Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
ля з 10:00 да 17:00 гадзін, у панядзелак зачынены; з 01.07 па 31.07 кожны дзень з 10:00 да 17:00 гадзін. Кошт: дарослым — 5 еўра, пенсіянерам — 3,50 еўра, студэнтам — 2,5 еўра, дзецям да 18 гадоў уваход бясплатны. Сайт музея https://www.rauma.fi/museo/ вядзецца на фінскай і англійскай мовах.
Важнай адметнасцю горада з'яўляецца царква Святога Крыжа, асвечаная ў 1512 годзе пры францысканскім манастыры. Пасля царкоўных рэформаў Густава Вазы францысканскі манастыр ліквідавалі, а храм стаў лютэранскім. У царкве зберагліся старажытныя фрэскі. Над храмам узвышаецца звонніца, якая ў старыя часы служыла арыенцірам для караблёў.
Можна яшчэ адзначыць драўляную вежу Кіікаторні (Kiikartorni) (Suvitie 10, Rauma), якая раней служыла для назірання за прыбыццём караблёў. Цяпер — гэта турыстычны аб'ект. 3 вежы адкрываецца цудоўны краявід мора і выспаў. Можна пасядзець у кавярні і набыць сувеніры. Працуе кожны дзень з 12:00 да 18:00 гадзін. Калі дзверы будуць замкнутыя — ключ можна ўзяць у жоўтым будынку побач з вежай. Уваход свабодны. Кошт экскурсіі па замове 30 еўра. Больш падрабязна ўсю інфармацыю можна знайсці на сайтах https://www.visitrauma.fi/ (фінская, англійская мовы) і www.visitfinland.com (фінская, шведская, англійская, руская, іспанская, французкая, італьянская, кітайская і японская мова).
Інфармацыя аб атэлях ды ўмовах пражывання даецца пры браніраванні праз сістэму Booking.com.
Пражыванне • Majotus
Hotel Kuntosumppu (Karjalankatu 29, Rauma), ад 90 €/ноч
Атэль знаходзіцца на адлегласці аднаго кіламетра ад старога горада. Для пастаяльцаў трэнажорная зала, саўна, сквош-корт, бясплатная паркоўка. У нумарах бясплатны Wi-Fi, халадзільнік, тэлевізар і ванны пакой з душам. Снеданне ўваходзіць у кошт пражывання. Без папярэдняй аплаты.
Hotel Kalliohovi 3* (Kalliokatu 25, Rauma), ад 98 €/ноч
Атэль знаходзіцца ў цэнтры горада. Бясплатная паркоўка, бясплатны Wi-Fi, саўна. У нумарах ванны пакой з душам і міні-бар. Снеданне ўключана ў кошт пакоя. Без папярэдняй аплаты.
Hotel Raumanlinna 3* (Valtakatu 5, Rauma), ад 100 €/ноч
Знаходзіцца непадалёку ад драўлянай забудовы Старога горада. Бясплатная паркоўка, Wi-Fi. У нумарах душ, ванны пакой, туалет. Снеданне ўваходзіць у кошт пакоя. Без папярэдняй аплаты.
Рэстараны • Ravintoloita
Рэстаран «Osteria da Filippo» (Kauppakatu 20, Rauma)
Даволі танны рэстаран італьянскай кухні. Wi-Fi, разеткі каля столікаў. Рэжым работы: нядзеля-панядзелак зачынены; аўторак з 11:00 да 21:00; серада-чацвер з 11:00 да 22:00; пятніца-субота з 11:00 да 23:00 гадзін. Кошт страваў ад 12 еўра. Вялікія порцыі.
Піцэрыя «Jubu-Pizza» (Vähäkirkkokatu 10, Rauma)
Танны рэстаран з Wi-Fi і ціхай музыкай. Вялікія піцы з рознымі напаўняльнікамі коштам ад 8 еўра. Адчынены: панядзелак-пятніца з 11:00 да 21:00; субота-нядзеля з 12:00 да 21:00 гадзін. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць з сайта www.visitrauma.fi, які працуе на фінскай і англійскай мовах, а таксама з сайта https://www.tripadvisor.com, які дае інфармацыю на розных мовах.
