480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Аднак гістарычная хроніка гэтага перыяду напісана асабліва змрочнымі фарбамі. Першая сусветная вайна 1914 г. стала для беларускага насельні-цтва сапраўднай трагедыяй. Заходнія губерні імперыі ператварыліся ў прыфрантавую паласу, у выніку чаго 50% мужчын было мабілізавана. Ас-татняя частка адпраўлялася на абарончыя рубяжы. 65% прадпрыемстваў замёрла, пачаўся перыяд глыбокіх крызісаў. Нават у неакупаваных губер-нях пасяўныя плошчы — галоўнае месца працоўнай занятасці вясковых жанчын — скараціліся на 15,6%. Рэзка скарацілася і пагалоўе статку, што пагражала голадам. Успыхвалі эпідэміі. Прадуктовы крызіс набываў палі-тычную афарбоўку. Пацягнуліся абозы бежанцаў, большую частку якіх складалі жанчыны з дзецьмі. 3 6 млн. 899 тысяч чалавек беларускага на-сельніцтва (сыходзячы з дадзеных 1913 г.) за цяжкія гады вайны і рэвалюцыйных падзей загінула і эмігравала паўтара мільёна чалавек. Дыспрапор-цыя паміж мужчынскай і жаночай часткамі грамадства пастаянна паглыб-
154
лялася. Але менавіта ў тэты перыяд жанчыны-патрыёткі, якія мелі склада-ны жыццёвы вопыт барацьбы за свае правы, аб’ядналіся для падтрымкі суайчыннікаў. У красавіку 1915 г. Зоська Верас стварыла мінскае аддзя-ленне Таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны. 3 развіццём ваенных падзей 1914—1915 гг. цяжкасці ўзрасталі. У верасні санітары толькі аднаго мінскага чыгуначнага вузла штодня хавалі каля ста памерлых бе-жанцаў. Таварыствам у тэты час было адчынена шэсць бясплатных пры-тулкаў, на 200 чалавек кожны. За год бежанцы атрымалі каля дзвюх тысяч бясплатных абедаў і шэсцьсот рублёў ахвяраванняў. Наступная вясна па-чалася ўжо з наладжаных Зоськай Верас курсаў па садаводству, пчаляр-ству. Заснаваная Цёткай яшчэ ў 1911-1912 гг. Віленская жаночая арганіза-цыя таксама арыентавалася на беларускае асветніцтва і дабрачынную да-памогу жанчынам і дзецям. Але яшчэ болей сваю міласэрнасць Алаіза Пашкевіч праявіла ў час работы ў тыфозных бараках. Нават смерць гэтай незвычайнай жанчыны сімвалічная. Яна напаткала яе ў Лідскім павеце, дзе бушавала тыфозная эпідэмія, якая і ўзяла з сабою беларускую сястру міла-сэрнасці Алаізу.
Цэнтральная Еўропа набліжалася да рэвалюцыйнага ўзрыву. 1917 г. стаў у гэтым сэнсе пераломным: лютаўскія падзеі далі жанчынам выбарнае права. Тэты новы зрэз часу імкліва актывізаваў жаночыя ініцыятывы. Бела-рускія актывісткі, якіх часта можна было сустрэць сярод агітатараў, заклі-калі сваіх сябровак і сясцёр выходзіць з цемры рабскага сну дзеля напаў-нення дабром і красою свету будучыні. Памкненні жанчын гэтага склада-нага перыяду поўніліся надзеямі на паляпшэнне жыцця. Аднак палітыч-ныя падзеі разгортваліся па больш складанаму і трагічнаму сцэнарыю но-вай перакройкі беларускай зямлі, у выніку чаго выпакутаваныя эпохамі барацьбы і працы, аплочаныя вялікімі ахвярамі жаночыя надзеі, да ажыццяў-лення якіх заставаўся, здаецца, адзіны крок, засталіся нязбытнымі. Пачаў-ся шэраг новых выпрабаванняў, і беларускія жанчыны зноў звярнуліся да ідэй і светлага вобразу вялікай адраджэнкі пачатку стагоддзя Алаізы Паш-кевіч. Нават праз гады пасля смерці слыннай дачкі беларускага народа многія жаночыя арганізацыі кіраваліся натхнёнымі Цётчынымі ідэямі. Да-рэчы назваць хоць бы некаторыя з гэтых першых таварыстваў, што канса-лідавалі жаночыя сілы не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за яе межамі. Гэта “Пралеска” (Пецярбург, 1917), гурток жанчын у Мінску (1917), Беларускае дабрачыннае таварыства Палуты Бадуновай “Цётка” (1918), Дамскі камітэт пры Радзе беларускай калоніі ў Латвіі (1920), Беларускі жаночы камітэт у Коўне і Вільні (1923), Аб’яднанне беларускіх жанчын імя Цёткі (пачатак 1931). Інтарэсы жанчын былі нацэлены на тое, каб сваёй працай і энергіяй “перарабіць зло на дабро”. Гэтай высакароднаю мэтай кіруюцца жанчыны і сёння.
