Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
Рэстараны • Ravintoloita
Рэстаран «Majakka» (Satamakatu 11, Savonlinna)
Еўрапейская кухня, пераважна рыбныя стравы. Меню на фінскай, англійскай і рускай мовах. Адчынена: панядзелак-чацвер з 11:00 да 22:00 гадзін, пятніца з 11:00 да 23:00, субота з 12:00 да 23:00, нядзеля з 12:00 да 21:00.
Кавярня «Kahvila Saima» (Linnankatu 11, Savonlinna)
Кавярня побач з Крэпасцю Олавілінна. Інтэр'ер у старадаўнім стылі. Уласная свежая выпечка. Не надта таннае месца. Працуе толькі да 17:00 гадзін.
Street Bar & Restaurant Sarastro (Linnankatu 10, Savonlinna)
Еўрапейская i скандынаўская кухні. Магчыма для вегетарыянцаў. У зімні час не працуе. Адчыняецца ўвесну з мая.
Kalastajan Koju Savonlinna (Kauppa Tori (Гарадскі рынак))
Рэстаран рыбных страў. Напалову самаабслугоўванне: чарга рухаецца да касы, дзе робіцца замова і аплата, кліенту выдаецца нумар, і афіцыянты па гэтаму нумару прыносяць страву на стол. Можна паесці нават за 10 еўра, порцыі вялікія. Адчынена: панядзелак-чацвер з 11:00 да 18:00 гадзін, пятніца-субота з 11:00 да 18:00, нядзеля з 11:30 да 18:00.
Піўны рэстаран «Olutravintola Sillansuu» (Verkkosaarenkatu 1, Savonlinna)
Вялікі піўны асартымент як на разліў, так і ў бутэльках. Сідр і віскі. Стравы гатовыя, падаграваюцца ў мікрахвалевай лечы. Спартыўныя перадачы па тэлевізары. Адчынена: у панядзелак з 14:00 да 00:00, з аўторка па суботу з 14:00 да 02:00 гадзін, у нядзелю з 14:00 да 00:00 гадзін.
Больш інфармацыі можна знайсці на сайце www.visitsavonlinna.fi, які працуе на фінскай, нямецкай, англійскай і рускай мовах.
Турыстычнае бюро Savonlinna: Travel Ltd. Puistokatu 1. Fl57100 Savonlinna. Тэл.: +358 (0)15 517 510; факс: +358 (0)15 517 5123. E-mail: info@savonlinnatravel.com; savonlinna@touristservice-svl.fi
(ЛАХЦІ LAHTI J
Ha вялікім возеры з цікавай назвай Весіярві — Вадзяное возера — знаходзіцца шосты па велічыні горад Фінляндыі — Лахці, што ў перакладзе азначае «затока». Упершыню вёска з такой назвай упамінаецца ў 1445 годзе, а запіс ад 1558 года ў пазямельнай кнізе Тавастланда (цяпер гістарычная правінцыя Хямэ) указваў, што вёска складаецца з 24 дамоў. Статус горада Лахці атрымаў у 1905 годзе, калі там налічвалася крыху больш за тры тысячы жыхароў. Такім чынам, Лахці стаў самым «новым» горадам з так званых «старых гарадоў» Фінляндыі. На 31 студзеня 2017 года ў горадзе налічвалася 119 438 жыхароў, яго плошча складае 517,63 км2, з якіх 459,47 км2 прыпадае на сушу і 58,16 км2 — на вадаёмы. Цяпер горад Лахці — важны прамысловы цэнтр, але славіцца больш культурнымі і спартыўнымі мерапрыемствамі, якія штогод праходзяць там. Напрыклад, гэта фестывалі арганнай і джазавай музыкі, музыкі хіп-хоп і рэггі, на якія збіраюцца дзясяткі тысяч аматараў з усяго свету. Славіцца і фестываль «Ночы Лахці» (Lahden Yöt), калі на цэнтральнай плошчы ладзяцца выступленні розных аркестраў і музыкаў. Раз на два гады ўлетку праходзіць сусветны семінар паэтаў, журналістаў і пісьменнікаў у маёнтку Муккула, што знаходзіцца на тым жа Вадзяным возеры (Vesijärvi) у пяці кіламетрах ад цэнтра горада. Гэты семінар адметны яшчэ і тым, што апоўначы 22 чэрвеня адбываецца футбольны матч паміж каманадамі літаратараў Фінляндыі і ўсяго астатняга свету.
Міжнародную славу гораду таксама прынеслі спаборніцтвы па лыжных відах спорту. Асабліва славяцца так званыя «Гульні Селпаўссэлкя» (фінск. Salpausselan kisat, англ. Lahti Ski Games), якія праводзяцца з 1923 года. Спартыўны комплекс пабудаваны непадалёку ад цэнтра горада і складаецца з трох лыжных трамплінаў, некалькіх басейнаў і стадыёнаў. Трампліны зрабіліся своеасаблівым сімвалам горада Лахці.
