480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 272с.
Мінск 1998
Такія дадатныя і адмоўныя бакі працэсаў развіцця філалагічнай думкі на Беларусі ў XVI-XVII стст., абумоўленыя ўзнікненнем і развіццём кніга-друкавання і асветніцкіх ідэй, выказаных Ф. Скарынам у прадмовах да яго перакладаў Бібліі.
к Зизаний Л. Грамматіка славснска. Л. 3.
9 Смотрицкий М. Граматики Славснския правил нос синтагма. Л. 2.
10 Ластоўскі В. Гісторыя бсларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926. С. 525.
186
ЛЮДМ1ЛА ІВАНОВА (Мінск)
3 ГІСТОРЫІ РЭФАРМАЦЫЙНАГА КНІГАДРУКАВАННЯ Ў БЕЛАРУСІ (другая палова XVI - першая палова XVII ст.)
здым рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім (ВКЛ) у 50-60-я гады XVI ст. адбіўся на станаўленні новых формаў ду-хоўнай культуры, зацвярджэнні новага светапогляду, развіцці се-кулярызацыйных тэндэнцый. Як слушна адзначыў польскі даслед-чык Я. Тазбір, рэфармацыйны рух аказаў большы ўплыў на раз-
віццё грамадска-палітычнай думкі, чым на тэалогію, меў большае дачыненне да культурных змен, чым да росквіту рэлігійнага жыцця 1. Распаўсюджан-не рэфармацыйнай ідэалогіі садзейнічала развіццю кнігадрукавання. Рэфар-мацыйнае кнігадрукаванне на Беларусі ўзнікла практычна адначасова з фар-міраваннем рэфармацыйнай царквы. Першыя рэфармацыйныя друкарні на Беларусі былі створаны пры падтрымцы пэўнай часткі беларускай і літоў-скай магнатэрыі, некаторых слаёў шляхты, якія далучыліся да Рэфармацыі. У адрозненне ад княжацкага праваслаўнага роду Слуцкіх (Алелькавічаў), якія доўгі час падтрымлівалі грэка-праваслаўную рукапісную традыцыю і беларуска-літоўскае летапісанне, літаратурнае мецэнацтва магнатаў-пратэ-стантаў было цесна звязана з арганізацыяй еўрапейскага кнігадрукавання (маецца на ўвазе новая жанравая структура выданняў, увага да рэнесанса-вай заходнееўрапейскай літаратуры і пісьменнасці, нетрадыцыйнае аблічча друкаванай кнігі і інш.). Асобая заслуга ў гэтым належыць роду Радзівілаў, перш за ўсё — віленскаму ваяводзе і канцлеру, буйнейшаму магнату ВКЛ Мікалаю Радзівілу Чорнаму. Падарожжы за мяжу, знаёмства з мясцовай і еўрапейскай кульгурай дапамаглі яму ацаніць ролю кнігадрукавання ў цар-коўна-рэлігійным, палітычным і культурным жыцці.
Для прапаганды рэфармацыйных ідэй у 1553 г. пры падтрымцы Радзі-віла Чорнага была заснавана першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, якая была таксама першай рэфармацыйнай друкарняй на землях ВКЛ. У Бярэсці працавалі запрошаныя Радзівілам з Польшчы друкары Бярнард Ваявудка (1553-1554), Ст. Мурмеліус (1558-1561?) і таленавіты паэт, перакладчык і кампазітар Цыпрыян Базылік (1562-1570).
Друкарня размяшчалася на рыначнай плошчы, а на Яўрэйскай вуліцы жыў “Якуб-друкар”, які ажыццяўляў рамесніцкія функцыі 2. Адно з перших берасцейскіх выданняў — Малы катэхізіс — прызначаўся “для народу простата”, што адпавядала пратэстанцкай традыцыі. Тут друкаваліся не толькі рэлігійныя, але і свецкія кнігі. У Бярэсці былі выдадзены першыя
1 Tazbir J. Rcformacja - kontrrcformacja - tolcrancja. Wroclaw, 1996. S. 37.
: Документы Московского архива Министерства юстиции. М., 1897. Т. 1. С. 205, 208.
