• Газеты, часопісы і г.д.
  • 480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў

    480 год беларускага кнігадрукавання: Матэрыялы Трэціх Скарынаўскіх чытанняў


    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 272с.
    Мінск 1998
    84.87 МБ
    Вельмі важным з’яўляецца меркаванне і іншых арабскіх аўтараў (Ібрахім-Ібн Якуб, Захарыя Казвіні і Ідрысі). якія, верагодна, сутыкнуўшы-ся з інфармацыяй пра крыўскіх багінь ці жрыц вайны і смерці, сцвярджалі, што “асобым раёнам месцазнаходжання амазонак аказваецца Балтыка ў суседстве з Расіяй” 26. Праўдзівасць гэтага паведамлення пацвярджаецца і пазнейшымі фактамі. Так, над час аблогі крыжакамі Піленаў (Пуні) у 1336 г., калі не было надзеі на выратаванне, літоўскі князь Маргер заклікаў па-плечнікаў памерці, але не ісці ў палон. Калі ўсе пагадзіліся, з’явілася жры-
    17 Токарев С. А. Религия в истории народов мира. М„ 1965. С. 247.
    " Тамсама. С. 249.
    19 Тацит К. Соч.: В 2 т. СПб., 1993. Т. I . С. 341.
    20 Тамсама. С. 345.
    21 Тамсама. С. 356.
    22 Русакова И. П., Тимощук Б. А. Языческие святилища древних славян. М.. 1993. С. 66.
    23 Тамсама. С. 69, 95; Зайкоўскі Э. М. Дзявочая тара. С. 173.
    24 Тацит К. Соч. С. 66.
    23 Бартольд В. В. Арабские известия о русах // Сов. востоковедение. М.; Л., 1940. Т. 1. С. 29.
    26 Косвен М. О. К истории проблемы матриархата // Сов. этнография. 1946. № 1. С. 56.
    174
    ца і пачала секчы галовы добраахвотна асудзіўшым сябе на смерць. Апош-няя жывою кінулася на вогнішча жрыца 27.
    Безумоўна, з цягам часу над уздзеяннем хрысціянства вобраз крыўскай багіні вайны і смерці трансфармаваўся ў шэраг міфічных істот ніжэйшага парадку, якія тым не менш захавалі шэраг характарыстык, што ўзыходзяць да першавобраза. Так, Стрыга — гэта жаночая істота "велізарнага росту, з распушчанымі валасамі... яе з’яўленне наводзіць жах на цяжарных жан-чын. Стрыга падменіць дзіцёнка, можа знявечыць яго, а калі раззлуецца, то на вачах ва ўсіх можа раструшчыць яму галоўку аб камень" (адлюстра-ванне ахвярапрынашэння?). Пра архаічныя вытокі гэтага вобраза гаворыць і тое, што Стрыга не баіцца свянчонай вады, але яе можна залагодзіць 28. Не менш цікавым з’яўляецца і вобраз Плачкі. У Падзвінні мінулага стагод-дзя лічылі, што "яна вяшчуе вялікае няшчасце, вайну, паморак або голад ва ўсім краі”. Месцам, дзе часцей за ўсё можна было ўбачыць Плачку, быў пагорак паблізу Полацка, дзе пахаваны волат. I Пачаноўская гара. Гэтая тара “там вышэйшая ад усіх іншых. Схілы яе пазарасталі лесам, а вяршы-ня роўная” 29.
    Гэтая акалічнасць, а таксама паданне пра правалены касцёл і крыніцу жывой вады (“хто нап’ецца яе і пазнае Плачку — стане вешчуном") указва-юць, з вялікай доляй верагоднасці, на яшчэ не лакалізаванае дагэтуль свяці-лішча крыўскай багіні.
    Рэшткі першаснага вобраза, магчыма, нясуць у сабе такія міфалагіч-ныя персанажы, як Жалезная баба і Мара. Так, першая — гэта “злая нізка-рослая старая з жалезнымі вялікімі грудзямі — хапае жалезным крукам тых дзяцей, якія асмельваюцца заходзіць адны ў палі і агароды, кідае іх у сваю жалезную ступку, таўчэ і есць” 30. Тут варта ўзгадаць, што і пры раскопках Бабінай даліны і Дзявочай гары былі выяўлены толькі фрагменты дзіця-чых касцякоў. У іншым варыянце “Жалезная баба жыла ў студні і ўцягвала туды ўсіх, хто ў яе заглядаў, а ўжо асабліва дзяцей” 31. Характэрна, што сувязь з вільгаццю і зямнымі водамі прасочваецца ў большасці паданняў пра валатоўнаў і што большасць сакральных аб’ектаў, звязаных з імі, зна-ходзіцца ў непасрэднай блізкасці да вады, якая ў азначаным кантэксце ра-зумелася як мяжа паміж зямным жыццём і іншасветам памерлых.
