Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
Часам пытаюцца, чым адрозніваўся статус Фінляндыі, калі яна была Вялікім герцагствам Фінляндскім у складзе Швецыі, ад становішча Вялікага княства Фінляндскага ў складзе Расійскай імперыі. У складзе Швецыі Фінляндыя была ўсяго толькі адной з правінцый Шведскага каралеўства. А Вялікае княства Фінляндскае было аўтаномнай адзінкай у Расійскай імперыі са сваімі ўласнымі, адрознымі ад імперскіх, законамі, са сваімі паліцыяй, поштай і грашыма. За тое і стаяць помнікі расійскім імператарам у Порваа, Турку і Хельсінкі. I дагэтуль не перайменаваныя вуліцы, якія но-
сяць імёны расійскіх прынцэс ды імператара Аляксандра I. 3 1917 года Хельсінкі — сталіца незалежнай Фінляндыі.
Цяпер гэта сусветнаславуты культурны цэнтр, дзе кожны год праводзіцца мноства розных музычных фестываляў, выстаў і тэатральных конкурсаў. Горад густа «населены» музеямі: іх у Хельсінкі больш за 80, і яны размешчаны ў розных канцах фінскай сталіцы.
Каб бестурботна паспець у розныя часткі горада і наведаць адпаведныя мерапрыемствы ды музеі, лепей за ўсё набыць картку Хельсінкі — Helsinki Card. Гэтая картка бывае на 24 гадзіны, на 48 гадзін і на 72 гадзіны. Кошт яе складае адпаведна 46 еўра — на суткі, 56 еўра — на двое сутак, 66 еўра — на трое сутак. Дзецям да 16 гадоў робіцца зніжка на 50 %.
Картка на горад і рэгіён Хельсінкі каштуе даражэй: 50, 62, 72 еўра адпаведна. Яна дае права карыстацца транспартам і музеямі як у Хельсінкі, так і ў гарадах Вантаа, Каўніайнэн і Эспа. Дзіцячая зніжка — 50 %.
Найперш — гэта білет на ўсе віды грамадскага траспарту без абмежавання колькасці паездак. (Гарадскі разавы білет, калі яго набываць у аўтобусе, метро ці ў электрычцы, каштуе 3,20 еўра і дзейнічае толькі адну гадзіну.)
Па картцы Хельсінкі — Helsinki Card — можна зрабіць двухразавую экскурсійную паездку па горадзе на двухпавярховым аўтобусе з аўдыякаментарамі, наведаць музеі на выспах у марской крэпасці Суомэнлінна, заапарк на выспе Коркэасаары, музей мастацтваў Атэнеўм, Нацыянальны музей, Музей драўлянай архітэктуры пад адкрытым небам на выспе Сеўрассары, Ваенны музей, дом-музей Манергейма — усяго каля сарака турыстычных аб'ектаў фінскай сталіцы. Да карткі дадаецца праспект на пяці мовах, у якім падрабязна апісваецца, што можна наведаць бясплатна, а што — са значнай зніжкай.
Картку можна набыцьутурыстычным бюро Хельсінкі,якое знаходзіцца ў цэнтры горада па адрасе Pohjoisesplanadi 19, у кіёску на Kauppatori (Рыначная плошча), на восьмым паверсе супермаркета «Stockmann». Картка прадаецца таксама ў атэлях «Hilton», «Holiday Inn», «Sokos», «Scandic», «Cumulus», «Best Western», a таксама ў хостэлах «Eurohoste» i «Diana Park». Рэгіянальная картка прадаецца ў аэравакзале Хельсінкі-Вантаа і ў кіёску на Рыначнай плошчы.
Напрыклад, маючы Helsinki Card не давядзецца
плаціць указаныя
сумы за:
Музеі крэпасці Суоменлінна
€ 37.00
Экскурсію на аўтобусе «Panorama Sightseeing»
€ 32.00
Марскую экскурсію «Kaunis Kanavareitti-risteily»
€ 25.00
Кола агляду
€12.00
Акіянарыум «Seal ife»
€16.50
Экскурсію на аўтобусе «Hop On Hop Off»
€ 28.00
Мастацкі музей «Ateneum»
€15.00
Мастацкі музей «Amos Anderson»
€14.00
Музей сучаснага мастацтва «Kiasma»
€12.00
Такім чынам, без Helsinki Card выдаткі складуць 184 еўра, плюс плата за праезд на гарадскім транспарце і на пароме да Суоменлінны (www. helsinkicard.fi)
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Агляд адметнасцей у Хельсінкі лепей за ўсё пачынаць з Сенацкай плошчы (Senaatintori). Там стаяць будынкі Дзяржаўнай Рады — так называецца ўрад Фінляндыі — і Хельсінскага ўніверсітэта ў стылі рускі ампір XIX стагоддзя. Забудову праводзіў архітэктар Карл Людвіг Энгель. Па ягонаму праекту пабудаваны і кафедральны сабор евангелічна-лютэранскай царквы Фінляндыі. Беласнежны гмах царквы стаіць на высокай гары над плошчай. Раней сабор называўся Мікалаеўскім у гонар імператара Мікалая I, але потым яго сталі называць Вялікая царква (Suurkirkko). Храм асвяцілі 15 лютага 1852 года.
