу і ўрэшце выправіць адну з памылак даўняга летапісца. Істотна ўдакладняецца год смерці князя Рагвалода і дата нараджэння князя Ізяслава, імем якога названы старажытны беларускі горад Ізяслаўль (цяпер — Заслаўе).
Прыкметна ўзбагачаецца і абрастае новымі загадкамі і біяграфія галоў-най гераіні аповеду. Калі Рагнеда стала жонкай ноўгарадскага князя Уладзі-міра ў сярэдзіне 70-х гадоў X ст., а вялікай княгіняй кіеўскай толькі ў 980 г., то ў гэтым прамежку часу яна жыла, хутчэй за ўсё, у Ноўгарадзе Вялікім. Праўда, дзе яна, з малым дзіцём на руках і, магчыма, цяжарная, была, калі ў 977 г. яе муж, баючыся брата Яраполка, князя кіеўскага, з Ноўгарада “бежа за море” і прабыў там, паводле звестак “Аповесці мінулых гадоў”, больш двух гадоў, можна толькі здагадвацца.
Шмат яшчэ цікавых загадак тоіць для нас незвычайнае жыццё гэтай выдатнай жанчыны-гераіні, жанчыны-пакутніцы, вартае шэкспіраўскага пяра. Летапісцы высвецілі толькі некалькі найбольш яркіх, драматичных і этапных яго момантаў. У цемені невядомасці патанае полацкі, ноўгарадскі, кіеўскі і заслаўскі перыяды яе біяграфіі, напоўненыя самымі рознымі па-дзеямі і перажываннямі. Мы нават дакладна не ведаем, у якім годзе Рагнеда ўчыніла на Уладзіміра свой славуты замах, што ўвабраў у сябе, акумуля-ваў пачуццё кроўнай пометы, жаночай рэўнасці і палкага патрыятызму. Калі прыняць пад увагу тое, што к таму часу яна паспела нарадзіць шасцёра дзя-цей, то можна даволі ўпэўнена меркаваць, што адбылося тэта ў другой па-лове 80-х гадоў X ст., каля 988 г.
Княгіня Рагнеда не мела шчасця ні ў замужжы, ні пасля вымушанага расстання з нялюбым мужам і сваімі малалетнімі дзецьмі. Толькі старэй-шага Ізяслава, які ўжо шмат што разумеў, ды яшчэ, напэўна, малую дачку дазволілі ёй узяць з сабою на Радзіму. Аднак як жанчына яна спаўна выка-нала свой доўг: нарадзіла чатырох сыноў, у тым ліку аднаго з найвыдат-нейшых старажытнарускіх князёў — Яраслава, празванага пасля Мудрым.
Горача перажываючы за свой лёс, мінулую трагедыю свайго бацькі і братоў і добра разумеючы, як дорага не толькі сям’і, але і ўсёй Полацкай зямлі абышоўся яе дзявочы гонар, яна, вярнуўшыся на Бацькаўшчыну, усю
1ІІ8
сваю энергію, мацярынскую любоў і бацькоўскі клопат аддала свайму зас-тупніку — сыну Ізяславу і яго дзецям, сваёй надзеі. I яна дамаглася свай-го — дапамагла адрадзіць полацкую княжацкую дынастыю, не толькі паку-тамі, але і справамі адкупіла сваю віну перад гісторыяй роднай краіны. Наш-чадкі Рагнеды, “Рагвалодавы ўнукі” Брачыслаў Ізяславіч і асабліва славу-ты Усяслаў Чарадзей годна прадоўжылі справу продкаў, адстаялі і ўмаца-валі незалежнасць Полацкай дзяржавы.
На жаль, не суджана было Гарыславе ўбачыць усё гэта. Яна дачасна памерла ў 1000 г., пражыўшы крыху больш сарака гадоў. Праз год спачыў вечным сном і яе сын Ізяслаў. Вельмі дорага ім абодвум, іх здароўю кашта-валі глыбокія душэўныя траўмы, крыўда і боль, здзекі і гвалт, што вынеслі яны за сваё пакутніцкае жыццё.
У кантэксце ўсяго вышэй выкладзенага вельмі непраўдападобнай зда-ецца нам легенда пра Рагнеду-манашку, што змешчана ў Цвярскім зборні-ку XVI ст. пад 988 г. Быццам бы князь Уладзімір, хрысціўшыся, вырашыў жыць праведна, мець толькі адну жонку і прапанаваў Рагнедзе выйсці замуж за аднаго са сваіх вяльмож. Яна катэгарычна адмовілася, адказаўшы: “...аз же, быв царицею, не хощу раба быти земному цару ни князю, но уне-веститися хощу Христови...” Пачуўшы гэта, стаў хадзіць яе сын Яраслаў, які перад тым быў калекам. “Рогнедь же, сиа изрекши, пострижеся в мни-шеский образ, наречено бысть имя ей Анастасиа” 8.
