480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
АСОБА ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ У КАНТЭКСЦЕ СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ДУМКІ
а самых першых старонках нашай гісторыі цывілізаванае грамад-ства можа прачытаць гучныя жаночыя імёны. Г эта імёны-сімва-лы, якія па праву лічацца нацыянальным избыткам незалежнай Беларусі. Гаворка ідзе пра трансчасавы, сапраўды унікальны жа-ночы феномен беларускай гісторыі.
Як ні ў адной з краін Захаду, беларуская жаночая рэальнасць мінулага была настолькі геніяльнай і пазначанай меткамі паскоранага развіцця цыві-лізацыі, што ўжо сама першапрысутнасць у гісторыі ўсходніх славян спа-чатку свабодалюбівай Рагнеды, а потым — вялікай полацкай асветніцы Ефрасінні не толькі дала магутны імпульс развіццю цэлых эпох кніжнасці і асветніцтва, але таксама заклала фундаментальныя падмуркі стварэнню першых інстытутаў абароны правоў чалавека, палітычнай дыпламатыі, першых культурна-асветніцкіх цэнтраў, дзе, уласна, і пачалося фарміраванне асноў Незалежнасці, яе філасофіі і этыкі. Адным словам, усяго таго, што і сёння застаецца канцэптуальна перспектыўным, а значыць, запатрабаваным гра-мадскасцю.
Такім чынам, аўтарытэт жаночай гісторыі Беларусі матэрыялізуецца ў развіцці інстытутаў цывілізаванай дзяржавы, уплывае на пошукі шляхоў па-будовы ў адной з краін цэнтральнай Еўропы адкрытага грамадства.
Гэтая асаблівая, гістарычна ірансфармаваная і гістарычна разгорнутая ў сваіх наступствах (“продвинутая”) беларуская жаночая знакавасць не толькі ў выключнай папулярнасці пэўных гістарычных жаночых асоб, але хутчэй у тых ідэях, якія яны сабой выяўляюць і люструюць. Унікальны арэол Ефрасінні Полацкай — само імя і яе знакаміты крыж сёння пастаянна ўклю-чаюцца ў назвы і сімволіку жаночых і іншых грамадскіх і дзяржаўных ар-ганізацый, з улікам значнасці беларускіх гістарычных каштоўнасцей сёння ў рэспубліцы праходзяць міжнародныя з’езды, кангрэсы, навуковыя канфе-рэнцыі і конкурсы.
Адным словам, гісторыя адукаванай Беларусі, што сёння ўступае на новы шлях развіцця, мае сапраўды жаночае аблічча, у якім вельмі многія
147
пазнаюць лік святой Ефрасінні Полацкай. Таму заканамерным будзе даць аб ёй хоць бы кароткую гістарычную даведку.
...Ад перыяду асаблівага ўзлёту магутнай раннефеадальнай Полацкай дзяржавы, прарадзімы беларусаў, нас аддзяляе прасторава-часавы пояс васьмі вякоў. 3 XII ст., “яко луна солнечная”, пранізвае гістарычныя пласты святло імені, без якога немагчыма ўявіць не толькі панараму культурна-га і духоўнага расквіту ўсходніх славян, але і ўсю гісторыю развіцця і рас-паўсюджвання ідэй еўрапейскай цывілізацыі. Альфа і амега. Загадка і разгадка беларускага гістарычнага феномена. Усё гэта Ефрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава, 1112 - 23.05.1173). Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, унучка знакамітага Усяслава Чарадзея. Адна з самых адукава-ных жанчын свайго часу, святая апякунка Беларусі.
Знакамітая асветніца, першая бібліятэкарка і педагог, адна з першых жанчын-палітыкаў, вытанчаны дыпламат, Ефрасіння ўмела быць не толькі міласэрнай для пакутуючых, прыніжаных і бедных, але таксама ўціхамір-вала братазабойчыя войны, што паўплывала на далейшы ход гісторыі ўся-го ўсходнеславянскага рэгіёна. Гэтае імя сімвалізуе росквіт культуры і ма-ральнага абнаўлення ў глыбінях усходнеславянскага сярэдневякоўя. Гіста-рычна прадвызначыўшы ланцуговую рэакцыю развіцця назапашвання на-цыянальных каштоўнасцей, дзейнасць Ефрасінні Полацкай прыраўноўва-ецца да дзейнасці інстытутаў палітычнага канструявання.
