480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Ва ўжыванні урбоніма Прага беларускія пісьменнікі рэалізуюць не толькі яго сэнсавыя, але і фона-гукавыя асаблівасці (што адзначаецца, ад-нак, не часта). Напрыклад, у паэме У. Скарынкіна “Астральны знак Скарыны” перадаецца гукавы эфект грамавых раскатаў, пра якія паведамляецца ў вершаваным лінейным радку: Пасвіствае вецер, нібы акарына, // Грукоча над Прагай раскацісты гром. // У цеснай каморы Францішак Скарына // Штось niuia i niuia гусіным пяром.
Урбонім Прага набывае вобразнае развіццё ў вытворным прыметніку пражскі, поліфункцыянальным у семантычным і прагматычным плане. Гэты прыметнік указвае на гістарычную асобу — паплечніка Яна Гуса, вучона-га-рэфарматара Ераніма Пражскага, чыё імя ў беларускім мастацкім тэкс-це ўжываецца як сімвал грамадскага развіцця Прагі і Еўропы. Факт яго пра-паведніцтва на Беларусі гусіцкіх ідэй выкарыстоўваецца для падкрэсліван-ня агульнасці духоўнага жыцця і культурна-гістарычнай прасторы еўра-пейскіх народаў. Прыметнік пражскі стварае канкрэтна-гістарычны план вобразнага адлюстравання Прагі, што выяўляецца ў яго мінімальным кан-
134
тэксце, спалучэнні з найменнямі гарадскіх рэалій: пражская готыка, праж-скія мяшчане, пражскія званы, пражскі магістрат, пражскі друкар і інш. Аналагічную мастацкую функцыю выконвае этнонім пражане.
Ужыванне урбоніма Прага ў тэкстах беларускай мастацкай Скарынія-ны актывізуецца ў 60-я гады XX ст., калі “навуковая і творчая грамадскасць нашай рэспублікі па-сур’ёзнаму пачала асэнсоўваць вобраз Скарыны як Першадрукара” ’ (дададзім: усходнеславянскіх земляў). У стылявых адно-сінах такія мастацкія тэксты вызначаюцца рэалістычным, гістарычна-акрэс-леным і/ці рамантычна-ўзнёслым адлюстраваннем асобы славутага белару-са, яго часу і культурнабіяграфічных рэалій. Аднак у мастацкім уяўленні вельмі важным паўстае факт вяртання Скарыны ў канцы свайго жыцця ў Прагу (дзе, лічаць, ён і памёр). У гэтым выпадку мастацкі тэкст і яго лек-січныя сродкі вызначаюцца трагічнай напоўненасцю. Гэта заўважаюць самі пісьменнікі. Напрыклад, М. Арочка, прадстаўляючы чытачам сваю драма-тычную паэму “Судны дзень Скарыны”, падкрэслівае: ’’Постаць Скарыны ўяўляецца мне велічна-трагічнай. Сродкамі драматычнай паэмы мне хочацца разгадаць і асэнсаваць не проста драматычныя моманты яго жыцця, яго тытанічнай працы, але і судны дзень яго, судны час” 10. Тады ва урбоніме Прага мастацкі кантэкст канцэнтруе ўвагу на такіх адзнаках яго прагма-тычнага зместу, як вялікая адлегласць ад Радзімы, адсутнасць у Скарыны магчымасцей працягваць сваю выдавецкую дзейнасць, інтрыгі супраць яго з боку падданых Фердынанда I.
Развіццё беларускай мастацкай Скарыніяны, літаратурна-вобразная інтэрпрэтацыя урбоніма Прага як значнага тэкставага складніка адбываец-ца ў напрамку інтэлектуалізацыі, філасофскага заглыблення ў скарынаўскую эпоху, духоўнае жыццё і праблемы сучаснасці, што ўзмацняе культурна-гіста-рычную адзначанасць онімаў Скарына і Прага. Можна з упэўненасцю сцвяр-джаць, што сярод 3 тысяч онімаў і вытворных ад іх лексічных сродкаў, ужытых у сваіх выданнях Скарынам 11, менавіта яго ўласнае імя, а таксама урбонімы Прага (узноўлены першадрукаром у складзе вытворнага прымет-ніка) і, безумоўна, Полацк вызначаюцца найбольшымі вобразна-стылістыч-нымі патэнцыямі ў беларускіх мастацкіх тэкстах, бо ўвасабляюць запавет-ны шлях беларускай культуры, злучаюць час і народы.
’ Падарожная кніжка Скарыны / Уклад. С. Панізнік, В. Дышынсвіч. Мн., 1990 С. 45.
