Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
Каб спыніць трамвай, стоячы на прыпынку, «галасаваць» не абавязкова. Але ў вагоне, каб спыніць яго на патрэбным прыпынку, трэба націснуць чырвоную кнопку на адной з металічных стоек, якія ёсць каля кожнага сядзення. Каб адчыніць дзверы звонку або знутры, трэба націснуць вялікую кнопку, якая ў час прыпынку пачынае свяціцца на дзвярах.
Практычна ўсе маршруты пралягаюць праз цэнтр горада.Трамваі 2 і 3, а таксама 7А і 7В ходзяць па кальцу, таму на іх можна зрабіць невялікую экскурсію па гораду.
Па лініях ходзяць як новыя вагоны, цалкам зялёнага колеру з нізкай падлогай, так і старыя, але добра адрамантаваныя, у якіх абавязкова ёсць
1 або 2 пляцоўкі з нізкай падлогай для дзіцячых ды інвалідных калясак. Гэтыя вагоны афарбаваныя ў жоўты колер па верхняй частцы і ў зялёны — па ніжняй.
На кожным прыпынку ёсць расклад руху, а таксама электроннае табло, дзе паказваецца, праз колькі хвілін будзе наступны трамвай. Пры тым улічваецца і шчыльнасць пасажырскага патоку: у часы пік або па іншай патрэбе ўводзяцца дадатковыя маршруты ды скарачаюцца інтэрвалы руху.
Так, напрыклад, маршрут 4Т уводзіцца толькі падчас адыходу і прыходу караблёў «Viking Line» на лініі Хельсінкі-Стакгольм-Хельсінкі ад паромнага тэрмінала Катайянокка (Katajanokka terminaali). Трамвай дастаўляе і забірае пасажыраў менавіта ў гэты час. 3 гэтай жа мэтай уводзяцца рэйсы трамвая № 5 ад чыгуначнага вакзала да таго ж тэрмінала. Днём трамваі 4Т і 5 ходзяць з 10 да паловы дванаццатай, каб забраць прыехаўшых са Стакгольма пасажыраў, а ўвечары — з 15 да 20 гадзін, каб падвезці людзей для рэгістрацыі на адыходзячыя караблі.
Да Алімпійскага тэрмінала (Olympiaterminaali), адкуль адыходзяць і куды прыбываюць караблі «Silja Line» Хельсінкі-Стакгольм-Хельсінкі, можна даехаць на трамваі 1А ўранні і ўвечары і на № 3 і 2 — пастаянна.
У Заходні порт (Länsi satama) або на Заходні тэрмінал (Länsi terminaali), адкуль ідуць караблі на Талін, можна дабрацца на трамваях 6Т і 9. Шосты Т ходзіць уранні і ўвечары, дзявяты — пастаянна.
Трамвайны рух у Хельсінкі дзейнічае з 05:00 гадзін раніцы да 23:30 з панядзелка па суботу ўключна. Па нядзелях: з 07:00 да 23:00. Па суботах і нядзелях трамвай 1А не ходзіць.
Інфармацыйныя надпісы • Tiedotuskirjoituksia
Aikataulu
Lippuautomaatti
Ovi avautuu ja sulkeutuu automaattisesti
Pysäkki
Raitiovaunu (Ratikka)
Расклад
Аўтамат продажу білетаў
Дзверы адчыняюцца і зачыняюцца аўтаматычна
Прыпынак
Трамвай (Трамвай (размоўнае))
Словыіфразы • Sanoja ja lauseita
Дзе знаходзіцца
Missä on lähin
МІССЯ OH ЛЯХІН
бліжэйшы трамвайны прыпынак?
ratikkapysäkki?
ратіккапюсяккі?
Куды ідзе гэты трамвай?
Mihin menee tämä (ratikka) raitiovaunu?
Міхін мэнээ тямя (ратікка) райтіоваўну?
Ці даеду я да
Pääsenkö Olympia
Пяясэнкё Олюмпіа
Алімпійскага тэрмінала?
terminaaliin?
тэрмінаалі?
Які наступны
Mikä on seuraava
Мікя он сэўраава
прыпынак?
pysäkki?
пюсяккі?
Гэта месца не занятае?
Onko tämä paikka vapaa?
Онко тямя пайкка вапаа?
Я хацеў бы даехаць да
Minä haluaisin päästä
Міня халуайсін пяястя
Атэнеўма.
Ateneumiin.
Атэнэуміін.
Я хачудаехаць да
Minä haluan päästä
Міня халуан пяястя
чыгуначнага вакзала.
rautatieasemalle.
раўтат'еасэмаллэ
Дзе мне зрабіць
Missä minun täytyy
Місся мінун тяўтюю
перасадку?
vaihtaa?