187
на Беларусі юрыдычна-прававыя творы — “Артыкулы магдэбургскага права” і “Судовы працэс” Б. Гроіцкага, першы друкаваны публіцыстычны твор “Два лісты” — пасланне папскаму нунцыю ў Польшчы ад імя Радзівіла Чорнага. Папскі нунцый Алаізій Ліпамана прыбыў у Вільню для барацьбы з Рэфармацыяй і беспаспяхова спрабаваў схіліць Жыгімонта Аўгуста да рэпрэсіўных акцый супраць пратэстантаў. Па некаторых звестках, нунцый прапанаваў каралю зняць галовы некалькім найбольш знатным “ератыкам”, але Жыгімонт Аўгуст адказаў, што ён пануе над вольным народам і яго ўлада абмежавана законам 3. Ліпамана звярнуўся з пасланнем таксама да Радзі-віла Чорнага, у якім заклікаў яго вярнуцца на шлях каталіцкай веры. Дзей-насць нунцыя выклікала абурэнне ў шляхецкім грамадстве, якое пільна абе-рагала свае вольнасці. Ад імя Радзівіла нунцыю было адпраўлена пасланне, якое змяшчала рэзкія выпады супраць папства і каталіцкай царквы. Аўтарамі паслання, хутчэй за ўсё, былі асабісты сакратар князя, польскі лексікограф Ян Манчыньскі або Пётр Павел Вергерый. Гэтая перапіска на лацінскай і нямецкай мовах выйшла ў 1556 г. у Кёнігсбергу, а ў 1559 г. у пе-ракладзе Мікалая Рэя на польскую мову — у Бярэсці4. Выданне мела вялікі грамадскі рэзананс, дзейнасць нунцыя была ўспрынята як бесцырымоннае ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, і ён быў вымушаны пакінуць тэта, па яго словах, “пекла” і вярнуцца ў Рым.
У 1569 г. з друкарні выйшаў гістарычны твор М. Барлетыуса, перак-ладзены на польскую мову Цыпрыянам Базылікам і Андрэем Воланам, “Пра жыццё і слаўныя справы Георга Кастрыёта...” — героя вызваленчай барацьбы балканскіх народаў супраць турэцкага прыгнёту. У прадмове, напісанай Базылікам, апяваюцца шляхецкія вольнасці: “Хай пахваляюцца вучоныя італьянцы навукамі, якія даўно там квітнеюць, і багатымі зборамі тых пла-доў, якія тут не растуць, хай пахваляюцца ганарлівы немец і ўмелы фландр рознымі тонкімі рамёствамі, хай пахваляецца заможны француз багаццямі і незлічонымі даходамі, хай пахваляецца доблесны венгр і імклівы мужны іспанец усім тым, што ўзвышае іх над іншымі народамі. Не могуць яны пахваліцца тымі вольнасцямі, якімі ганарыцца Польшча”5. У гэтай жа прадмове выказваецца спачуванне “сынам і братам нашым агульнага з намі славянскага народа” (сербам, харватам, далматам), якія страцілі сваю воль-насць пад турэцкай тыраніяй.
У перакладзе Базыліка выйшаў кампілятыўны твор “Гісторыя жорсткіх ганенняў царквы боскай” (1567), у якім з гуманістычных пазіцый асуджа-
3 Rclacyc nuncyuszow apostolskich і innych osob о Polscc od r. 1548 do r. 1690. Berlin; Poznan, 1864. T. I S. 15.
4 Chrzanowski 1. Dwa listy laciiiskic, Aloizcgo Lipomana i Mikolaja Radziwilla w przckladzic polskim Mikolaja Rcja//Z wicku Mikolaja Rcja. Ksi?ga jubilcuszowa 1505-1905. Warszawa, 1905.
5 Barlctius M. Historia о zywocic i zacnych sprawach Jcrzcgo Kastryota, ktorego pospolicic Szkandcrbcgicm zow^. Brzcsc, 1569. S. A’ 6.
188
лася рэлігійная нецярпімасць ў некаторых заходнееўрапейскіх краінах. На адной з гравюр кнігі паказана жорсткае пакаранне смерцю Яна Гуса.
3 Берасцейскай друкарні выйшаў “Берасцейскі канцыянал” (або “Песні хвал боскіх”, 1558) — першы друкаваны нотны зборнік на Беларусі, скла-дзены Янам Зарэмбай. Некаторыя песні прызначаліся аматарам т. зв. “фігур-ных” спеваў. Музыку да “Канцыянала” напісалі Цыпрыян Базылік і другі вядомы кампазітар — Вацлаў з Шаматул.
Выдатнае месца ў гісторыі кнігадрукавання ў Беларусі займае выданне кальвінісцкай Берасцейскай (ці Радзівілаўскай) бібліі 1563 г. Над яе рэдак-цыяй і перакладам працавалі запрошаныя Радзівілам Чорным многія зна-камітыя тэолагі і літаратары. Выданне вызначалася манументальнасцю (больш за 700 аркушаў), багаццем мастацкага афармлення (гравюры, арна-мент), яскравым рэнесансавым абліччам.
Вядома каля 40 назваў берасцейскіх выданняў (выйшла, несумненна, больш)6.
