480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
6 Конан У. М. Свет Францішка Скарыны // Полымя. 1990. № 8. С. 187.
7 Ясінскі А. 3 культурнас гісторыі Чэхіі пачатку XVI-ra сталсцьця II Чатырохсотлецьцс беларускага друку. Мн., 1926. С. 41.
8 Мыльнікаў А. С. Ф. Скарына і чэшекае кнігадрукаваннс // 450 год беларускага кніга-друкавання. Мн., 1969. С. 188.
130
колькасці: Не аб пожарах думав сённяў Старым Пражскім Месце Францыск Скарына: Няхай самого Францішка там сёння няма, ды яму здаецца, што ён — там, што сёння ён лучыць мінулае і сённяшняе, аддаленае і блізкае —лучыць ужо тут, на Старым Пражски» Месце, у адзіным сябе... (А. Лойка. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае). Выкарыстоўва-ецца цытацыя: А пакуль што Францыск ідзе знаёмымі вулачкамі “вялікага і старого города ", як ён з замілаваннем называў у сваіх прадмовах Прагу, што колісь дала прытулак яму і яго вяіікай справе (А. Клышка. Францыск Скарына, альбо Як прыйшла да нас кніга); У вясёлай "добрай, старой Празе" завялася рэлігійная падазронасць (У. Караткевіч. Вера ў сілу даб-рыні, або Сын Беларусі, сын Прагі).
У мастацкіх тэкстах ўжываюцца мадэляваныя маналогі Скарыны, яго дыялагічныя выказванні, у складзе якіх традыцыйныя азначэнні развіваюць урбонім Прага: Майстроў-памочнікаў развеяў вецер // Саўдзельнікам маім усё цяжэй // Пасля славутай Прагі датрымаць // Са мной хаўрус дру-карскі... (М. Арочка. Судны дзень Скарыны). У гэтым прыкладзе ацэнач-нае спалучэнне славутая Прага, адзначанае, як і ў Скарыны, павагай і ўзнёс-ласцю, кантрастуе з пачуццём безвыходнасці і адзіноты ўсяго выказвання, узмацняючы яго эмацыянальнае ўздзеянне.
А. Лойка ў цытаваным вышэй рамане-эсэ прыводзіць арыгінальную інтэрпрэтацыю азначэння слаўны (горад), устанаўліваючы семантычныя су-вяз! паміж прыметнікамі-азначэннямі прыгожы - слаўны - вялікі - вечны, уключае іх у плынь думкі Франциска Скарыны, тоеснай аўтарскаму мер-каванню, выбіраючы для гэтага форму няўласна-простай мовы. Пры гэтым дакладна названа месца прысутнасці галоўнага героя — у Празе, друкарні йіматпаважанага Паўла Севярына. Такі сінтэз мастацкасці і дакладнасці, багацце сінтаксічных сродкаў выражэння логікі мыслення і максімальная канкрэтызацыя высноў паўтарае заканамернасці Скарынавага мыслення, Скарынавага стылю.
Стылістычнай асаблівасцю ўяўляецца і частотнасць формаў урбоніма Прага, якія ўказваюць на прасторавыя адносіны — месца, дзе адбываюцца падзеі, на якое ці ад якога накіравана дзеянне і г. д. Прычым гэты онім, як правіла, ужываецца без азначэнняў ды іншых сродкаў стылістычнай выраз-насці, выконваючы ролю канкрэтызатара паведамлення: 1 самае галоўнаеў тым, што не толькі вучнем у друкарскай справе, а послом ад Максіма Грэка прыйшоў да мяне ў Прагу Петра Мсціславец (А. Петрашкевіч. Напісанае застаецца); Гэткі сон дагзядзець не далі. Каб не звонок, то я ў Празе даў-но быў бы. У ся-рэд-не-вя-ко-вай Празе! 3 Францыскам Скарынам! (А. Які-мовіч. Свята Францыска Скарыны); ...I торба кнігмаіх святых, якія //Мне трэба ўратаваць ад пошасці, ад мору, // Што ў Празе люта косіць гара-джанаў //А больш заўсё — ад служак Фердынанда... (М. Танк. У Татрах);
131
Бо з Прагі тут неіікі Скарына // Кнігі злаўчыўся вазіць на радзіму, // Якую чамусьці пакінуў (Я. Сіпакоў. Кантрабанда).