вайхтаа?
У якія дзверы трэба
Mistä ovesta täytyy
Містя овэста тяўтюю
выходзіць?
poistua?
пойстуа?
Як называецца гэты прыпынак?
Mikä on pysäkin nimi?
Мікя он пусякін німі?
Гэта цэнтр горада?
Onko se kaupungin keskusta?
Онко сэ каўпунгін кэкуста?
Дзякуй, я выходжу.
Kiitos, minä poistun.
Кійтос, міня пойстун.
HA АЎТАМАБІЛІ
AUTOLLA
Падарожнічаць па Фінляндыі на аўтамабілі прыемна і пазнавальна. Фінскія дарогі знаходзяцца ў выдатным стане, там ніколі не бывае так званага «ямачнага рамонту», ніколі не кладуць асфальтзімой, у восеньскую ды вясновую слоту і ў дажджлівыя летнія дні. А рамонт робіцца толькі тады, калі надыходзіць тэрмін, нягледзячы нават на добры стан дарожнага пакрыцця, і можна «засвоіць сродкі» ў іншых сферах. Кожны год Дарожнае ўпраўленне выпускае падрабязную карту рамонтных работ па ўсёй краіне з указаннем тэрмінаў работ, аб'ездаў і альтэрнатыўных шляхоў.
Уздоўж дарог размяшчаюцца шматлікія кавярні і АЗС. Выразна бачныя дарожныя знакі ды ўказальнікі робяць падарожжа бяспечным і зручным. На тэрыторыі Фінляндыі дзейнічаюць тыя ж правілы дарожнага руху, што і на Беларусі. Але ёсць і нюансы, якія неабходна ведаць, каб не трапіць у непрыемнае становішча:
• абавязкова трэба аформіць страхоўку на аўтамабіль, так званую «грын-карту», цана якой залежыць ад працягласці знаходжання ў Фінляндыі — ад 15 дзён да года;
• бліжняе святло фар павінна быць уключана пры яздзе як у цёмныя, так і ў светлыя часы сутак;
• на пераходах без святлафораў абавязкова прапускаць пешаходаў;
• калі няма спецыяльных знакаў, дык заўсёды трэба «берагчы правы бок», таму што транспарт, які ідзе справа, мае перавагу і яго трэба абавязкова прапускаць;
• катэгарычна забаронена абганяць мышыну, якая прапускае пешаходаў на пераходзе, гэта лічыцца крымінальным злачынствам;
• язда па трамвайных пуцях забараняецца;
• займаць паласу, адведзеную для грамадскага транспарту, можна толькі непасрэдна перад паваротам;
• на скрыжаваннях без святлафораў і дарожных знакаў абавязкова трэба прапускаць трамвай;
• ніякім чынам не замінаць праезду машын са спецсігналамі — маячкамі і сірэнамі (хуткая дапамога, паліцыя, уратавальнікі) — іначай гэта цягне за сабой суд і вялікія штрафы;
• рамяні бяспекі павінны прышпільвацца як на пярэдніх, так і на задніх сядзеннях;
• не размаўляць па телефоне, калі няма прыстасавання «hands free».
Абавязкова трэба памятаць, што фіны ездзяць акуратна, паводзяць сябе на дарогах ветліва і няўкосна прытрымліваюцца правілаў руху. Вельмі строга караецца перавышэнне ўстаноўленай хуткасці. На тэрыторыі Фінляндыі дзейнічаюць такія абмежаванні хуткасці:
• 20 км/гадз. — у жылых і пешаходных зонах, на памежных станцыях;
• 30 км/гадз. — у жылых раёнах, у цэнтры горада, каля школаў, калі на дарозе маецца так званы «ляжачы паліцыянт» — спецыяльна зробленае ўзвышэнне асфальту ўпоперак вуліцы;
• 40 км/гадз. — максімальная хуткасць на пешаходных пераходах;
• 50 км/гадз. — хуткасць пры праездзе праз населеныя пункты, адкрытыя чыгуначныя пераезды і на скрыжаваннях без святлафора па-за межамі населеных пунктаў;
• 60 км/гадз. — максімальная хуткасць у гарадскіх раёнах, на скрыжаваннях з кругавым рухам, на пераходах з святлафорам, на прыстанях і развадных мастах;
• 80 км/гадз. — агульнае абмежаванне па-за гарадскімі раёнамі і на грунтавых дарогах;
• 100 км/гадз. — максімальная хуткасць на аўтамагістралях узімку;
• 120 км/гадз. — максімальная хуткасць на аўтамагістралях улетку.
