Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
рад для турыстаў. Каб паглядзець хаця б галоўныя адметнасці і наведаць галоўныя музеі, лепей за ўсё набыць турыстычныя карткі: «Food Walk», «Museum Walk», «Culture Walk», па якіх можна з вялікай зніжкай паабедаць ў некалькіх рэстаранах, бясплатна наведаць шмат музеяў і культурных мерапрыемстваў, а таксама бясплатна карыстацца гарадскім транспартам. Набыць карткі можна ў турыстычным бюро, якое знаходзіцца па адрасе: Aurankatu 2, 20100 Turku; тэл. +358-2-2627-444. Сайт http://visitturku.fi/ visit-turku/matkailijalle/matkailuneuvonta працуе на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах. Бюро працуе: улетку (01.04-30.09) пн-пт 8:30— 18:00 і сб-ндз 9:00-16:00; узімку (01.10-31.03) пн-пт 8:30-18:00 і сб-ндз 10:00-15:00.
Картка «Turku Food Walk» дае права наведаць пяць рэстаранаў з дзесяці, якія пералічваюцца ў картцы. Апрача таго, можна атрымаць у наступных рэстаранах:
• «Brahen Kellari»; закуску «Смак Турку»;
• «Cafe Art»: кубак кавы або чаю і пірожнае па выбару;
• «Cafe Brahe»; 1/2 батона, ёгурт або сок, а таксама кубак кавы або чаю;
• «di Trevi»: закускі тапас;
• «Gri11 it! Marina»: дамашні бургер са свінінай;
• «Panimoravintola Koulu»: кілбасную талерку з гарнірам на выбар;
• «РіпеІІа»: вытанчаны дэсерт;
• «Smör»: штодзённую закуску па сезону;
• «Svarte Rudolf»: бутэрброд з курыцы пад соўсам з блакітнага сыру.
Карта дзейнічае на працягу трох дзён з моманту яе першага выкарыстання. Кошт карткі — 44 еўра.
Картка «Museum Walk» дае права па аднаму разу наведаць кожны з 12 музеяў Турку. Гэта:
• Біялагічны музей;
• Музей Aboa Vetus & Ars Nova (Старажытны Турку і Новае мастацтва);
• Аптэчны музей;
• Ett Hem;
• Forum Marinum;
• Музей турмы Какола;
• Музей рамёстваў на Луастарынмякі (Luostarinmäki);
• Музей Сібеліуса;
• Музей Кафедральнаго сабора;
• ЗамакТурку;
• Мастацкі музей Турку;
• Музей Вяйне Аалтонена.
Карта дзейнічае на працягу трох дзён з часу яе першага выкарыстання. Кошт карткі — 38 еўра.
Апрача бясплатнага ўваходу па картцы даюцца зніжкі ў прымузейных крамах.
Картка «Culture Walk» — дае магчымасць адправіцца ў пешаходныя экскурсіі па самых цікавых месцах. Праграма экскурсій распрацавана студэнтамі ўніверсітэта Турку. Лепей за ўсё спалучыць гэтую картку з карткамі «Museum Walk» і «Food Walk».
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Кафедральны сабор Турку (Tuomiokirkkokatu 1, Turku; тэл.: +3582261-7100)
Галоўны лютэранскі сабор Фінляндыі і адна з найважнейшых адметнасцей старажытнага горада. Вежа вышынёй 101 метр увенчвае пабудову. Унутры сабора размешчаны пахаванні славутых людзей Фінляндыі часоў шведскага панавання. Найбольш вядомыя аб'екты — гэта надмагільны помнік каралеве Катарыне Монсдоттэр (Katarina Mänsdotter), якая прабыла на троне ўсяго 88 дзён, і Святому Генрыху. Гэта фігуры таямнічыя, акружаныя вэлюмам рамантычных легенд. Катарына Монсдоттэр — стакгольмская прасталюдзінка, у якую закахаўся кароль Эрык XIV, зрабіў яе сваёй фаварыткай, а праз некаторы час узвёў на трон. Але знаць паўстала супраць простай жанчыны, ды яшчэ і вядзьмаркі: тая магла ўтаймоўваць шалёны гнеў караля і здымаць боль пасля такіх прыпадкаў. А самая галоўная прыкмета вядзьмарства, на думку прыдворных, крылася ў тым, што нястомны бабнік Эрык XIV некалькі гадоў зберагаў вернасць сваёй каханцы і нават не глядзеў на іншых лёгкадумных прыгажунь. Калі караля зверглі з трона, а потым атруцілі, яе адправілі ў Фінляндыю, дзе зноў жа яна паказала сваё вядзьмарства: у час сялянскага паўстання, так званай Доўбнявай вайны (Nuijasota, 1596-1597), калі не ацалеў ніводзін дваранскі род і ніводзін маёнтак, у яе памесці паўстанцы не стапталі ніводзін колас.
