• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Сярод іншых выданняў - палемічныя творы Марціна Чаховіца, Андрэя Волана, вучэбныя кнігі рэктара арыянскай школы ў Іўі Яна Ліцынія На-мыслоўскага, кніга Эрнеста Варамунда Фрыза “Пра фурыі, або Вар’яцтвы французскія” — аб падзеях Варфаламееўскай ночы (1576, пераклад С. Буднага). Асобнае месца ў дзейнасці Лоскай друкарні займае першае ў Рэчы Паспалітай выданне на польскай мове выдатнага твора Анджэя Фрыча Ма-джэўскага “Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай” (1577, пераклад Ц. Базылі-ка, прадмовы напісаны А. Воланам і С. Будным). У пачатку XVIII ст. гэтае лоскае выданне было пакладзена ў аснову рускага перакладу 10.
    Для прадукцыі Лоскай друкарні характэрна вострая палемічная накіра-ванасць, якая нярэдка выходзіла за межы тэалагічных праблем і ўзнімала пытанні дзяржаўнай і сацыяльнай перабудовы грамадства.
    Нядоўга дзейнічала ў 70-я гады XVI ст. прыватная друкарня беларус-кага шляхціца-пратэстанта, паплечніка С. Буднага, Васіля Цяпінскага ў яго родавым маёнтку Цяпіна (Полацкі пав.). Цяпінскі ў сваёй прадмове да Евангелля, надрукаванага паралельна на царкоўнаславянскай і стара-жытнабеларускай мовах, падкрэсліваў неабходнасць адраджэння роднай мовы, процідзеяння паланізацыйным тэндэнцыям. Ен з горыччу адзна-
    10 Lewin Р. Litcratura staropolska a litcratury wschodnioslowianskic // Litcratura w kontckscic curopcjskim. Wroclaw etc., 1977. S. 162.
    190
    чаў “езыка своего славного занедбане, а просто взъгарду” ў сучасным яму грамадстве.
    У першай палове XVII ст. у радзівілаўскім мястэчку Любча дзейнічала буйнейшая на Беларусі рэфармацыйная друкарня (друкары: Пётр Бластус Кміта — 1612-1629; Ян Кміта — 1630-1643; Ян Ланге — 1646-1655). Архіўныя крыніцы згадваюць нам таксама імёны друкарскіх памочнікаў, т. зв. “друкарчыкаў” — Ждана Вайцяховіча і Юркі Лукашэвіча " .
    3 Любчанскай друкарні выйшла больш за 100 выданняў, у асноўным свецкага зместу: антычныя і гістарычныя творы (“Гісторыя Іудзейскай вай-ны” Іосіфа Флавія, 1617; ‘Тенеалогія, або Кароткае апісанне гістарычных дзеянняў вялікіх князёў літоўскіх” М. Стрыйкоўскага ў вольнай апрацоўцы Самуіла Доўгірда, 1626), кнігі па геаграфіі, медыцыне і ветэрынарыі, паэ-тычныя зборнікі, рэфармацыйна-рэлігійныя выданні, панегірыкі. Тут выйшлі “Жыццё сельскае і гарадское” (1620) і “Прытчы Саламона ў паэтычным выкладанні” (1623) Язэпа Даманеўскага, творы Саламона Рысінскага — кніга панегірычных вершаў, прысвечаных Радзівілам (1614), вядомы зборнік “Польскія прыказкі” (1618, неаднаразова перавыдаваўся), які ў значнай сту-пені абапіраўся на мясцовы фальклор. Як адзначыў Я. Парэцкі, “Рысінскі чуў народную мудрасць на беларускай, запісваў на польскай і тлумачыў на лацінскай мове” 12. Яскравай старонкай дзейнасці друкарні было выданне “Апафегматаў” у аўтарскай апрацоўцы Беняша Буднага (1614) — збору маральных і філасофскіх сентэнцый антычных філосафаў (у першую чаргу Плутарха). “Апафегматы” былі адной з найбольш папулярных і чытаемых кніг у Рэчы Паспалітай, неаднаразова перавыдаваліся ў Вільні, Кракаве, на рускай мове ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. 3 Любчанскай друкарні выйшлі кнігі, прызначаныя для Слуцкай кальвінісцкай гімназіі (“Кароткі дапаможнік па рыторыцы”, каля 1630 г. і “Статут” гімназіі, 1628 г.). Аўтары Статута падкрэслівалі, што асноўная задача настаўніка — выхаванне дастойных гра-мадзян, незалежна ад іх веравызнання і сацыяльнага становішча: “Адчы-нены дзверы, якія вядуць да нашых грацый і муз, для ўсіх сумленных і шчырых людзей. Узрост, становішча, веравызнанне не маюць для нас нія-кай розніцы. Месца на гэтых школьных лавах дадзена бедняку не менш, чым Крэзу, католіку — не менш, чым прыхільніку Рэфармацыі” 13.