f ХЯМЭЭНЛІННА HÄMEENLINNA )
Горад Хямээнлінна ўзнік каля заснаванага ў 1249 годзе славутым шведскім дзеячам Ярлам Біргерам замка Тавастборг падчас чарговага крыжовага паходу супраць загрузлыху паганствеўпартыхтавастаў (так пашведску называецца фінскае племя хямэ-емь старажытных наўгародскіх летапісаў). Па-шведску ён называўся і называецца Тавастэхус — Замак тавастаў, але пасля таго, як Фінляндыя стала незалежнай, горад атрымаў фінскую назву Хямээнлінна, якая азначае замак Хямэ. У 1639 годзе па прапанове шведскага каралеўскага намесніка ў Фінляндыі Пэра Брагэ паселішча атрымала статус горада. Пазней, ужо ў XVIII стагоддзі, паселішча перанеслі на больш прасторнае месца, дзе горад знаходзіцца I цяпер. У наш час горад Хямээнлінна займае плошу ў 2031,53 км2, з якіх на долю сушы прыпадае 1785,05 км2, а на долю ўнутраных вадаёмаў — 246,48 км2. Па дадзеных на жнівень 2017 года ў горадзе налічвалася 67 600 жыхароў. У XIX стагоддзі горад быў буйным цэнтрам адукацыі і культуры. Там былі як дзяржаўныя, так і прыватныя навучальныя ўстановы, дзе выкладанне вялося на фінскай мове. Горад з таго ж стагоддзя звязаны чыгункай з Хельсінкі, водным шляхам па каналах сістэмы азёр Ванайявэсі — Пюхяярві — з Тампэрэ, аўтобусамі — як з Хельсінкіі, так і іншымі гарадамі Фінляндыі.
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Безумоўна, галоўнай адметнасцю Хямээнлінны з'яўляецца аднайменны замак. Тут трэба заўважыць, што па-фінску назвы горада I замка гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: горад — Hämeenlinna, а крэпасць — Hämeen linna — крэпасць Хямэ. Замак абараняў паселішча ад набегаў наўгародцаў і карэлаў. Наўгародскія летапісы ўказваюць, што пры паходзе на емь у 1311 годзе тры дні ў аблозе было нейкае ўмацаванне Ванай. Найболыл верагодна, што гэта і быў замак Тавастгус, але наўгародцы называлі яго, як возера Ванайявэсі. Гэта была адзіная аблога крэпасці. Ва
ўсіх астатніх руска-шведскіх войнах умацаванне пераходзіла з рук у рукі без асаблівых цяжкасцей. Ад пабудаванага ў XIII стагоддзі замка да нашага часу зберагліся толькі падмурак ды сцены першага паверху. Пазней, у XVIII стагоддзі, умацаванне дабудавалі да трох паверхаў, абнеслі сценамі, валам і выкапалі равы на подступах да крэпасці. Двор замка на здзіўленне невялікі. Адтуль можна прайсці ў памяшканні рознага прызначэння: кухня, капліца, крэпасная вязніца. Пазней памяшканні гаўптвахты пашырылі і ператварылі ў жаночую турму, якая функцыявала з 1837 па 1972 гады. На другім паверсе знаходзіцца краязнаўчы музей, на трэцім — рыцарская і каралеўская залы. Пасля рэстаўрацыйных работ замак ператвораны ў нацыянальны музей, які працуе з 1988 года. У замку штогод наладжваюцца сярэдневяковыя кірмашы і турніры, джазавыя фестывалі і купальскія святы.
Музей працуе штодзённа: узімку (студзень-май) з 10:00 да 16:00 гадзін; улетку (1 чэрвеня-14 жніўня) з 10:00 да 17:00 гадзін. Кошт білетаў складае 9 еўра для дарослых, 7 еўра для пенсіянераў і 4,5 еўра для дзяцей. Сайт музея http://www.kansallismuseo.fi/fi/hameen-linna працуе на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах.
Музей «Mi Iita r ia» (Vanhankaupunginkatu 19, Hämeenlinna) знаходзіцца непадалёку ад замка Хямэ на беразе возера Ванайявэсі. Гэта ваеннагістарычны музей, дзе расказваецца аб артылерыйскіх, інжынерных войсках і войсках сувязі Фінляндыі ад сярэдніх вякоў і да нашых дзён. Музей заснавалі ў 1977 годзе, і размяшчаўся ён у вясковай школе каля артылерыйскага гарнізона. Пазней пры дапамозе добраахвотных памагатых адрамантавалі старую замкавую казарму і ў 1997 годзе адкрылі Артылерыйскі музей, які з 2013 года носіць назву «Museo Militaria». У музеі ёсць экспанаты, з дапамогай якіх наведвальнік можа папрацаваць на тэлеграфе, зрабіць наводку гарматы або абясшкодзіць супрацьтанкавую міну. У музеі таксама дэманструюцца ваенна-дакументальныя фільмы.