155
У кантэксце ўтварэння і станаўлення культурнай прасторы пачатку XX ст. асоба Алаізы Пашкевіч уяўляецца толькі ў лучнасці з важнейшымі грамадска-палітычнымі і культурным! працэсамі, у тоеснасці з дзейнасцю відных дзеячаў таго перыяду. Называючы імя Цёткі, адразу ж згадваеш пра Вацлава Іваноўскага, Івана і Антона Луцкевічаў, а таксама Янку Купалу, Паўліну Мядзёлку, Канстанцыю Буйло... Зрэшты, як ніхто з названых і неназваных самаахвярных беларускіх адраджэнцаў, менавіта Цётка ўвасобіла ў сабе і высокі інтэлект выключнай Асобы, з аднаго боку, і той масавы, калектыўны талент нацыі, які і прадвызначыў яе жаночую беларускасць: беларускасць у плане нацыянальнага “касмапсіхалогасу” (паводле Г. Ган-чарова), з другога боку.
Агульнавядома: спадчына літаратурная не можа даць поўнага ўяўлен-ня пра феномен Алаізы Пашкевіч. Г эта калі разбіваць яе творчасць на тэмы і сюжэты, галоўныя матывы і мастацкія сродкі. Унікальнасць творчай спад-чыны якраз у тым, што праз катэгорыі літаратуразнаўчага кшталту прарас-тае гістарызм — гістарызм кожнай хвіліны, кожнага дня і, вядома, кожнай значнай падзеі, у якой жыла і Цётка-пісьменніца, і Цётка-грамадская дзя-ячка. А яшчэ... Цётка-жанчына, звычайная жанчына... Тая паэтэса і жан-чына, якая знайшла сваіх паслядоўніц у наступных дзесяцігоддзях. Яе сёстры — жанчыны ўсяе Беларусі.
Ой, сястронкі, ой, вясковы, Ой вы, квсткі прызавяты! Вашы твары, як васовы, Вашы шчокі слязьмі змяты...
Гэтымі радкамі прамаўляе само наканаванне, якое роўна сто гадоў назад усялілася ў творчую энергетыку Цёткі, нараджаючы вобразы паэзіі і прозы. Наканаванне касмалагічнага маштабу. Як празарэнне. Вядома, шмат тут і фатаграфічнага, факталагічнага (цяжкі лёс тагачаснай жаночай Бела-русі не выклікае сумнення). Але тэты радок — “Вашы шчокі слязьмі змяты” — вось тэты радок, як і ўся страфа, народжаны не толькі вачамі, якія бачылі аблітыя слязьмі шчокі... Трансчасавы і пазапрасторавы творчы імпульс, сыходзячы з кропкі “1907 год”, прашыў бліскавічна ўсё стагоддзе, але не спыніўся. Бо гэта ўжо не проста метафара, якая можа быць выпад-ковай, не проста вобраз-адлюстраванне канкрэтнага моманту... Гэта яркае сведчанне якраз таго таленту, які даецца чалавеку не з гульні цёмна-д’я-бальскай сілы, але з волі Боскай. У гую хвіліну, калі прапраўнучка св. Еф-расінні Цётка пісала пра сваіх вясковых каляжанак, упэўнена, да плячэй, да скроняў, да яе ўнутранага сардэчнага зроку дакраналіся бязважкія, а моцныя вечнай сілай крылы яе Анёла.
А праз дзесяцігоддзі маладая паэтка з Маладзечна Ларыса Марозава, высланая “бацькам усіх народаў” у далёкі калымскі лагер Эльген, вяртаю-
156
чыся думкамі да роднае Беларусі, піша верш “Ефрасіння Полацкая ” такімі шчымліва-мужнымі адкрытымі радкамі:
Нас дзвс сястры.
Адна — на Калыме.
Другая —
у Ерусалімс.