    У выданнях Любчанскай друкарні выкарыстоўваліся новыя формы афар-млення, гравюра на медзі.
    Амаль усе вядомыя нам рэфармацыйныя старадрукі (за выключэннем двух нясвіжскіх выданняў і Евангелля В. Цяпінскага) выйшлі на польскай, у
    11 Аддзсл рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы. Ф. 40, спр. 68, арк. II адв., 12 адв.
    12 Порсцкий Я. И. Соломон Рысинский. Минск, 1983. С. 44.
    15 Цыт. па кн.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 95.
    191
    меншай меры — на лацінскай мовах. Па падліках М. Тапольскай, за перыяд з сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII ст. з усіх друкарняў ВКЛ выйшла больш за паўтары тысячы выданняў. Рэфармацыйныя выданні склалі прыкладна 30 працэнтаў ад гэтай лічбы 14. Пры гэтым рэфармацыйнымі друкарнямі, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, выдадзена звыш 170-ці кніг.
    Па сваёй жанравай структуры рэфармацыйныя старадрукі могуць быць падзелены на некалькі асноўных груп. Гэтыя выданні найбольш поўна і грун-тоўна асвятляюць ідэалагічныя, перш за ўсё канфесійна-дактрынальныя, аспекты Рэфармацыі. Асобнае месца тут належыць кнігам Старога і Новага Запаветаў. Рэдакцыя біблейскіх зводаў і каментарыі да іх, складзеныя дзея-чамі рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, дазваляюць прасачыць працэс развіцця тэалагічных, рацыяналістычных і філасофскіх канцэпцый Рэфармацыі.
    Рознабаковыя праблемы царкоўна-рэлігійнай дагматыкі, пытанні аб сут-насці св. Тройцы, чалавечай і боскай сутнасці Хрыста, адносіны рэфармацыйнага руху да дзяржаўнай і духоўнай улады, царквы, прыгоннага права, войнаў асвятляліся ў шматлікіх рэлігійна-палемічных творах.
    Як вядома, пратэстанцкае кнігадрукаванне вызначалася высокай удзель-най вагой і значнай разнастайнасцю свецкіх арыгінальных і перакладных выданняў. Нешматлікую, але вельмі цікавую трупу твораў складае вучэб-ная і педагагічная літаратура.
    Ва ўсіх рэфармацыйных друкарнях выходзіла мноства панегірыкаў, якія змяшчаюць каштоўныя біяграфічныя звесткі, матэрыялы аб палітычнай, прыдворнай, рэлігійнай і культурна-дабрачыннай дзейнасці шляхты, ра-дзей — заможнага мяшчанства.
    Большая частка рэфармацыйных старадрукаў сканцэнтравана ў фондах бібліятэк Польшчы (Нацыянальная б-ка ў Варшаве, Асалінэум у Вроцлаве, б-ка Чартарыйскіх у Кракаве), Вільнюса (Нацыянальная б-ка імя М. Маж-відаса, Цэнтральная б-ка Акадэміі навук, Навуковая б-ка універсітэта), Мас-квы (Дзяржаўная Расійская б-ка), Санкт-Пецярбурга (Нацыянальная Расій-ская б-ка), Львова (б-ка Акадэміі навук Украіны). У Нацыянальнай біблія-тэцы Беларусі захоўваюцца некалькі выданняў Берасцейскай друкарні, у Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі — няпоўны экземпляр Берасцейскай бібліі 1563 г.
    Наспелай праблемай сучаснай рэтраспектыўнай бібліяграфіі з’яўляец-ца складанне поўнага рэпертуару рэфармацыйных твораў, які абапіраўся б на візуальнае апісанне ўсіх выданняў, што захаваліся да нашага часу.
    Рэфармацыйнае кнігадрукаванне, як і Рэфармацыя ў цэлым, садзейні-чала ўзнікненню новых культурна-асветніцкіх цэнтраў, станаўленню стала-га кнігадрукавання на Беларусі, распаўсюджванню кніг розных жанраў у розных сацыяльных слаях, працэсу далучэння грамадства да заходнееўра-
    14 Topolska М. В. Czytelnik і ksiazka... S. 119.
    192
    пейскай культуры. Аднак працэс тэты не быў адназначным: Рэфармацыя садзейнічала культурнай паланізацыі беларускай шляхты, звужала сацыяль-ную аснову ўласна беларускай культуры.
