480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Жанравая палітра выглядала прыкладна так: эпіграмы, прадмовы, зва-роты, генеталіконы, эпіталамы, трэны, надгробкі, элегіі, оды, песні, на-віны, трактаты, дыялогі, апалогіі, дыярыушы, аўтабіяграфіі, аповесці, хронікі.
Зразумела, не ўсе тагачасныя творы можна назваць паэзіяй у высокім значэнні гэтага слова, асабліва калі мець на ўвазе вершаваныя практыка-ванні навучэнцаў пратэстанцкіх школ, езуіцкіх калегіумаў, Віленскай езуіц-кай акадэміі. Па сутнасці, кожны адукаваны шляхціц, выпускнік той ці іншай навучальнай установы, мог скласці і надрукаваць вершаваны твор, прысвечаны нейкай канкрэтнай жыццёвай падзеі: нараджэнню сына ў маг-ната-апекуна, шлюбу дачкі суседа-шляхціца, заўчаснай смерці вядомага чалавека.
“Вершаваная форма была ў штодзённым амаль ужытку, як у хатнім, так і ў публічным жыцці, лёгка таму здагадацца, што пры такім становішчы рэчаў ёй не ставала той узвышанасці, якая кранае сэрца, сілы і энергіі, словам — умоў, якія складаюць паэзію” 2.
I усё ж, нават сярод надобных панегірычных твораў з разраду сільвіяў, сустракаліся сапраўды цікавыя, арыгінальныя паэтычныя творы, напісаныя на высокім прафесійным узроўні. На жаль, нам не ўдалося адшукаць верш Габрыеля Белазора на смерць Ганны Дарагастайскай, але працытаваны А. Мацеёўскім пачатак верша дазваляе лічыць тэты твор адным з лепшых узораў тагачаснай лірыкі.
2 Кондратович Л. (Сырокомля). История польской литературы: В 2 т. М., 1862. Т. 2. С. 253.
194
Кінуты ў турму, Закаваны ў жалсза вязснь ГІрагнс хутчэй пазбыцца свас бяды I зноў атрымаць свабоду.
Марак, што па моры Рассякас караблсм воды, Заўжды ўзірасцца, ці хутка да свайго Даплывс порту, даўно жаданага.
Выпхнуты з Айчыны У чужыя краіны, Штораз уздыхас няшчасны выгнаннік, Ці хутка дадо.му давядзсцца вярнуцца.5
Побач з сямейна-абрадавымі панегірыкамі, якія выдаваліся асобнымі брашурамі або ў зборніках, найбольш пашыранымі ў паэзіі Беларусі і Літвы другой паловы XVI ст. былі вершаваныя прадмовы да рознага роду публі-цыстычных і навуковых трактатаў, а таксама невялікія эпіграмы (“эпікгра-мы”) на магнацкія і шляхецкія гербы.
Вершаваныя прадмовы часцей за ўсё ўяўлялі сабою прадмовы-зваро-ты да чытача з услаўленнем кніжнай мудрасці і ўхваленнем чалавечай прагі да ведаў, нярэдка ў іх выказвалася падзяка мецэнату-апекуну або непасрэд-на аўтару кнігі.
Некалькі цікавых вершаваных прадмоў на польскай мове належаць няру Беняша Буднага і Яна Казаковіча. У прадмове да ўласнага перакладу сачы-нення Цыцэрона “Кнігі пра старасць” (Вільня, 1595) Б. Будны звяртаецца не да чытача і не да мецэната, а да Бацькаўшчыны, якой высакародна пры-свячае сваю працу:
Калі да мянс Піэрыды былі зычлівымі.
Калі мой розум аздобілі сваімі дарамі, Калі на мянс з яснага спаў Гслікону Прамснь навук ці, лспсй, з нябсснага трону: Табс, мілая Айчына, тым хачу служыць, табс Няхай буду я і сам трывалаю аздобаю.
I цяпср табс вяду са слаўнай лаціны Цыцэрона, які разважас польскімі словамі Пра паважную старасць, што бывас Рэчы Паспалітай апірышчам, кіруючы на псчы. На якога ты позірк свой кінь, прашу, ласкавы, I мянс ахвочым зрабі да вялікшай справы, Бо талснт заўжды людскою ахвотаю раздзімасцца, А нсахвотаю гэтак жа бывас згашаны.4
1 Цыт. па кн.: Macicjowski A. Pismicnnictwo polskic, od czasow najdawnicjszych az do roku
1830. Warszawa, 1852. S. 383-384. Тут i далей польскамоўныя паэтычныя творы цытуюцца ў
падрадковым празаічным псракладзс на бсларускую мову.