СЯРГЕЙ ГАРАН1Н (Мінск)
ДЗЕЙНАСЦЬ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ I ЎЗАЕМААДНОСІНЫ АСВЕТНІЦЫ 3 ЦАРКОЎНЫМІ ЎЛАДАМІ
Рэальнасць і спосабы адлюстравання ў жыцці
1924 г. вядомая даследчыца-медыявіст В. А. Добіаш-Раждзествен-ская пісала: “Сярэдневякоўе любіла глядзецца ў вобразы нерухо-масці і пазнаваць у іх сябе. Яго царква збудавана на камені. Яго гарады сціснуты каменнымі цвярдынямі, замкі палохаюць цяжкімі вежамі. Рыцары апрануты ў сталёвую браню, а жанчыны — у ня-
гнуткую парчу. Прыгонныя вёскі акаваны ланцугом феадальнага закону... Гэтымі каменнымі застылымі сімваламі сярэдневякоўе гаворыць аб сабе ў багаслоўскай і прыгожай славеснасці, у фрэсках, рэльефах і мініяцюрах, у мармуры, фарбах і кнізе; і мы верым — або доўга верылі — гэтым сама-прызнанням... Мы далі сукупнасці адцягненых ад сапраўднага жыцця ры-саў імя феадалізма і, даследуючы да часта драбнейшых тонкасцей яго струк-
ТУРУ’ У многіх выпадках прагледзелі стракатую стыхію жыцця, якая ішла праз гэтую структуру і ўвесь час разбурала яе... Толькі нядаўна мы пачалі разумець, як часта вобразы нерухомасці ствараліся якраз у супрацьлегласць бунтаўшчыцкаму хаосу або творчаму руху быцця. Незразумелая бязладнасць новага, што ўзнікала бесперапынна, прымушала... шукаць формулу вечна-га парадку і ўціскваць у яе расплаўленую масу таго, што адбывалася. Яно не захавала адбітку ў рэчаіснасці, але пад гэтай формулай яно зарэгістра-вана ў адлюстраванні 1 ”. На жаль, вельмі каштоўныя думкі В. А. Добіаш-Раждзественскай амаль не атрымалі далейшага развіцця і канкрэтызацыі, калі не ў медыевістыцы савецкага перыяду ўвогуле (М. М. Бахцін, А. Я. Гу-рэвіч і інш.), дык ва ўсходнеславянскім — і, у прыватнасці, у беларускім літаратуразнаўстве: навука нібы замыкалася на пошуку агульных законаў і нормаў, вызначэнні галоўных напрамкаў развіцця літаратурнага працэсу і яго характарыстыках, між тым як “стракатая стыхія жыцця” заставалася часам па-за межамі ўвагі даследчыкаў і аматараў старажытнай спадчыны.
1 Добиаш-Рождсствснская О. А. Западные паломничества в средние века. Пг., 1924. С. 7-8.
157
Вызваліцца з-пад улады традыцыйных падыходаў і ацэнак бывае ня-лёгка — ужо самі эпітэты, нададзеныя полацкай князёўне Прадславе (“святая Ефрасіння”, “падзвіжніца”, “асветніца”, “архетып нашай духоўнасці” і да т. п.), уплываюць на ўспрыняцце яе вобразу ў жыціі, але зусім не дапа-магаюць разгледзець за кананічнай маскай рэальны чалавечы твар. 3 дру-гога боку, таксама “кананічна” ўспрымаюцца і зносіны Ефрасінні з царкоў-нымі ўладамі — маўляў, калі царква —- носьбіт высокай духоўнасці, яна безумоўна павінна спрыяць асветніцкай дзейнасці. Менавіта да гэтай “ка-нанічнасці” і імкнуўся складальнік жыція і здолеў выдатна выканаць сваю задачу. Але як на самай справе было ў жыцці, якія падзеі, пачуцці і духоў-ныя катаклізмы захоўваюцца пад манументальнымі “вобразамі нерухомасці” — мы ніколі ўжо дакладна не даведаемся. Ускосных крыніц, што маглі б праліць святло на гістарычную рэальнасць, не захавалася, таму застаецца або верыць жыцію, або паспрабаваць вызваліцца ад агульных стэрэатыпаў гісторыка-літаратурнага мыслення.
Не маючы спецыяльнай даследчыцкай задачы, аўтар гэтага паведамлен-ня перачытваў “Жыціе Ефрасінні Полацкай” і звярнуў увагу на эпізод, у якім паведамляецца аб уходзе Ефрасінні з Сафійскага сабора ў Сяльцо.
Нагадаем апісанне падзеі.
“В едину нощь возлеже, опочивати хотящи от многаго стояниа в молитвах, яже к Богу, виде видение: поим ю Аггел, и веде ю, идеже бе цер-ковьца Святаго Спаса, метохия святыя Софии, яже зовется от людей Сел-це. И ту показа ей аггел Господень, глаголя: “Еуфросиние! Зде ти подобает быти”. Она же, убуждьшися, дивляшеся в собе, глаголящи: “Что хощет ми се быти?” Тоя же нощи виде трищи. И възбудившися от сна, со страхом вста, славословяще Бога и глаголющи: “Слава Тобе, Боже, слава Тобе, яко сподоби мя в нынешнюю нощь видети свитое лице аггельское!” И по сем нача псалом глаголати... И кончеваше утренюю” 2. Адзначым чатыры ака-лічнасці: 1) ніякага з’яўлення анёла, вядома, не было, гэта наваг не аўтар-ская фантазія, а сродак вытлумачэння рэчаіснасці ўздзеяннем звышнатураль-ных сіл; 2) аўтар ведае не толькі пачатак тэкста (вядомы таксама і чытачу жыція), але і яго канец, гаму анёл адпраўляе Ефрасінню менавіта ў Сяльцо, а не ў іншае месца; 3) прыведзены ўрывак адыгрывае ролю “завязкі” далейшага развіцця апавядання; 4) хоць у жыціі падкрэсліваецца жаданне Ефрасінні падпарадкоўвацца ўсім, наваг самым малым загадам Боскай волі, трох з’яўленняў анёла недастаткова, каб адразу пакінуць Сафію.