Постаць Святога Генрыха яшчэ больш таямнічая. Удзельнік першага крыжовага паходу на бязбожных фінаў-тавастаў, першы хрысціцель Фінляндыі, пакутнік, забіты за веру сваю раз'юшаным паганцам Лаллі. Але ўсё ягонае жыццё даецца ў апісанні са словам «нібыта», таму што многія навукоўцы лічаць гэтую постаць міфічнай, аб якой практычна нічога не вядома. Нават у кафедральным саборы знаходзіцца не захаванне Святога, а кенатаф — помнік над магілай без нябожчыка і без дамавіны. Існуе думка, што мошчы Святога, зноў жа нібыта, вывезлі рускія ў час Вялікага ліхалецця — Паўночнай вайны. Але ў пятроўскай кунсткамеры яны не знайшліся, хаця шукаліся старанна і легальна, з дазволу расійскіх імператараў — спадкаемцаў Пятра.
Доступ у сабор адчынены штодзённа з 9:00 да 18:00 гадзін. У час богаслужэнняў музей не працуе. Кошт білетаў: у сабор — уваход свабодны, у музейнае аддзяленне дарослым — 2 еўра, дзецям 1-17 гадоў — 1 еўра. Сайт http://www.visitturku.fi вядзецца на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах.
Замак Турку (Linnankatu 80, Turku; тэл.: +358 2 262 0300)
За стагоддзі існавання замакТурку пабыў і суровым воінам, і бліскучым палацам, і вязніцай. Росквіт замка прыпадае на час, калі там жыў будучы шведскі кароль Юхан III, які ў 1556-1563 гадах быў толькі герцагам фінляндскім. Стыль I раскоша ў стылі Рэнесанса ўсталявалася ў замку дзякуючы намаганням Катарыны Ягеллонкі, з якой герцаг Юхан ажаніўся насуперак жаданням свайго брата, караля Эрыка XIV. Тады ў замку ладзіліся вясёлыя забавы для фінскай знаці, рыцарскія турніры і спаборніцтвы бардаў. Раз'юшаны непаслушэнствам брата кароль Эрык XIV узяў замак штурмам, герцага з жонкай пасадзіў у вязніцу і нават мерыўся пры жывым мужы аддаць Катарыну Ягеллонку замуж за маскоўскага цара Івана IV. Але арыстакраты ўчынілі пераварот, караля Эрыка пасадзілі ў той жа замак Аба, а потым па загадзе брата яго пачаставалі гарохавым супам з мыш'яком. Такім чынам, першым зняволеным замка-вязніцы стаў кароль Эрык XIV. Потым замак прыйшоў у заняпад і паступова разбураўся. А з 1881 года старое ўмацаванне стала гістарычным музеем. У час Другой сусветнай вайны замак быў моцна пашкоджаны бомбамі савецкай авіяцыі, і толькі пасля шматгадовай рэстаўрацыі (1946-1961) музей зноў пачаў прымаць наведвальнікаў. Асноўныя экспазіцыі музея адлюстроўваюць
Размоўнік • Keskusteluopas | 169 гістарычнае развіццё Фінляндыі і яе старажытнай сталіцы. Для дзяцей там ладзяць «Турнір маленькіх рыцараў», у прасторным двары замка праводзяцца канцэрты для дарослых і прадстаўленні для дзяцей. 3 1979 года там ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы ў гонар герцага Юхана і ягонай жонкі Катарыны Ягеллонкі, ролі якіх выконваюць славутыя фінскія артысты.
Летняй парой, з 6 чэрвеня па 4 верасня музей адчынены штодзённа, у другі час — з аўторка па нядзелю з 10 да 18 гадзін. Кошт білетаў: дарослым — 9 еўра, дзецям 7-15 гадоў — 5 еўра, 4-6 гадоў — 2 еўра. У час мерапрыемстваў цэны крыху ўзрастаюць.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце http://www. visitturku.fi, які вядзецца на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах.
