480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Праблематычнасць фарміравання нацыянальнай ідэі творчымі асобамі фіксавалася і ў XIX ст., і ў XX ст. Так, у аповесці Я. Баршчэўскага “Душа не ў сваім целе” ідзе шчырая размова аб сутнасці нацыянальна-свядомага руху і праводзіцца думка аб разладзе з сучасным; творчы, свядомы герой існуе ў дзвюх іпастасях (духоўных іпастасях), адна з якіх існуе сярод ту-тэйшых, другая — у ідэалізаваным свеце.
Падвоенасць нацыянальнага існавання бачыць літаратуразнаўца В. Ка-валенка за анімістычнай назвай аповесці М. Гарэцкага “Дзве душы”: “Два-істая сама нацыянальная ідэя. Яна і “мужыцкая” і “панская” 6. За гэтым процістаўленнем і рознасць светаўспрымання творцы і яго народа, і немаг-чымасць “зняць” праблему, перайсці на бок натоўпу. Сведчаннем таму і правідэнцыяльная, прароцкая здольнасць героя аповесці, і пэўныя алего-
5 Белорусский шлях: Материалы “круглого стола" // Неман. 1993. № 6. С. 5-44; Супроць Адраджэння: Калсквіум // Наша ніва. 1992. № 9. С. 22.
6 Коваленко В. Трагическая мечта о буйном колошении... // Неман. 1995. № 3. С. 124.
178
рыі, накшталт той, калі аднаго з герояў ніяк не могуць пахаваць з-за непас-лухмянасці грэшнага цела.
Пазначым, што ў варунках, якія вызначаюць спробу нацыянальнай Прэ-зентацыі, мы зноў сутыкнуліся з пастаноўкаю, не адказам, пытання аб су-аднясенні Шляху і Мэты, Сусвету і Бога, Цела і Душы.
V. У канцы 90-х гадоў вакол “адраджэнцкай” тэматыкі з’явіліся тлума-чэнні з прыназоўнікам “пасля”: масавай нацыянальнай свядомай прэзента-цыі не адбылося. Адной з галоўных умоў няўдачы называл] зварот да інстын-кту, а не да Сумления, да Натоўпу, а не да Асобы 7. Але патрабаванне Асо-бы ёсць заклік да сапраўднага Адраджэння ў яго класічным, еўрапейскім, скарынаўскім разуменні. I гэта кідае цень на прыназоўнік “пасля”.
Акрамя таго, творчая думка Айчыны ўжо зафіксавала тэту Асобу — рэфлексуючую аб сабе ў Сусвеце і, самае галоўнае, па-адраджэнцку дзейс-ную, творчую, але... Дзейнасць гэтай Асобы мае вельмі сучасны выгляд-вобраз, экзістэнцыяльны. Яна мае аблічча Сізіфа. Лідэр сённяшняй паэзіі А. Разанаў, напрыклад, спрабаваў у вершаказах праз моўныя асаблівасці адлюстраваць этнапсіхалагічную розніцу літоўцаў, рускіх, палякаў, белару-саў... Так, беларускаму варыянту слова “вілы” адпавядае не pyx наперад, а нерухомасць у “сізіфавым” выглядзе: “Беларускія вілы, ці яны ўбіваюцца ў гной, увіхаюцца з сенам, усялякі раз мусяць ведаць, у якім баку Вільня”.
Вобраз Сізіфа як сімвал працы фізічнай і духоўнай, сімвал працэсу, “працы дзеля працы!” наогул тыповы для мастакоўскага ўяўлення аб бела-русах. У згаданай ужо аповесці Я. Баршчэўскага “Душа не ў сваім целе” цэнтральнае сюжэтнае месца займае тэма лекара, які страціў мары і душу, якому засталіся толькі праца і “звышдакладнае” бачанне сучаснасці. А ў класічным творы мастака П. Сергіевіча “Шляхам жыцця” па дарозе, што падымаецца ўгору і заканчваецца рэзка — далей “нябачны” сусвет, спіной да гледача “ступаюць-брыдуць” (вызначэнне А. Ліса) магутныя і прыніжа-ныя постаці (не столькі ношаю, колькі пластычна праз “скасаваныя” вуглы прамавугольных формаў-целаў герояў), — быццам штодзённая нраца-кара зачаравала гэтых волатаў. Яшчэ не раз мастак будзе імкнуцца стварыць аба-гульнены вобраз суайчынніка, і заўсёды асноўным матывам будзе праца-барацьба, а кампазіцыйнае рашэнне — франтальнае, без перспектывы — “Вясляр”, “Званар” і інш.