Частка экспазіцыі знаходзіцца на вуліцы. Там размешчаны гарматы ад 1870 да 1980 гадоў. У гарматнай зале знаходзяцца самыя каштоўныя гістарычныя ўзоры розных гармат. Непадалёку знаходзіцца і Танкавы музей. Пры музеі працуе сувенірная крама «Militaria Shop» і рэстаран «Lounasravintola Militaria», размешчаны ў галоўным будынку.
Музей працуе: з 01.01 па 30.04 аўторак-нядзеля 11:00-17:00; з 01.05 па 31.08 панядзелак-нядзеля 10:00-17:00; з 01.09 па 20.12 аўторак-нядзеля 11:00-17:00. Кошт білетаў: агульны білет Замак — Музей «Militaria» — Танкавы музей дарослым — 12 еўра, дзецям з 7 да 17 гадоў — 4 еўра, сямейны білет — 18 еўра, групавы (не меней 10 чал.) — 6 еўра з кожнага. Экскурсія па замове — 40 еўра, праводзіцца на фінскай, шведскай і англійскай мовах. Сайт музея http://www.museomilitaria.fi/ працуе на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах.
Музей-турма (Kustaa lii katu 8, Hämeenlinna) знаходзіцца ў той жа музейнай зоне, што і вышэйапісаныя адметнасці. Будынак старой турмы, пабудаваны па праекце фінскага архітэктара Л. I. Ліндквіста ў 1871 годзе, служыў па прызначэнню да 1993 года, пасля чаго там адкрылі музей пенітэнцыярнай сістэмы Фінляндыі. Шмат у чым усё застаецца ў тым стане, як было некалі. Напрыклад, у перасыльных камерах зберагаюцца насценныя надпісы зняволеных, якіх этапіравалі праз гэтую турму. Тры камеры зберагаюцца ў тым жа выглядзе, у якім засталіся пасля таго, як апошнія зняволеныя былі пераведзены ў іншыя турмы. Гэты музей з'яўляецца часткай Гістарычнага музейнага комплексу Хямээнлінны.
Працуе: аўторак-нядзеля с 11:00 да 17:00 гадзін. Кошт аднаразавага білета для дарослых 9 еўра, для дзяцей — 4,4 еўра. Сайт http://www. hameenlinna.fi/Kaupunki-info/-/ працуе на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах.
Дом-музей Сібеліуса (Sibeliuksen syntymäkoti) (Hallituskatu 11, Hämeeninna)
Дом-музей сусветнаславутага фінскага кампазітара Яна Сібеліуса. Поўнае імя кампазітара выглядаетак: Johan Julius Christian Sibelius — Юхан Юліус Хрысціян Сібеліус. У іншых мовах яго імя падаецца як Жан Сібеліус. Але ў фінскай мове гуку «Ж» няма. Таму — Ян Сібеліус (1865-1957). Першыя дваццаць гадоў свайго жыцця кампазітар правёў менавіта ў гэтым доміку, які належыў ягонай бабулі. Экспазіцыя дома-музея расказвае аб розных этапах жыцця і творчасці славутага кампазітара. Захоўваюцца шмат дакументаў і рэчаў, якія належылі Сібеліусу, можна паслухаць музыку фінскага творцы.
Музей адчынены: у летні сезон (02.05-31.08) панядзелак-нядзеля 10:00-16:00; у зімні сезон (01.09-30.04) — 12:00-16:00. Кошт білетаў для
дарослых 5 еўра, для пенсіянераў, студэнтаў, салдат і беспрацоўных — 4 еўра, для дзяцей 7-17 гадоў — 2 еўра. Сайт https://hmlmuseo.fi/kohteet/ sibeliuksen-syntymakoti/ працуе на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах.
Пражыванне • Majotus
Інфармацыя аб атэлях ды ўмовах пражывання даецца пры браніраванні праз сістэму Booking.com.
Cumulus City Hämeenlinna 3* (Raatihuoneenkatu 16-18), ад 66 €/ноч
Атэль размяшчаецца на адлегласці пары соцень метраў ад цэнтра горада. Да замка Хямэ 15 хвілін няспешнай хады. У атэлі ёсць рэстаран, паб і начны клуб. Бясплатная паркоўка. У нумарах бясплатны Wi-Fi, міні-бар, тэлевізар, ванны пакой з фенам. Снеданне — «шведскі стол», па просьбе можна ў любы час замовіць пакунак на вынас. Бясплатныя пральня, крыты плавальны басейн і саўна. Заезд пасля 14 гадзін, выпіска ў 12 гадзін.