Практычна кожны горад Фінляндыі мае свой краязнаўчы або гістарычны музей.
Лахці ў гэтым выпадку — не выключэнне.
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Усе апісаныя ніжэй музеі маюць аднолькавы графік працы і кошт білетаў.
Адчыненыя: аўторак-пятніца з 9:00 да 17:00 гадзін, субота-нядзеля з 11:00 да 16:00; панядзелак — зачыненыя.
Кошт білетаў: дарослым — 9 еўра, групам (не меней 10 чал.) — 6 еўра з кожнага; пенсіянерам — 5 еўра, групам пенсіянераў (не меней 10 чал.) — 3 еўра з кожнага; дзецям з 8 да 17 гадоў — 3 еўра; дзецям да 7 гадоў — бясплатна.
Гістарычны музей Лахці (Lahden historiallinen museo) (Lahdenkatu 4). Размяшчаецца ў памяшканні старога маёнтка, пабудаванага ў канцы XIX стагоддзя. Экспазіцыя музея адлюстроўвае гісторыю горада і развіцця рэгіёна. Музей праводзіць шмат тэматычных выставак.
Мастацкі музей Лахці (Lahden taidemuseo) (Vesijärvenkatu 11 A). Myзей пачаў працавацьу 1950 годзе. Выставы музея прысвечаныя галоўным чынам мастацтву рэгіёна і горада Лахці. Але часта праводзяцца і адмысловыя выставы сусветнавядомых мастакоў. Пры гэтым музеі створаны і адмысловы Музей плакатаў, дзе сабраны больш 60 000 узораў плакатнага мастацтва ды самых разнастайных этыкетак, экслібрысаў і копій гравюр. Раз на два гады тут праводзіцца прэстыжны конкурс плакатаў, удзел у якім бяруць мастакі з розных краін свету.
Лыжны музей (Hiihtomuseo) (Urheilukeskus, Salpausselänkatu 8). Музей быў адкрыты ў 1974 годзе. Першыя экспазіцыі, прысвечаныя развіццю лыжнага спорту наогул і славутым «Гульням Селпаўссэлкя» ў прыватнасці, размяшчаліся ў будынку саўны пры лыжным клубе. Цяпер музей знаходзіцца ў новым будынку непадалёку ад сусветнавядомых лахцінскіх лыжных трамплінаў. Асаблівая адметнасць заключаецца ў тым, што наведвальнік пры дапамозе сімулятара можа сам перажыць I адчуць усё тое, што адчувае «лятаючы лыжнік», калі імчыцца ўніз з трампліна.
Музей радыё і тэлебачання (Radioja tv-museo) (Radiomäki). Музей радыё і тэлебачання Лахці знаходзіцца на Радыёгорцы (Radiomäki), дзе стаяць мачты па 140 метраў вышынёй, пабудаваныя ў 1927 годзе. Яны былі першымі антэнамі фінскага радыё і перадаючай кампаніі «YLE». У музеі знаходзіцца больш 10 000 экспанатаў, каля 5000 здымкаў, кніг і часопісаў.
Ёсць шмат інтэрактыўных праграм, калі наведвальнік можа сам зрабіць і паслухаць радыёабо тэлеперадачу. Музей носіць назву «Mastola», ад фінскага слова masto — мачта.
Больш інфармацыі аб музеях горада Лахці і рэгіёна можна знайсці на сайтах www.visitfinland.com;http://terve-suomi.com; http://www. Iahdenmuseot.fi; http://visitlahti.fi/.
Браніраваць нумары можна праз сістэму Booking.com, указаўшы назву атэля, потым прадстаўляюцца дадзеныя для прамой сувязі.
Пражыванне • Majotus
Solo Sokos Hotel Lahti Seurahuone 4* (Aleksanterinkatu 14, Lahti), ад 15б€/ноч
Знаходзіцца ў цэнтры горада, каля 10 хвілін хады да чыгуначнага вакзала. Паркоўка — 12-16 €/суткі, бясплатны Wi-Fi, канферэнц-зала, італьянскі рэстаран, снеданне ўваходзіць у кошт нумара, у якім ёсць ванны пакой і кандыцыянер.
Scandic Lahti 4* (Vesijärvenkatu 1, Lahti), ад 121 €/ноч
Атэль знаходзіцца на адлегласці 60 метраў ад чыгуначнага вакзала. Паркоўка — 8 €/суткі. Бясплатны Wi-Fi, на снеданне прапануецца «шведскі стол» (уключаны ў кошт), ёсць дзве бясплатныя саўны, крыты плавальны басейн, фітнэс-цэнтр і трэнажорная зала. Рэстаран, бар. У нумарах мінібар, тэлевізар і ванны пакой. Магчыма замовіць снеданне ў нумар.