Волат Сізіф — постаць Адраджэння і па працаздольнасці, і па накіра-ванасці на вечнасць, на будучыню, і па адносінах да Боскага Слова —■ За-павету-наканаванасці. Сізіф — нацыянальна блізкі да беларусаў вобраз, як блізкія да айчыннай культуры ідэі еўрапейскага Адраджэння. I ці не скары-наўскія рысы праглядаюць праз абагульнены Сізіфаў твар?!
7 Дубовец С. Герой нашего времени: Белорусская идея как идея лучшего человека // Свабода. 1997. 4 крас.
179
ФЁДАР КАДОЛ (Гомель)
РОЛЯ БЕЛАРУСКАГА АСВЕТНЩТВА Ў ВЫХАВАННІ МАРАЛЬНАЙ ГОДНАСЦІ АСОБЫ
еларуская асветніцкая думка бярэ свае вытокі з эпохі Адраджэн-ня, якая дала свету цэлую плеяду выдатных вучоных. Многія з іх жылі на тэрыторыі нашай дзяржавы. Сусветную вядомасць атры-маў першы беларускі друкар Ф. Скарына. Свае'думкі аб важнасці і шляхах далучэння моладзі да адукацыі і выхавання, развіцці
гонару і асобаснай годнасці чалавека ён выказаў у прадмовах і каментары-ях да выдадзеных ім кніг. Біблію ён лічыў адным з найвялікшых літаратурных твораў усіх часоў. “В сей кнйзе, — пісаў Ф. Скарына, — всее прироженое мудрости зачало и конець... В сей книзе вси законы и права, ими же люде на земли справоватися имаюгь, пописаны суть. В сей книзе лекарства душевные и телесные зуполне знайдете”. Выдатны беларускі асветнік падкрэсліваў вялікае адукацыйнае і выхаваўчае значэнне Бібліі для развіцця чалавечай вартасці. Пры перакладзе Бібліі Ф. Скарына імкнуўся да таго, каб кожны чытач, а ў першую чаргу бацькі і настаўнікі, зразумелі яе змест і выхаваўчы сэнс, каб “не толико докторове, а люди вченые в них разумеють. Но всякий человек просты и посполитый, чтучи их или слуха-ючи, может поразумети...”
Такі падыход характэрны і для іншых выдадзеных Ф. Скарынам кніг. Усе яны былі накіраваны на тое, каб зрабіць славянскага чалавека больш адукаваным, узняць яго гонар і чалавечую годнасць. Важным сродкам для гэтага служыць авалоданне граматай, умением чытаць і пісаць. Для выра-шэння гэтай заданы Ф. Скарына раіў выкарыстоўваць Псалтыр. Развіццю гонару і годнасці чалавека садзейнічае яго маральнае выхаванне, якому Ф. Скарына таксама надаваў вялікае значэнне. Ён пісаў, што “без мудрости и добрых обычаев не есть мощно почтиве жити людям”. Маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення дапамагаюць перакладзеныя на зра-зумелую простым людзям мову прытчы Саламона. У перакладзе Ф. Ска-рыны яны гучаць як паўсядзённыя правілы паводзін людзей, для якіх ха-рактэрна пачуццё гонару і ўласнай годнасці. У літаратурнай спадчыне Ф. Скарыны нямала думак аб станоўчай ролі бацькоў і настаўнікаў у сталенні маладых людзей, развіцці іх чалавечага гонару і маральнай годнасці. Але важна, каб моладзь сама імкнулася да ўсяго разумнага і доб-рага. “Сыну мой, приклони ухо твое и послухай словес мудрых, и приложи сердце к научению моему. Понеже украсить тебе, егда сохраниши я в памяти твоей”, — даваў парады дзецям выдатны асветнік. Ён таксама падкрэсліваў вялікую ролю самапазнання і самавыхавання асобы ў развіцці сваёй чалавечай годнасці.
180
Погляды Скарыны на развіццё гонару і годнасці асобы былі сугучны з думкамі і многіх іншых філосафаў і педагогаў таго часу. Яны атрымалі далейшае развіццё ў працах беларускіх вучоных. Так, вядомы беларускі асветнік і педагог Сымон Будны лічыў асновай выхавання гонару і годнасці чалавека працоўную дзейнасць. Як перакананы змагар за ўсеба-ковае развіццё асобы ён раіў “...напервей ижбы всем здоровым людям робити и от праци своея выховатися...” Погляды Сымона Буднага пра развіццё годнасці асобы знайшлі сваё ўвасабленне ў дзейнасці так званых арыянскіх і брацкіх школ, якія былі шырока распаўсюджаны на Беларусі ў XVI ст.
