• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Аднак тэхналогіі падрыхтоўкі факсімільных выданняў, стварэння — у дадзеным выпадку — “ідэальнага” варыянта на падставе шматлікіх па-асобнікаў не даюць магчымасці абсалютна дакладна перадаць арыгінал; яны ў большай ступені выконваюць адукацыйную і асветніцкую ролю, але не заўсёды падыходзяць для даследчыкаў.
    Неабходны ўзровень узнаўлення выданняў даюць сучасныя камп’ютэр-ныя тэхналогіі. НББ разам з адной з мінскіх фірм вядзе зараз распрацоўку праграмы па пераносу на CD-Rom’si дакументальных помнікаў з фондаў бібліятэкі, у першую чаргу — старажытных рукапісаў і старадрукаў. Праца будзе весціся па двух напрамках: стварэнне страхавога фонду і фонду карыстання на CD i, паралельна, стварэнне мультымедыйных дыскаў па най-больш цікавых і значных арыгіналах. Падпісаны дагавор з адным з універ-сітэтаў Францыі, згодна з якім малады спецыяліст з бібліятэкі праходзіць ў ім стажыроўку, распраноўваючы праграму для пераносу на CD выданняў Скарыны.
    Захаванне спадчыны Скарыны — гэта захаванне і распаўсюджванне яго ідэй і традыцый, захаванне спадчыны яго паслядоўнікаў, помнікаў беларус-кага пісьменства.
    5 Голснчснко Г. Я. Книги Скорины в Государственной библиотеке БССР им. В. И. Ленина // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Минск, 1975. С. 82-92.
    138
    Мы многие страцілі. Але ў сховішчах краіны — бібліятэках, архівах, музеях — захоўваюцца вялікія, большай часткай яшчэ не асвоеныя і ніко-му не вядомыя багацці. I адна з найважнейшых задач, што стаіць перад беларускай культурай, — зрабіць гэтыя багацці даступнымі, высветліць іх навуковы патэнцыял, увесці ў навуковы ўжытак.
    У 1992 г. ЮНЕСКО прыступіла да рэалізацыі праекта “Памяць свету”, галоўная задача якога — выратаванне рукапісных і друкаваных збораў, якія знаходзяцца пад найбольшай пагрозай у тых ці іншых краінах, захаванне сваёй нацыянальнай памяці. А як захоўваем яе мы?
    Яшчэ ў 1989 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі, ЦНБ АН, Камітэт па архівах распрацавалі асноўныя палажэнні Нацыянальнай праграмы па за-хаванню дакументальных помнікаў. На жаль, гэтая праграма так і застала-ся праектам. Але яе асноўныя палажэнні можна выкарыстаць як аснову для распрацоўкі асобнай праграмы “Памяць Беларусі”. Мяркуецца, што рэалі-зацыя праграмы будзе весціся па наступных напрамках:
    •	фарміраванне фондаў рукапісных і друкаваных помнікаў, выяўленне і збіранне нацыянальнай кніжнасці, забеспячэнне паўнаты нацыянальнага друкаванага рэпертуару як культурнай спадчыны;
    •	захаванне і ахова;
    •	улік і навуковае апісанне;
    •	выкарыстанне (і прапаганда) дакументальных помнікаў у навуковых і асветніцкіх мэтах.
    Адна з праблем фарміравання фондаў — тое, што большую частку бе-ларускіх старадрукаў, што адсутнічаюць у Беларусі, знайсці ў арыгінале немагчыма (не кажучы ўжо пра старажытныя рукапісныя кнігі). Шлях тут толькі адзін — выкарыстанне памянёных вышэй камп’ютэрных тэхналогій. Стварэнне і тыражыраванне на CD-Rom’ax копій найбольш каштоўных помнікаў беларускага пісьменства (асабліва тых, што адсутнічаюць у бела-рускіх сховішчах) будзе вырашаць і ахоўныя, і навуковыя, і адукацыйна-асветніцкія заданы.
    Аўтаматызацыя дае шырокія магчымасці і ў бібліяграфічным уліку дакументальных помнікаў. У рамках аўтаматызаванай інфармацыйнай біблія-тэчнай сістэмы (АІБС) вядзецца работа па фарміраванню базы звестак “Рэд-кая кніга” — спачатку толькі па фондах НББ. На яе аснове плануецца стварэнне нацыянальнага банка звестак дакументальных помнікаў краіны і за-межжа. Паралельна вядзецца работа па адлюстраванню фондаў кніжных помнікаў у зводных каталогах і апісаннях асобных калекцый — у аўтама-тызаваным рэжыме і ў друкаванай форме.
