Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
33.68 МБ
У стылі нацыянальнага рамантызму выкананы і будынак Нацыянальнага музея Фінляндыі (Kansallismuseo): высокая вежа з вострым шпілем ды вузкімі вокнамі-байніцамі. Музей знаходзіцца непадалёку ад парламента на галоўнай вуліцы горада — праспекце Манергейма. Конкурс на стварэнне музея праводзіўся ў 1905 годзе. Яго выйгралі тры фінскія архітэктары: Гезелліус, Саарынен і Ліндгрэн. Будаўніцтва закончылася ў 1910 годзе, і яшчэ шэсць гадоў працягвалася стварэнне экспазіцыі музея. Для публікі дзверы музея адчыніліся ў 1916 годзе. Скляпенні фае ўпрыгожаны фрэскамі славутага фінскага мастака Акселя Гален-Калелы на калевальскія сюжэты. Экспазіцыя музея прадстаўляе ўсю гісторыю Фінляндыі ад каменных сякераў да высокатэхналагічных тавараў «Нокіі» ды іншых фінскіх фірмаў. 3 дзецьмі будзе цікава наведаць інтэрактыўную майстэрню «Вінтці», дзе яны могуць змалоць зерне, пасядзець на кані або зрабіць драўляны зруб. 3 аўторка па нядзелю музей адчынены з 11:00 да 18:00 гадзін, у панядзелак — зачынены. Уваход: дарослыя 10 еўра, дзеці да 18 гадоў і па Helsinki Card — бясплатна. Свабодны ўваход кожную пятніцу з 16:00 да18:00 гадзін. (Mannerheimintie 34; www.kansallismuseo.fi/ fi/kansallismuseo (сайт на фінскай, шведскай і англійскай мовах).)
Дзяржаўны мастацкі музей Фінляндыі (Valtion taidemuseo) уяўляе сабой комплекс трох мастацкіх музеяў. Найперш — гэта Атэнеум (Atheneum), які валодае самай вялікай у Фінляндыі калекцыяй твораў мастацтва, якая налічвае больш за 20 тысяч экспанатаў: карцін, скульптур, графікі і малюнкаў з сярэдзіны XVIII і да сярэдзіны XX стагоддзяў. Знаходзіцца ў самым цэнтра горада насупраць прывакзальнай плошчы. (Kaivokatu 2; http://www.ateneum.fi (сайт на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах).)
Музей сучаснага мастацтва К'ясма (Nykytaiteen museo Kiasma) знаходзіцца ў цэнтры горада непадалёку ад помніка маршалу Манергейму. Фонды музея налічваюць больш 5000 прадметаў сучаснага мастацтва. (Mannerheiminaukio 2; http://www.kiasma.fi/ (сайт на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах).)
Мастацкі музей Сінебрухава (Sinebrychoffin taidemuseo) — адзіны ў Фінляндыі музей, у чые калекцыі ўваходзяць творы толькі старых еўрапейскіх мастакоў XIV—XIX стагоддзяў. (Bulevardi 40; http://www. sinebrychoffintaidemuseo.fi/ (сайт на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах).)
Ва ўсе тры галерэі бясплатны ўваход па картцы Helsinki Card.
