Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
33.68 МБ
Асаблівай папулярнасцю сярод студэнтаў ды маладых падарожнікаўтурыстаў карыстаюцца так званыя атэлі-турбазы, кемпінгі і хостэлы.
Rastita Camping 5* (Karavaanikatu 4, Хельсінкі); тэл. +358 9 310 78517, факс +358 9 310 36659, rastilacamping@hel.fi.
Кемпінг размяшчаецца на беразе мора ў некалькіх хвілінах ад цэнтра Хельсінкі на метро ў кірунку Вуасаары (Vuosaari), станцыя «Расціла» (Rastila). Можна арэндаваць катэдж, маецца каля 80 месцаў на газоне для палатак, адведзена месца для караванаў, ёсць саўна і пляж. У летні сезон, які доўжыцца з 01.05 па 30.09, максімальны час пражывання — 2 тыдні.
Здаюцца катэджы люкс; цэны ў летні час:
-	на 6-8 чалавек, два спальныя пакоі: 240 €/суткі, 1200 €/тыдзень;
-	на 4-6 чалавек: 195 €/суткі, 975 €/тыдзень.
Хаты з бярвенняў: 170 €/суткі, 875 €/тыдзень.
Сямейныя хацінкі: 120 €/суткі, 600 €/тыдзень.
Кемпінгавыя хаціны: 85 €/суткі, 425 €/тыдзень.
Туалеты і душ кемпінгавых хацінак знаходзяцца ў асобным будынку на адлегласці 100 метраў.
У	астатніх жа поўны сучасны сэрвіс.
Летні хостэл «Karavaani» знаходзіцца на тэрыторыі кемпінга «Расціла»; hostelkaravaani@hel.fi, тэл. +358 9 310 71441. Гэта сучасны сямейны хостэл, дзе маюцца асобныя пакоі або спальныя месцы ў агульных пакоях на 12 чалавек. Агульныя памяшканні: туалет, кухня, гасціны пакой, пляцоўка і пакоі для дзіцячых гульняў. Пражыванне з дамашнімі жывёламі забаронена. Пастаяльцы хостэла маюць права карыстацца ўсімі паслугамі на тэрыторыі кемпінга.
Цэны:
-	пакой на 1 месца: 37 €/ноч,
-	пакой на 2 месцы: 63 €/ноч;
-	пакой на 3 месцы: 83 €/ноч;
пакой на 4 месцы: 99 €/ноч;
пакой на 5 месцаў: 109 €/ноч;
-	ложак у пакоі на 12 месцаў: 22 €/ноч;
-	сямейны пакет: 78 €/ноч (макс. 2 дарослых, 3 дзяцей).
У	зімні сезон цэны значна больш нізкія.
Eurohostel (Linnankatu 9, Хельсінкі); ад 39 €/ноч, eurohostel@eurohostel.fi, тэл.: +358 9 622 0407.
Знаходзіцца на выспе Катаянокка (Katajanokka) непадалёку ад тэрміналаў «Viking Line». 3 цэнтра горада — некалькі прыпынкаў на трамваі № 4. Пакоі на два-чатыры ложкі. Wi-Fi, рэстаран, агульныя душавыя памяшканні і туалеты, уранні саўна, шведскі стол.
Hostel Suomenlinna (Suomenlinna С 9, Хельсінкі); ад 28 €/ноч, hostel@suokki.fi; тэл.: +358 9 684 7471. Знаходзіцца ў марской крэпасці Суоменлінна. Дабірацца паромам ад Рыначнай плошчы, які ходзіць праз 15 хвілін да 01:00 гадзіны ночы. У нумарах Wi-Fi, агульная кухня, душавыя пакоі і туалеты.
Вольнычас • Vapaa aika
Апрача музеяў, супермаркетаў ды рэстаранаў у Хельсінкі ёсць магчымасць адпачыць ад усяго гэтага стандартнага турыстычнага набору. У першую чаргу гэта тычыцца саўны. Саўна — гэта неад'емная частка побыту фінаў. Саўна ёсць у атэлях, у спартыўных комплексах, ніводзін плавальны басейн не пабудаваны без саўны, без яе не абыходзіцца ніводзін фінскі пляж. Апрача таго, у Хельсінкі функцыянуюць некалькі прыватных саўнаў, якія таксама можна наведаць. Там кліента папараць, зробяць масаж, пачастуюць безалкагольнымі напоямі.
Культурная саўна Kulttuurisauna (Hakaniemenranta 17, Хельсінкі; www.kulttuurusauna.fi; тэл.: +358 40 5169690)
Грамадская саўна з асобнымі аддзяленнямі для мужчын і жанчын. Працуе з 16:00 да 21:00. Без групавых наведванняў, без алкагольных напояў. Спецыяльныя замовы не прымаюцца. Кошт: дарослыя 15 еўра, навучэнцы і пенсіянеры 12 еўра. Працягласць наведвання 1,5-2 гадзіны.