    У адрозненне ад многіх іншых краін Беларусь пакуль што не мае поў-най калекцыі рэтраспектыўнай бібліяі'рафіі. Стварэнне яе — наша перша-чарговая задача. У працяг зводнага каталога “Кніга Беларусі”, які аднача-
    139
    сова з’яўляецца і часткай нацыянальнага рэпертуару, рыхтуецца наступная яе частка — “Некірылічныя выданні XVI—XVIII стст.” Распрацавана біблія-графічная праграма “Скарбы беларускіх сховішчаў”, якая будзе ўключаць у сябе серыю бібліяграфічных паказальнікаў — зводных каталогаў і апі-санняў асобных калекцый: інкунабулаў, заходнееўрапейскіх выданняў XVI ст., кірылічных і г. д.
    Адзін з магчымых напрамкаў работы па бібліяграфічнаму ўліку по-мнікаў кніжнай культуры — рэканструкцыя страчаных гістарычных кніжных калекцый, якія існавалі ў Беларусі: Радзівілаў, Сапегаў, Храптовічаў і інш. Ужо пачата праца некалькіх беларускіх бібліятэк па стварэнню БЗ “Radziviliana”.
    Уся тая праца, што вядзецца ў Беларусі па захаванню (у шырокім сэн-се) спадчыны Скарыны, патрабуе шмат намаганняў, часу, дзяржаўнай увагі, фінансавання. А аддача будзе, магчыма, не адразу, але будзе, — вяртанне нацыянальнай памяці справа цяжкая і доўгая.
    ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ (Мінск)
    НЕМЦЫ Ў ПОЛАЦКУ ЧАСОЎ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ
    беларускім скарыназнаўстве яшчэ не звярталася надежная ўвага на такі істотны фактар і-рамадскага жыцця сярэдневяковага По-лацка, як шырокая прысутнасць у ім людзей заходняй цывілі-зацыі — немцаў. Між тым тое, якая атмасфера публічнага жыцця магла панаваць у Полацку, калі там падрастаў будучы першадру-
    кар, што ён мог чуць і бачыць, чым ён мог уражвацца, — усё тэта ўяўляец-ца важным для разумения феномена велічнай постаці Скарыны, бо станаў-ленне асобы чалавека адбываецца ў дзяцінстве. Задаўшыся гэтым пытанием, я звярнуўся да апублікаванага актавага матэрыялу двух апошніх дзесяцігоддзяў XV - пачатку XVI ст. — лівонскіх і полацкіх грамат 1.
    Як вядома, яшчэ ў XIII ст. Полацк зрабіўся цэнтрам сталага гандлю немцаў у Падзвінні. Тут з’явілася пастаянная факторыя Ганзы — гандлё-вага саюза нямецкіх гарадоў, росквіт якой прыпаў на XIV ст., але і ўсё XV ст. яна яшчэ актыўна функцыянавала. Што ж за купцы і адкуль прыходзілі тады па шырокай Дзвіне ў шматлюдны Полацк? Увесь Ганзейскі саюз гарадоў для Полацка з канца XIII ст. прадстаўляла практычна адна Рыга. У полацкіх граматах і фігуруюць “рижане”, “рижаны”, “мещане рйз-кии”. Другое азначэнне тых, хто прыходзіў з Рыгі, — “немцы”, “немчй-ны”. Пры гэтым словы “рижанин” і “немчйна” выступаюць як зусім тоес-
    1 Полоцкие ірамоты XI1I-XVI вв. / Сост. А. Л. Хорошксвич. М„ 1977-1980. Вып. 1-3. С. 3.
    140
    ныя :. Прыкладам, палачане гандлявалі “з немцем з Ганусом Тимофеевым з рижанином на попел” 3.
    Манапалізаваўшы увесь гандаль на Дзвіне, Рыга ператварыла нямец-кую факторыю ў Полацку практычна ў сваю філію і кіравала ўсім яе жыц-цём. 3 іншага боку, Полацк таксама ўзяў увесь дзвінскі гандаль з немцамі ў свае рукі. Паводле так званай Копускай гандлёвай дамовы 1407 г. нямец-кім купцам дазвалялася бесперашкодна ехаць куды патрэбна, і нават вайна не павінна шкодзіць іх інтарэсам. У Полацку яны маілі гандляваць з гас-цямі з усяго Вялікага Княства Літоўскага, затее купцам з Ноўгарада, Пскова ці Масквы можна было выходзіць на немцаў толькі праз пасрэдніцтва палачан 4.