Пашырэнне гісторыка-культурнага плана адбываецца за кошт уключэння ў сказ (на аснове супастаўляльных ці проціпастаўляльных адносін) урбо-німа Прага і (адпаведна звязаным з біяграфіяй Скарыны беларускім рэалі-ям) урбонімаў Полоцк ці Вільня: Малы Францішак ведаў, што маці яго на-зывалася Маргарытай, што на свет божы ён прыйшоўу Вільні, што сюды, у Прагу, ён з бацькам і Сімяонкам прыехаў з Вільні (А. Лойка. Скарына на Градчанах); Хатнімі, прывезенымі з Полацка ў Прагу, аказваюцца і рушнік з народным арнаментам, на які аўтар “прымацаваў” свой герб, і вярэнь-ка з накрыўкай (С. Панізнік. На цеціве рэха). У такім ужыванні сувязь га-радоў абагульняецца да сувязі народных культур.
Па-мастацку арыгінальна і ярка пра тэту сувязь/сузалежнасць сказаў У. Караткевіч у сваім эсэ “Вера ў сілу дабрыні, або Сын Беларусі, сын Прагі”, утварыўшы з гіпа-гіперанімічнымі онімамі Беларусь і Прага ёмістую мета-німічную перыфразу, якую вынес ў назву. Ёю выразна падкрэсліваецца пры-належнасць Скарыны дзвюм культурам. У большай меры ўсё ж беларус-кай: у тэксце эсэ гэтая перыфраза дапаўняецца лагічнымі азначэннямі, якія канкрэтызуюць ’’роднасныя адносіны” — родны сын Беларусі і прыёмны сын Прагі.
Канцэнтруюць гісторыка-культурную інфармацыю трупы урбонімаў, якімі кадзіруюцца пэўныя этапы жыцця Ф. Скарыны за межамі Беларусі — вучоба, атрыманне навуковага тытула, пачатак кнігавыдавецкай дзейнасці, што разлічана на чытацкую дасведчанасць. Пры яе адсутнасці пералічаныя урбонімы толькі акрэсліваюць прастору Скарынавых падарожжаў, аднак хаваюць неразгаданай вобразную інтэрпрэтацыю гісторыка-культурных фактаў і асобы Скарыны: У Кракове, Падуі, Празе. Мілане //Ніхто мяне і словам благім не памяне. // Я сеяў у сэрцах людзей паспалітых, // У душах знявераных і знябытых (В. Вітка. Беларуская калыханка). Асобна ці ў спа-лучэнні з такімі урбонімамі найменне Прага ўжываецца як сімвал аддале-насці Скарыны ад Беларусі, яго смутку па радзіме, што можа стылістычна падкрэслівацца эмацыянальным проціпастаўленнем гэтых урбонімаў оні-мам беларускіх рэалій: Мне віначэрпіі Падуі, Кракова, Прагі //3 сонечным сокам кубкі падносілі залатыя //Ды не маглі наталіць яны смагі // Так, як звычайны карэц, калі чэрпну маёй Палаты я (Г. Бураўкін. Скарына).
Прадуктыўным спосабам асваення мастацкім мысленнем урбоніма Прага застаецца яго развіццё азначэннямі-эпітэтамі. Культурна-інфармацый-ную функцыю выконваюць у мастацкіх і мастацка-публіцыстычных тэкстах лагічныя азначэнні чэшская, гусіцкая, каталіцкая, вольная, далёкая. Яны скіроўваюць на канкрэтныя, стылістычна і зместава значныя адзнакі аб’ек-та, абстрагуючыся ад усяго багацця вобразных зместаў. Імі падкрэсліваец-
132
ца дзяржаўная прыналежнасць горада, асноўная рэлігія яго жыхароў, рас-паўсюджаны ў ім грамадскі рух, грамадская атмасфера, аддаленасць: На славянскіх землях тады было толькі два універсітэты —у чэшскай Пра-зе і ў польскім Кракове (А. Клышка. Францыск Скарына...); I ці стане чы-таць ім, Скарынам, надрукаваную ў каталіцкай Празе кнігу праваслаўны князь Канстанцін Астрожскі? (А. Лойка. Францыск Скарына...).
Большую вобразна-стылістычную значнасць надаюць урбоніму Прага нетрадыцыйныя вобразныя эпітэты, у іх пераважае індывідуальна-аўтарскі падыход да адлюстравання культурна-гістарычных падзей, праз якія акрэс-ліваецца вобраз Скарыны. Прыгажосць і велічнасць упадабанага перша-друкаром горада перадае эпітэт раскошны: Вякі пазнаю навобмацак: Прага роскошная ўчора збірала гатоўна ў дорогу далёкую дзіўнага госця по-лацкага (С. Панізнік. Пад Млечным Шляхам). На гасціннасць да чужын-цаў паказвае эпітэт прыязны: У Празе прыязнай не знаю // Адзіноты невя-сёлай, // А сэрца неспокойна ўсё ж бывае, // Б ’ецца ад нязнанай мукі (С. Шушкевіч. Скарына ў Празе). Адзінкавым у нашым аналізе ўяўляецца прыклад адмоўнай ацэначнасці гэтага урбоніма, выказанай вуснамі ідэй-ных праціўнікаў Скарыны. У паэме “Самота паломніцтва” Р. Барадулін ужывае вельмі эфектны эпітэт — скамянелая (Прага), у якім кантэкст рэа-лізуе і ўзаемаўзмацняе некалькі аказіянальных значэнняў: ‘пабудаваны з каменя’, ‘непадступны’, ‘непрабівальны’, ‘стрыманы ў эмоцыях’, ‘велічны, поўны самапавагі’: А тут гусіцкі ерэтык // Надрукаваць святыя кнігі // Пасмеў // Уперад ад Москвы // У Вільні, ў скамянелай Празе.