Звонку сабор па перыметру упрыгожваюць статуі 12 апосталаў, а знутры — скульптурныя выявы Мартына Лютэра, Піліпа Меланхтона і Мікаэля Агрыкалы.
Па святочных днях там праводзяцца экуменічныя богаслужэнні ў прысутнасці прэзідэнта, членаў урада ды іерархаў хрысціянскіх канфесій Фінляндыі. (вул. Unioninkatu 29; www.helsinginkirkot.fi)
Потым, абмінаючы помнік Аляксандру II, які стаіць пасярод Сенацкай плошчы, прайсці па вузенькай вуліцы Sofiankatu, якая збераглася са старых часоў у сваім першапачатковым выглядзе, нават з водаразборнай калонкай, і выйсці на Рыначную плошчу (Kauppatori).
Ha плошчы да нашых дзён працуе гарадскі рынак. Над ім высіцца сямімятровая стэла, пастаўленая ў гонар жонкі Мікалая I, імператрыцы Аляксандры Фёдараўны, якая ў 1833 годзе наведала хельсінскі рынак, аб чым гаворыць надпіс па-латыні і па-фінску. Помнік вянчае пазалочаны шар з двухгаловым арлом.
3 плошчы адкрываецца чароўная карціна Паўднёвага порта. Улетку там бясконца прыходзяць і адыходзяць экскурсійныя караблікі, кожныя 15 хвілін ідуць паромы на Суомэнлінну. Велічна высяцца гіганцкія чырвона-белыя паромы фірмы «Viking Line» і бела-сінія — фірмы «Silja Line», якія штодзённа а палове шостай адыходзяць на Стакгольм.
Там жа стаіць статуя хельсінскай марской німфы Хавіс Аманда (Наvis Amanda) работы скульптара Вілле Валгрэна. Кожны год напярэдадні 1 мая выпускнікі ўсіх хельсінскіх ліцэяў — у другіх перакладах гімназій — запружваюць плошчу і назіраюць, як два студэнты надзяваюць на галаву бронзавай дзяўчыны белую студэнцкую шапачку. А па завяршэнні дзеяння яны і самі пакрываюць галовы белымі шапкамі. 3 таго моманту яны ўжо пераходзяць у студэнцкае саслоўе, незалежна ад таго, будуць яны вучыцца далей у ВНУ ці не. 3 паўночнага боку Рыначнай плошчы праходзіць вуліца Паўночная эспланада (Pohjoisesplanadi), уздоўж якой, якраз насупраць Стэлы імператрыцы, знаходзяцца будынак шведскага пасольства, побач з ім з аднаго боку — Прэзідэнцкі палац, а з другога — мэрыя Хельсінкі. У холе мэрыі працуе выставачная зала «Virka-galleria», наведвальнікі могуць карыстацца бясплатнымі камп'ютарамі і Wi-Fi. (вул. Pohjoisesplanadi 11-13/Sofiankatu 1; www.virka.fi)
Непадалёку, на высокай скале бачны велічны будынак з чырвонай цэглы — кафедральны Успенскі сабор праваслаўнай канфесіі Канстанцінопальскага патрыярхату. Службы там вядуцца на фінскай мове. Сабор адчынены для турыстаў і вернікаў з аўторка па пятніцу з 9:30 да 18:00, па суботах — з 10:00 да 15:00, па нядзелях — з 12:00 да 15:00. Сабор пабудаваны па праекце архітэктара A. М. Гарнастаева, будаўнічыя работы цягнуліся з 1862 года па 1868 год, калі храм быў асвечаны. (вул. Kanavakatu!: www. hos.fi)
Побач з лютэранскім кафедральным саборам на вуліцы Уніонінкату знаходзіцца царква Святой Тройцы праваслаўнага архібіскупства фінляндыі, прыход якой адносіцца да Канстанцінопальскага патрыярхату. Службы там вядуцца на царкоўнаславянскай мове. Невялікі храм быў спланаваны і пабудаваны пад наглядам Карла Людвіга Энгэля. Асвечаны ў 1827 годзе. Гэта самы стары праваслаўны храм Фінляндыі. (вул. Unioninkatu 31)
