Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
33.68 МБ
Porvoo Hostel (Linnankoskenkatu 1, Porvoo), ад 55 €/ноч
Хостэл знаходзіцца на адлегласці каля 700 метраў ад гарадскога аўтавакзала. Магчыма пражыванне з дамашнімі жывёламі. Wi-Fi і бясплатная прыватная паркоўка. Нумары на адно, два, шэсць месцаў, сямейныя нумары да шасці чалавек. У пакоях тэлевізар, агульны ванны пакой, агульная кухня. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, пасля чаго даюцца дадзеныя для прамой сувязі.
Soltorp Есо Lodge (Humlebergintie 26, Porvoo), ад 35 €/ноч
Міні-атэль «Soltorp Есо Lodge» знаходзіцца на адлегласці 2,8 кіламетра ад аўтобуснай станцыі горада. Да пляжа каля 12 хвілін хады. Wi-Fi, бясплатная прыватная паркоўка, агульная кухня і агульны ванны пакой. Нумары на адзін, два ложкі. Сямейныя нумары. Без папярэдняй аплаты. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, пасля чаго даюцца дадзеныя для прамой сувязі.
Рэстараны • Ravintoloita
Рэстаран «Wanha Laamanni» (Vuorikatu 17, Porvoo)
Знаходзіцца ў цэнтры старога горада і размяшчаецца ў старадаўнім драўляным доме XVIII стагоддзя. Славуты тым, што гатуе стравы, якія падаваліся на ўрачыстым абедзе ў гонар Аляксандра I, калі той адкрываў і закрываў пасяджэнні першага фінскага сейма ў 1809 годзе. Зімой зала рэстарана абаграваецца камінам, што стварае пачуццё спакою і ўтульнасці.
Рэстаран «Hanna Maria» (Välikatu 6, Porvoo)
Па будным дням з 10:30 да 16:30 падаецца танны бізнес-ланч коштам ад 9 да 15 еўра. Мясныя і рыбныя стравы каштуюць 10-13 еўра, салаты — 7,5 еўра. Улетку рэстаранчык адчынены з панядзелка па суботу з 8:00 да 17:00 гадзін, у нядзелю з 10:00 да 17:00 гадзін. У астатнія сезоны «Hanna Maria» адчынена да 16:00 гадзін.
Кавярня «Helmi» (Välikatu 7, Porvoo)
Славіцца тым, што для наведвальнікаў гатуюць славуты торт па рэцэпце Рунеберга. У абедзенны час прапануецца шведскі стол коштам 10 еўра. Адчынена з панядзелка па пятніцу з 10:30 да 17:00 гадзін, у нядзелю з 11:00 да 17:00 гадзін.
Начны клуб «Seurahovi Night» (Rauhankatu 27, Porvoo)
Працуе з 23:00 да 04:00 гадзін раніцы з серады па суботу. Кожны чац-
вер для наведвальнікаў караоке. Абмежаванне ўзросту: доступ з 18 гадоў. Пры ўваходзе могуць папрасіць пасведчанне, каб упэўніцца, што вы не маладзей за 18. Спрачацца не трэба — не дапаможа.
ria6«Walters» (Rauhankatu 27, Porvoo)
Размяшчаецца ў адным будынку з начным клубам «Seurahovi Night». Але працуе штодзённа з 10:00 да раніцы. Там можна паглядзець спартыўную перадачу, пагуляць у більярд і нават добра паесці. 3 нядзелі па чацвер паб працуе да 02:00 гадзін ночы, а ў пятніцу і суботу — да 04:00 гадзін раніцы.
Вольнычас • Vapaa aika
Для дзяцей больш за ўсё падыйдзе парк «HopLop» (Ratsumestarinkatu б, Porvoo).
Разнастайныя горкі, тунэлі, батуты — усё для жвавых і рухомых дзяцей. Замест білетаў для ўваходу ў парк выкарыстоўваюцца папяровыя бранзалеты. Дзеці абавязкова павінны суправаджацца дарослымі.
Кошт: дарослым — бясплатна, дзецям 1-2 года — 7,50 еўра, дзецямз 3 да 17 гадоў — 12 еўра.
Парк працуе з панядзелка па суботу з 10:00 да 20:00 гадзін, у нядзелю — з 10:00 да 18:00 гадзін.