    Таксама, як і Жалезная баба, Мара “любіць” дзяцей і маладых з “цёп-ленькай крывёю”, як і Скрыта, не баіцца “асвечаных прадметаў і крыжоў”. Цікавай падаецца схільнасць Мары катацца на кані альбо нават перакід-
    27 Живописная Россия. М., 1882. Т. 3. С. 167.
    28 Тамсама. С. 274.
    29 Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня. або Беларусь у фантастичных апавяданнях. Мн., 1990. С. 132-133, 135.
    '" Міфы бацькаўшчыны. Мн.. 1994. С. 35.
    31 Баршчэўскі Я. Шляхціц Завальня... С. 36.
    175
    вацца ў яго 32, бо конь, з’яўляючыся атрыбутам вышэйшых багоў, аднача-сова фігуруе як хтанічная істота, звязаная з культам урадлівасці і смерцю, і можа прадказаць лес, перш за ўсё — смерць (параўн. распаўсюджаны фаль-клорны матыў — конь вяшчуе смерць у баі свайму гаспадару)33. Адбіткам архаічнага міфа пра багіню вайны і смерці можна лічыць сюжэтную лінію крыўскіх балад пра валатоўну: адзіная дачка войта выпраўляецца на вайну на чале войска (яе атрыбуты — меч і конь), дзіўным чынам разбівае ўсё варожае войска (“скора вайтоўна ўступіла, палавіна войска ўпала, скора вайтоўна махнула, дак тое войска ўснула”), а пасля перамогі — гіне (пата-нае ў моры)34. Невыпадковым з’яўляецца і тое, што балады пра вайтоўну выконваліся альбо ўвесну, альбо на Купалле, калі патрэба у рэактуалізацыі існага парадку (смерць старога, нараджэнне новага) была найбольшай.
    На сённяшні дзень цяжка сказаць, якое імя насіла крыўская багіня (багіні) вайны і смерці. Цапкам магчыма, што яно было табуіравана для непасвячоных і таму не захавалася. У гэтым выпадку яе маглі называць абагульнена: Deive (багіня), што і адлюстравалася ў вялікай колькасці сакральных аб’ектаў, якія маюць назву з каранём — дзев-.
    НАТАЛЛЯ ЛЫСОВА (Полацк)
    СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ КУЛЬТУРА
    Вопыт тыпалагічнага вызначэння
    дно тыпалагічнае вызначэнне культуры яднае Скарыну і сучас-насць: культура Адраджэння. Выкарыстанне адраджэнцкага эпі-тэту да постаці Скарыны і для характарыстыкі сучаснай культуры выклікае самыя розныя эмацыянальныя рэакцыі — захаплен-не, здзіўленне, іранічную жартоўнасць і г. д. Справа тут у заблы-
    танасці вызначэння. I каб зразумець сутнасць сучаснай культуры, трэба спа-чатку размежавацца са Скарынам, з яго “Адраджэннем”.
    I.	Еўрапейскае Адраджэнне XIV-XVI стст. пачало працэс секулярыза-цыі культуры, фарміравання свецкіх варункаў яе развіцця. Яно народжана рэвалюцыйнымі людзьмі-наватарамі, якія, па сутнасці, развівалі-разбуралі, выводзілі Сярэдневякоўе не столькі да мінулага, антычнага, вопыту культуры, колькі да будучага вобразу жыцця. Таму і да Скарыны належаць харак-тарыстыкі тых людзей як волатаў па Энгельсаваму вызначэнню, як звыш-чалавекаў па характарыстыцы Ніцшэ або як богачалавекаў, што блізка да
    52 Міфы Бацькаўшчыны. С. 55-57.
    ” Петрухин В. Я. Конь // Славянская мифология: Энцикл. словарь. М., 1995. С. 228.
    34 Балады. Мн., 1978. Кн. И. С. 130-132.
    176
    трактоўкі Лосева. Вызначэнні гэтыя фіксуюць пераходнасць, нязвыкласць, неакрэсленасць часу. Так і самі гэтыя постаці амаль таямніца, або розна характарызуемыя, спрэчныя. Сваім лёсам яны вырашалі галоўныя пытанні сярэдневякоўя — суадносіны Бога, Свету і Свабоды, наогул галоўныя пытаны! культурнага працэсу — суадносіны Бога, Сусвету і Чалавека. У дзей-насці Скарыны адказ на гэтае пытанне мае форму Слова — Божага (Біблія), Роднага (пераклад), Асабовага (прадмовы).
    Зафіксуем наступныя характарыстыкі сусветнага Адраджэння: рэвалю-цыйнасць, шматмернасць, асабовасць.