I, напэўна, самая цікавая царква ў Хельсінкі — гэта Скальная царква (Temppeliaukionkirkko). Храм пабудаваны па праекце фінскіх архітэктараў Ціма і Туома Суомалайненаў (Timo і Tuomo Suomalainen) у 1969 годзе. Скалу, што даволі высока ўздымалася сярод горада, проста ўзарвалі і накрылі купалам, прашытым медным дротам. Глыбока ўтоплены ў скалу, ён напамінае лятучую талерку. Знутры здаецца, што вышыня храма незвычайна вялікая, але гэта не зусім так: усяго 12 метраў. Эфект дасягаецца тым, што паміж сценамі і купалам знаходзіцца 180 вокнаў. Ад таго ўнутры шмат святла. Натуральны неапрацаваны чырвоны, сіняваты і шэры граніт сцен дае выдатную акустыку. Царкоўны арган майстра Вейка Армаса Віртанена (Veikko Armas Virtanen) мае 43 рэгістравыя трубы. Штодзённа праводзяцца службы на фінскай і англійскай мовах (у 10:00 і 14:00). Часта выступаюць прафесійныя і самадзейныя ансамблі, адбываюцца канцэрты класічнай і арганнай музыкі. Таму царква Temppeliaukionkirkko карыстаецца вялікай папулярнасцю як сярод жыхароў Хельсінкі, так і сярод турыстаў. Адчынена: панядзелак, серада — з 10:00 да 17:00 гадзін; аўторак — 10:00-12:45 і 14:15-17:00; чацвер, пятніца — з 10:00 да 20:00 гадзін; субота — з 10:00 да 18:00 гадзін; нядзеля — 11:45-13:45 н 15:3018:00. Уваход за плату ў 3 еўра. Бясплатны ўваход для прыхажан Тёёлё, непаўналетніх да 18 гадоў і па картцы Helsinki Card (вул. Lutherinkatu 3).
У сярэдзіне горада, каля гадлёвага цэнтра «Камппі» стаіць незвычайны круглы будынакжоўтага колеру. Гэта капліца Камппі (Kampin kappeli), якую іначай называюць капліцай цішыні. Там не адбываюцца богаслужэнні і царкоўныя абрады. Капліца пабудавана менавіта для таго, каб чалавек мог зайсці ўнутр і правесці некаторы час ў цішыні і спакоі, пры жаданні ўзяць у рукі Біблію і забыцца на мітусню штодзённага жыцця. Вышыня галоўнай залы — 11,5 м. Увесь будынак зроблены толькі з драўніны розных парод: сцены абшытыя чорнай вольхай, фасады зроблены з гнутых
Размоунік • Keskusteluopas| 127 пад рознымі вугламі яловых рэек, простая мэбля — з масіўных ясеневых дошак. Адчынена у буднія дні з 8:00 да 20:00, у выхадныя — з 10:00 да 18:00. (Simonkatu 7, facebook.com/kampinkappeli)
Аб нацыянальнай і моўнай палітыцы Фінляндыі можна меркаваць па тым, што больш за 90 % фінаў і каля 6 % шведаў маюць свае школы і тэатры. Белы будынак Шведскага тэатра (Svenska teatern) знаходзіцца паміж вуліцамі Паўночная эспланада і Паўднёвая эспланада (Eteläesplanadi), замыкаючы бульвар Эспланада, дзе можна ўбачыць помнікі славутым паэтам Фінляндыі Эйна Лейна, Йоганесу Рунебергу і героям казак Захарыуса Тапеліуса. Сучасны будынак тэатра спраектаваны расійскім архітэктарам Мікалаем Бенуа. (Pohjoisesplanadi 2; www.svenskateatern.fi (сайт на шведскай ды фінскай мовах).)
Будынак Нацыянальнага фінскага тэатра знаходзіцца ў цэнтры Хельсінкі і замыкае прывакзальную плошчу. Тэатр спраектаваны фінскім архітэктарам Онні Тар'яннэ (Onni Tarjanne) у стылі нацыянальнага рамантызму і падобны да казачнага замка сярод сучаснага горада. (Läntinen Teatterikuja 1; www.kansallisteatteri.fi (сайтна фінскай і англійскай мовах).)