• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Ва ўмовах сучаснага жыцця праблеме ўмацавання годнасці асобы вялікае значэнне надаецца ў Канстытуцыі нашай дзяржавы, Законе “Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” і іншых заканадаўчых актах. Так, у артыкуле 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” гаворыцца, што “дзяржава ахоў-вае недатыкальнасць асобы дзіцяці, ажыццяўляе яго абарону ад усіх відаў эксплуатацыі, фізічнага і псіхічнага насілля, жорсткага, грубага або знева-жаючага абыходжання”. Пытанне аб развіцці годнасці асобы ўзнімаецца і ў новай канцэпцыі рэформы агульнаадукацыйнай школы Рэспублікі Беларусь.
    Такім чынам, праблема фарміравання годнасці асобы, вялікае значэнне якой надавалі беларускія асветнікі, актуальна і ў цяперашні час, асабліва ў
    1 Богданович А. Е. Педагогические воззрения белорусского народа // Минский листок. 1886. № 61.
    2 Ушинский К. Д. Псд. соч.: В 6 т. М.. 1988. Т. 2. С. 11-12.
    182
    сістэме маральнага выхавання сучаснай моладзі. Менавіта таму ўвага на-вукоўцаў, даследчыкаў праблем маральнага выхавання павінна быць звер-нута на больш глыбокае растлумачэнне сутнасці, структурных кампанен-таў і дынамікі працэсу развіцця годнасці асобы. Вялікае значэнне мае вы-вучэнне ўзроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў. Усё тэта натрабуе далейшага навукова-метадычнага даследавання гэтай праблемы сучаснымі беларускімі вучонымі-педагогамі. На гэтую праблему патрэбна звярнуць увагу школьных настаўнікаў, грамадскіх дзеячаў, усіх тых людзей, якія маюць дачыненне да развіцця нацыянальнай асветы ў Рэспубліцы Беларусь.
    ДЗМІТРЫЙПАЎЛАВЕЦ (Гамель)
    ФРАНЦЫСК СКАРЫНА I РАЗВІЦЦЁ ЛІІІГВІСТЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА БЕЛАРУСІ Ў XVI-XVII стст.
    Йаворачы пра ўсеахопнае спасціжэнне Скарынавай спадчыны, не-абходна помніць, што “тэта найперш пытанне жыццястойкасці на радзіме першадрукара-асветніка яго высокіх гуманістычных ідэй, народалюбства, асветніцтва, адданасці Радзіме, захаплення родным словам, справядлівасці, дабрыні, прыгажосці” 1. Невыпад-кова Ф. Скарына падкрэсліваў, што друкуе свае кнігі па-беларуску “найбо-леи с тое причины, иже мя милостивый Бог с того языка на свет пустил" [курсіў наш. —Дз. П.]. Гэта тлумачыцца тым, што “родная мова ў вуснах чалавека, асабліва выдатнага, надзеленага аўтарытэтам вучонасці, была з часоў Скарыны і засталася назаўжды сімвалам патрыятычнай вернасці” 2.
    Талент Ф. Скарыны-філолага заключаўся ў тым, што ён, імкнучыся зрабіць Біблію даступнай і зразумелай “людем посполитым рускаго языка”, спрабаваў змякчьщь канфрантацыю паміж старабеларускай літаратурнай мовай, заснаванай на народнай аснове, і мёртвай царкоўнаславяншчынай, садзейнічаў трансфармацыі апошняй у асобны беларускі тып. Ф. Скарына паклаў пачатак адмаўлення ад фетышызацыі культавых кніг, уласцівы ўсход-неславянскім традыцыям. Гэта тлумачыцца тым, што Біблія Ф. Скарыны акрамя сакральнага прызначэння выконвала і ролю падручніка для выву-чэння сямі вызваленых навук. Гэта быў адзін з шляхоў выхаду з крызіснай сітуацыі, у якой апынулася царкоўнаславянская мова. Якраз гэта падштур-хнула Ф. Скарыну да неабходнасці тлумачэння і перакладу незразумелых царкоўнаславянскіх слоў з дапамогай глосаў. Зрабіўшы такі крок, асветнік
    1 Каўко А. Паходня абуджанай памяці // Літ. і мастацтва. 1987. № 48. : Калсснік У. Тварэннс легенды. Мн.. 1983. С. 122.
    183
    заклаў падмурак айчыннай лексікаграфіі, абудзіў цікавасць да слоўнікавай працы, якая прадоўжылася ў дзейнасці беларускіх кніжнікаў XVI-XVII стст. Найбольш плённа Скарынавы набыткі ў гэтай галіне засвоілі С. Будны, В. Цяпінскі, Л. Зізаній, П. Бярында ды інш.
