Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
А вось першы гісторык Фінляндыі Йоханес Мессеніўс у XVII стагоддзі пісаў зусім іначай: «Фінляндыя ў вялікай колькасці вырабляе добра прыдатныя для гандлю тавары, якімі мясцовыя гандляры маглі б мяняцца з чужаземцамі і атрымліваць ад таго вялікія прыбыткі. Апрача таго, фіны займаюцца земляробствам, у азёрах і рэках вялізная колькасць рыбы, бязмежныя абшары фінскай зямлі такія багатыя, што могуць пракарміць як сваіх жыхароў ды іхніх суседзяў, так і чужаземцаў. I ўсё гэта магло б прывабіць шмат зарубежных гандляроў, варта толькі ўсталяваць добрыя гандлёвыя адносіны».
Аднак чужаземцы прыходзілі на фінскую зямлю не толькі дзеля ўсталявання добрых гандлёвых адносінаў. Ні шведы, ні наўгародцы не маглі дапусціць, каб такая зямля засталася «безгаспадарнай». I «гаспадары» знайшліся. 3 усходу Валадар Вялікі Ноўгарад ішоў «до корелы і сумі за мягкой рухлядью», а з захаду з тымі ж мэтамі насядала Швецыя. Фінляндыя з роднаснай Карэліяй апынуліся на стратэгічным скрыжаванні інтарэсаў дзвюх вялікіх дзяржаў таго часу. У гэтым лёсы Беларусі і Фінляндыі вельмі падобныя. Доўгі час нашыя краіны былі арэнай сутыкнення вялікіх дзяржаў.
Любая захопніцкая дзейнасць патрабуе грунтоўнага ідэалагічнага забеспячэння. А таму як адны, так і другія сцвярджалі, што нясуць пагрузлым у бязбожжы паганскіх вераванняў фінам і карэлам «святло ісціннай веры». 3 усходу «ісцінная вера» была візантыйскага абраду, з захаду — лацінскага. Таму пасля Вялікага расколу хрысціянскай царквы ў 1054 годзе карэлаў і фінаў наўгародцы хрысцілі ў праваслаўе, а шведы — у каталіцтва.
Фіны так адчайна супраціўляліся, што давялі Швецыю да трох крыжовых паходаў (1154-1155-1157?, 1239 і 1293). 3 тае пары пачалося шведскае валадарства. Але спакою не было. Ішлі бясконцыя войны паміж Швецыяй і Ноўгарадам, паміж Швецыяй і Даніяй, паміж Швецыяй і Польшчай, паміж Швецыяй і Маскоўскім царствам, паміж Швецыяй і Расійскай імперыяй, пакуль у 1809 годзе краіна не стала Вялікім княствам Фінляндскім у складзе Расійскай імперыі. Каб забяспечыць лаяльнасць фінаў, імператар Аляксандр I даў Фінляндыі шырокую аўтаномію. Засталіся ў сіле старыя законы, Фінляндыя выпускала свае грошы і паштовыя маркі, мела сваю паліцыю і войска, сваё грамадзянства. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць. Тады ж расквітнеў і рух фенаманаў, якія імкнуліся развіваць фінскую самабытную культуру, літаратуру і мастацтва. Самымі палкімі прыхільнікамі ды абаронцамі фінскай мовы і культуры былі шведафіны, г. зн. шведы, якія нарадзіліся і жылі ў Фінляндыі. Яны выступалі за роўнасць фінскай і шведскай моваў. Пачаўся збор фальклору фінаў і карэлаў. З'явілася на свет «Калевала». I ў 1863 годзе Аляксандр II сваім указам надаў фінскай мове правы дзяржаўнай нароўні са шведскай. Таму да нашых дзён на Сенацкай плошчы ў Хельсінкі стаіць помнік гэтаму імператару. I наогул, фіны вельмі лаяльна ставіліся да Расіі. Яны не здрадзілі імперыі ў час Крымскай вайны, не падняліся ў час паўстання на Беларусі і ў Польшчы ў 1863 годзе.
Але спакойнае развіццё краіны і добрыя адносіны з Расіяй былі зруйнаваныя непамерным імкненнем расійскіх уладаў да поўнай русіфікацыі. Абавязкова ўводзілася справаводства на рускай мове, абвяшчалася ўсеагульная вайсковая павіннасць. Дайшло да таго, што ў 1904 годзе адбылося забойства генерал-губернатара Мікалая Бобрыкава, які занадта жорстка ўзяўся прыводзіць фінаў у рускае аблічча.
