Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
33.68 МБ
3 1 чэрвеня да 31 жніўня «Arktikum» адчынены кожны дзень з 9:00 да 18:00 гадзін, у снежні — з 10:00 да 18:00, астатнім часам — усе дні, апрача панядзелка, — з 10:00 да 18:00. Кошт білетаў для дарослых 12 еўра, для дзяцей — 5 еўра, для пенсіянераў і студэнтаў — 8 еўра. Дзецям да 7 гадоў — бясплатна. На часовыя выставы білет каштуе 5 еўра. Кавярня пры «Арктыкуме» адчынена ў панядзелак з 11:00 да 14:00, з аўторка па пятніцу з 11:00 да 16:00, у суботу-нядзелю зачынена. У краме можна набыць розныя памятныя падарункі для сяброў і сувеніры для сябе. Адчынена: з 1 па 11 студзеня кожны дзень з 10:00 да 18:00; з 12.01 па 31.05 з 10:00 да 18:00 кожны дзень, за выключэннем панядзелка; з 1 чэрвеня па 31 жніўня кожны дзень з 9:00 да 18:00 гадзін; з 1 верасня па 30 лістапада з 10:00 да 18:00 кожны дзень, за выключэннем панядзелка; з 1 па 31 снежня кожны дзень з 10:00 да 18:00, але на Каляду і Каляды зачынена. Сайт музея: http://www.arktikum.fi/.
Мастацкі музей Рованіемі (Rovaniemen taidemuseo) (Lapinkävijäntie 4)
Мастацкі музей Рованіемі размяшчаецца ў будынку былога дэпо паштовых аўтамабіляў. Будынак, дзе пад адным дахам знаходзяцца музей, гарадскі Дом культуры і турыстычнае бюро, носіць паэтычную назву «Карунд» (Korundi). У калекцыях музея сабрана больш за паўтары тысячы карцін розных мастакоў. Часта праводзяцца перасоўныя выставы як традыцыйнага, так і сучаснага мастацтва. Музей адчынены: аўторак, се-
рада, пятніца, субота, нядзеля з 11:00 да 19:00 гадзін. У чацвер — з 11:00 да 20:00 гадзін. Кошт білетаў для дарослых складае 8 еўра, для дзяцей 7-15 гадоў — 4 еўра, для пенсіянераў і студэнтаў — 6 еўра. Дзецям да 7 гадоў — бясплатна. Можна набыць агульны для «Арктыкума», «Карунда» і музея «Пілке» білет за 20/10 еўра. Сайт музея: http://www.korundi.fi/.
Навуковы цэнтр Пілке (Tiedekeskus Pilke) (Ounasjoentie 6)
Выставы ў цэнтры адлюстроўваюць гісторыю развіцця лесаводства і лясной прамысловасці. Ёсць шмат інтэрактыўных інсталяцый, калі можна самому змяніць праграмы і нават пакратаць рукамі. Там жа вядуць навуковую і даследчую працу лесаводы. У краме «Пілке» прапануецца шырокі выбар разнастайных драўляных вырабаў. Цэнтр-музей адчынены з аўторка па пятніцу з 9:00 да 18:00 гадзін, у субботу і нядзелю з 10:00 да 18:00 гадзін, у панядзелак зачынены. Кошт білетаў для дарослых 7 еўра, для дзяцей, пенсіянераў і студэнтаў — 5 еўра. Дзецям да 7 гадоў — бясплатна. Сайт музея: https://www.tiedekeskus-pilke.fi.
Музей лесу Лапландыі (Lapin metsämuseo) (Metsaemuseontie 7)
Музей лесу Лапландыі — гэта месца, дзе зберагаецца, даследуецца і прадстаўляецца гісторыя лапландскіх лясоў, лясной гаспадаркі ды ўсё, звязанае з культурай і жыццём лапландскіх лесарубаў, плытагонаў, паляўнічых і звераловаў. Фактычна гэта адзіны ў свеце музей, прысвечаны гэтай тэматыцы. Размяшчаецца ён пад адкрытым небам на адлегласці тры з паловай кіламетры ад цэнтра Рованіемі на беразе возера Салліярві (Sallijärvi) і ўяўляе сабой невялікі пасёлак лесарубаў. Хаціны ды іншыя гаспадарчыя пабудовы прывезены з розных куткоў Лапландыі. Для дзяцей найбольшую цікавасць уяўляюць шматлікія інтэрактыўныя гульні. Музей працуе толькі летам у аўторак-нядзелю з 11:00 да 17:00 гадзін. Кошт білетаў для дарослых 6 еўра, для дзецей (7-16 гадоў), пенсіянерам і студэнтам — 4 еўра. Дзецям да 7 гадоў — бясплатна. Шматмоўны сайт музея: http://www.lapinmetsamuseo.fi.