    Так, С. Будны і В. Цяпінскі паглыбілі традыцыі Францыска Скарыны пры тлумачэнні незразумелых слоў, зрабіўшы крок да спецыяльнай лексі-каграфічнай апрацоўкі моўных адзінак, дадаўшы этымалагічныя і тэкста-лагічныя даведкі.
    Лексікаграфічны досвед Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага стаў трывалым падмуркам для аўтараў першых царкоўнаславянска-беларускіх слоўнікаў канца XVI ст. “Лексис с толкованием словенскихъ словъ просто” і “Лексісь сиречъ реченія въкратце събранны и из словенскаго на просты рускій діалекть истолкованы Л. Z.” (Лаўрэнціем Зізаніем) (1596). Апошні стаўся першым друкаваным слоўнікам, вяршыняй лексікаграфічнай прак-тыкі ўсяго папярэдняга часу. Хаця Л. Зізаній нічога не гаворыць пра кры-ніцы сваёй працы, даследчыкі знаходзяць, што ён скарыстаў скарынаўскія прыёмы, матэрыялы.
    Набыткі Ф. Скарыны ў галіне лексікаграфіі знайшлі адлюстраванне і ў “Лексіконе словеноросском” Памвы Бярынды (Кіеў, 1628; Куцейна, 1653). У прадмове аўтар “Лексікона” паведамляў, што яго крыніцамі былі разнастайныя кнігі, працы і тлумачэнні Максіма Святагорца, Мануіла Рытара, а таксама “произволники на краех тамо оставленыя” — тлума-чальныя запісы на палях кніг, глосы. Тэта ўскоснае сведчанне таго, што сярод крыніц “Лексікона” былі і пераклады Ф. Скарыны. Сказанае пад-мацоўваецца тым, што П. Бярында цалкам ці з нязначнымі дапаўненнямі ўключыў у “Лексікон” паасобныя скарынаўскія глосы, параўн.: Скарына: вретище — власяніца: коноб — горнец; хляби — продухи водные; юг — ветр полуденный; Бярында: вретище — власяница; коноб — горнец медяный; хлябие — продухи водные, воде упуть, гвалтовная вода; юг — полуденный ветр, полуденная сторона, или полудне. Скарынаўскія тлума-чэнні П. Бярында выкарыстоўваў і пры перакладзе літар стараяўрэйскага алфавіта.
    Важна і тое, што Л. Зізаній і П. Бярында не толькі плённа скарысталі лексікаграфічны досвед Ф. Скарыны, але і значна дапоўнілі яго, увёўшы этымалагічную і спасылкавую даведку, энцыклапедычную дэфініцыю, сіна-німічнае тлумачэнне.
    Найбольш значнай падзеяй XVI ст., звязанай з кнігадрукаваннем, стала з’яўленне друкаванай граматычнай літаратуры, накіраванай на нармаліза-цыю мовы. З'акім чынам, Ф. Скарына, запачаткаваўшы кнігадрук, садзейні-чаў станаўленню прынцыпова новага спосабу ўнармавання мовы — “гра-матычнага” (паводле М. 1. Талстога), які вымагаў кадыфікацыі моўных нор-
    184
    маў у граматыках і слоўніках, а не “выпраўлення кніжнага”, гэта значыць філалагічнай апрацоўкі старажытных, найперш кананічных тэкстаў 3.
    Цікава, што і ў філалагічнай літаратуры адлюстравана асноўная тэн-дэнцыя эпохі, увасобленая Ф. Скарынам у перакладзе Бібліі, — судакра-нанне і ўзаемадзеянне шматвяковай славяна-візантыйскай культурнай тра-дыцыі з новымі з’явамі заходнееўрапейскай культуры — гуманізмам, асвет-ніцтвам, Рэфармацыяй. Дзякуючы граматыкам, змяніліся адносіны да тэк-сту і мовы, узмацніўся свецкі пачатак філалагічнай літаратуры. Характэр-на, што аўтары граматычных трактатаў адлюстравалі барацьбу між грэка-філамі і лаціннікамі. Яе водгулле чуваць у прадмове да “Граматыкі” М. Сма-трыцкага, які недвухсэнсоўна заявіў, што прызначае сваю працу для таго, каб даць “славенскому в народе нашем языкови поднесене, вырозумене его, оуживане и пожиток, который занедбаный, а церкви нашей природный будучи, по немалу народ наш в набоженство зазябилъ” 4. Адначасова гэтыя словы сведчаць пра крызіс, заняпад царкоўнаславянскай мовы на землях Вялікага Княства Літоўскага, да якіх спрычыніўся Ф. Скарына, і спробу адхіліць выпады з боку католікаў, якія вуснамі П. Скаргі сцвярджалі, што з царкоўнаславянскай мовай ніхто не мог быць вучоным, таму што яна не-зразумелая нікому, на ёй няма ні граматык, ні слоўнікаў, ні правілаў 5.