Пад апекай Радзівіла Чорнага дзейнічала таксама рэфармацыйная дру-карня ў Нясвіжы (пач. 60-х гадоў - 1570 г., друкар Даніэль Ланчыцкі), у ар-ганізацыі якой прымалі ўдзел вядомыя дзеячы Рэфармацыі Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Лаўрэнцій Крышкоўскі. Для распаўсюджвання рэфар-мацыйных ідэй сярод беларускага насельніцтва ў Нясвіжы былі выдадзены першыя ў Беларусі кірылічныя кнігі на старабеларускай мове. 3 кірыліч-ных выданняў захаваўся толькі славуты Катэхізіс 1562 г. С. Буднага. Дарэ-чы, У. Пічэта адзначаў, што мова Катэхізіса бліжэй да народнай, чым пе-раклады Францыска Скарыны7. Твор С. Буднага “Пра апраўданне грэшна-га чалавека перад богам” не захаваўся, але ў пачатку XIX ст. яго апісаў вядомы бібліёграф В. Сопікаў. Звесткі аб гэтым выданні ёсць таксама у “Пас-ланнях” аднаго з маскоўскіх эмігрантаў, старца Арцемія, які знайшоў пры-тулак у Слуцку пад апекай князя Юрыя Алелькавіча. Згодна з новымі матэ-рыяламі, выяўленымі польскім даследчыкам Л.Шчуцкім, С. Будны ў канцы 50-х гадоў XVI ст. наведваў Слуцк, меў намер арганізаваць там “рускую” друкарню 8. Верагодна, рэлігійныя разыходжанні перашкодзілі гэтаму. Дак-ладных звестак аб іншых кірылічных выданнях Нясвіжскай друкарні мы не маем, але можна меркаваць, што яны існавалі. Уніяцкі дзеяч А. Сялява ў 20-я гады XVII ст. пісаў, што Сымон Будны і Лаўрэнцій Крышкоўскі дру-кавалі “на рускай мове сваю армянскую атруту” 9.
6 Topolska М. В. Czytelnik i ksi^zka w Wielkim Ksifstwic Litewskim w dobic Rcncsansu i Baroku. Wroclaw, 1984. S. 87-90.
7 Пичста В. И. Белоруссия и Литва. М., 1961. С. 689.
s Szczucki L. Szymona Budncgo rclacja о pocz4tkach i rozwoju anabaptyzmu w zborze mnieszym // Odrodzcnie i Rcformacja w Polscc. 1986. T. XXXI. S. 104.
’ Sielawa A. Antclcnchus, to jest odpis na skrypt uszczupliwy zakonnikow ccrkwic odst^pney S. Ducha, Elenchus nazwany.Wilna, 1622; Toe ж: АЮЗР. 1914. 4. 1. T. 8. Вып. 1. C. 717.
189
Рэфармацыю ў ВКЛ прынялі ў асноўным верхнія слаі грамадства, най-больш схільныя да паланізацыйных працэсаў, якія Рэфармацыя ў пэўнай ступені інтэнсіфікавала. Большая частка “паспалітага” насельніцтва ў XVI ст. захоўвала свае даўнія рэлігійныя традыцыі і абыякава ставілася да новай веры. Магчыма, па гэтай прычыне з 1563 г. Нясвіжская друкарня палкам перайшла на выпуск польска-лацінскіх выданняў.
Пасля пераходу ў каталіцтва сына Радзівіла Чорнага — Мікалая Крыш-тафа, званага Сіроткам, пратэстанцкая друкарня ў Нясвіжы перастала існа-ваць. Яе абсталяванне выкупіў блізкі да арыянства магнат Ян Кішка і раз-мясціў у сваім замку ў Лоску. Ідэйным кіраўніком Лоскай друкарні, якая з’яўлялася цэнтрам арыянскага кнігадрукавання ў ВКЛ, стаў С. Будны. Друкарня дзейнічала да пачатку 90-х гадоў XVI ст. Вядома каля 20 яе вы-данняў на польскай і лацінскай мовах. Тут працавалі друкары: Даніэль Лан-чыцкі (1573-1574), Ян Карцан (1576-1580), Фелікс Балямоўскі (1586-1589?). Найбольш значныя выданні — гэта творы С. Буднага, для якога лоскі перыяд быў надзвычай пленным. Туг убачылі свет “Новы Запавет” (1574) у перакладзе, з прадмовай і падрабязнымі каментарыямі Буднага, “Пра важ-нейшыя палажэнні хрысціянскай веры” (1576) — асноўны твор Буднага, у якім ён абагульніў вынікі сваёй рацыяналістычнай крытыкі Св. Пісання; кніга “Пра свецкую уладу” (1583), дзе разглядаліся разнастайныя прабле-мы ірамадска-палітычнага ладу.