Цікавыя думкі аб шляхах развіцця гонару і годнасці асобы выказваў вядомы беларускі вучоны і педагог Сімяон Полацкі. У прыватнасці, ён ад-значаў, што годнасць чалавека не залежыць ад яго багацця і знатнасці роду: “Родителей на сына честь не прехождает, аще добродетелей их не подражает”. Таму, як пісаў Сімяон, кожнаму маладому чалавеку, у тым ліку і юнакам нязнатнага паходжання, трэба імкнуцца да людзей мудрых, добрых і сумленных. Менавіта ў асяроддзі гэтых людзей можна развіць сваю чала-вечую годнасць. Сімяон Полацкі падкрэсліваў станоўчую ролю бацькоўскага прыкладу ў маральным развіцці дзяцей. Ён адзначаў, што шчаслівыя тыя бацькі, якія паказваюць сваім дзецям узоры добрых спраў. Гора ж тым баць-кам, якія падаюць дзецям адмоўныя прыклады паводзін. Звяртаючыся да бацькоў, Сімяон Полацкі пісаў:
Каждо учися чадо наставляти, образ и слово по себе им дати. Да образ помнят, слово же читают, добродетели твоя подрожают.
Сімяон, як і Скарына, велізарную ролю ў адукацыі і выхаванні чалавека, развіцці яго годнасці адводзіў кнігам. Ён выдаў у вершаванай форме Псалтыр, пасля чаго гэты твор стаў настольнай кнігай для адукацыі мала-дых людзей. Па гэтай кнізе вучыўся нават М. В. Ламаносаў. Сімяон По-лацкі склаў буквар, у прадмове да якога гаворыцца:
Отрочс юный от детства учися, письмена знати и разум потщися. Нс возлснися трудов положи™, имать бо тебе полза многа быти. Аще ся видит досадно труждати, но сладко плоды собирати.
Тым самым Сімяон услед за Скарынам падкрэсліваў рашаючую ролю самога чалавека ў выхаванні сваёй асобы, сваёй чалавечай годнасці. Ніякае знешняе ўздзеянне не можа падтрымаць чалавека на патрэбнай маральнай вышыні, калі ён сам да гэтага не імкнецца. Маральна выхаванымі людзьмі,
181
якія падтрымліваюць сваю асабістую годнасць, становяцца толькі тыя, хто сам жадае быць такім.
Асаблівую папулярнасць набылі ідэі аб развіцці годнасці асобы ў пе-рыяд Рэфармацыі, а таксама ў поглядах дэмакратычных дзеячаў XIX ст. Яны адзначалі, што неадукаваным людзям патрэбна дапамагчы ўзняцца да разумения сваёй чалавечай варгасці. На жаль, да гэтага не заўсёды імкнуліся кіруючыя слаі грамадства. Аналізуючы тэты факт, А. Я. Багдановіч, вядо-мы ў свой час настаўнік, бацька класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча, пісаў: “Зразумелы матывы, якімі кіраваліся памешчыкі ў іх рэпрэсіўных мерах у адносінах да народнай адукацыі: душыць і эксплуата-ваць цёмную, непісьменную масу сялян было, бясспрэчна, лягчэй, чым у тым вынадку, калі б яна даразвілася да ўсведамлення сваёй чалавечай годнасці, да ўсведамлення сваёй сілы як эканамічнай, так і палітычнай” 1.
Думкі беларускіх асветнікаў сугучны з ідэямі прадстаўнікоў класічнай педагогікі аб навукова-педагагічных асновах выхавання годнасці асобы. Многія з іх падкрэслівалі дзейсны характар гэтага працэсу. Яны сцвярджалі, што сваю годнасць чалавек набывае шляхам актыўнай працы. Так, вядомы славянскі педагог К. Д. Ушынскі лічыў, што адукацыя і выхаванне павінны не толькі ўдасканаліць розум чалавека, даць яму пэўны аб’ём ведаў, але і “запаліць у чалавека імкненне да працы, без якой жыццё не можа быць ні прыстойным, ні шчаслівым”. Развіваючы гэтую думку, К. Д. Ушынскі адз-начаў, што толькі “жыватворная сіла працы служыць крыніцай чалавечай годнасці, а разам з тым маральнасці і шчасця. Свабодная праца мае такое значэнне для жыцця чалавека, што без яе жыццё траціць сваю цану і ўсю сваю годнасць. Яна з’яўляецца неабходнай умовай не толькі для развіцця асобы чалавека, але і для падтрымання ў ім той ступені годнасці, якой ён ужо дасягнуў” 2. Як бачым, К.Д.Ушынскі звязваў развіццё годнасці чалавека з яго працай, разумным ладам жыцця ў цэлым.