• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    150
    яго выступленні супраць непасільнай жаночай працы на паншчыне. Жан-чыне-працаўніцы і жанчыне-маці Каліноўскі прысвячаў нават вершы. Мяр-куючы, што толькі карэнныя пераўтварэнні грамадства могуць змяніць жа-ночыя лёсы, народны абаронца да вырашэння жаночага пытання падыходзіў з пазіцыі рэвалюцыянера-дэмакрата.
    3	гэтым бунтарскім перыядам звязана дзейнасць Камілы Марцінкевіч, дачкі знакамітага паэта. Першая жанчына-дысідэнтка была нават змешча-на за свае палітычныя погляды, скіраваныя супраць царскіх уладаў, у ба-гадзельню для вар’ятаў, але выпушчана пасля маніфестацый пратэсту. Калі ўспыхнула паўстанне 1863 г., яна разам са сваімі каляжанкамі зноў высту-піла супраць імперскага гвалту, вывеўшы жаночую дэманстрацыю ў нацы-янальных апратках і з адпаведнымі песнямі на вуліцы Варшавы. Арганіза-вала дапамогу арыштаваным паўстанцам, якіх адпраўлялі ў Сібір. Нібыта прадчувала ўласны лёс.
    Побач з палітычнай ссыльнаю К. Марцінкевіч з’яўляецца яшчэ адна каларытная фігура XIX ст. — Ева Фялінская. 3 малалецтва асірацелая, яна актыўна і ўпарта займаецца самаадукацыяй, перамагаючы галечу і іншыя жыццёвыя нягоды. Уключаецца ў барацьбу супраць імперыі насілля. Была арыштавана і разам з дзецьмі адпраўлена ў ссылку. Калі вярнулася на ра-дзіму, згадваючы свае пакутлівыя этапы і сустрэчы з рознымі людзьмі, пра-явіла пісьменніцкі талент, напісаўшы цікавыя ўспаміны. Яе пяру належыць і двухтомная аповесць “Герсілія” (1849), створаная якраз у той час, калі аў-тарка занялася справай адукацыі дзяцей.
    Марыя Багушэвіч... Гэта імя яшчэ адной выдатнай змагаркі супраць гнёту звязана са Случчынай. Памерла ад сухотаў па дарозе ў ссылку. Пакі-нула пасля сябе цікавы дзённік. Спачуваннем простаму люду і асуджэннем лянівай шляхты, жорсткасці, што разбурае маральныя каштоўнасці, прасяк-нуты і мемуары Габрыелі Пузыны з Дабраўлянаў.
    3	воблікам многіх такіх прадстаўніц новай еўрапейскай жаночай гра-мадскай ментальнасці знітаваны рамантычныя нацыянальна-вызваленчыя ідэалы. Менавіта з такім падтэкстам Беларусь пачатку XX ст., забраная ў ланцугі нацыянальнага ўціску, уступала ў эпоху капіталізму. Уласна бела-русы ўспрымаліся адміністрацыйнай гайнёю як сялянская, “мужыцкая” нация “тутэйшых” без права на незалежную будучьшю, без роднай мовы. I гэта ў той час, калі беларуская мова была роднай для большай часткі насельні-цтва, пра што сведчыць статыстыка. У 1904 г. былі надрукаваны вынікі пе-рапісу 1897 г., згодна якому ў найбольш прэзентатыўнай Мінскай губерні пражывала больш за два мільёны чалавек (з іх 50% жанчын).
    Паказальна, што сярод патомнай шляхты перавага аддаецца менавіта беларускай мове (57,83%), рускай — 8,8%, польскай — 27,75%. Беларус-кую мову назвалі сваёй роднай таксама 89,61% сялян. Такім чынам, навя-
    151
    заная ў далейшым чыноўнай адміністрацыяй думка аб тым, што беларус-кая мова гістарычна адмаўлялася як простым людам, так і патомнай шлях-тай, не мае падстаў. У гэтым сэнсе нас найперш цікавіць роля жанчыны — асабліва ў найбольш населенай сельскай мясцовасці. Таму падкрэслім, што менавіта дзякуючы жанчынам у сялянскім і шляхецкім асяродках стагод-дзямі ствараўся і мацаваўся беларускі лад жыцця. Не апошняе месца зай-мала яна і ў сямейнай эканамічнай стабілізацыі. Не памяншаючы ролю мужчын, адзначым, што менавіта жанчына-маці, жанчына-гаспадыня часта была адзіным кармільцам у сям’і, прытым ва ўмовах наступальнага капі-талізму на заходнія землі пранік “вірус” першай эканамічнай міграцыі — пошуку капейкі ў чужым краі, што пабуджала мужчын надоўга пакідаць род-ны кут. Беларускія жанчыны, як сялянкі, так і шляхцянкі, заставаліся на мес-цы і сумяшчалі сямейныя абавязкі з цяжкаю працаю ў полі ці на фабрыцы. Яны, вядома, былі пяшчотнымі маці, хаця спаконвеку ўскладвалі на свае плечы цяжкія мужчынскія абавязкі, думаючы пра будучае. Таму заўсёды бе-ларускую жанчыну паважалі і ў сям’і, і ў сельскай абшчыне. I ўсё ж, з дру-гога боку, жанчыны Міншчыны ці Гарадзеншчыны пастаянна адчувалі ця-жар патрыярхальнай традыцыі і ў размеркаванні ўлады, і ў дамінаванні са-цыяльных роляў. I ўсё ж, як бы цяжка ні было, беларуская жанчына заўж-ды заставалася галоўнай захавальніцай народнай культуры, гуманістычна-га зводу грамадскай маралі, нацыянальных традыцый.
