• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    У заключэнні адзначым, што і жыццё, і дзейнасць, і самі характары нашых старажытных асветнікаў былі далёкімі ад іх вобразаў, што склаліся ў нашай літаратуры і гістарыяграфіі.
    162
    ВЯЧАСЛАЎ ЧАМЯРЫЦК1 (Мінск)
    ЛЕТАПІСНЫЯ РЭДАКЦЫ1 ПАДАНИЯ ПРА РАГНЕДУ
    ярод выдатных падзей і яркіх гістарычных асоб беларускай мінуў-шчыны ранняга Сярэдневякоўя асаблівае месца займае драматыч-ная гісторыя полацкай князёўны Рагнеды. Непаўторны вобраз гэтай палачанкі, яе незвычайнае жыццё былі настолькі неарды-нарнымі, што паслужылі асновай для розных гістарычных падан-
    няў на Русі, доўга жылі ў народнай памяці і ўвекавечаны ў аналах славян-скай гісторыі — старажытнарускіх летапісах. Дзякуючы гэтаму звесткі пра падзеі тысячагадовай даўнасці дайшлі да нас. Яны фактычна адкрываюць пісаную полацкую гісторыю.
    Літаратурная апрацоўка падання пра Рагнеду, зробленая старажытна-рускімі кніжнікамі, захавалася ў двух асноўных рэдакцыях — кароткай і пашыранай. Першая змешчана ў розных спісах “Аповесці мінулых гадоў” у летапісным артыкуле, датаваным 980 г., асноўны змест якога — гісто-рыя здабыцця ноўгарадскім князем Уладзімірам Святаславічам кіеўскага вялікакняжацкага пасада. Другая пададзена ў Лаўрэнцьеўскім летапісу ў сувязі з паведамленнем пра смерць у 1128 г. полацкага князя Барыса і па-чынаецца словам: “О сих же Всеславичех сице есть, яко сказаша ведущий преж” '.
    Кароткая летапісная рэдакцыя падання — своеасаблівая мініяцюрная навела. Літаральна на адной рукапіснай старонцы выкладзена драматыч-ная гісторыя сватания князя Уладзіміра да Рагнеды, яе гордая адмова “ра-зуць рабыніча”, паход на Полацк і гвалтоўнае ўзяцце полацкай князёўны ў жонкі. У пашыранай жа рэдакцыі тэты сюжэт выкладзены некалькі па-інша-му, уведзены новы герой — дзядзька князя Уладзіміра, ноўгарадскі пасаднік Дабрыня, які адыгрывае вельмі актыўную ролю ў гэтых падзеях. Апрача таго, апавяданне мае тут больш завершаны і самастойны характар, яно раз-горнута храналагічна глыбей, дапоўнена новымі вострымі калізіямі і дэта-лямі пра далейшы лёс Рагнеды, яе няўдалы замах на Уладзіміра, нечаканае выратаванне ад пакарання і высылку з сынам Ізяславам на Полаччыну.
    Нават беглага знаёмства з текстам гэтых рэдакцый дастаткова, каб пе-раканацца, што ў іх аснове не толькі адно і тое ж гістарычнае паданне пра Рагнеду, але і агульная літаратурная крыніца. 1х параўнанне паказвае, што яны месцамі вельмі блізка супадаюць, асабліва ў пачатку аповеду: “И посла ко Рогволоду Полотьску, глаголя: “Хочю пояти дщерь твою собе жене”. Он же рече дщери своей: “Хочеши ли за Володимера?” Она же рече: “Не
    1	Полное собрание русских летописей. СПб, 1846. Т. 1. Лаврентьевская и Троицкая ле-тописи. С. 131.
    163
    хочю розути робичича, но Ярополка хочю”. Бе бо Рогволод пришел изамо-рья, имяше власть свою в Полотьске...” 2
    Гэтае месца з кароткай рэдакцыі амаль слова ў слова паўтараецца і ў пашыранай, што не можа быць выпадковым, а сведчыць аб выкарыстанні аўтарамі абедзвюх рэдакцый аднаго і таго ж тэксту, агульнага апавядання пра Рагнеду, складзенага раней.
    Хоць аўтар пашыранай рэдакцыі значна шырэй і паўней апісаў падзеі, аднак і ён, выкарыстоўваючы першапачатковы літаратурны запіс падання, апусціў асобныя мясціны яго тэксту, што захаваў складальнік кароткай рэ-дакцыі. Так, у пашыранай няма наступных выразаў, якія чытаюцца ў кароткай: “а Тур [в] Турове, от него же и туровцы прозвашася”; князь Уладзімір, ідучы на Полацк, сабраў “варяги и словени, чюдь и кривичи”; “в се же время хотячу Рогнедь вести за Ярополка”; у Полацку былі забіты апрача князя Рагвалода “и сына его два”. Больш таго, у пашыранай летапі-снай рэдакцыі падання пра Рагнеду прапушчаны цэлы сказ (“и придоша от-роци Володимеровы и поведаша ему всю речь Рогнедину, дщери Рогволо-жи, князя полотьского”), які, як паказвае ўвесь кантэкст, асабліва наступны сказ (“слышав же Володимер, разгневася о той речи...”), несумненна, быў ў агульнай крыніцы. Такім чинам, тэксты рэдакцый не залежаць адзін ад другога, а ад агульнай крыніцы.