Штрафы ў Фінляндыі падзяляюцца на фіксаваныя і падзённыя. Фіксаваныя штрафы (rikesakko) — гэта пакаранне за перавышэнне хуткасці да 20 км/гадз. Іх памер ад 170 да 200 еўра. Штраф меней сотні еўра лічыцца «несур'ёзным» і ў крымінальныя архівы не ўносіцца.
Падзённы штраф (päiväsakko) выпісваецца за больш сур'ёзныя парушэнні. Яго памер залежыць ад цяжкаксці парушэння і даходаў парушальніка. Так, у 2016 годзе фінскі мільярдэр атрымаў штраф у памеры 77 000 еўра, абагнаўшы другія машыны, якія стаялі каля перахода
i прапускалі пешаходаў. Падзённы штраф заносіцца ў крымінальныя архівы і можа мець для госця сумныя наступствы: ад трох да пяці гадоў няўезду ў шэнгенскую зону.
Штрафы за перавышэнне хуткасці ў зоне абмежавання да 60 км/гадз.:
• на 15 км/гадз. — 170 еўра (фіксаваны);
• на 16-20 км/гадз. — 200 еўра (фіксаваны);
• на 25 км/гадз. — падзённыя штрафы.
Самыя суровыя пакаранні назначаюцца за язду ў нецвярозым стане: ад вялізных штрафаў да двух гадоў зняволення і пажыццёвага пазбаўлення вадзіцельскіх правоў. Замежным «гасцям» уезд у шэнгенскую зону можа быць забаронены назаўсёды.
Штрафуюць за непрышпіленыя рамяні бяспекі (70 еўра), за выключаныя фары — 50 еўра, за перавышэнне аплочанага часу паркоўкі на платных стаянках і за адсутнасць парковачнага гадзінніка на бясплатных — 40-80 еўра ў залежнасці ад горада і рэгіёна. Паркоўка забаронена там, дзе ёсць жоўтая лінія ўздоўж правага боку дарогі або знак, які забараняе паркоўку. Адмысловыя стаянкі ствараюцца каля музеяў, супермаркетаў, паліклінік ды іншых месцаў грамадскага карыстання.
Штрафы выпісваюць паліцэйскія і кантралёры парковак. Квітанцыі аб штрафе могуць аддавацца ў рукі парушальніку або пакідацца пад «дворнікам». У паперцы ўказваецца правіннасць, сума, тэрмін аплаты і нумар банкаўскага рахунку. 3 паліцэйскімі і кантралёрамі ў Фінляндыі не спрачаюцца і не таргуюцца, бо ў гэтай самай штрафной квітанцыі ўказана, куды падаваць скаргу на дзеянні службовых асоб, якія выпісалі штраф. Выехаць без аплаты не ўдасца, бо паліцыя перадае ў мытную і памежную службу звесткі аб парушальніках. Калі ўсё ж вы неяк зможаце выехаць, не заплаціўшы штраф, дык сума штрафу будзе павялічвацца, а вашыя шансы атрымаць шэнгенскую візу — імкнуцца да нуля.
На дарогах Фінляндыі паўсюдна стаяць камеры, якія фіксуюць парушэнні і перадаюць нумары аўтамабіля-парушальніка ў паліцыю.
Аўтакрэслы павінны быць для дзяцей меней 135 см ростам. Паліць у салоне, дзе едуць дзеці, строга забараняецца.
Адсочваецца таксама тэмпература паветра і дарожнага палатна, дзеля чаго ўстаноўлены адмысловыя электронныя табло. Калі тэмпература
паветра плюсавая, а дарогі — мінусавая — гэта падказвае кіроўцам, што дарога слізкая і трэба ехаць асцярожна.
Дзякуючы такім на першы погляд занадта суровым абмежаванням і пакаранням, ездзіць па дарогах Фінляндыі лёгка і бяспечна. А наколькі цяжка прытрымлівацца правілаў — гэта залежыць толькі ад вас.
Пры дарозе паўсюдна размяшчаюцца невялічкія кавярні, «кішэні», дзе вы можаце спыніцца і адпачыць. Можаце нават збочыць з вялікай дарогі ў лес і паласавацца ягадамі або сабраць грыбоў на вячэру, якую згатуеце самі ў кемпінгу. Рабіць гэта можна ў любым месцы, бо ў Фінляндыі дзейнічае так званае «натуральнае права кожнага чалавека». Паводле гэтага права любы чалавек можа збіраць грыбы і ягады, нягледзячы на прыналежнасць ляснога масіву: дзяржаўнага ці прыватнага. А вось ставіць палатку, начаваць або распальваць вогнішча можна толькі з дазволу гаспадара, а ў іншых выпадках — строга ў адведзеных месцах.