    У канпы XIX - пачатку XX ст. з развіццём грамадскіх супярэчнасцей новага тыпу, аб чым сёння ярка сведчаць цэлыя тамы архіўнай дакумента-лістыкі, узнікла сітуацыя жаночага масавага процістаяння старым умовам, замшэламу сацыяльнаму дыктату. На агульным шэрым малюнку сацыяль-на-эканамічнага і палітычнага ўціску была “аддушына”: у беларусаў узнік-ла магчымасць пасля атрымання першапачатковай адукацыі ў часовых “ды-рэктароў” ці на курсах працягваць вучобу ў такіх буйных гарадах, як Мас-ква, Санкт-Пецярбург, Варшава. Калі нават у Заходняй Еўропе жанчына-адвакат ці ўрач успрымалася як грамадская анамалія ці “двухгаловае цялё” (тэрміналогія прэсы таго перыяду), жанчыны з беларускіх двароў усё час-цей бясстрашна ад’язджаюць у вядомыя універсітэцкія і прамысловыя цэн-тры імперыі і нават за яе межы. Яны ад’язджалі з роднае хаты не толькі ў пошуках сямейнага шчасця, але найперш з надзеяю атрымаць роўную з мужчынамі адукацыю, што асацыіравалася з набыццём пэўнай свабоды, пачуцця годнасці. Пачынаўся перыяд ломкі патрыярхальнага погляду на адукацыю і сацыяролю жанчын. Узніклі першыя жаночыя вышэйшыя курсы, педагагічныя і медыцынскія, першыя грамадскія жаночыя аб’яднанні. Эпоха класічнага капіталізму, палітычных катаклізмаў “падаравала” жанчынам не толькі першыя чыгункі і фабрыкі, але таксама вопыт сусветнай вайны і масавага палітычнага руху. У выніку пачала разбурацца стагоддзямі нала-
    152
    джаная практика грамадскага, у тым ліку юрыдычнага, адчужэння цудоў-най паловы чалавецтва ад сфер навукі, культуры, палітыкі, эканомікі. Новая беларуская жанчына кардынальна мяняла свой светапогляд, пачаўшы працяглую самасцвярджальную барацьбу за свае правы.
    Праўда, шлях да асветы суправаджаўся пошукамі работы — сродкі пат-рэбны былі для аплаты вучобы, кватэры і г. д. Цяжкія выпрабаванні чакалі жанчыну і ў працэсе ўключэння яе ў вытворчую сферу. Беларускі капіталізм-прыгнятальнік быў не толькі з мужчынскім, але і з жаночым тварам. У гэ-тым сэнсе паказальнымі можна лічыць розныя паведамленні ў газетах 1912 г., напрыклад, аб становішчы работніц Гомельскай капялюшнай май-стэрні, дзе панавалі даволі “дзіўныя норавы”. У пачатку сезона гаспадыня (мадам Сафі) набірала паболей майстрых, не забываючы пра ўласную вы-гаду. I майстрыхі, спадзеючыся мець работу цэлы год, згаджаліся на самую мізэрную аплагу. Але гора тым дзяўчатам, якія не змаглі заслужыць літасці гаспадыні... Тых яна бязлітасна эксплуатавала, імкнучыся перагварыць у машину Як паведамляў карэспандэнт, яе грубая сварка, што не мела межаў у абразах, даходзіла да пошласці... “1 вось, калі сезон праходзіць і работы становіцца ўсё меней, вось тут і пачынаецца сапраўдны здзек”. У такой абстаноўцы шырыцца жаночы рух пратэсту. Становішча жанчын на фаб-рыках таксама цяжка паддаецца апісанню.