I дзецям, і дарослым можна добра правесці час у гарадскім крытым басейне (Linnankoskenkatu 2-6). Практычна гэта своеасаблівы мініаквапарк, дзе маецца 25-мятровы басейн на пяць дарожак, адмысловы басейн з вышкай у 1, 3 і 5 метраў, трамплінамі, асобны басейн з цёплай вадой для самых маленькіх, горка, гідрамасажы, джакузі і хвалі, якія ўтвараюцца адмысловым механізмам. Комплекс працуе з панядзелка па пятніцу з 7:00 да 21:00, у суботу і нядзелю — з 10:30 да 18:00 гадзін. Кошт для дарослых — 5 еўра, для дзяцей, пенсіянераў, беспрацоўных і студэнтаў — 3,5 еўра.
У межах горада знаходзіцца лыжны цэнтр «Kokonniemi» (Kokonniementie 17, Porvoo). Вышыня сопкі «Коконніемі» — 57 метраў, чатыры схілы па 250-400 метраў, пяць пад'ёмнікаў. Перапад вышыні 50 метраў. Кошт білета на дзень (10:00-18:00) — 23 еўра, на вечар (17:00-21:00) — 17 еўра. На 1 гадзіну — 14 еўра.
Спартыўны комплекс «Kokonhalli» (Jääkiekkotie 3, Porvoo). Спартыўная зала (33x45 м), трэнажорная зала, саўна па замове, кавярня. Комплекс працуе з панядзелка па пятніцу з 8:00 да 22:00 гадзін. У суботу — з 8:00 да 18:00 гадзін, у нядзелю — з 8:00 да 20:00 гадзін.
Інфармацыйная турыстычная служба горада Porvoo:
Läntinen Aleksanterinkatu 1,06100 Porvoo; тэл. +358 40 489 9801, tourist. office@porvoo.fi.
Працуе: пн-пт 9:00-18:00, сб 11:00-16:00, у нядзелю зачынена. Знайсці звесткі можна на сайце горада www.porvoo.fi. Сайт www.visitporvoo.fi таксама дае шмат цікавай інфармацыі. Сайты звычайна працуюць на фінскай, шведскай, англійскай, рускай ды іншых мовах.
f САВАНЛІННА
SAVONLINNA
Ha выспе ў пратоцы Кюрёнсалмі, якая злучае два возеры, узвышаецца магутны замак. Заснаваў яго ў 1475 годзе дацкі рыцар Эрык Аксельсон Тотт для абароны ўсходняй маскоўска-шведскай мяжы. У гонар святога Олафа яго назвалі Олафсборг — замак святога Олафа. Цяпер ён носіць фінскую назву Олавілінна, што азначае тое ж самае. Вакол крэпасці ўзнікла паселішча пад назвай Нюслот — новая крэпасць. Як любая памежная крэпасць, яна неаднаразова пераходзіла з рук у рукі, пажары і войны знішчалі пасяленне і выпальвалі ўнутраныя пабудовы замка. Правы горада мястэчка атрымала ў 1639 годзе. А пасля чарговай і апошняй вайны паміж Швецыяй і Расіяй крэпасць канчаткова перайшла пад уладу расійцаў і перастала быць памежнай, а таму страціла сваё ваеннае значэнне. Як і любы сярэдневяковы замак, Олавілінна мае сваю змрочную легенду. Нібыта дачка аднаго з камендантаў крэпасці закахалася ў рускага афіцэра і адчыніла яму вароты замка. Напад удалося адбіць, афіцэр загінуў, а здрадніцу-дачку камендант загадаў замураваць у сцяне замка. Кажуць, нібыта яе прывід дагэтуль начамі ходзіць па крэпасці і аплаквае свой злы лёс. Пасля таго як Фінляндыя набыла незалежнасць, гарадок вакол замка атрымаў назву Саванлінна (Savonlinna). Цяпер у горадзе налічваецца 34 983 жыхароў, плошча яго складае 3597,70 км2, з якіх 1359,32 км2 прыпадае на водную паверхню. А магутнае ваеннае ўмацаванне ператварылася ў самую мірную ўстанову: там з 1912 года праводзяцца оперныя фестывалі, у якіх удзельнічаюць калектывы з многіх краін. Опернае свята Саванлінны збірае дзясяткі тысяч гледачоў.
Такім чынам, галоўнай адметнасцю горада з'яўляецца крэпасць святога Олафа. Непадалёку ад яе стаіць помнік гераічнаму чорнаму барану, які нібыта выратаваў замак ад рускіх войскаў. Легенда апавядае, што ў гарнізоне крэпасці быў звычай у дзень святога Олафа (20 ліпеня) гатаваць страву з адмыслова выгадаванага чорнага барана. Але аднойчы баран збег і заскочыў на дах замка. А рускія войскі, пакуль шведы рыхтаваліся да свята, кінуліся на штурм. Але баран так страшна загукаў,
што ворагі адступілі. За тое жывёле ў 1964 годзе паставілі помнік. Існуе павер'е, што дзеля ўдачы трэба пагладзіць бок бронзавай жывёлы. У гонар пяцісотгоддзя славутага замка, у 1975 годзе паставілі помнік яго заснавальніку — рыцару Эрыку Аксельсону Тотту.