Пражыванне • Majotus
Santa's Hotel Rudolf (Koskikatu 41 -43, Rovaniemi), ад 67 €/ноч
Атэль знаходзіцца непадалёку ад чыгуначнага вакзала Рованіемі. Да сядзібы Йоўлупуккі прыкладна 8 хвілін язды. Бясплатныя паркоўка, Wi-Fi. У
атэлі няма персаналу, рэгістрацыю заезду (з 15:00 гадзін) і выезду (з 11:00 гадзін) трэба рабіць у атэлі «Santa's Hotel Santa Claus» (Korkalonkatu 29), які знаходзіцца непадалёку. Там жа падаецца снеданне па сістэме «шведскі стол». Агульная кухня атэля «Santa's Hotel Rudolf» знаходзіцца на першым паверсе. Кухня абсталявана мікрахвалевай печкай, у нумары — электрычны чайнік, халадзільнік, тэлевізар. Пры выездзе трэба проста апусціць ключ у скрынку каля ўваходу. Браніраванне праз сістэму Booking.com.
Hotelli Aakenus 3* (Koskikatu 47 Rovaniemi), ад 90 €/ноч_
Атэль знаходзіцца блізка ад цэнтра — усяго 400 метраў да галоўнай вуліцы Ровакату. Бясплатная паркоўка, Wi-Fi, снеданне, вячэрняя саўна. Рэстаран і лобі-бар. У нумарах маецца халадзільнік, тэлевізар, душ, туалет. Заезд з 15:00, выпіска з 12:00 гадзін. Браніраванне праз сістэму Booking.com.
Guesthouse Borealis2* (Asemieskatu 1, Rovaniemi), ад 90€/ноч
Гэты гасцявы дом знаходзіцца ў цэнтры горада. Бясплатная паркоўка, Wi-Fi. У нумарах ванны пакой з душам і добра абсталяваная кухня. Заезд з 14:00 гадзін, выпіска з 10:00 гадзін. Браніраванне праз сістэму Booking.com.
Santasport Hostel 2* (Hііhtomajantie 2 Rovaniemi), ад 106 €/ноч
Хостэл знаходзіцца на адлегласці каля двух кіламетраў ад цэнтра горада. Бясплатная паркоўка, Wi-Fi, снеданне. Да паслуг пастаяльцаў крыты басейн, саўна, рэстаран і агульная кухня. У нумарах кандыцыянер, ванны пакой, тэлевізар. Спальная бялізна ўключана ў кошт нумара. За асобную плату боўлінг, настольны тэніс, міні-гольф. Можна ўзяць напракат веласіпед. Заезд з 15:00 гадзін, выпіска з 7:00 да 12:00. Браніраванне праз сістэму Booking.com.
Вольнычас • Vapaa aika
Гарналыжны комплекс «Оўнасваара» (Ounasvaara) знаходзіцца непадалёку ад цэнтра горада Рованіемі. Вышыня сопкі Оўнасваара — 200 метраў, перапад вышыні — 140 метраў. Самы доўгі спуск — 600 метраў. Дзесяць схілаў рознай складанасці даюць усе магчымасці для занятку сноўбордам і горнымі лыжамі як для прафесійных лыжнікаў, так і для пачаткоўцаў, нават для дзяцей. Пракладзена каля двухсот кіламетраў
лыжных трас, 50 кіламетраў з іх асветленыя. На вяршыню лыжнікаў дастаўляюць два пад'ёмнікі. Комплекс адчынены з 10:00 да 19:00 гадзін на працягу тыдня; па суботах і нядзелях з 10:00 да 17:00 гадзін. Адпачыць і падсілкавацца можна там жа ў рэстаране «Alpenjäger» і снэк-бары «Vohvela». Кошт білетаў на пад'ёмнік («скі-пас»): 1 гадзіна — 20 еўра, 2 гадзіны — 30 еўра, тры гадзіны — 33,5 еўра для ўзроста 12-64 гады. Меней 12 гадоў і больш 64 адпаведна 17/21/25 еўра. На адзін дзень 38/29 еўра. На два дні 74/49 еўра; на тры дні 96/60,5 еўра. На тыдзень (сем дзён) 141/100 еўра.
Шматмоўны сайт комплексу: http://ounasvaara.fi/ru/.
Сайты горада Рованіемі: www.rovaniemi.fi/;www.visitrovaniemi.fi — вядуцца на некалькіх мовах.
ДЗЕД МАРОЗ
JOULUPUKKI
У еўрапейскай культуры Санта Клаўс не мае сталага месца жыхарства. Перад Калядамі ён узнікае ніадкуль, а потым і знікае ў нікуды. А ў фінаў ёсць Йоўлупуккі — Калядны казёл. Гэтае імя — адгалосак старажытных вераванняў фінаў і беларусаў, дзе казёл быў сімвалам урадлівасці і аквітнасці. Аб тым гаворыцца ў беларускай каляднай песеньцы:
Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць. Дзе каза рогам, там жыта стогам. Дзе каза нагой, тамжыта капой.