    Ствараюцца першыя марксісцкія гурткі, куды пранікаюць ідэі француз-кай рэвалюцыі, свабодалюбства, пастулаты еўрапейскай жаночай эмансіпа-цыі. У гэты перыяд, як вядома, узмацняецца рэвалюцыйная прапаганда, што таксама пабуджае жанчын актыўна ўдзельнічаць у масавых выступлениях, яны нават займаюць першыя ролі ў палітычных партиях, у тым ліку і са-цыял-дэмакратычных. Капіталістычная эмансіпацыя рэвалюцыйнай паласы ўклала ў жаночыя рукі не толькі кніжку, але і зброю. Яркі прыклад — дзей-насць сясцёр Ізмайлавых. Жанчына эпохі капіталізму набывае часам гнеў-нае, часам самотнае аблічча. Пачынаецца смелая дзейнасць беларускіх пат-рыётак, якія не саступалі мужчынам ні ў навуковай, ні ў асветніцкай, ні ў палітычнай актыўнасці. I ўсё ж першая беларуская жаночая арганізацыя, Таварыства абароны жанчын, што ўзнікла ў Мінску ў 1901 г. на хвалі за-ходнееўрапейскай эмансіпацыі, была ініцыіравана мужчынам “вышэйшага свету” графам К. Чапскім. Арганізацыя знаходзілася пад уплывам прадстаў-нікоў ліберальна-апазіцыйнага руху і аб’ядноўвала галоўным чынам жонак чыноўнікаў і прадпрымальнікаў. Пры таварыстве бясплатна працавалі юры-дычная кансультацыя, бюро па арганізацыі лекцый, у тым ліку па гісторыі, літаратуры, астраноміі. Для гараджанак розных саслоўяў чытаўся курс жаночай гігіены. Таварыства арганізавала таксама нядзельныя школы і дзён-ныя “яслі” для дзяцей рабочых. Такім чынам, на памежжы стагоддзяў па-чал! актывізавацца жанчыны-арыстакраткі. 1 асобае месца ў гэтым шэрагу
    153
    займаюць прадпрымальніцы і мецэнаткі — графіня М. Патоцкая (нар. Са-пега), княгіня 1. Паскевіч-Эрыванская і інш. Адзначым, напрыклад, што для развіцця беларускай справы асаблівае значэнне мае дзейсная прыхільнасць Магдалены Радзівіл. У той жа час мацнее і шырыцца іншая жаночая зма-гарная хваля. На арэну барацьбы выходзіць яшчэ малавядомая, але моцная жаночая грамада — работніцы і вясковыя кабеты, якія шукаюць шляхоў да вызвалення і адукацыі. Да адукацыі імкнуліся ўсе. Вось чаму пачынальні-ца масавага жаночага беларускага руху паэтэса вольнага духу і “буры” Цётка была акрамя ўсяго і стваральніцай новай канцэпцыі нацыянальнай асветы, у тым ліку жаночай. Выступаючы за правы і годнасць кожнага чалавека як асобы, за незалежнае развіццё ўсёй беларускай нацыі, Цётка карысталася вялікай папулярнасцю ў прадстаўнікоў многіх нацыянальных, дэмакратыч-ных і рэвалюцыйных партый і рухаў. Пры яе актыўным удзеле эпоха нацы-янальнага адраджэння пачатку XX ст. рашала задачы легітымізацыі беларускай мовы, прэсы і культуры. I жанчыны, якія ў гэтым удзельнічалі, былі натхнёныя найперш нацыянальнай ідэяй.
    Паўліна Мядзёлка, Зоська Верас, Надзея Шнаркевіч, Апалонія Гіркант, Канстанцыя Буйло, Палута і Марыя Бадуновы, Казіміра Яноўская, Леаніла Гарэцкая, Уладзіслава Мілковіч і іншыя лічылі сваім абавязкам не толькі змагацца за народную волю, але таксама будзіць нацыянальнае пачуццё дзяржаўнасці. Яны адчынялі першыя беларускія школы і чытальні, пісалі беларускія вершы для дзяцей, стваралі гурткі і хоры, ставілі перад сабою дабрачынныя мэты, адным словам, — пераносілі свае мацярынскія абавязкі ў сям’ю, прасторава-часавыя межы якой набывалі ўжо дзяржаўныя абрисы. Яны марылі абудзіць у беларускай жанчыне жаданне выхоўваць у новых пакаленняў цвёрдую волю і рашучасць з.магання за новую незалежную радзіму.