4 Cicero М. Т. Ksi^gi о starosci. Wilno, 1595.
195
Эпіграмы на гербы насілі характар прысвячэнняў і змяшчаліся звычай-на на адвароце тытульнага аркуша кнігі. Найбольш вядомым аўтарам эпі-грам на лацінскай мове быў С. Будны, на польскай — Я. Казаковіч, на бе-ларускай — А. Рымша. Напрыклад, у выданні “Польскай пасцілы” (Вільня, 1594) Мікалая Рэя змешчана эпіграма Я. Казаковіча на герб шляхціца Міхала Францкевіча, на сродкі якога была выдадзена кніга:
Хто хоча разгледзсць гэтыя гсрбавыя кляйноты,
Няхай падзівіцца таксама іх цнотам.
Тут заможнасць роду, тут відныя справы, Тут мужнасці знойдзс цудоўныя знакі: Як шляхстны Міхал Францксвіч паслугі Значныя рабіў доўгі час сваей Айчынс. У рыцарскім баі, паказваючы мужнас ўмсльства, Ворагаў граміў, жыцця свайго не шкадуючы, Сведкам Сітна, дзе ганарлівая Масква ягоную сілу Звсдала, страчваючы лспшых людзей свайго войска. Таму справядліва мае такія наданыя кляйноты, Годны атрымаць вялікую ўзнагароду за рыцарскую цноту.5
Магчыма,менавіта пра падобныя эпіграмы Я. Ф. Карскі пісаў у сваёй кнізе “Беларусы”: “Паэзіі ў іх амаль ніякай. Паўсюль усхваленне моцных гэтага свету, праслаўленне заслуг іх продкаў. Вобразы трафарэтныя. Мала-выразныя мова і стыль. Натуральна, што такая паэзія не магла быць даўга-вечнаю” 6.
Аднак толькі пасля комплекснага, усебаковага даследавання эпігра-матычнай паэзіі Вялікага Княства Літоўскага, пасля супастаўляльнага аналізу шматлікіх твораў на лацінскай, польскай, старабеларускай мо-вах (Я. Ф. Карскі разглядаў толькі эпіграмы з кірылічных выданняў Мамонічаў) можна выявіць агульныя асаблівасці гэтага жанру ў бела-рускай літаратуры, вызначыць яго месца ў гісторыка-культурным кантэк-сце XVI-XVII стст. Што датычыць сучаснага ўспрымання надобных вер-шаў, можна смела прадказаць зборніку эпіграм поспех у чытача, вельмі цікаўнага да рыцарскай атрыбутыкі і старажытнай экзотыкі. Трэба толькі друкаваць такія эпіграмы ў іх натуральным выглядзе эмблематычных вершаў, гэта значыць разам з гербамі, на якія яны напісаны (так, дарэ-чы, і робіцца цяпер у Польшчы). Кожная паасобку, без сваёй графічнай часткі эпіграмы на гербы выглядаюць малацікавымі і далёкімі для сучаснага ўспрымання.
Паэтычныя творы з віленскіх старадрукаў XVI ст. адлюстроўваюць уз-растанне цікавасці да гісторыі ў асяроддзі адукаванай шляхты, прычым не толькі да гісторыі роднага краю, але да гісторыі роду, уласнай сям’і. Невы-
5 Rej М. Postylla polska. Wilno, 1594.
6 Карский Е. Ф. Белорусы. Пг., 1921. Т. 3. Ч. 2. С. 133.
196
падкова менавіта на тэты час прыпадае зараджэнне героіка-эпічнага жанру ў паэзіі і гісторыка-мемуарнага ў прозе.
Для таго каб чалавечы ўчынак набыў статус гістарычнай падзеі і за-стаўся ў памяці нашчадкаў, ён абавязкова павінен быць зафіксаваны пісьмо-ва: у гістарычным дакуменце альбо, што яшчэ лепш, — у паэтычным тво-ры. Вера ва ўсемаі'утнасць паэтычнага слова характэрна для ўсіх без вык-лючэння паэтаў XVI ст., адсюль вынікала і ўсведамленне свяшчэннага аба-вязку пісьменніка перад гісторыяй і народам.
Наколькі тыповымі былі для тагачасных паэтаў нараканні на сваё няў-мельства і недасведчанасць у літаратурнай справе, настолькі градыцыйнымі былі тлумачэнні матываў, якія насуперак сціпласці і нерашучасці пабудзілі аўтараў усё ж такі ўзяцца за пяро: жаданне захаваць для гісторыі памяць пра тую ці іншую перамогу, пра подзвігі і жыццё тых ці іншых герояў.