'" Арочка М. Судны дзень Скарыны: Фрэскі драматычнай паэмы И Полымя 1988. №11. С. 51.
11 Булыка А. М., Жураўскі А. I., Свяжынскі У. М. Мова выданняў Францыска Скарыны. Мн., 1990. С. 205; Слоўнік мовы Скарыны. Т. 3. Анамастыка і 'тапаніміка / Склад. У. В. Ані-чэнка. Мн., 1994. С. 248.
135
ТАЦЦЯНА РОШЧЫНА (Мінск)
ЗАХАВАННЕ СКАРЫНАЎСКАЙ СПАДЧЫНЫ Ў БЕЛАРУСІ
н’г’’ як ' людз'> маюць свой лёс. А лёс не быў міласэрным да бе-й ларускай кнігі, ён быў цяжкім і няўдзячным. На працягу стагод-0 ДЗЯЎ яна панесла непапраўныя страты. Беларускія рукапісы і ста-П V радрукі гінулі ў час стыхійных бедстваў, знішчаліся людзьмі, вы-возіліся за мяжу краіны. Сёння немагчыма падлічыць, колькі з іх знішчана і колькі невядома нікому, колькі вядома толькі па загалоўках. А тое, што захавалася, раскідана па кнігасховішчах краіны і свету. У выніку ў бе-ларускіх бібліятэках, архівах, музеях захоўваецца менш за палавіну нацыя-нальнага рэпертуару друкаваных выданняў XVI-XVIII стст. Беларусь, якая дала свету Францыска Скарыну, не мае нават поўнай калекцыі выданняў свайго першадрукара.
Кнігі Францыска Скарыны сталі вядомымі ў розных краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ўжо ў першым дзесяцігоддзі яго дзейнасці. Рознымі шляхамі трапілі яны ў шматлікія зборы Італіі, Германіі, Польшчы, Украі-ны, Расіі. Шырокае распаўсюджанне кнігі Скарыны атрымалі і сярод суай-чыннікаў. У бібліяграфічным паказальніку Г. Галенчанкі “Открытие Ско-рйны” 1 сабраны звесткі аб знаходжанні яго выданняў у XVI-XX стст. у прыватных зборах членаў віленскага магістрата, духоўных асоб, у буйных царкоўных і манастырскіх бібліятэках (напр., Супрасльскага манастыра), брэсцкіх мяшчан Гурына Федаровіча і Г. Фасеві, у прыватных зборах буйнейших бібліяфілаў, у тым ліку мінскага археолага-аматара Г. X. Татура, у Беларускім музеі I. Луцкевіча.
Сёння ў Беларусі калекцыя скарынаўскіх першадрукаў — выпускаў Пражскай бібліі ў пераплётах — захоўваецца ў аддзеле рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Калекцыя складаец-ца з наступных выданняў: кніга Іоў; кніга Ісус Сірахаў (2 паасоб.); Эклезі-яст; Песня песняў; Прамудрасць Божая; кнігі Царстваў (кн. 1-4). Акрамя іх у бібліятэцы таксама захоўваецца старанна выкананая ў канцы XIX - па-чатку XX ст. рукапісная копія кнігі Прарок Данііл, якая калісьці нават уліч-валася ў бібліяграфіі як арыгінал.
Скарынаўскія выданні разам з некаторымі іншымі старадрукамі і рука-пісамі былі набыты Дзяржаўнай бібліятэкай БССР у 1925 г. у сувязі з юбі-леем беларускага кнігадрукавання (1525-1925) у амаль што невядомага ле-нінградскага бібліяфіла В. Камарніцкага, — менавіта такія звесткі былі
1 Голенчснко Г. Открытие Скорины: Библиогр. указ, книговед, и библиогр. описаний изд. Ф. Скорины, его книг, представленных в собраниях XVI-XX вв.. обзоров Скоринианы. Минск, 1989. С. 122-123.
136
пададзены ў невялічкай інфармацыі ў газеце “Савецкая Беларусь” за 1925 г.2 У некаторых крыніцах памылкова паведамлялася, што яны былі перададзе-ны ў ДБ БССР з Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына.
У часы Вялікай Айчыннай вайны калекцыя разам з іншымі фондамі ДБ была вывезена ў Германію, але, на шчасце, у 1945 г. вернута ў Мінск. Мяр-куючы па інвентарнай кнізе беларускага аддзела (адной з нешматлікіх, што захаваліся з усёй даваеннай уліковай дакументацыі), удалося вярнуць усе паасобнікі скарынаўскіх выданняў, што захоўваліся ў бібліятэцы да акупа-цыі. Па ўспамінах супрацоўнікаў бібліятэкі, якія займаліся разборам эталона кніг, вернутых на Радзіму, іх знаходка была сапраўдным шчасцем.