Мае распаўсюджанне ў Беларусі і традыцыйнае ў Чэхіі спалучэнне Злата Прага ці фанетычна асвоенае Золотая Прага. Абодва варыянты ўжы-вае ў сваім рамане-эсэ А. Лойка. У аповесці для дзяцей “Скарына на Град-чанах” ён стварае на аснове гэтага спалучэння вобразны паралелізм золота (даброты гасціннай, але няроднай Прагі) — дыямент (духоўнае багац-це Радзімы). Такое вобразнае пераасэнсаванне ўключана ва ўнутраны ма-налог Скарыны, звернуты да дзяцей, і карэлюе з выказаным у сваіх выдан-нях рэальным Скарынам узвышанага, арганічнага чалавеку замілавання да Бацькаўшчыны: Сэрца маё баліць; мучыцца душа мая: прывёз я вас сюды ў Залатую Прагу, даўшы вам золата Прагі і забраўшы дыяменты радзі-мы, зямлю мілую, родную мову. У. Караткевіч ва ўзгаданым ужо эсэ падае традыцыйны выраз у форме цытацыі, суадносячы свае меркаванні з маг-чымымі меркаваннямі Скарыны, злучаючы гістарычны і сучасны планы ад-ным культурным стрыжнем: Але Прага, несумненна, цудоўнейшая з гара-доў, у якіх яму даводзілася жыць. Не такая, як зараз, але, несумненна, ужо "Залатая Прага".
У стылістычных мэтах беларускія пісьменнікі выкарыстоўваюць ама-німічныя і паранімічныя адносіны урбоніма з апелятывамі. Напрыклад,
133
С. Панізнік узнаўляе забытае слова прага і праз тлумачэнне яго значэння пераходзіць у культурнае вымярэнне гістарычных судачыненняў Скарыны і Прагі: Але ж так званы культурны пласт стварауся нашымі папярэдні-камі не толькі на ўласным котлішчы, але і за прагай. Словам "прага " называл! даўнія славяне агароджаную жэрдкамі ўскраіну паселішча. Iўспом-ніўся город з той жа назвай — Прага чзшская (бо існуе яшчэ і Прага ля Варшавы). Менавіта там здабываў слаўнавядомы палачанін першыя крупінкі ў мацярык нашай культуры (С. Панізнік. На цеціве часу). Па-мас-тацку ўвасобленыя эўрыстычныя звесткі больш характэрныя для празаіч-нага тэксгу. У паэтычных тэкстах абыгрываецца сэнсавая і рыфма-рытміч-ная асаблівасць літаратурных амонімаў і паронімаў. Стылістычны эфект ствараецца супастаўленнем урбоніма з узуальнымі апелятывамі, значэнне якіх здольнае дынамічна перадаць патэнцыяльна вобразную характарысты-ку: прага 'моцнае жаданне’, ‘імкненне’; прагна ‘з моцным жаданнем’, ‘з нецярплівым чаканнем’: Хіліла да кнігі — прага. // Перад народам павін-насць. // 3 табою віталася Прага, // Чырванабровая Вільня (К. Жук. Фран-цішку Скарыне); Успомні час той, залатая Прага, // калі ў аздобе срэбра-ных бяроз // глядзела на цябе любоўна, прагна // Скарынава радзіма — Беларусь (М. Федзюковіч. Споведзь); Дарогаю Петраркі палачанін // У Прагу з прагай рупнасці прыйшоў //Баб іх імёны потым спалучалі, //Нібы на храмах постаці крыжоў (Р. Барадулін. Скарынавы сляды). Фармальнае падабенства оніма і апелятыва выклікае перанясенне і ўзаемадзеянне іх значэнняў, чым узбагачаецца вобразны змест, падкрэсліваецца факт актыў-нага супрацоўніцтва, узаемаразумення чалавека і горада, беларускай і чэш-скай культур, іх спрыянне Скарыне ў яго самаадданай натхняльнай працы.