Археалагічны музей і музей сучаснага мастацтва (Aboa Vetus & Ars Nova) (Itäinen Rantakatu 4-6, Turku; тэл. +358 20 7181 640)
Музей складаецца з дзвюх частак. Першая — Aboa Vetus (Стары АбаТурку) — гэта дамы і вуліцы Манастырскага квартала, дзе па сённяшні дзень вядуцца археалагічныя раскопкі. Экспазіцыя адлюстроўвае жыццё і побыт Сярэдніх вякоў ў Фінляндыі. Другая частка — Ars Nova (Новае мастацтва) — калекцыя мастацкіх твораў XX стагоддзя, якая ўтрымлівае больш 500 твораў фінскіх і замежных мастакоў. Для дзяцей і падлеткаў у музеі прапануецца «Экскурсія прыгод», удзельнікі якой становяцца рыцарамі ў баявых шаломах і вытанчаных паненак у раскошных капялюшах з прыгожымі пер'ямі. Ім выдаюць карты, кіруючыся якімі рыцары ды іхнія дамы выпраўляюцца ў паход па сярэдневяковым вуліцам на пошукі скарбу. Хто першы знойдзе яго, той можа адчаканіць уласную манету.
Музей працуе штодзённа з 11:00 да 19:00 гадзін. Кошт білетаў: дарослым — 9 еўра, дзецям 7-15 гадоў — 5,5 еўра, дзецям да 7 гадоў — бясплатна. Групам больш 20 чалавек — 6 еўра з кожнага, сямейны білет (2 дарослых і 2 дзяцей) — 24 еўра.
Больш падрабязныя звесткі можна знайсці на сайце http://www. visitturku.fi, які вядзецца на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах.
Музей рамёстваў (Luostarinmäki) (Vartiovuorenkatu 2Тйгкй;тэл. +3582262-0350)
Пажар 1827 года вынішчыў практычна ўвесь горад Турку. Але квартал рамеснікаў на Манастырскай горцы (Luostarinmäki) ацалеў. Цяпер там
170 |Размоўнік • Keskusteluopas знаходзіцца музей пад адкрытым небам. Усе ацалелыя хаціны закансерваваныя і зберагаюцца ў тым выглядзе, які яны мелі больш 200 гадоў таму. Прычым гэта дзеючы музей. Апошнія жыхары пакінулі квартал у сярэдзіне XX стагоддзя. Унікальнасць музея заключаецца ў тым, што ніводзін прадмет побыту, ніводзін інструмент рамеснікаў не прывазныя, а менавіта тыя, што ўжываліся гаспадарамі на працягу многіх гадоў. У канцы жніўня там праводзіцца сусветнавядомы Тыдзень народных промыслаў.
Музей працуе з 10:00 да 18:00 гадзін. Кошт білетаў: дарослым — б еўра, дзецям 7-15 гадоў — 4 еўра, дзецям 4-6 гадоў — 1 еўра, да 4 гадоў — бясплатна. Калі праходзіць Тыдзень народных промыслаў, цэны ўзрастаюць.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце http://www. visitturku.fi, які вядзецца на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах, а таксама на сайце http://www.turku.fi/en/handicraftsnnuseum.
Марскі цэнтр (Forum Marinum) (Linnankatu 72, Turku; тэл. +358-22679511)
Фінляндыя — вялікая марская дзяржава, якая славіцца сваім флотам мірнага прызначэння. Forum Marinum — адзін з самых буйных музеяў горада. Сталыя экспазіцыі распавядаюць аб караблекрушэннях, гісторыі мараплаўства, аб развіцці марскога флоту Фінляндыі. У калекцыях музея выстаўлены мадэлі розных караблёў, прадметы побыту сярэднявечных мараплаўцаў, вайсковая тэхніка, марскі жывапіс і шмат чаго іншага. Тут налічваецца больш сотні маламерных лодак і караблікаў, а таксама каля дзясятка ваенных і цывільных караблёў. Наведвальнікі могуць падняцца на палубы старадаўніх ветразевых караблёў, пабываць у каюце аднаго з сучасных круізных лайнераў. Наведваць ваенныя і цывільныя караблі можна з пачатку чэрвеня да канца жніўня.
Музей працуе: у зімні сезон (01.09-22.05) з нядзелі па аўторак з 11:00 да 19:00 гадзін. Улетку — кожны дзень. Музейныя караблі даступныя для наведвання штодзённа з 11:00 да 19:00 гадзін у перыяд 21.05-28.08. Кошт білетаў: выставы — 8/5 еўра, музейныя караблі — 6/4 еўра на кожнае судна паасобку.