Forenom Aparthotel Lahti City (Rauhankatu 14, Lahti), ад 82 €/ноч
Знаходзіцца побач з аўтобуснай станцыяй горада Лахці і ў 10 хвілінах хады ад чыгуначнага вакзала. Самастойная рэгістрацыя, бясплатны Wi-Fi, у нумарах ванны пакой, тэлевізар, фен, кавамашына.
Guesthouse Little Tundra (Moisionkatu 4 B), ад 69 €/ноч
Хостэл знаходзіцца ў дзвюх хвілінах хады да чыгуначнага вакзала. Бясплатная паркоўка, бясплатны Wi-Fi. Агульныя ванныя пакоі і кухня. Без папярэдняй аплаты.
Рэстараны • Ravintoloita
Рэстаран «Aleksin Pipuri» (Hämeenkatu 10, Lahti)
Турэцкі кебаб. За 6-7 еўра можна атрымаць вялікую піццу або не меншую порцыю кебаба. 3 напоямі абед абыйдзецца каля 10 еўра. Працуе: панядзелак-суббота з 10:30 да 20:00, у нядзелю з 12:00 да 20:00 гадзін.
Рэстаран «Hua Du» (Rautatienkatu 11, Lahti)
Кітайская кухня. Так званы буфет, іначай, «шведскі стол»? буднымі днямі каштуе 8,5 еўра і дзейнічае з 10:30 до 17:00 гадзін, у суботу і нядзелю — 11 еўра з 12:00 да 18:00. Адчынены: з панядзелка па суботу з 10:30 да 21:00 гадзін, у суботу з 12:00 да 21:00, у нядзелю з 12:00 да 19:00 гадзін.
Рэстаран «Rosso» (Aleksanterinkatu 16, Lahti)
Італьянская кухня. Цэны па фінскіх мерках невысокія: ад 25 еўра за абед. Адчынены: нядзеля-чацвер з 11 да 12, пятніца-субота з 11:00 да 23:00 гадзін.
Вольнычас • Vapaa aika
У летні сезон — з мая па верасень — з трох азёрных партоў Лахці штодзённа адыходзяць круізныя караблі. Круізы бываюць рознай працягласці, і кошт — ад 7 еўра для дарослых за 1,5-2 гадзіны і да 96, уключаючы ноч у атэлі ў Лахці або ў Ювясюля. Арганізацыяй круізаў займаюцца кампаніі «Päijänne-Risteilyt Hildän Oy» (сайт https://www.paijanne-risteilythilden. fi/) i «Lahden Järvimatkailu Oy» (сайт www.lahdenjarvimatkailu.fi).
Ha адлегласці 8 кіламетраў ад горада Лахці знаходзіцца гарналыжны цэнтр «Мессіля». Перапад вышыні 111 метраў, 13 пад'ёмнікаў на 14 спускаў, самы даўгі з іх — 800 метраў, 10 спускаў асветленыя, даўжыня лыжні для паходаў — каля 70 км. Ёсць дзіцячы схіл. Там жа можна спыніцца ў кемпінгу, пагуляць у міні-гольф і падсілкавацца ў адным з трох рэстаранаў.
Турыстычнае бюро горада Лахці «Visitlahti-info» размяшчаецца па адрасе: Aleksanterinkatu 18, 15140, Lahti, тэл: +358 0300 472 222. Адчынена з панядзелка па пятніцу: 10:00-17:00, у суботу: 9:00-16:00, у нядзелю зачынена. Там можна атрымаць карты горада і наваколля, патрэбныя праспекты, а таксама набыць білеты на розныя мерапрыемствы. Сайт http:// visitlahti.fi/matkailuneuvonta вядзецца на фінскай, англійскай і рускай мо-
вах.
[ ТАМПЭРЭ
TAMPERE
Тампэрэ — трэці па колькасці жыхароў горад Фінляндыі — знаходзіцца паміж двума прыгожымі азёрамі — Нясяярві і Пюхяярві. Перапад вышыні паміж азёрамі — 18 метраў. Яны злучаюцца кароткай рэчкай Таммэркоскі (945 м) з вадаспадамі і парогамі. Насельніцтва горада складае 228 942 жыхароў, яго плошча — 689,59 км2, з якіх на сушу прыпадае 524,91 км2, водная паверхня займае 164,68 км2: на тэрыторыі камуны Talvinapa знаходзіцца 160 азёр.
У 1175 годзе на беразе ракі Таммэркоскі па ўказе шведскага караля Густава III узнікла гандлёвае паселішча Таммэрфорс, якое праз чатыры гады атрымала статус вольнага горада. Любы чалавек мог перабрацца на жыхарства ў наваствораны горад і займацца любой дзейнасцю. Калі ў 1809 годзе Фінляндыю далучылі да Расійскай імперыі, у Таммэрфорсе — так называўся горад да 1917 года — было менш за тысячу жыхароў.