Галоўным храмам горада з'яўляецца кафедральны сабор пабудовы 1878 года (Kirkkokatu 17, Savonlinna), які адчынены кожны дзень з 11:00 да 19:00 гадзін.
На выспе Рыйхісаары (Riihisaari) знаходзіцца краязнаўчы музей, які размяшчаецца ў былым свірне, і Цэнтр прыроды ды культуры Саймы. Каля прычала стаіць і музейны карабель «Салама», доступ на які адбываецца з мая па верасень. Там можна пазнаёміцца з гісторыяй рэгіёна і развіцця судаходства па Сайменскай азёрнай сістэме. Адчынены: ліпень-жнівень кожны дзень з 11 да 17 гадзін. Сайт www.savonlinna.fi/ riihisaari/yhteystiedot/maakuntamuseo працуе на фінскай, нямецкай, рускай, англійскай і шведскай мовах.
Прама з цэнтра горада ад прычала на вуліцы Satamakatu з мая па жнівень адыходзяць старадаўнія параходы ў круізы па Сайменскай азёрнай сістэме. Круіз працягваецца 1,5-2 гадзіны. Кошт: дарослым — 16 еўра, дзецям ад 5 да 17 гадоў — 8 еўра.
На адлегласці каля 17 кіламетраў ад Саванлінны ў сяле Керымякі знаходзіцца самая вялікая ў свеце драўляная царква пабудовы 1844 года. Лавы, на якіх сядзяць вернікі, маюць агульную даўжыню 1670 метраў, на іх можна пасадзіць больш 3000 чалавек.
Прыроднай адметнасцю з'яўлецца і марэнная града Пункахар'ю (Punkaharju) на адлегласці 20 км ад Саванлінны. Там размяшчаецца цэнтр адпачынку і аквапарк «Кесямаа» (Краіна лета). На тэрыторыі аквапарка маюцца саўны, душавыя, сем дзіцячых водных горак, батутныя атракцыёны, міні-гольф, штучныя вадаёмы для забаў на чоўнах і цёплыя басейны. Там жа размешчаны і кемпінг «Ломакескус» (Lomakeskus), дзе могуць размясціцца каля сотні жылых караванаў. Месцы абсталяваныя электрычнымі разеткамі. Маюцца саўна, туалеты, кухня, дзіцячы пляж, спартыўная пляцоўка, альтанка для грыля ды іншыя гаспадарчыя будынкі. Кошт: стаянка — 14 еўра/суткі, электрычнасць улетку — 7 еўра, узімку — 13; дарослым — 5 еўра, дзецям — 2,5 еўра,
Пражыванне • Majotus
Original Sokos Hotel Seurahuone Savonlinna (Kauppatori 4-6, Savonlinna), ад 127 €/ноч
He больш 6 хвілін няспешнай хады да пляжа на возеры Сайма. Паркоўка. У атэлі ёсць некалькі саўнаў, рэстаран на даху з выглядам на возера, танцавальная зала і начны клуб. Снеданне ўваходзіць у цану. Да чыгуначнага вакзала сто метраў. У нумарах Wi-Fi, ванны пакой з душам, мінібар, тэлевізар. Без папярэдняй аплаты. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, потым прадстаўляюцца дадзеныя для прамой сувязі.
Spahotel Casino 3* (Kylpylaitoksentie 7, Savonlinna), ад 89 €/ноч
Спа-атэль «Казіно» знаходзіцца на прыватнай выспе на возеры Сайма на адлегласці 500 метраў ад цэнтра горада і 1,5 км ад замка Олавілінна. Паркоўка, Wi-Fi, спа-цэнтр, фітнэс-цэнтр. Для пастаяльцаў бясплатны басейн, трэнажорная зала і саўна. Снеданне ўключана ў цану за нумар. Без папярэдняй аплаты. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, потым прадстаўляюцца дадзеныя для прамой сувязі.
Hotel Pietari Kylliäinen (Olavinkatu 15, Savonlinna), ад 77 €/ноч
У непасрэднай блізказці ад пляжа на возеры Сайма, да замка Олавілінна ўсяго 600 метраў. Бясплатная паркоўка, Wi-Fi, саўна, 5 дарожак боўлінга. Снеданне ўключана ў цану за нумар. У нумарах ванны пакой з душам, фен, туалет, кандыцыянер, халадзільнік. Без папярэдняй аплаты. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, потым прадстаўляюцца дадзеныя для прамой сувязі.