Аўтар гэтага сюжэта, пэўна, не ведаў летапіснага падання пра Рагнеду пашыранай рэдакцыі, бо яго версія зусім не ўзгадняецца з аношняй, дзе выразна сказана, што княгіня не засталася ў Кіеве, а была выслана на По-лаччыну. Апрача таго, на Русі тады не было яшчэ ніякіх манастыроў. Калі б, дапусцім неверагоднае, у канцы 80-х гадоў X ст. дзесьці нейкім чынам Раг-неда ўсё ж пастрыглася ў манашкі, то кіеўскі летапісец, сам манах, абавяз-кова адзначыў бы гэта. Апрача таго, яна ніяк не магла ў такі цяжкі і адказ-ны час, не споўніўшы доўг перад сваімі дзецьмі, Полацкам і памяццю прод-каў, пакінуць свецкае жыццё.
Карацей кажучы, апавяданне пра манаства Рагнеды супярэчыць вядо-мым, пададзеным у ранніх летапісах рэальным фактам, логіцы падзей і таму не адпавядае гістарычнай сапраўднасці. Яно — плён фантазіі невядомага аўтара XIV або XV стст. і створана, хутчэй за ўсё, з прапагандысцкімі мэ-тамі, каб дадаткова сцвердзіць выратавальную сілу хрысціянскай веры. Усякія сур’ёзныя разважанні пра Рагнеду як першую беларускую манашку, на нашу думку, не маюць пад сабою рэальна-гістарычнага фунту і магчымы толькі ў творах літараіурна- або выяўленча-мастацкага характару. Сам жа эпічна-гераічны і пакутніцкі вобраз гэтай незвычайнай жанчыны далёкай беларус-кай мінуўшчыны заслугоўвае значна большай увап нашых творцаў.
’ Полное собрание русских летописей. СПб, 1863. Т. 15. С. 112-113.
169
УЛАДЗІМІР ЛОБАЧ (Полацк)
ДА ПЫТАННЯ АБ “КРЫЎСКІХ ВАЛЬКІРЫЯХ”
ялікі гуманіст і асветнік Ф.Скарына пакінуў нам, сваім нашчад-I кам’ кашт°ўны запавет: “Понеже от прирожения звери, ходящие
I в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, веда-
I м ють гнезДа своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують ' ™ виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають”.
Чалавек, згубіўшы любоў да сваёй Бацькаўшчыны, такім чынам, робіцца на парадак ніжэйшай істотай за жывёлаў. Але справа, канешне ж, не толькі ў генетычнай прывязанасці да месца нараджэння, бо перш за ўсё скары-наўская “ласка” — гэта ўшанаванне чалавечай асобай культурных трады-цый сваёй Радзімы, гонар і руплівая праца на яе карысць.
Адсюль даследаванне ўсіх белых плямаў гісторыі (у тым ліку і дапісь-мовай) Бацькаўшчыны —- пачэсны абавязак кожнага гуманітарыя.
Адметнай рысай тапанімічнай сеткі крыўскіх (беларусіх) зямель з’яў-ляецца наяўнасць цэлага шэрагу найменняў, звязаных з жаночым пачаткам. Большасць назваў, як правіла, утворана ад слова “дзева”, але сус гракаюцца найменні і іншага тыпу (Мар’іна Горка, Паненская гара ды інш.), што, ад-нак, не выключае іх прыналежнасці да жаночых персанажаў. Умоўна азна-чаную топіку можна падзяліць на дзве катэгорыі: прыродныя аб’екты, не звязаныя з культавымі і археалагічнымі помнікамі (р.Дзявіца Слуцкага р-на, р. Дзявіца Чачэрскага p-на, Дзявочае воз. Лепельскага p-на, воз.Дзявічкі Полацкага p-на ды інш.), і тыя, што ці самі з’яўляюцца імі, ці знаходзяцца ў непасрэднае блізкасці да іх. Умоўнасць жа такога падзелу вынікае, як правіла, са слабай гісторыка-культурнай даследаванасці аб’ектаў першага тыпу. Прывядзём кароткі пералік аб’ектаў другой катэгорыі. Гэта воз. Дзявічкі-1 (каля в. Дзявічкі Полацкага p-на), побач з якім зафіксавана га-радзішча днепра-дзвінскай культуры, воз.Дзявошыцы (Барысаўскі р-н) — побач гарадзішча, Паненская гара ў Лагойску (гарадзішча), Дзявочая гара ў Валожынскім p-не (курганныя пахаванні XI ст.), Дзявочая горка каля Мсціслаўля (гарадзішча), Полацкае гарадзішча (раней называлася Дзевінай гарой) ды некаторыя інш. 1