    Зусім лагічна паўстае пытанне: якая рэдакцыя больш ранняя, бліжэй-шая да агульнага пратографа? Ці аўтар пашыранай рэдакцыі, маючы пад рукою кароткі літарагурны запіс падання пра Рагнеду, блізкі да таго, што чытаецца сёння ў “Аповесці мінулых гадоў” пад 980 г., дадаткова яго да-поўніў і пашырыў, ці, наадварот, складальнік кароткай рэдакцыі значна ска-раціў і перарабіў больш поўны тэкст пратографа, зусім адкінуўшы другую частку пра лёс Рагнеды пасля яе гвалтоўнага замужжа і выключыўшы з гэ-тай гісторыі славутага Дабрыню, будучага героя былін?
    Цяжка з усёй пэўнасцю адказаць на гэтае складанае пытанне, бо мы дакладна не ведаем, як выглядала тая крыніца, што лягла ў аснову вядомых сёння летапісных рэдакцый падання. Магчыма, абодва летапісцы і скара-чалі і перараблялі тэкст агульнай крыніцы, толькі ў рознай меры.
    I усё ж, як сведчаць многія канкрэтныя гістарычныя рэаліі і фактыч-ныя дэталі пашыранай рэдакцыі, якія маглі быць вядомы толькі добра дас-ведчаным людзям, а не прыдуманы пазней, яна больш даўняя, чым карот-кая. Такое меркаванне ўпершыню выказаў яшчэ А. Шахматаў, які ў сваім даследаванні старажытнарускіх летапісаў спецыяльна звярнуў увагу на дзве гэтыя версіі падання пра Рагнеду 3. Ён жа прыйшоў да высновы, што літа-
    г Памятники литературы древней Руси. XI - начало XII века. М., 1978. С. 90.
    5 Шахматов А. Разыскания о древнейших русских летописных сводах. СПб., 1908. С. 173-174, 248-250.
    164
    ратурная апрацоўка гэтага падання — ноўгарадскага паходжання. I сапраў-ды, некаторыя характэрныя дэталі апавядання, падкрэсліванне асобай ролі ноўгарадскага пасадніка Дабрыні ў тых падзеях, а таксама вельмі ўзнёслая яго характарыстыка (“храбор и наряден муж”) — не даюць падставы моц-на сумнявацца ў такім вывадзе. Відаць, лічыў рускі вучоны, апавяданне пра Рагнеду трапіла ў Лаўрэнцьеўскі летапіс з агульнарускага звода, які выка-рыстаў ноўгарадскі летапіс XI або XII стст.4.
    Аднак гэта толькі адзін з варыянтаў вытлумачэння літаратурнай гісто-рыі разглядаемага падання. Магчымы і іншыя падыходы.
    Звернем увагу на адно вельмі цікавае паведамленне, якое чытаецца ў “Аповесці мінулых гадоў” пад 1106 г.: “В се же лето преставися Янь, старец добрый, жив лет 90 в старости мастите, жив по закону божью, не ху-жий бе первых праведник. От него же и яз много словеса слышах, еже и вписах в летописаньи семь” 5.
    Старац тэты — Ян Вышата (Вышаціч), у мінулым кіеўскі тысяцкі, па-ходзіў са знакамітага служылага роду, прадстаўнікі якога ў розны час зай-малі важныя дзяржаўныя пасады на Русі і нават былі ў сваяцкай сувязі з правячай княжацкай дынастыяй. Прапрадзедам гэтага Яна быў вядомы Дабрыня, родны дзядзька князя Уладзіміра, мужа Рагнеды. У іх асяроддзі захоўваліся і перадаваліся в пакалення ў пакаленне розныя родавыя паданні пра гераічныя справы іх выдатных продкаў, дзейнасць якіх пераважна была звязана з Ноўгарадам і Кіевам, узвышалася іх роля ў гісторыі Русі. Няма-ла такіх гісторый пра даўняе мінулае і расказаў кіеўскаму летапісцу гэты сведка амаль усяго XI ст. Ян Вышата, які шмат што пабачыў за свой доўгі век, а таксама пачуў ад людзей бывалых і дасведчаных, у тым ліку і ад свайго дзеда, ноўгарадскага пасадніка Астраміра, які помніў яшчэ самога Дабрыню 6.