Sauna Arla (Kaarlenkatu 15, Хельсінкі; sauna@arlansauna.net, тэл.: +358 9 719 218). Адчынена: серада-пятніца з 15:00 да 21:30; суботанядзеля з 14:00 да 21:30. Уваход 12 еўра.
Sauna Hermanni (Hämeentie 63, Хельсінкі); http://www.saunahermanni. fi; +3587012424. Асобныя мужчынскія i жаночыя аддзяленні, якія змяшчаюць адпаведна 30 I 20 чалавек. Цана: дарослыя 10 еўра, пенсіянеры, навучэнцы і беспрацоўныя 8 еўра, дзеці 3 еўра.
Па некалькі саўнаў працуюць пры спартыўных комплексах «Kontula», «Myllypuro», «Vuosaari», «Tapanila», «Itäkeskus», «Mäkelärinne».
У Хельсінкі ёсць 16 грамадскіх крытых плавальных басейнаў. Улетку, з паловы чэрвеня да першых дзён жніўня амаль усе яны зачыняюцца на рамонт.
Самы стары грамадскі басейн у самым цэнтры Хельсінкі на вуліцы Yr­jönkatu 21 b. Для мужчын і жанчын устаноўлены асобныя дні. Цана: дарослыя 5,50 еўра, дзеці 2,50 еўра, пенсіянеры, навучэнцы, беспрацоўныя 3 еўра.
Самыя лёгка дасягальныя спартыўныя комплексы з басейнамі — гэта «Vuosaari» ды «Itäkeskus»: на метро да аднайменных станцый. У комплексах працуюць ла чатыры саўны, з іх адна турэцкая, добры гідрамасаж, дзіцячыя горкі і вышкі для скачкоў у ваду. Адчыненыя гэтыя басейны з 6:00 да 20:00 гадзін. Цэны: дарослыя 5,60-6,70 еўра, дзеці, студэнты, беспрацоўныя і пенсіянеры 3-3,30 еўра.
Летам працуюць адкрытыя басейны на Алімпійскім стадыёне і басейн у лясным масіве раёна Кумпула (Kumpula).
У спартыўныя і трэнажорныя залы ўваход па білетах коштам 6,5-8,5 еўра.
Больш падрабязна можна паглядзець на сайце urheiluhallit.fi.
Не меней дня патрабуе і луна-парк «Ліннанмякі» (Linnanmäki), што ў перакладзе значыць «Замкавая rapa». У парку больш за сорак атракцыёнаў на ўсе ўзросты і густы. Там жа знаходзіцца і акіянарыум «Sea Life». 3 вежы панарамнага агляду адкрываецца краявід Хельсінкі са шматлікімі затокамі, лясамі і пералескамі. Працуе тэатр «Peacock Teatteri», славуты сваімі музычнымі прадстаўленнямі.
Уваход бясплатны, але доступ толькі на 10 атракцыёнаў і 4 дзіцячыя пляцоўкі. На ўсе астатнія трэба набываць білеты ў кантралёраў. Нашмат танней будзе набыць кантрольны бранзалет за 39 еўра, таму што разавы білет толькі на адзін атракцыён каштуе 8 еўра. Могуць быць абмежаванні па росту. Маларослыя дзеці (меней 1 м) у такіх выпадках дапускаюцца толькі з дарослымі.
Сезон на «Ліннанмякі» пачынаецца 23 красавіка і заканчваецца 22 кастрычніка. Працуе парк наступным цынам.
3 9 мая па 26 чэрвеня — у будныя дні з 11:00 да 21:00, па суботах з 13:00 да 21:00, па нядзелях з 13:00 да 20:00.
3 27 чэрвеня па 31 ліпеня кожны дзень з 11:00 да 21:00.
3 1 па 14жніўня па выхадных з 13:00 да 2:00, а буднымі днямі з 11:00 да 21:00.
3 15 па 28 жніўня — з панядзелка па суботу з 13:00 да 21:00, а ў нядзелю з 13:00 да 20:00.
3 29 жніўня па 11 верасня — буднымі днямі з 16 да 21, па суботах з 13:00 да 21:00, а па нядзелях з 13:00 да 20:00.
3 12 верасня па 2 кастрычніка парк адчынены толькі па суботах з 13:00 да 21:00, а з 3 па 9 кастрычніка — па суботах і нядзелях з 13:00 да 22:00. Апрача таго, з 10 па 16 кастрычніка: з серады па пятніцу з 16:00 да 22:00 і па суботах ды нядзелях з 13:00 да 22:00, а таксама з 17:00 па 23:00 кастрычніка: з 16 да 22 буднымі днямі ды з 13:00 да 22:00 па суботах.