Незалежнасць Фінляндыя атрымала ў 1917 годзе пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі, але ў краіне выбухнула грамадзянская вайна, якая цягнулася 108 дзён. Белыя войскі пад камандаваннем К. Г. Манергейма перамаглі, але падчас вайны загінула каля 30 000 фінаў.
Увосень 1939 года пачалася Зімняя вайна, у выніку якой частка тэрыторый Фінляндыі перайшла да Савецкага Саюза. Гэта штурхнула краіну ў абдымкі Трэцяга рэйха, і ў 1941 годзе Фінляндыя ўступіла ў Другую сусветную вайну разам з Нямеччынай. Разам, але не ў саюзе і не ў падпарадкаванні. Фінляндыя вяла сваю, самастойную вайну — працяг Зімняй вайны. Яна скончылася ў 1944 годзе выгнаннем фінскімі войскамі Лапландскай вайсковай групоўкі немцаў, як таго запатрабаваў Савецкі Саюз. У час Другой сусветнай вайны толькі тры еўрапейскія сталіцы краін, якія ўдзельнічалі ў вайне, не зведалі варожай акупацыі: Лондан, Масква і Хельсінкі.
Пасля вайны Фінляндыя мусіла выплаціць Савецкаму Саюзу велізарныя рэпарацыі. Выплата ажыццяўлялася галоўным чынам прамысловай прадукцыяй. Гэта дало штуршок індустрыяльнаму развіццю дзяржавы. Фінляндыя — адзіная краіна, якая своечасова і цалкам выплаціла ўсе ваенныя рэпарацыі.
У 1995 годзе Фінляндыя ўступіла ў Еўрапейскі Саюз. Цяпер гэта заможная дзяржава з моцнай сацыяльнай абаронай сваіх грамадзян. Не маючы ніякіх прыродных рэсурсаў, апрача лесу ды вады, Фінляндыя змагла пабудаваць квітнеючую краіну. Яе вызначае поўнае законапаслушэнства жыхароў, адсутнасць карупцыі і вялікая прывабнасць для турыстаў.
Турызм з'яўляецца важнай часткай фінскай эканомікі. Таму да гэтай справы фіны паставіліся вельмі сур'ёзна. У краіне некалькі тысяч турыстычных аб'ектаў на любы густ. Зімнія лыжныя трасы і летнія пешыя маршруты, сплаў па лапландскіх рэчках і гонкі на снегаходах, атэлі, хостэлы, кемпінгі — усё гэта прадстаўлена ў самым шырокім спектры і разлічана
на розныя турыстычныя кашалькі. Яшчэ большую прывабнасць дадае нязменна ветлівы і кваліфікаваны персанал, які можа абслугоўваць кліентаў на розных мовах. Але, аддаючы належнае еўраінтэграцыі, фіны ўчэпіста трымаюцца за сваю мову і фінскасць. Гэтак жа ўпарта трымаюцца сваёй мовы і культуры нешматлікае шведскамоўнае насельніцтва Фінляндыі — усяго каля 300 000 чалавек. Аднак шведская мова нароўні з фінскай з'яўляецца дзяржаўнай. Закон аб мовах абавязвае ўсіх без выключэння дзяржаўных чыноўнікаў ведаць шведскую мову ў аб'ёме, дастатковым для справаводства і абслугоўвання шведскамоўных кліентаў. Парады і дыскусіі з кліентам аб ужыванні той або іншай мовы абслугоўвання — недапушчальныя. Таму бланкі афіцыйных дакументаў заўсёды з'яўляюцца двухмоўнымі. Двухмоўнымі з'яўляюцца інфармацыйныя надпісы на прамысловых таварах і ўпакоўках харчовых тавараў. Ніякая кампанія не мае права вызначаць, на якой мове інфармаваць спажыўца. Гэта тычыцца іфармацыйных надпісаў у гарадах. Прычым парадак надпісаў такі: у месцах з пераважна фінскамоўным насельніцтвам надпісы робяцца спачатку на фінскай мове і дублююцца на шведскай. I наадварот. Гэтае правіла выконваецца няўхільна.
РАЗМОЎНІК • KESKUSTELUOPAS
Алфавіт • Aakkoset
Фінская мова карыстаецца лацінскай пісьменнасцю. Алфавіт фінскай мовы складаецца з 25 літар, у тым ліку 17 зычных і 8 галосных.
На пісьме кожнаму гуку адпавядае заўсёды адна і тая ж літара. Ніжэй прыводзіцца параўнальная табліца фінскага алфавіта. Але трэба памятаць, што прыклады вымаўлення могуць быць вельмі прыблізнымі. Літары Bb, Cc, Ff, Qq, Ww, Хх, Zz ужываюцца толькі ў запазычаных словах.