Да таго ж згадаем, што менавіта з Полацкай зямлі скіраваўся ў далёкі шлях і з’явіўся на еўрапейскай арэне вялікі асветнік Францыск Скарына, які здзейсніў, пад уплывам святой зямлячкі, яшчэ адзін подзвіг беларускай гісторыі — подзвіг першадрукара. У адным шэрагу з ім бачацца таксама такія духоўныя пастыры грамадства, дзяржаўныя дзеячы і пісьменнікі, як Сімяон Полацкі, Сымон Будны, Кірыла Тураўскі і інш.
Гуманістычныя ідэі Ефрасінні Полацкай, што магутна паўплывалі на ўсё развіццё асветніцкага руху, не толькі вяртаюцца, але і па-новаму рэалі-зуюцца ў дзейнасці прагрэсіўных, у тым ліку жаночых, арганізацый.
У гэтай сувязі разумение гістарызму беларускай жаночай думкі тоесна з канцэпцыяй роўных магчымасцей, што была выпрацавана ў першых, най-больш вядомых гістарычных дакументах XVI ст. Маецца на ўвазе знакамі-тая эпоха Вялікага Княства Літоўскага, якая заслугоўвае асобнага разгляду. Бо калі з перыядам узлёту Полацкай дзяржавы звязана ранняя гістарычная канструкцыя мадэлі асветніцтва народа і чалавечай Асобы як такой, то пер-шае фармуляванне жаночых правоў нарадзілася ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Больш таго, у перыяд развіцця дэмакратычных прававых асноў ВКЛ, асабліва пад час стварэння знакамітага Статута 1588 г., з’явіўся новы жаночы тып. “Літвінкі” вызначаліся найперш свабодалюбівым разняволе-ным норавам і самапавагаю. Адначасна жанчына Вялікага Княства Літоў-
148
скага была даволі стрыманай, сціплай, гаспадарлівай і схільнай да дабра-чыннасці (А. Весялоўская, К. Лаза, К. Сапега). Напрыклад, Весялоўская перадала ў гарадскую казну грошы для нармалізацыі жыцця пасля чумы і голаду 1642-1646 гг.; іншыя магнаткі бралі на выхаванне дзяўчынак з бедных правінцыйных сем’яў, апекаваліся іх далейшым лёсам; асобныя вылу-чаліся экзальтаванасцю, што выклікала ў суайчынніц адначасна асуджэнне, зайздрасць і захапленне. Менавіта тагачасным норавам і жаночай псіхалогіі прысвяціла сваё рэалістычнае эсэ “Якая я ёсць” Ізабэла Чартарыйская. Жанчыны ВКЛ, якія актыўна далучыліся да рэнесансавай культуры, немалую ўвагу ўдзялялі і новай для таго часу практыцы калекцыянавання мас-тацкіх узораў, чым займалася, да прыкладу, Алена Радзівіл. Прадстаўніцы гэтага слыннага роду ўвогуле вылучаліся хараством, высокім інтэлектам і шматлікімі талентамі. Такім чынам, высокая культура, адукаванасць, пачуц-цё ўласнай годнасці сталі адметнымі рысамі жанчын перыяду, які нашчадкі назвалі “залатым векам” Беларусі. Менавіта інтэлектам вылучалася яшчэ адна знакамітая жанчына сярэдневякоўя — Анна Яблонская (з роду Сапе-гаў), чые заняткі ў галіне палітыкі, эканомікі, прыродазнаўчых навук, заа-логіі і мінералогіі здзіўлялі нават вучоных. Яе фальварак у Сямяцічах на-ведвалі імператар Аўстрыі Іосіф, імператар Павел I і іншыя знакамітасці. Эмансіпацыя шляхцянак выклікала незадаволенасць старой шляхты. Аднак гэта не паслабіла памкненняў жанчын да ўдасканалення пачуцця ўласнай годнасці.
Як унікальны зрэз гісторыі чалавецтва, варта разгледзець яшчэ адзін паварот у лёсе беларускага народа: умацаванне на старажытных беларускіх землях феадальна-прыгонніцкіх адносін у XVIII ст. Нагадаем, што пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, што значка прыглушыла развіццё нацыі. I гэта ў той час, калі Еў-ропа рухалася да знішчэння абсалютызму. Калі ж гаварыць пра адносіны да жанчыны ў тагачаснай Расійскай імперыі, то паказальным можна лічыць запіс у такім, здавалася б, перадавым дакуменце, як Статут арганізацыі дзе-кабрыстаў: “Жаночы пол у Саюз не прымаецца”. Калі мець на ўвазе, што становішча жанчыны, яе роля непасрэдна залежаць ад узроўню дэмакра-тызацыі грамадства, то значнае ўвагі заслугоўвае хутчэй XX ст. — перыяд развіцця капіталізму і паскоранага працэсу ўключэння жанчын у вытвор-часць. Жаночае пытанне ўсё болей актуалізуецца, шырыцца плюралізм мер-каванняў і падыходаў да яго рэалізацыі.