Ha паўночна-заходнім ускрайку Хельсінкі знаходзіцца выспа-музей Сэўрасаары (Seurasaari). Гэта музей драўлянай архітэктуры пад адкрытым небам. Там знаходзяцца тыповыя сялянскія дамы, падвор'і заможных людзей, паштовыя станцыі, кузні, стайні, ветракі і г. д. Самы стары будынак на востраве — царква з прыходу Каруна пабудовы 1686 года. Уся экспазіцыя знаходзіцца ў лесапарку. Там жыве безліч амаль ручных вавёрак, таму трэба запасацца кормам для гэтых цікаўных і бяскрыўдных звяркоў. Выспу з мацерыком звязвае прыгожы белы масток, пад якім плаваюць лебедзі. Ездзіць па выспе на аўтамабілях і веласіпедах забаронена. Дабрацца можна на аўтобусе № 24, які ідзе ад прыпынку Эраттая (Erottaja) у цэнтры горада або на трамваі № 4 да канца ў кірунку Мунккініемі (Munkkiniemi). Ha выспе апрача асобных пікнікоў у адмыслова абсталяваных месцах праводзіцца шмат розных грамадскіх мерапрыемстваў. Самае папулярнае з іх — Купалле, калі святкаваць яго з'язджаюцца тысячы людзей. (http://www.kansallismuseo.fi/en/seurasaari-openairmuseum (сайт на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах))
Восем невялікіх выспаў пільна сцерагуць уваход ва ўтульную бухту Паўднёвага порта. Шведы ацанілі гэта, і ў 1748-1772 гадах пад кіраўніцтвам графа Эрэнсвярда была пабудавана марская крэпасць Свеабарг (Sveaborg), што значыць Шведская крэпасць. Аднак нельга сказаць, што яна пакрыла сябе вялікай баявой славай. Двойчы яна практычна без бою здавалася рускім войскам. А ў 1809 годзе там канчаткова стаў рускі гарнізон. Аднак называць крэпасць рускай не сталі, а пакінулі шведскае найменне. Фіны ж, калі атрымалі незалежнасць, перайменавалі яе ў Фінскую крэпасць — Суоменлінна (Suomenlinna). Цяпер яна абвешчана помнікам сусветнай культурнай спадчыны і ператворана ў музейны комплекс. Ад Рыначнай плошчы туды кожныя 15 хвілін адыходзіць невялікі паром. Падарожжа займае 15-20 хвілін. На выспах можна правесці некалькі гадзін, а то і цэлы дзень, што часта робяць як хельсінцы, так і турысты. Там працуюць 6 музеяў: накшталт музея «Суоменлінна», музей каменданта Эрэнсвяода, Мытны музей, Ваенны музей і музей у падводнай лодцы «Весікка» (Vesikko), а тасама нечакана мірны ў ваеннай крэпасці Музей цацак. Над востравам Ісо-Мустасаары ўзвышаецца высокая вежа царквы, якая адначасова служыць і маяком. Спачатку гэта была гарнізонная праваслаўная царква, потым яе ператварылі ў лютэранскую. Царква стаіць на пагорку, акружаная агароджай з таўшчэзных якарных ланцугоў, а замест слупоў стаяць старажытныя літыя гарматы. Можна паблукаць па змрочных казематах у таўшчэзных каменных сценах, пабываць на берагавой батарэі, дзе стаяць магутныя гарматы і зберагліся артылерыйскія дворыкі, наведаць кафэ і рэстараны, а то проста размясціцца на траве і ўчыніць свой уласны пікнік.
Падрабязней на сайце крэпасці-музея www.suomenlinna.fi (сайт працуе на фінскай, шведскай, англійскай, рускай, французкай, іспанскай, японскай і кітайскай мовах).
Імя Карла Густава Эміля Манергейма непарыўна звязана з незалежнасцю Фінляндыі. Таму фіны збераглі дом, дзе з 1924 па 1951 гады жыў адзіны фінскі маршал і прэзідэнт краіны 1944-1946 гадоў. Свайго ўласнага жылля Манергейм ніколі не набываў, таму гэты дом падараваў яму горад Хельсінкі ў знак прызнання заслуг барона ў барацьбе за самастойнасць Фінляндыі. Цяпер там знаходзіцца музей Манергейма. Ён адчынены па пятніцах, суботах і нядзелях з 11:00 да 16:00 гадзін. Дарослым уваход
12 еўра, дзецям да 12 гадоў — бясплатна, пенсіянерам і студэнтам — 10 еўра; па Helsinki Card — бясплатна. (Kalliolinnantie 14; http://www.mannerheim-museo.fi/ (сайт на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах).)
Больш падрабязную інфармацыю аб музеях ды іншых турыстычных аб'ектах Хельсінкі можна атрымаць у турыстычным бюро па адрасе Pohjoisesplanadi 19, на сайтах http://www.visithelsinki.fi ды www. visitfinland.com (працуюць на некалькіх мовах).
Рэстараны • Ravintoloita
Па-фінску практычна кожная ўстанова харчавання носіць адну назву: ravintola. Равінтолай можа быць і самая непатрабавальная піўнуха, і самы шыкоўны рэстаран.
У Хельсінкі маецца больш за 500 рэстаранаў на любы густ і кашалёк. Гэта рэстараны фінскай кухні, рыбных страў, нацыянальныя рэстараны — калі падыходзіць геаграфічна — ад японскіх да іспанскіх. Даволі дарагія — гэта скандынаўскія, рускія і французскія.
У пераважнай большасці хельсінскіх рэстаранаў маецца адмысловае вегетарыянскае меню, а таксама стравы без глютэна і лактозы.