У адрозненне ад Санта Клаўса, фінскі Йоўлупуккі — асоба сур'ёзная, а таму «прапісаўся» ў Лапландыі. У даведніках пішуць, што месціцца ён на сопцы Корватунтуры (Вушастая сопка) недзе ў глыбіні Лапландыі, непадалёку ад мяжы з Расіяй. Але фіны — народ разважлівы, а таму вырашылі, што такой папулярнай асобе, як Йоўлупуккі, жыць недзе ў дзікіх нетрах няма сэнсу. I вызначылі яму месца для жылля паблізу лапландскай сталіцы — горада Рованіемі. 3 уласцівай фінскай грунтоўнасцю каляднаму працаўніку зладзілі вялізную сялібу, а лепей сказаць, утульны маёнтак, дзе ёсць ўсё: і пошта, і калядны музей, і крама сувеніраў, і гатэль, і рэстараны, і бары, і кавярні. Маецца там нават высокая вежа для аматараў аглядаць наваколлі. Аб такой экзотыцы, як алені, нартавыя запрэжкі, ездавыя сабакі, і казаць не даводзіцца: заплаціў — і катайся да душы.
Часцей за ўсё думаюць, што Йоўлупуккі працуе толькі на Каляды. Гэта зусім не так: ён працуе ўвесь час. За год паселішча Йоўлупуккі наведваюць сотні тысячаў турыстаў. I ўсе яны хочуць сфатаграфавацца з ім, купіць
сувенір, пакатацца на аленях або сабаках, пасядзець у калядным бары ці рэстаране. I — што не менш важна — набыць прыгожа аформленае пасведчанне аб перасячэнні Палярнага круга і пераходзе ў лапландскае Запаляр'е. Пераход у Запаляр'е адбываецца звычайна так: аўтобус нумар восем ад вакзала Рованіемі вязе турыстаў прыкладна паўгадзіны і спыняецца перад высокай аркай. Гід тлумачыць, што перад імі Паўночны палярны круг і перасякаць яго трэба пешкі. Прапусціць гэты ўрачысты момант немагчыма, бо ўпоперак дарогі праведзена белая паласа з надпісам пафінску, па-англійску і па-руску, якая паведамляе, што гэта і ёсць той самы Паўночны палярны круг. Пасля чаго можна смела кіравацца па пасведчанне аб сваім запалярным падарожжы. I не толькі за тым. Йоўлупуккі ўвесь год атрымлівае пісьмы ад дзяцей з усяго свету. I ніводны ліст не застаецца без адказу. Таму ў маёнтку пад назвай «Майстэрня Йоўлупуккі» (Jou­lupukin Pajakylä) бесперапынна працуе адмысловая паштовая служба. Адказы даюцца на 11 мовах. Дзеці могуць пісаць па адрасе Joulupukki, 96930 Arctic Circle, Finland. Сам Йоўлупуккі штодзень прыходзіць у свой офіс і прымае наведвальнікаў з 9:00 да 18:00 гадзін. Перад Калядамі да яго стаіць вялікая чарга.
У 1998 годзе побач з вёскай Йоўлупуккі на глыбіні 50 метраў пад зямлёй для яго пабудавалі яшчэ адну рэзідэнцыю, так званы «Санта Парк» (Santa Park). Там дзеці могуць наведаць школу эльфаў, дзе ім адкрыюць старажытныя сакрэты гэтых дзівосных істотаў. Навучэнцам выдаюць прыгожыя адмысловыя дыпломы. Можна стаць двойчы запалярнікам, перасякаючы Паўночны палярны круг на глыбіні 50 метраў. Аб тым таксама выдаецца адмысловае пасведчанне, дзе ўказваецца, што ў Запаляр'е яго ўладальнік пранік пад зямлёй.
Для наведвальнікаў арганізуюцца разнастайныя праграмы і экскурсіі. Найперш — гэта сафары на ездавых сабаках хаскі і паўночных аленях працягласцю ад 500 метраў да 2,5 кіламетраў і коштам ад 15 да 79 еўра для дарослых і ад 14 да 45 — для дзяцей. У вёсцы Йоўлупуккі працуе некалькі рэстаранаў, дзе можна паспытаць тыповыя лапландскія стравы з аленіны, грыбоў і мясцовую выпечку. У некаторых рэстаранах выдзяляецца час на абеды тыпу «шведскі стол». Тыповае меню ў такіх выпадках выглядае так: мясцовая выпечка, разнастайныя салаты, смажанка з аленіны, індычаціны ці ласасіны з гарнірам з гародніны, кава, гарбата, какава з салодкімі