Адразу пасля вайны, шчыра імкнучыся зрабіць як лепей і выратаваць кнігі Скарыны, была зроблена спроба рэстаўрацыі двух паасобнікаў — Эклезіяста і Прамудрасці Божай — спроба, на жаль, няўдалая, што прывя-ло да неабходнасці паўторнай, ужо навуковай рэстаўрацыі на сучасным уз-роўні ў 1990 г.
Зараз уся калекцыя знаходзіцца ў добрым фізічным стане, у адпавед-ных умовах захавання і аховы. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове культурна-гістарычнай спадчыны” (1992) усе выданні Скарыны разам з іншымі беларускімі старадрукамі і рукапісамі XVI ст., што захоўва-юцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у 1995 г. пастаўлены на дзяр-жаўны ўлік і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнас-цей.
Лепшаму захаванню спрыяе дакладны бібліяграфічны ўлік і падрабяз-нае апісанне ўсіх захаваўшыхся паасобнікаў, што мае асаблівае значэнне ў дачыненні да скарынаўскай спадчыны. Бібліяграфічны ўлік “замацоўвае” іх за ўстановамі-фондатрымальнікамі. Вывучэнне і апісанне асаблівасцей кожнага паасобніка дае магчымасць прасачыць шляхі і межы распаўсюдж-вання скарынаўскіх выданняў, лёсы асобных кніг і кнігазбораў, узаемаад-носіны і ўзаемадзеянне кнігі і грамадства, уплыў выданняў Скарыны на працу яго паслядоўнікаў, склад чытацкага асяроддзя і г. д.
Паасобнікі выданняў беларускага першадрукара, што захаваліся, зафі-ксаваны ў шматлікіх бібліяграфічных паказальніках — каталогах асобных калекцый, зводных каталогах, у нацыянальнай рэтраспектыўнай біблія-графіі — зводным каталогу “Кніга Беларусі” 3, дзе ў першай частцы ўліча-ны кірылічныя старадрукі. Найбольш поўным і дакладным кнігазнаўчым апісаннем амаль усіх захаваўшыхся скарынаўскіх кніг з’яўляецца зводны каталог “Выданні Ф. Скарыны”, які быў падрыхтаваны Я. Неміроўскім 4.
2 Савсц. Беларусь. 1925. 30 кастр.
J Кніга Беларусі: 1517-1917: Зводны каталог / Склад. Г. Галснчанка і інш. Мн., 1986.
4 Францыск Скарына: 36. дакумснтаў і матэрыялаў. Мн., 1988. С. 205-310.
137
У гэтых паказальніках адлюстравана і беларуская калекцыя, якая ўпершы-ню была даследавана, апісана і апублікавана Г. Галенчанкам у 1975 г. у ад-ным з кнігазнаўчых зборнікаў ЦНБ АН Беларусі5.
Правілы захавання унікумаў такога класу, як скарынаўскія, прыводзяць да таго, што сёння ўбачыць арыгіналы выданняў першадрукара маюць маг-чымасць толькі супрацоўнікі аддзела, часам — экскурсіі ды наведвальнікі тых рэдкіх выстаў, дзе экспануюцца каштоўнасці з фонда Нацыянальнай бібліятэкі. Чытачам для карыстання яны не выдаюцца, акрамя выключных выпадкаў. Але ў наш час выкарыстанне сучасных тэхналогій дае магчы-масць спалучыць два, здаецца, узаемавыключных прынцыпы — захаванне арыгіналаў і доступ да іх. I Іершы і самы просты шлях — капіраванне, мікра-фільмаванне. Нашы буйнейшыя бібліятэкі даўно ўжо маюць у сваіх фондах мікрафільмы амаль усіх выданняў Скарыны. Але гэтая форма, асабліва калі мець на ўвазе якасць нашых мікрафільмаў, усё ж такі абмяжоўвае маг-чымасці карыстальнікаў і іх кола. Больш цывілізаваным здаецца другі на-прамак — факсімільнае ўзнаўленне арыгіналаў. Да 500-гадовага юбілею Ф. Скарыны аргкамітэтам было прынята рашэнне аб факсімільным выданні ўсіх скарынаўскіх кніг. Але да гэтага часу выдавецтвам БелСЭ ў 1990-1991 гг. выдадзена толькі трохтомнае факсіміле Пражскай бібліі (на жаль, без усялякіх каментарыяў). Недзе ў выдавецтвах затрымалася ўзнаўленне “Малой падарожнай кніжкі”.