Так, у празаічнай прадмове да сваёй польскамоўнай паэмы “Дзесяціга-довая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла” (Вільня, 1585) Андрэй Рымша прыводзіць выказванне Аляксандра Македонскага пра ролю паэта ў распаўсюджванні славы герояў і захаванні памяці пра важныя гіста-рычныя падзеі: “Бо калі б сачынення Гамера, якое ён пра вайну траянцаў з грэкамі і пра ўсялякія тагачасныя справы пакінуў, не было, — пэўна тая ж магіла, якая цела Ахілеса закрыла, адначасова б і імя яго, і славу засыпала” 7. Аўтар “Дзесяцігадовай аповесці...” сцвярджае, што каралі, князі, гетманы новага часу не саступаюць у мужнасці і годнасці старажытным героям, вось толькі не хапае цяпер паэтаў, падобных да Гамера, якія б уславілі подзвігі сучасных герояў. Каб хоць неяк выправіць такое несправядлівае становішча, А. Рымша і напісаў, як прызнаецца ў прадмове, польскім вершам дзесяцігадовую гісторыю знакамітых спраў Крыштафа Радзівіла, пры-значаючы яе, “паводле прастаты сваёй, усім прастакам— асабліва тым, якія лепей шабляю сілагізмаваць, кап’ём аргументаваць, чымбуром канфірма-ваць, чым лацінаю дыспутаваць навучыліся...”8
Пад словам А. Рымшы ахвотна падпісаліся б і іншыя паэты-эпікі XVI ст.: Францішак Градоўскі, аўтар лацінамоўнай паэмы “Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла” (Вільня, 1582) і Ян Радван, аўтар лаці-намоўнай паэмы “Радзівіліяда... альбо Пра жыццё і справы... князя Міка-лая Радзівіла” (Вільня, 1588).
У гэтым артыкуле названы толькі лічаныя паэтычныя творы з віленскіх старадрукаў XVI ст., згаданы толькі асобныя аўтары, закрануты толькі не-каторыя праблемы вершаванай культуры эпохі Рэнесанса. За апошняе дзе-сяцігоддзе з’явілася некалькі даследаванняў, дзе разгледжаны асобныя жанры, творы, аўтары паэзіі Беларусі XVI ст. (працы Ю. Лабынцава, I. Савер-
7 Ryrnsza A. Dckctcros akroama... // Archiwum literacki. Wroclaw; Gdansk, 1972. T. 16. S. 139.
8 Тамсама. C. 141.
197
чанкі, С. Кавалёва). Але ўся шматмоўная паэзія эпохі Адраджэння, яе жан-равая сістэма, эвалюцыя, паэтыка яшчэ не вывучаны: большасць твораў названа, але не прачытана, не інтэрпрэтавана. Пакуль гэтыя паэтычныя тэк-сты застаюцца па-за ўвагаю беларускага літаратуразнаўства, гісторыя бе-ларускай літаратуры выглядае няпоўнай і дэфармаванай.
ГАННА ЗАПАРТЫКА (Мінск)
СТРАЧАНЫЯ СКАРБЫ МАНАСТЫРСКІХ БІБЛІЯТЭК
ніжныя і дакументальныя скарбы нашай Бацькаўшчыны ўжо на пачатку XIX ст. аказаліся перад няўмольнасцю лесу быць забра-нымі і раскіданымі па многіх краінах і гарадах. Толькі што за-вяршыўся падзел Рэчы Паспалітай, адбылося скасаванне уніі, закрываліся уніяцкія цэрквы і манастыры, з напружанай энергіяй
новая ўлада падпарадкоўвала сваім законам палітычнае і рэлігійнае жыц-
цё, вучэбныя, адміністрацыйныя, эканамічныя, грамадскія сферы. Пазбаў-лены самастойнасці і правоў, адчуваючы бяссілле ад барацьбы, беларускі
народ не змог супрацьстаяць гаспадарскай волі прадстаўнікоў рэжыму, чыя
дзейнасць была скіравана на вышук і адчужэнне яго культурных каштоў-
насцей. У выніку многае аказалася ў сховішчах Пецярбурга, Масквы, мно-гае асела ў прыватных зборах. Асобную ролю трэба адвесці Вільні. Мэта-
накіраваны збор рукапісаў і старадрукаў тут пачаўся пасля заснавання ў 1865 г. Віленскай Публічнай бібліятэкі. Былы папячыцель Віленскай вучэб-най акругі I. П. Карнілаў старанна заняўся пошукамі помнікаў у нашым краі. На той час многае знікла з цэркваў, манастыроў, астатняе захоўвалася ў часта жахлівых умовах, нярэдка проста знішчалася. I. П. Карнілаў аддаў многа часу і сродкаў, каб адшукаць і перадаць у Віленскую публічную бібліятэку рукапісы і старадрукі. 3 гэтай мэтай у 1865-1867 гг. ён арганізоўваў па Беларусі паездкі дзеля збору каштоўнасцей. Перавага аддавалася рукапісам, кнігам і іншым прадметам, якія насілі адбітак рускага ці праваслаўнага элемента. 3 вялікай карысцю гэтай справе паслужылі вучоныя А. В. Рачынскі і М. 1. Сакалоў. У 1867 г., калі I. П. Карнілаў пакінуў сваю пасаду, у рука-пісным аддзеле бібліятэкі было 80 рукапісаў на царкоўнаславянскай мове, дастаўленых з беларускіх цэркваў і манастыроў. Сёння маю неабходнасць расказаць пра кніжныя і рукапісныя скарбы беларускіх манастыроў, а таму яшчэ не раз вярнуся да Віленскай Публічнай бібліятэкі.