    II.	3 лёгкай рукі У Конана да культурнай рэчаіснасці 80-90-х гадоў пры-стасавалася вызначэнне “нацыянальнае Адраджэнне” 1, сутнасць якога фіксавала пэўныя зрухі ў нацыянальнай самасвядомасці, спробы фарміра-вання нацыянальнай ідэі як ідэі дзяржаўнай палітыкі, навуковай і мастац-кай дзейнасці як духоўнага абнаўлення народа. Такім чинам, гэтае Адраджэнне мела адметныя ад папярэдняга характарыстыкі: замест секулярыза-цыі — ідэалагізацыя, шматмернасці — адзіная накіраванасць, рэвалюцый-насці — вяртанне да традыцыі (традыцыйнасць), асабовасці — народнасць. Невыпадкова, што ідэаламі такога адраджэнцкага руху рабіліся не дзеячы гістарычнага, еўрапейскага Адраджэння, а дзеячы нашаніўскага руху, бацькі народнай рэспублікі і сялянскай грамады. Аднолькавыя мэты рабілі іх тэк-сты сугучнымі часу. Фарміраванне новай сацыяльна-палітычнай еднасці патрабавала вопыту часоў станаўлення масавага грамадства.
    III.	Недарэчнасць аб’яднання двух зместаў у адным вызначэнні была заўважана самім аўтарам “адраджэнцкай” канцэпцыі, які паспрабаваў пра-весці мяжу паміж працэсамі нацыяналізацыі (адраджэнцкімі) і дэмакраты-зацыі (адраджэнцкімі па-грэчаску ці па-еўрапейску) 2. Вельмі востра яе адчувалі творчыя людзі, якія адмаўляліся ад вясковай ці “рэптыльнай” тэмы (выраз В. Быкава) або зусім не па-"адраджэнцку” пыталіся: “Як мне любіць такі народ?” Тэме супрацьстаўлення творчай асобы і яго народа ў беларус-кай паэзіі 80-90-х гадоў прысвечаны добры артыкул Л. Рублеўскай у часо-nice “Роднае слова” 3. Заўважым, аўтар фіксуе мазахічнасць свядомага бе-ларуса-“адраджэнца”: Ён, Паэт, абірае Яе, Беларусь, — значыць, абірае Пакуту4. Пераклад агульнанацыянальнага вопыту на мову інтымнага вопыту, асабовых пачуццяў, робіцца ўжо ў рэчышчы другога Адраджэння. адраджэння антычнага светаўспрымання. Дарэчы, пераклад адметны сваёй жа-
    1 Конан У. Бсларускас нацыянальнае Лдраджэннс // Бсларусіка=А1ЬагйіЬспіса Мн.. 1993. Кн. 1. С. 25-33.
    2 Конан У. Антыноміі дэмакратыі і культуры // Бсларусіка=А1ЬапііЬепіса. Мн., 1994. Кн. 3. С. 98-103.
    3 Рублеўская Л. “Як мне далей любіць такі народ?’’: Бсларускі міф у паэзіі маладых літа-ратараў 80-90-х гг. // Роднас слова. 1996 № 3-5.
    4 Тамсама. № 4. С. 69.
    177
    ноцкасцю. Тэма Жанчыны, Маці, Радзімы, Зямлі, вяршынства жанчыны наогул характарызуе нацыянальную паэтычную традыцыю. Паэт Беларусі прыходзіць да высновы, “што беларусы — нацыя жаночая, не з бацькавай, а з матчынай мовай...” (Л. Дранько-Майсюк. “Мы”). I дадае: “Жанчына хоча больш, чым Богам дадзена”. Зноў паўстае пытанне аб суаднясенні Бога, Сусвету і Чалавека, і адказам на яго гучыць жаданне ўбачыць зямны Эдэм!
    IV.	Фарміраванне нацыянальнай ідэі ці працэс нацыянальнай Прэзен-тацыі заўсёды былі праблематычнымі. Па трапнаму вызначэнню аднаго з літаратараў — “на Беларусі нібы хмарыць”: сацыяльна-эканамічная сама-стойнасць Айчыны мае некалькі дэкларатыўны характар, таму абвяшчэнне нацыянальнай ідэі затрымліваецца.
    Гістарычна для беларусаў пошукі сваёй палітычнай самастойнасці з’яў-ляліся пошукамі нацыянальнага самавызначэння, ці пошукамі свайго імя. Ліцвіны, русіны, крывічы і іншыя назовы вызначалі шлях нацыі. Аднак імя, слова, міфалогія — сімвалы развіцця этнічнай свядомасці. Гэта яшчэ толькі “жыціе імені”, а не “жыціе па імені”, адухоўленае, свядомае.
    Невыпадкова таму ў навуковай беларусістыцы вельмі асцярожна выка-рыстоўваецца словазлучэнне “нацыянальная ідэя” ў дачыненні да айчын-най культуры. Суб’ектыўнае “ідэя” падменьваюць больш аб’ектыўнымі “шлях” або “традыцыя” 5. Сінхронны аналіз асаблівасцей нацыянальнай культуры падменьваецца гістарычным разглядам. Нагадаем, што і ў “адра-джэнцкай” канцэпцыі У. Конана нацыянальная ідэя разглядаецца праз пэў-ныя гістарычныя перыяды. Пераход да аналізу гістарычнага развіцця на-цыянальна-культурнага існавання цягне адмаўленне спробы вызначэння сябе як нацыі ў межах ідэі ці духоўнага адраджэння, на карысць этнічна-вызна-чальных характарыстык, у межах паняцця “традыцыі”.