• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

    Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 204с.
    Мінск 2018
    33.68 МБ
    Дзве галосныя, якія стаяць побач, не ўтвараючы дыфтонга, дзеляцца на два склады: kor|ke|a (высокі), tär|ke|ä (важны).
    Склады, якія заканчваюцца на галосныя гукі, называюцца адкрытымі, а тыя склады, якія заканчваюцца на зычныя, называюцца закрытымі.
    Перанос робіцца ў адпаведнасці з падзелам на склады, але гэтак жа, як і ў беларускай мове, адна літара не пераносіцца і не пакідаецца на
    папярэднім радку, нягледзячы на тое, што можа ўтвараць склад: нельга перанесці make-a, трэба пераносіць — ma-kea (салодкі).
    Націск у фінскай мове трохступенны, і ў залежнасці ад пазіцыі ў слове склад можа несці на сабе галоўны націск, другасны націск або быць зусім ненаціскным. Галоўны націск у фінскай мове заўсёды падае на першы склад (фанетычнае абазначэнне «.» (кропка)), другі склад застаецца ненаціскным, а далей кожны няцотны склад нясе другасны націск (фанетычны знак «:» (двукроп'е)), цотны ж застаецца ненаціскным. Апошні склад заўсёды ненаціскны: sa|no|mat:|ta (не прамаўляючы ні слова).
    У складаных словах кожны кампанент утварае націск самастойна, але на першы склад першага кампанента націск заўсёды крыху больш моцны.
    Інтанацыя • Intonaatio
    Інтанацыя фінскага апавядальнага сказа роўная або нават крыху спадае ў канцы сказа. Інтанацыя пытальнага і загаднага сказа моцна спадае ў канцы.
    Некаторыя асаблівасці фінскай мовы • Jotkut suomen kielen ominaisuudet
    У фінскай мове няма катэгорыі роду. Усе словы, так бы мовіць, аднародныя. Прыметнікі таксама не маюць роду: добры/добрая па-фінску будзе адно слова: hyvä, сябар/сяброўка: ystävä і г. д.
    Па той прычыне займеннікаў мужчынскага, жаночага і сярэдняга роду таксама няма.
    У фінскай мове 15 склонаў, якія без прыназоўнікаў указваюць на стан альбо месца, дзе адбываецца дзеянне. Напрыклад:
    talo	дом
    talossa	удоме
    talossani	умаімдоме
    talossanikin	і ў маім доме таксама
    Слова ў фінскай мове не можа пачынацца збегам двух зычных:
    драгун	rakuuna
    крыж	risti
    Галосны гук о заўсёды вымаўляецца ясна і глыбока, незалежна ад пазіцыі, г. зн. не пераходзіць у ненаціскное а.
    Адпаведнікі беларускіх і фінскіх літар для напісання беларускіх прозвішчаў і назваў пры запаўненні анкет або пры яшчэ якіх патрэбах • Valkovenäjän ja suomen kirjainten yhtäläisyydet kirjoitettaessa valkovenäläisiä sukunimiä ja nimityksiä mm. täytettäessä lomakkeita
    Адпаведнікі літарам i гукам дж, дз, ж, ч, ш у фінскай мове адсутнічаюць. Таму тут прыводзіцца два спосабы перадачы гэтых літар пры напісанні лацініцай:
    Дж дж = Dzh dzh; Dz dz;
    Жж = Zh zh;
    Zz; Чч = Tsh tsh;Ts ts;
    Шш = Sh sh; Ss.
    Перадача злучэння шч можа выглядаць так: Shtsh або Sts.
    Беларуская літара і гукі
    Фінскія адпаведнікі
    Аа
    Аа
    Бб
    ВЬ
    Вв
    Vv; Ww
    Гг
    Hh;Gg
    Дд
    Dd
    Дж дж
    Dzh dzh; Dz dz
    Дздз
    Dzdz
    Ее
    Je je
    Ёё
    Jojo
    Жж
    Zh zh; Zz
    Зз
    Zz
    Іі
    li
    Йй
    Jj
    Кк
    Kk
    Лл
    LI
    Беларуская літара і гукі
    Фінскія адпаведнікі
    Мм
    Mm
    Нн
    Nn
    Оо
    Оо
    Пп
    Рр
    Рр
    Rr
    Сс
    Ss
    Тт
    Tt
    Уу
    Uu
    Ўў
    У злучэннях au, eu, ou
    Фф
    Ff
    Хх
    Hh
    Цц
    Tsts
    Чч
    Tsh tsh;Tsts
    Шш
    Sh sh; Ss
    Ыы
    Yy
    Ьь
    
    Ээ
    Ee
    Юю
    Juju
    Яя
    Ja ja
    Анкетныя звесткі • Henkilötiedot
    (у міграцыйнай службе, у паліцыі, у атэлі і г. д.)