    СЯРГЕЙ КАВАЛЁЎ (Мінск)
    ПАЭТЫЧНЫЯ ТВОРЫ Ў ВІЛЕНСКІХ СТАРАДРУКАХ XVI ст.
    к вядома, узнікненне кнігадрукавання ў Еўропе істотна паўплы-I вала на далейшае развіццё нацыянальных літаратур. Павялічылася Н I K0JIbKacUb твораў, пашырылася кола чытачоў, паскорыўся сам літа-I О 1 ратурны працэс. Акрамя таго, змянілася жанравая сістэма пры-гожага пісьменства: адны жанры са з’яўленнем друкарскага станка заняпалі (напрыклад, летапісанне), іншыя доўгі час развіваліся як бы неза-лежна ад кнігадрукавання, у рукапісным рэчышчы (дыярыушы, мемуары), а некаторыя — расквітнелі дзякуючы інтэнсіўнай працы друкароў і ў сваю чаргу спрыялі ўзнікненню ўсё новых друкарняў (рэлігійна-палемічная пуб-ліцыстыка).
    Рэфармацыйны рух, які выклікаў да жыцця масавае кнігадрукаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове XVI ст., прычыніўся і да шпар-кага развіцця паэзіі.
    Першыя ў гісторыі беларускай літаратуры друкаваныя паэтычныя тво-ры з’явіліся яшчэ ў пачатку XVI ст. у выданнях пражскіх і кракаўскіх дру-карняў (старабеларускія вершы Францыска Скарыны, лацінамоўныя вер-шы і паэмы Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага).
    У 50-70-х гадах друкарні Брэста выпусцілі ў свет некалькі асобных паэтычных кніг, нямала вершаў змешчана ў іншых брэсцкіх старадруках. Найбольш цікавымі з выдадзеных тут польскамоўных вершаваных твораў з’яўляюцца тэксты з канцыянала “Песні ўслаўлення Бога” (1558), патрыя-тычны верш Андрэя Волана “Да палякаў і да літвы” (1564), ананімная са-тырычная паэма “Пратэй, або Пярэварацень” (1564), вершы Цыпрыяна Ба-зыліка — паэта-лаўрэата, кампазітара, друкара. У выданнях 70-80-х гадоў змешчаны лацінамоўныя эпіграмы Сымона Буднага на гербы Яна Кішкі і Мікалая Дарагастайскага.
    Але сапраўдны росквіт паэзіі ў Вялікім Княстве Літоўскім звязаны з дзейнасцю друкарняў Вільні, якая ў канцы XV - пачатку XVI ст. зрабілася буйнейшым пасля Кракава цэнграм кнігадрукавання ў Рэчы Паспалітай. Толькі за апошнюю чвэрць XVI ст. у друкарнях Вільні было выдадзена, па звестках А. А. Анушкіна 1,44 вершаваныя кнігі і 66 кніг з асобнымі вер-
    ' Анушкин А. А. На заре книгопечатания в Литве. Вильнюс, 1970. С. 13.
    193
    шамі. Менавіта тут убачылі свет вершаваныя творы Габриеля Белазора, Бенядзікта Гіяцынта, Францішка Градоўскага, Яна Казакевіча, Станіслава Кулакоўскага, Станіслава Лаўрэнція, Гальяша Пельгрымоўскага, Яна Пра-тасовіча, Яна Радвана, Андрэя Рымшы, шматлікія пратэстанцкія і езуіцкія вершаваныя зборнікі.
    Немагчыма дакладна вызначыць прыналежнасць вышэйзгаданых паэ-таў да той ці іншай нацыянальнай літаратуры. Пісалі яны на лацінскай, польскай, беларускай мовах; полілінгвізм іх твораў быў аб’ектыўна абумоў-лены тагачаснай культурна-палітычнай сітуацыяй у краіне. Але ўсе яны ўслаўлялі ў сваіх творах Бацькаўшчыну — Літву, называючы так Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, і таму творчая спадчына гэтых паэтаў справядліва належыць сёння адразу некалькім народам.
    Пры вялікай колькасці таленавітых аўтараў шматмоўная паэзія ў віленскіх старадруках XVI ст. характарызавалася тэматычнай, жанравай і стылявой разнастайнасцю. Прысутнічалі тут наступныя віды паэзіі: гераль-дычная, сямейна-абрадавая, гістарычная, героіка-эпічная, палітычная, рэлі-гійна-палемічная, эўрыстычная, метафізічная.