На беларускіх землях, насельніцтва якіх пастаянна прыгняталася і было пазбаўлена магчымасці карыстацца роднай мовай, у народа існаваў асаблі-вы “прававы шчыт”. Гэта той кодэкс народнай маралі, які адносіўся да жанчыны як захавальніцы нацыянальна-генетычнай памяці з глыбокай павагай. У зводзе народнага светапогляду сцвярджалася права жанчын на свабоду,
149
унутранае жыццё і моцныя пачуцці. Хаця доўгія стагоддзі прыгнёту пакі-нулі адмеціны і шрамы на жаночых лёсах і ў жаночым светаразуменні, няз-менным заставаўся стрыжань — статус захавальніцы нацыянальнага быц-ця, мовы і культуры, нацыянальных традыцый. Асабліва важным было тое, што жанчына перадавала ўсё новым і новым пакаленням іх родную мову, у сувязі з чым згадаем, што “мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, развівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыннікам культуры нават у неспрыяльных для яе палітычных, эканамічных і сацыяльных умовах...”(В. Акудовіч. Літ. і мастацтва. 1997. 28 лют.).
Аднак сапраўды адчувальнае ўваходжанне беларускіх жанчын у сферы грамадскага развіцця павінна было пераадолець эвалюцыйныя этапы, ства-раючы новыя абрысы жаночай думкі ўвогуле. 1 калі першай жанчынай-пісьменніцай прынята лічыць мяркуемую аўтарку “Жыція Ефрасінні По-лацкай” Еўпраксію, то працягвае тэты элітарны спіс жанчына абсалютна іншага характару, што сведчыць нават назва яе рукапісу, датаванага 1760 г., — “Авантуры майго жыцця”. Праз стагоддзі нам усміхаецца прыхільніца моднага ў тыя гады авантурнага жанру Саламея Пільштынова з Навагруд-ка — першая жанчына-ўрач і пісьменнік, геаграфія “падарожжаў” якой (ад Вены да Стамбула і затым Санкт-Пецярбурга) дастаткова пераканаўчая нават для сучасных турыстаў, не кажучы пра пісьменнікаў і ўрачоў.
Аднак гаворка ідзе хутчэй пра ўнутранае разняволенне, пра тыя ўнут-раныя прадпасылкі жаночай эмансіпацыі, якая хутка набыла яшчэ адзін, і таксама дасюль незнаёмы, абрыс. Гэта абрыс часам фанатычнай, але заў-сёды шчырай, адданай і самаахвярнай ахоўніцы і абаронцы. Але ўжо не толькі свайго сямейнага асяродку ці свае жаночай годнасці і чалавечай не-залежнасці, а ўжо гордай паборніцы тае часткі грамадскай і касмічнай гар-моніі, якая называецца Радзімаю.
Свой знакаміты верш “На смерць палкоўніка” Адам Міцкевіч прысвяціў менавіта адной з такіх дзёрзкіх жанчын-удзельніц паўстання 1830-1831 гг. Эміліі Плятэр. Яна сабрала атрад у 400 чалавек, які дзейнічаў на тэрыто-рыі Віцебшчыны. Загінула Эмілія ў 25 год. Яе паплечнік, славуты Ігнат Да-мейка, сёння лічыцца нацыянальным героем Чылі. Імя легендарнай Эміліі Плятэр усё часцей прыцягвае ўвагу паэтаў і мастакоў.
Паступова жаночая ідэя набывае нацыянальна-вызваленчыя арыенціры. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што жаночая думка Беларусі XX ст. фарміравалася ў кантэксце барацьбы народа за перспектывы незалежнасці, чаму папярэднічала паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве, жорстка падаўленае царскай Расіяй. Да ідэй Кастуся Каліноўскага многіх жанчын прыцягвала менавіта непрыняцце кіраўніком інсургентаў свету няроўнасці і прыгнёту, сацыяльнай кантрастнасці. Асабліва гнеўна гучалі