    Etunimi
    ІМЯ
    Sukunimi
    Прозвішча
    Mies/Nainen
    Мужчына/Жанчына
    Herra/Rouva/Neiti
    Спадар/Спадарыня/Спадарычня
    Syntymäaika Syntymäpaikka Kansalaisuus
    Дата нараджэння Месца нараджэння Грамадзянства
    Maa
    Краіна
    Osoite kotimaassa
    Адрас у сваёй краіне
    Puhelin
    Тэлефон
    Sähköposti
    Электронная пошта
    Ammatti
    Прафесія
    Naimaton
    Нежанаты/Не замужам
    Avioliitto
    У законным шлюбе
    Avoliitto
    У грамадзянскім шлюбе
    Eronnut
    Разведзены/Разведзеная
    Leski
    Удавец/Удава
    Lapset
    Дзеці
    Passi Nro
    Пашпарт №
    Myönnetty
    Дата выдачы
    Voimassaoloaika
    Тэрмін дзеяння
    Tarkoitus
    Мэта прыезду
    Työmatka
    Дзелавая паездка
    Loma
    Адпачынак
    Osoite Suomessa
    Адрас у Фінляндыі
    ШТОДЗЁННЫЯ ЗНОСІНЫ JOKAPÄIVÄISET IHMISSUHTEET
    Фіны вачыма беларусаў • Suomalaiset valkovenäläsien silmin
    Ha працягу доўгіх гадоўу свеце — і на Беларусі ўтым ліку — складаўся вобраз фінаў як людзей малаэмацыянальных, маўклівых, суровых і непрыветных. Гэта так і не так. Маўклівасць фінаў значна перабольшана. Але варта мець на ўвазе, што з незнаёмцамі, асабліва замежнікамі, пачынаць размову фіны не спяшаюцца, хаця паміж сабой размаўляюць шмат, асабліва па тэлефонах. Аднак, пры ўсёй сваёй суровасці, фіны заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. На вашу ўсмешку нават незнаёмы адкажа ветлівай усмешкай.
    Гаварыць з незнаёмымі фінамі лепей за ўсё аб надвор'і, аб цяжкасці фінскай мовы, што складае своеасаблівы нацыянальны гонар. Фіны — людзі прамыя і заўсёды выразна кажуць «так» або «не». Абяцанне для фінаў — справа святая: яны заўсёды яго выконваюць. Таму, апрача ўсяго іншага, ветлівае і паважнае абыходжанне з вашага боку цэніцца вельмі высока, і з вамі абыйдуцца такім жа чынам.
    Фіны — народ законапаслухмяны. Гэта асабліва заўважаецца на дарогах, дзе сціплая «Лада» і шыкоўны «Майбах» едуць па адных правілах. Варта згадаць сціпласць фінаў і поўную адсутнасць саслоўнай фанабэрыстасці. Дзеці самых багатых людзей і дзеці беспрацоўных разам вучацца ў школах, разам харчуюцца ў школьных сталоўках, ездзяць у школу на веласіпедах або на грамадскім транспарце. А з 16 гадоў улетку будуць працаваць, зарабляючы сабе кішэнныя грошы.
    Трэба таксама памятаць, што фіны вельмі фармалізаваныя людзі. На дзелавых перамовах у іх не бывае ўступных размоў, да тэмы пераходзяць адразу. I справы лепей за ўсё вырашаць буднымі днямі, бо на выхадныя і святочныя дні вашыя партнёры маюць свае планы, і парушэнне іх непажадана. Фіны вельмі пунктуальныя, і таму на ўсе сустрэчы трэба з'яўляцца своечасова.
    Беларускія ЕўраРазмоўнікі
    Я. Я. Лапатка
    БеларускаФІНСКІ
    РАЗМОЎНІКДАВЕДНІК
    Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Мінск 2018
    УДК811.161.3'374 = 511.111
    ББК81.2я7
    Л24
    Серыя заснавана ў 2010 годзе
    Valkovenäläis — suomalainen matka-ja keskusteluopas
    Выданне ажыццёўлена пры падтрымцы Фінскага таварыства аўтараў навуковых твораў
    Julkaistu Suomen tietokirjailiat ry:n tuella
    Аўтару дапамагала Дарына Каравай
    Daryna Karavai tekijän avustajana
    Л24 Лапатка, Я.Я.
    Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік/Я.Я.Лапатка, прадм. К. Мікельсан.— Мінск: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2018. — 204 с.: фат. — (Серыя «Беларускія ЕўраРазмоўнікі»),
    ISBN 978-985-7030-45-3.
    Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Фінляндыю ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам, аднак будзе цікавым і карысным і тым, хто не збіраецца ў Суомі.
    Ён мае адметную структуру: можа дапамагчы карыстальнікам, якія ўпершыню сутыкнуліся не толькі з фінскай мовай, але і з фінскімі рэаліямі. Дзеля гэтага ў кнігу ўключаны практычны граматычны даведнік. Раздзелы размоўніка забяспечаны тэматычнымі беларуска-фінскімі слоўнічкамі. У кнізе таксама змешчана актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб'екты.
    Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.
    1.161.3'374 = 511.111
    ББК81.2я7
    ISBN 978-985-7030-45-3	© Лапатка Я. Я„ 2018
    © Прадмова. Крыстэр Мікельсан, 2018
    © Афармленне.
    Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2018
    Фіны нялёгка ўсталёўваюць сяброўскія адносіны. Але затое на ўсё жыццё, і на свайго фінскага сябра вы можаце спадзявацца заўсёды.
    У размовах нават з незнаёмымі людзьмі фіны па-большасці ўжываюць зварот на «ты». Не лічыце гэта праявай няветлівасці — такі моўны этыкет складаўся гадамі.
    Фіны вялікія патрыёты сваёй Радзімы. Незалежнасць краіны, чалавечая годнасць, трапяткія адносіны да прыроды, сям'я, дзеці — усё гэта ўваходзіць у сістэму каштоўнасцей фінаў. Яны ніколі не лезуць без чаргі і не штурхаюцца, калі садзяцца ў грамадскі транспарт, нікога не прыспешваюць. I ўсё гэта таму, што яны вельмі добра засвоілі запавет: «Не рабі нікому таго, чаго не хочаш сабе».
    Прывітанне • Tervehtymisiä
    Добры дзень!
    Hyvää päivää/ Päivää!
    Хювяя пяйвяя/Пяйвяя!
    Добрай раніцы!
    Hyvää huomenta/
    Хювяя хуомэнта/
    
    Huomenta!
    Хуомэнта!
    Добры вечар!
    Hyvää iltaa/lltaa!
    Хювяя Ілтаа/Ілтаа!
    Вітаю!
    Hei/Moi/Moro!
    Хэй/Мой/Моро!
    Здароў!
    Terve!
    Тэрвэ!
    Ласкава просім!
    Tervetuloa!
    Тэрвэтулоа!
    Як справы?
    Mitä kuuluu?
    Мітя куулуу?
    Дзякуй, добра.
    Kiitos, hyvää.
    Кіітос, хювяя.
    А у вас?
    Entä teille?
    Энтя тэйллэ?
    Прыемна вас пабачыць!
    Hauska nähdä!
    Хаўска няхдя!
    Развітанне • Hyvästeleminen
    Да пабачэння!
    Näkemiin!
    Някэміін!
    Пакуль!
    Heido! Hei hei!
    Хэйдо! Хэй хэй!
    Пабачымся!
    Nähdään!
    Няхдяян!
    Да сустрэчы!
    Tapaamisiin!
    Тапаамісіін!
    Патэлефануем!
    Soitellaan!
    Сойтэллаан!
    Да пабачэння!
    Kuulemiin!
    Куулэміін!
    (па тэлефону) Да заўтрага!
    Huomiseen!
    Хуомісээн!
    Бывай(це)!
    Hyvästi!
    Хювясті!
    Дабранач!
    Hyvää yötä!
    Хювяя юётя!
    Спі спакойна!
    Nuku hyvin!
    Нуку хювін!
    Прыемных сноў!
    Kauniita unia!
    Каўнііта уніа!
    Перадавай прывітанне.
    Kerro terveisiä.
    Кэрро тэрвэйсіа.
    Шчаслівай дарогі!
    Hyvää matkaa!
    Хювяя маткаа!
    Падзяка і прабачэнне • Kiitäminen ja anteeksi pyytäminen
    Дзякуй.
    Kiitos.
    Кійтос.
    Дзякуй вялікі.
    Kiitos paljon.
    Кійтос пал'ён.
    Дзякуй за візіт.
    Kiitos käynnistä.
    Кійтос кяўнністя.
    Дзякуй за ваш падарунак.
    Kiitos lahjastanne
    Кійтос лах'ястаннэ.
    Дзякуй за ваш ліст.
    Kiitos kirjeestänne.
    Кійтос кір'йээстаннэ.
    Дзякуй за падтрымку.
    Kiitos tuesta.
    Кійтос туэста.
    Дзякуй за дапамогу.
    Kiitos avusta.
    Кійтос авуста.
    Дзякуй за ўсё.
    Kiitos kaikesta.
    Кійтос кайкэста.
    Калі ласка.
    Ole hyvä.
    Олэ хювя.
    Прабачце, што...
    Anteeksi, että...
    Антээксі, эття...
    я спазніўся/спазнілася.
    olen myöhässä.
    олэн мюёхясся.
    я забыўся/забылася.
    unohdin.
    унохдін.
    Прабачце, я не меў/не
    Anteeksi, olin väärässä.
    Антээксі, олін
    мела рацыі. (Я памыляўся/ памылялася)
    
    вяярясся.
    Прабачце, я шкадую.
    Anteeksi, olen pahoillani.
    Антээксі, олэн пахойллані.
    Нічога страшнага.
    Ei se mitään.
    Эй сэ мітяян.
    Усё добра.
    Kaikki hyvin.
    Кайккі хювін.
    Прабачце, што вы сказалі?
    Прабачце, вы можаце гаварыць больш павольна?
    Выбачайце, я не дачуў...
    -	не зразумеў.
    -	зразумеў няправільна.
    Вы можаце паўтарыць?
    Скажыце, калі ласка, яшчэ раз.
    Гэта не праблема.
    Anteeksi, mitä sanoitte?
    Anteeksi, voisitteko puhua hitaammin?