    3 іншых ганзейскіх гарадоў апрача Рыгі сваіх купцоў у Полацк прысы-лаў бадай толькі Любек. Тэты горад адразу запратэставаў супраць Копускай дамовы, гарантаваўшай Рызе манаполію на гандаль з Полацкам, і ўрэш-це дамогся выхаду на беларускі рынак Падзвіння. Любецкі гандаль у Полацку фіксуюць, прынамсі, граматы 1470-х гг.5
    Апрача Ганзы ў XV ст. на Дзвіне гандляваў і Інфлянцкі ордэн. У прыватнасці, свае тавары сюды прысылаў камаНдор Дзюнабурга6. Шлях Вільня - Полацк выкарыстоўвалі і гарады Прусіі, каб выходзіць на рынак як беларускага Падзвіння, так і Ноўгарада, Пскова ды Масквы (у абход Інфлянтаў). Прыкладам, у 1422 г. у Полацку былі зняволены госці з Дан-цыга і Кёнігсберга 7. Тым не менш лепшы знаўца рыжска-полацкіх гандлё-вых дачыненняў Леапольд фон Гётц не выявіў тут больш-менш значнай нрысутнасці чужых, неганзейскіх купцоў. Згадваецца адно падданы дацка-га караля Хрысціяна I, які ў 1475 г. праз Рыгу ў Полацк вёз фламандскае палатно, за што і быў аштрафаваны рыжскімі ўладамі, не цярпеўшымі кан-кур энтаў 8.
    Ганзейская факторыя ў Полацку мела такія прывілеі, якімі не валодала ніводная іншая нямецкая калонія ў Усходняй Еўропе. Гэтым яна істотна адрознівалася і ад вядомага Нямецкага двара ў Ноўгарадзе Вялікім. Калі ў Ноўгарадзе нямецкія купцы маглі знаходзіцца толькі часова, сезонна, дык у Полацку былі як тыя, што прыязджалі на сезон, так і тыя, што жылі пас-
    2 Полоцкие грамоты XIII-XVI вв. № 127, 133 і далей.
    1 Тамсама. С. 134.
    4Тамсама. С. 35, 37; Russisch-livlandischc Urkundcn. Gcsammclt von К. E. Napiersky. St. Petersburg, 1868. S. 160-164.
    5 Hansischcs Urkundcnbuch. Hrsg. von Holbaum. Bd. IX. S. 158.
    6 Гильдебранд Г. Немецкая контора в Полоцке // Сборник материалов и статей по истории Прибалтийского края. Рига, 1879. Т. 2. С. 47.
    7 Forstrcutcr К. PrcuBen und RuBland von den Anfangcn des Dcutschcn Ordens bis zu Peter dem GroBcn. Gottingen, 1956. S. 202.
    8 Goetz L. K. Dcutsch-Russischc Handclsgcschichtc des Mittclaltcrs. Liibcck, 1922. S. 537.
    141
    таянна 9. Яны жылі не карпарацыяй, адасобленай ад мясцовага люду, не кварталам тыпу гета, а разрознена, у дамах і дварах, якія здымалі ў палачам. Захавалася цікавае сведчанне аднаго немца пра такі лад жыцця — на-раканне, што яны сядзяць па дварах асобна, і калі нехта памрэ, то іншы можа і не даведацца '°. Відавочна, у Полацку не магло быць і гаворкі пра карпаратыўнасць і замкнутасць нямецкай калоніі. Нераздзельнае суіснаванне палачан і чужаземцаў стварала ўмовы для актыўных і цесных кантактаў паміж дзвюма этнічнымі супольнасцямі.
    Вышэйшым кіруючым органам нямецкай абшчыны ў Полацку з’яўляў-ся агульны сход (gemeine Steven), на які збіраліся ўсе наяўныя ў горадзе чужаземцы. Сход прымаў рашэнні па справах факторыі, якія мусіў ухва-ляць рыжскі магістрат, і выбіраў старшыню (Haupt’a), што кантраляваў выкананне прынятых статутаў. Полацкія немцы мусілі падпарадкоўвацца ўсім законам Ганзейскага саюзу. Выехаць з горада можна было толькі пас-ля адпаведнага паведамлення альтэрману. Цэнтрам публічнага жыцця чу-жаземцаў з’яўляўся каталіцкі храм, Хоць самы ранні з вядомых дакумен-таў са згадкай пабудовы касцёла ў Полацку датуецца 1406 г. ", такі храм, што з’яўляўся не толькі пабудовай культавага прызначэння, але і галоўным складам тавараў (напрыклад, немцы зносілі тавары ў полацкі касцёл у 1415 г. 12) ды месцам збору ўсёй грамады, мусіў быць і раней, бо ў Рызе царква для палачан існавала ўжо ў XIII ст., а Рыга і Полацк ва ўсім пільна вытрымлівалі парытэт.