Галоўны ўваход парка «Ліннанмякі» знаходзіцца па адрасе Tivolikuja 1. Дабрацца можна на трамваях №№ 3, 8 і 9, а таксама на аўтобусе № 23.
ЭСПА
ESPOO
Ha захад ад Хельсінкі знаходзіцца горад Эспа — другі па велічыні горад краіны.
На першае студзеня 2017 года ў горадзе Эспа налічвалася 276 087 жыхароў, а плошча складала 528,03 км2. 3 іх суша займае 312,29 км2, марская тэрыторыя — 197,80 км2. Унутраныя вадаёмы займаюць 17,94 км2. Горад Эспа ўяўляе сабой кангламерат некалькіх невялікіх паселішч і гарадкоў, самыя буйныя з іх — гэта Леппяваара, Тапіола, Матцінкюля і Эспанлахці. Першыя паселішчы на месцы цяперашняга горада з'явіліся ў XII—XIII стагоддзях, але першы раз афіцыйна Эспа ўпамінаецца ў 1431 годзе. Статус горада Эспа атрымаў у 1972 годзе. Цяпер у горадзе знаходзіцца так званы ўніверсітэт Аалта (Aalto-yliopisto), які аб'ядноўвае чатыры вышэйшыя навучальныя ўстановы. Названы так таму, што будынкі былі спраектаваныя славутым фінскім архітэктарам Алвара Аалта (Alvaro Aalto). Апрача таго, у горадзе знаходзіцца шмат вялікіх прадпрыемстваў і штаб-кватэр буйных кампаній накшталт «Нокія» (Nokia), «Нэстэ» (Neste), «Фортум» (Fortum) ды іншых.
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Самы старажытны будынак горада Эспа — гэта каменная царква (ki­vikirkko), пабудаваная ў канцы XIV стагоддзя. Спачатку гэта быў каталіцкі храм, але ў XVI стагоддзі пасля рэформаў караля Густава I Вазы стала лютэранскай царквой. Храм рэстаўраваны ў 1929 годзе. Шматгадовая рэстаўрацыя закончылася толькі ў 1982 годзе, зроблены новыя вітражы, адноўлены інтэр'ер.
Музеі выставачнага цэнтра «WeeGee» (Ahertajantie 5, Espoo)
Музей сучаснага мастацтва «EMMA» быў заснаваны ў 2002 годзе і знаходзіцца ў выставачным цэнтры «WeeGee». Гэта самы вялікі мастацкі музей Фінляндыі плошчай каля пяці тысяч квадратных метраў. Тут можна ўбачыць карціны, скульптуры, інсталяцыі, мульцімедыйныя ролікі фінскіх і замежнах мастакоў.
Апрача музея «EMMA» ў тым жа выставачным цэнтры знаходзіцца музей горада Эспа «KAMU». Экспазіцыі музея паказваюць увесь шлях горада ад старажытнага паселішча да нашых дзён. У музеі «KAMU» можна не толькі разглядаць экспанаты, але і кратаць іх рукамі. Выставы мяняюцца і бываюць прысвечаныя не толькі фінскім, але і зарубежным тэмам.
Там жа размяшчаецца і Фінскі музей гадзіннікаў і вымярэння часу (Suomen kellomuseo). Музей заснавалі ў 1944 годзе на базе Фінскай школы гадзіннікавых майстроў.
У калекцыі музея налічваецца больш шасці тысяч гадзіннікаў рознай даўнасці, безліч прыладаў ды інструментаў з майстэрняў розных часоў і краін.
Музей цацак будзе цікавы як для дзяцей, так і для дарослых. У экспазіцыі музея прадстаўлены як старадаўнія народныя цацкі, так і вырабы сучасных майстроў. Некаторыя з іх з'яўляюцца сапраўднымі мастацкімі творамі.
У цэнтры размяшчаюцца таксама музейная крама, рэстаран і своеасаблівы Дом будучага (Futuro House) у выглядзе лятучай талеркі.
Для ўваходу ў выставачны цэнтр дзейнічае адзіны білет для ўсіх музеяў і выставаў. Кошт білетаў: дарослыя 12 еўра, студэнты, пенсіянеры і беспрацоўныя 10 еўра, дзеці да 18 гадоў і асобы старэйшыя за 70 гадоў — бясплатна. Кожную сераду з 18:00 да 20:00 гадзін уваход бясплатны. Адчынена: аўторак, чацвер, пятніца 11:00-18:00, серада з 11.00 да 20.00, субота-нядзеля з 11:00 да 17:00. Да прыпынку выставачнага цэнтра «VVeeGee» ў Эспа ад платформаў Камппі ідуць аўтобусы 106, 106T, 110, 110Т, 110TA, 194, 194А і 194N. У самім Эспа туды ходзяць гарадскія аўтобусы №№ 10,10К, 15,18 м 18Z.