«Kappeli» — рэстаран у парку Эспланада непадалёку ад Хавіс Аманды і Рыначнай плошчы, існуе з 1867 года. Улетку, седзячы за вулічнымі столікамі, можна слухаць як прафесійных, так і самадзейных музыкаў, што выступаюць на летняй эстрадзе насупраць. Адметная рыса — піва, зваранае тут жа ў рэстаране. (Ete läes р la n a d i 1; www.kappeli.fi)
Рэстаран «Zetor» — сапраўдная фінская ежа i фінскі дух. Інтэр'ер рэстарана створаны ў сялянскім стылі, з трактарам «Zetor» ды іншымі сельскагаспадарчымі машынамі і прыладамі. Існуе з 1991 года. Апрача смачных страваў прапануецца добры настрой ад фінскіх хітоў попі рокмузыкі. (Mannerheimintie 3-5; www.zetor.fi)
Рэстаран «Lasipalatsi» — самы вядомы рэстаран у цэнтры горада непадалёку ад чыгуначнага вакзала і гандлёвага цэнтра «Камппі». Апрача класічнай фінскай кухні ў рэстаране прапануюцца і самыя папулярныя стравы сезона. (Mannerheimintie 22-24; www.ravintolalasipalatsi.fi)
Рэстаран «Kasvisbaari» знаходзіцца непадалёку ад станцыі метро «Sörnäinen», таму да яго вельмі лёгка дабрацца. На ваш выбар абед на
Размоўнік • Keskusteluopas | 131 шведскім стале с гарачымі стравамі і салатамі, сэндвічы з сырам і тофу. (Kaikukatu 4 В; http://www.kruska.fi/kasvisbaari/)
Рэстаран «OmNam» месціцца ў самым цэнтры Хельсінкі, побач са станцыяй метро «Катррі» і аднайменным гандлёвым цэнтрам. (Annankatu 29 В; http://omnam.fi/)
Падрабязна пазнаёміцца з рэстаранамі Хельсінкі і прыгарадаў можна на сайце http://www.kattaakaupungin.fi/, які дае інфармацыю на фінскай, англійскай і рускай мовах.
Такую ж інфармацыю можна атрымаць і з сайта www.restaurantshelsinki.fi на тых жа мовах.
Апрача таго, у турыстычным бюро Хельсінкі на вуліцы Паўночная Эспланада 19 (Pohjoisesplanadi 19) ёсць бясплатныя інфармацыйныя праспекты на розных мовах накшталту «Hei Yeah!» або «Helsinki this week».
Пражыванне • Majotus
У Хельсінкі шмат атэляў рознай «зоркавасці». Цэны залежаць ад сезона, наплыву турыстаў, месцазнаходжання, паслуг і г. д. Але ўсе атэлі як у сталіцы, так і ў самых далёкіх кутках краіны чыстыя, ахайныя і з ветлівым персаналам. Плануючы паездку ў Хельсінкі на некалькі дзён, трэба загадзя замаўляць месцы ў атэлях. Тады можна быць упэўненым, што без начлегу не застанецеся. Замова: набраць у любой пошукавай сістэме, напрыклад «Google», «Атэлі ў Хельсінкі» або «Hotels in Helsinki», і адкрыецца шмат прапаноў. Ніжэй — некаторыя атэлі Хельсінкі на розныя густы і кашалькі.
Hotel Kamp 5* (Pohjoisesplanadi 29, Хельсінкі); ад 235 €/ноч
Знаходзіцца ў цэнтры горада. Сняданак па жаданні, Wi-Fi, трансфер да аэрапорта Хельсінкі-Вантаа, трэнажорная зала, спа, абмен валюты. Рэгістрацыя заезду з 15 гадзін, выезду — з 12.
Hotel Haven 5* (Unioninkatu 17, Хельсінкі); ад 184 €/ноч
Знаходзіцца на адлегласці 400 метраў ад Рыначнай плошчы і прэзідэнцкага палаца. Нумары з відам на мора. У пакоях Wi-Fi, міні-бар, ванны пакой у стылі спа, тэлевізар. Рэгістрацыя заезду з 15:00 гадзін, выезду — з 11:00.
Rivoli Jardin Hotel 3* (Kasarminkatu 40, Хельсінкі); ад 126 €/ноч
Каля дзесяці хвілін няспешнай хады да Рыначнай плошчы і парка Эспланада. Кавярня, трэнажорная зала, у пакоях кандыцыянер, Wi-Fi, тэлевізар, душ.
Hotel Finn 2* (Kalevankatu 3b, Хельсінкі); ад 91 €/ноч
Невялікі двухпавярховы атэль з Wi-Fi, душам, прасам і тэлевізарам у пакоях.