    3 другога боку, стварэнне граматык Л. Зізанія і М. Смагрыцкага — гэта адказ і тым праваслаўным дзеячам, якія з запалам пераконвалі вернікаў, што граматыкі патрэбны толькі для грэчаскай і лацінскай моваў, на якіх створа-на шмат “поганских хитростей и руководств, се же ест граматик, риторык, диалектик и прочих коварств тщеславных, диавола вместных” 6.
    Параўноўваючы выказванні Ф. Скарыны пра граматыку з яе дэфіні-цыяй у Л. Зізанія і М. Сматрыцкага, мы адзначым, што іх погляды вызна-чаюцца адзінствам і характарызуюцца сярэдневяковым сінкрэтызмам: гра-матыка — гэта від мастацтва і адначасова падручнік для навучання пра-вільнаму пісьму, чытанню і маўленню. Нашы кніжнікі бачылі ў філалагі-чнай адукаванасці ключ для адмыкання тайн усіх навук і тайн быцця:
    Ключом бо есть отворяючи всем оумъ к познанию въ прсправый разум.
    По которой власнс як по всходе пойдет, каждый, если хочет, всех наук дойдет... —
    сцвярджаў Л. Зізаній пра граматыку ў “Эпіграме” на яе 7.
    ' Толстой Н И. Взаимоотношения локальных типов дрсвнсславянского литературного языка позднего периода (вторая половина XVI - XVII в.) // Славянское языкознание. М., 1963. С. 259 262,
    4 Смотрицкий М. Граматики Славснския правилнос синтагма. Евьс, 1619. Л. 3.
    5 Русская историческая бибилиотска. СПб, 1882. Т. VII. С. 482.
    6 Вишневский И. Сочинения. М.; Л., 1955. С. 23.
    7 Зизаний П. Грамматіка славенска. Вильня, 1596. Л. 2.
    185
    Л. Зізаній, як і Ф. Скарына, надаваў граматыцы сакральнае значэнне, ён пісаў пра яе значэнне для філасофіі і багаслоўя (праз яе “вкупе чесной філософій и чрез естественной богословии оказуется съюз” 8.
    Аднак ужо М. Сматрыцкі пераадольвае такое стаўленне да граматыкі. Адмаўляючыся ад прыпісвання ёй тэалагічных функцый, М. Сматрыцкі падкрэслівае ў прадмове “Учителем школьным Авторъ”, што яна прызна-чана “ку понятю як языка чистоти, так и правого, а сочинного... и мовеня, и писаня, и писмъ вырозуменя...” 9
    У пачатку паведамлення мы сцвярджалі, што Скарына імкнуўся змяк-чыць апазіцыю царкоўнаславянскай і старабеларускай моваў, засведчыўшы крызіс першай. Граматыкі ж Л. Зізанія і М. Сматрыцкага абаранялі і кады-фікавалі мову праваслаўнай кніжнасці і тым самым супраціўляліся рэфар-мацыйным спробам перакладу кананічных рэлігійных твораў на родную мову. Невыпадкова М. Сматрыцкі ў прадмове рэкамендаваў пад пагрозай пакарання захоўваць паміж вучнямі ў “звыклай” школьнай размове “діалекть славенскій” (царкоўнаславянскую мову). Такім чынам на Беларусі замацоў-валася мёртвая і незразумелая царкоўнаславяншчына, моладзь брацкіх школ адвучвалася ад роднай мовы. “Напісаная з вялікім талентам і ведай, яна пад свой уплыў захапіла ўсё праваслаўнае славянства. Пад уплывам гэтай уні-версальнай граматыкі жывая крыўская мова пачынае ўступаць месца ў пісьменнасці другой палавіны XVII і XVIII ст. “вучонай” баўгарска-крыў-ска-ўкраінска-маскоўскай кніжнай тарабаршчыне. Дата выхаду ў свет гра-матыкі Сматрыцкага — гэта паваротны стоўб да ўпадку гісторыі нашай пісьменнасці, адзін з найважнейшых фактараў, якія спрычыніліся да заня-паду нашай народнасці і яе незалежна-дзяржаўнага існавання” '°. Нельга не пагадзіцца з гэтаю думкай В. Ластоўскага: акурат з пачатку XVII ст. на Беларусі набіраюць моцы зноў царкоўнаславяншчына, польская і лацінская мовы, якія спрычыніліся да заняпаду старабеларускай літаратурнай мовы і пісьменнасці на ёй. Не апошнюю ролю ў гэтым працэсе між іншага ады-грала і аўтарытэтная граматыка М. Сматрыцкага, якая вельмі ўмацоўвала пазіцыі царкоўнаславянскай мовы, узняла яе аўтарытэт у грамадстве.