    Карацей кажучы, паданне пра Рагнеду, якое ў розных версіях бытавала на Русі, магло быць упершыню запісана і ў Кіеве дзесьці ў другой палове XI ст. з вуснаў гэтага нашчадка знакамітага роду, пасля выкарыстоўвалася і пераапрацоўвалася рознымі летапісцамі, пакуль, нарэшце, не трапіла ў дзвюх рэдакцыях на старонкі Лаўрэнцьеўскага летапісу.
    Яну Вышату, безумоўна, былі добра вядомы ўсе дэталі даўняй гісторыі пра Рагнеду і Уладзіміра. Менавіта яму абыходзіла падкрэсліць асобую ролю ў тых падзеях Дабрыні, свайго продка. Паводле пашыранай рэдакцыі падання, не Уладзімір, а Дабрыня паслаў сватоў у Полацк, яму “пожалися” малады князь, атрымаўшы катэгарычную і зневажальную адмову “разуць рабыніча” (Уладзімір быў няшлюбным сынам князя Святаслава ад служанкі
    4 Шахматов А. Разыскания о древнейших русских летописных сводах. С. 249-250.
    s Памятники литературы Древней Руси. XI - начало XII века. С. 272.
    6 Лихачев Д. С. Исследования по древнерусской литературе. Л.. 1986. С. 113-136.
    165
    Малушы, сястры Дабрыні). Менавіта Дабрыня, ваявода і апякун свайго пля-менніка, загадаў ісці на Полацк, каб пакараць Рагвалода і Рагнеду, а паланіў-шы іх, “повеле Володимеру быти с нею пред отцем ея и матерью”.
    Гэтая першапачатковая рэдакцыя падання, дзе з такой сімпатыяй наказаны “храбор и наряден муж” Дабрыня, прыкметна прыніжаўся будучы хрысціцель Русі, а Рагнеда ў рэшце рэшт атрымлівала над ім маральна-ду-хоўную перамогу, відаць, не зусім задаволіла складальніка агульнарускага летапіснага зводу пачатку XII ст. — “Аповесці мінулых гадоў”, таму была значна скарочана і перапрацавана.
    Заключныя словы пашыранай рэдакцыі падання пра Рагнеду (“И оттоле мечь взимають Роговоложи внуци противу Ярославлим внуком”) вельмі ёмка раскрываюць сэнс сказанага і даволі дакладна вытлумачваюць адну з найважнейших прычын векавой непрыязі полацкіх і кіеўскіх князёў — як родавай пометы за смерць Рагвалода і знішчэнне полацкай княжацкай ды-настыі, за знявагу і крыўду Рагнеды. Апрача гэтага нашчадкі Рагвалода проста хацелі быць паўнаўладнымі гаспадарамі ў сваім княстве, палітычна незалежнымі ад Кіева. Гэты ж выраз вядзе нас якраз у другую палову XI ст. Менавіта ў часы Усяслава Чарадзея, праўнука Рагвалода, у перыяд вельмі напружаных яго адносін з Яраславічамі, хутчэй за ўсё, і мог узнікнуць такі вывад як паводле агульнага сэнсу, так і паводле канкрэтнага вызначэння ваюючых бакоў — “Роговоложи внуци”, а не “внуци Всеславли”, як у “Слове пра паход Ігаравы”, помніку другой паловы XII ст.
    Літаратурныя вартасці і мастацкія асаблівасці летапісных рэдакцый гэтага падання патрабуюць спецыяльнага разгляду. Адзначым толькі галоў-нае. Калі кароткая рэдакцыя — толькі адзін яркі эпізод на крывавым шляху ноўгарадскага князя Уладзіміра да кіеўскага пасаду, толькі невялікі сюжэт-ны фрагмент з яго доўгага жыццяпісу, то пашыраная рэдакцыя — асобны закончаны твор са сваім уласным сюжэтам пра драматичны лес полацкай князёўны, што аб’ядноўвае шэраг этапных у яе жыцці падзей рознага часу. У пашыранай версіі падання чуецца стрыманае спачуванне Рагнедзе, яе няш-часнаму лёсу і пэўнае апраўданне яе незвычайнага кроку — замаху на ва-ладара дзяржавы, а таксама разумение прычын варожасці полацкіх князёў да Яраславічаў, нашчадкаў ”рабыніча”-забойцы. Тэты твор, заснаваны на вострай жыццёвай фабуле, пабудаваны па законах белетрыстыкі. У ім зай-мальны сюжэт, ёсць завязка, кульмінацыя і развязка, а мастацкая праўда ў цэлым не супярэчыць гістарычнай.