Фінская літара
Адпаведнасць
Вымаўленне
Аа
a
Амаль як беларускае a
ВЬ
6
Больш прыглушана, чым беларускае б, бліжэй да п
Сс
СЭ
Як беларускае с перад е, і, э і як беларускае к у астатніх выпадках
Dd
Д
Крыху больш прыглушана, чым беларускае д
Ее
Э
Блізка да беларускага э
Ff
Ф
Як беларускае ф, толькі ў запазычаннях
Gg
—
Адпаведніка ў беларускай мове няма, насавы гук пасля н
Hh
X
Больш лёгкае, чым беларускае х
li
i
Якбеларускае і
Jj
Й
Ётавы гук перад галоснымі
Kk
K
Амаль як беларускае к
Фінская літара
Адпаведнасць
Вымаўленне
LI
Л
Прамаўляецца як сярэдняе паміж беларускім цвёрдым і мяккім л, але бліжэй да цвёрдага
Mm
M
Як беларускае м
Nn
H
Як беларускае н, перад g і k як насавы гук
Oo
0
Як беларускае о, толькі ніколі не рэдуцыруецца
Pp
n
Блізка да беларускага п
Qq
—
Толькі ў запазычаннях
Rr
p
Часам больш раскацістае, чым беларускае р
Ss
c
Крыху больш шапялявы гук, чым беларускае с, але без пераходу ў ш
Tt
T
Амаль як беларускае т
Uu
У
Як беларускае у
Vv
B
Блізка да беларускага в
Yy
—
Падобна да ю ў слове люлька
Ää
—
Падобна да беларускага я ў слове
лялька
Öö
—
Падобна да беларускага ё ў слове лёгка
Галосныя a, o, u вымаўляюцца больш глыбока, чым адпаведныя беларускія гукі. Рэдукцыя галосных адсутнічае ў любых пазіцыях. Зычныя гукі вымаўляюцца больш цвёрда, чым адпаведныя мяккія гукі беларускай мовы. Прыдыханне (аспірацыя) таксама адсутнічае. Усе галосныя гукі фінскай мовы могуць быць кароткімі і даўгімі. Зычныя гукі таксама адрозніваюцца па даўжыні, але даўгімі могуць быць не ўсе.
Даўгімі не бываюць гукі d, h, j, v. Апрача таго, гук d сустракаецца толькі паміж галоснымі і пасля h, напрыклад: sade, tehdä, lehden.
Кароткія гукі ў фінскай мове азначаюцца на пісьме адной літарай, а даўгія — дзвюма: saari, totta. Паміж кароткімі і даўгімі гукамі няма ніякай розніцы ў якасці, розніца толькі ў колькасці, што мае сэнсавае значэнне: tuli — tuuli — tulli (агонь — вецер — мытня).
У фінскай мове ёсць 16 найбольш ужывальных дыфтонгаў, якія можна падзяліць на чатыры групы.
Усе галосныя могуць утвараць дыфтонгі:
• на і: -ai, -äi, -oi, -öi, -ui, -yi, -ei;
• на u: -au, -eu, -iu, -ou;
• на y: -äy, öy;
• іншыя: -ie, -uo, -yö.
Першая група дыфтонгаў можа сустракацца ў любым складзе слова, а тры апошнія — толькі на пачатку слова.
Шыпячыя гукі кшталту ж, ч, ш, дж у фінскай мове адсутнічаюць.
Адсутнічае і азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі.
Склады і націск • Tavut ja paino
Словы, а значыць і склады, у фінскай мове могуць пачынацца толькі з адной зычнай: hattu (капялюш), soppa (суп), kaunis (прыгожы). У некаторых запазычаных словах сустракаецца два зычных на пачатку слова, але па большасці запазычанні адаптаваныя пад фінскія правілы вымаўлення: grafiitti, professori, але rakuuna (драгун), risti (крыж).
У складаных словах падзел складоў праходзіць паміж кампанентамі складаных слоў: ve|ron11mak|sa|ja (падаткаплацельшчык).
Калі зычны стаіць паміж дзвюма галоснымі, ён належыць да наступнага складу: ka|tu (вуліца), sa|na (слова), va|sa|ra (молат).
Даўгія галосныя і дыфтонгі ствараюць адзін склад і дзяліцца не могуць: aa|mu (ранак), aaI|to (хваля), ei|Ien (учора), pöy| tä (стол).