Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
33.68 МБ
Уваход бясплатны. Музей працуе з 10:00 да 17:00 гадзін з аўторка па пятніцу і з 11 да 16 гадзін па суботах і нядзелях.
Музей авіяцыі Фінляндыі (Suomen Ilmailumuseo) (Tietotie 3, Вантаа) — гэта два вялізных ангары без ацяплення. Музей знаходзіцца непадалёку ад славутага аэрапорта Хельсінкі-Вантаа. Экспазіцыя з 80 ваенных і цывільных самалётаў, верталётаў і планераў ілюструе развіццё ваенна-паветраных сіл фінляндыі. Выстаўлены таксама і самалёты фінскіх авіяканструктараў. Яшчэ болыл 9000 экспанатаў — гэта рухавікі, бартавая электроніка, навігацыйныя прыборы, радыёлакацыйнае абсталяванне, макеты і мадэлі розных марак самалётаў. Музей адчынены кожны дзень з 11:00 да 18:00 гадзін. Зачынены толькі на Каляды 24-25 снежня і напярэдадні Новага года 31 снежня.
Уваход 6 еўра, дзецям да 7 гадоў — бясплатна. У музеі ёсць кавярня і невялічкая сувенірная крама.
Ёсць бясплатная паркоўка.
Пражыванне • Majotus
Цэны могуць змяняцца ў залежнасці ад наплыву пастаяльцаў і сезонаў.
Airport Hotel Bonus Inn 3,5* (Elannontie 9, Vantaa), ад 61 €/ноч
Бяплатны інтэрнэт, бясплатная аўтастаянка да двух тыдняў.
Cumulus Resort Airport Congress Center 3* (Robert Huberin Tie 6, Vantaa), ад 79 €/ноч
Унутраны басейн з саўнай, бясплатны інтэрнэт, платная аўтастаянка — 10 €/суткі.
Airport Hotel Pilotti 3,5* (Veromaentie 1, Vantaa), ад 73 €/ноч
Уключае снеданне, інтэрнэт-сувязь і аўтастаянку.
Holday Inn Helsinki-Vantaa Airport 4* (Rälssitie 2, Vantaa), ад 87 €/ноч
Уключае снеданне, якое пачынаецца а пятай гадзіне раніцы, саўну і спартыўную залу; платная аўтастаянка. Сайт: airport.holidayinn@restel.fi.
Original Sokos Hotel Vantaa 4* (Hertaksentie 2, Vantaa), ад 122 €/ноч
Непадалёку ад станцыі Tikkurila і комплекса «Эўрыка». Wi-Fi, тэлевізар, харчаванне ў пакоі па замове загадзя — 15,5 €/на аднаго, ванны пакой з фенам, душам і ваннай.
СТАРЫ ГОРАД ПОРВАА
VANHA KAUPUNKI PORVOO
Ha адлегласці прыкладна 50 кіламетраў усходней Хельсінкі знаходзіцца горад Порваа (Porvoo). Насельніцтва яго складае 50 142 чалавекі, плошча без марской тэрыторыі — 654,42 км2, унутраныя вадаёмы займаюць 10,11 км2. Porvoo часта называюць старым горадам зусім не таму, што ён самы старажытны ў Фінляндыі, а таму, што гэта было другое паселішча, якое ў 1380 годзе атрымала статус горада. А назву горад атрымаў ад рэчкі, якая па-фінску называецца Порваанйокі, але першапачатковая назва была (дый засталася для шведаў) шведскай Borgä, што азначае горад або крэпасць каля рэчкі (шведск. borg — крэпасць, ä — рэчка). У фінскім вымаўленні Borgä ператварылася ў Porvoo. У XIII— XIV стагоддзях ішла актыўная каланізацыя фінскіх зямель наўгародцамі і шведамі. Жыхароў прымусова прывозілі на караблях з розных шведскіх правінцый і пасялялі ў Фінляндыі. Праўда, ім давалі некаторую суму грошай, дробную дамашнюю скаціну і на чатыры гады вызвалялі ад падаткаў. Тады шведы заснавалі шэсць гарадоў, і Порваа быў адным з іх. Гэтыя паселішчы атрымлівалі правы гарадоў і гублялі іх. Порваа страціў правы горада ў другой палове XVI стагоддзя, калі па ўказе караля Густава I Вазы жыхары старых гарадоў мусілі перасяляцца ў толькі што заснаваны Гельсінгфорс. Перасяленне ішло вяла, Гельсінгфорс не апраўдаў стратэгічна-гандлёвых спадзяванняў, і ў 1602 годзе Порваа зноў атрымаў правы горада. Праз яго ішоў асноўны паток пушніны ў Рэвель (суч. Талін). А ў 1723 годзе пасля таго, як Выбарг апынуўся пад уладай Рассі, Порваа стаў I духоўным цэнтрам: там размясцілася кафедра епіскапа. Горад шмат разоў руйнаваўся дацкімі піратамі і войскамі ў бясконцых войнах. Некалькі разоў пажары выпальвалі горад дашчэнту. Апошні, які цалкам знішчыў горад, здарыўся ў 1760 годзе. Але ў 1830 годзе імператар Мікалай I загадаў рабіць забудову паквартальнай імперскай планіроўкі з каменнымі будынкамі I шырокімі вуліцамі. Пры гэтым адначасова і забараніў знішчаць Стары горад. А ў гісторыю Фінляндыі маленькі горад увайшоў, дзякуючы вялікай гістарычнай падзеі: саслоўнаму сейму 1809 года. Гэтым
годам закончылася апошняя вайна паміж Швецыяй і Расіяй. Фінляндыю далучылі да Расійскай імперыі, надаўшы ёй шырокую аўтаномію. Дзеля гэтага ў кафедральным саборы Порваа быў скліканы саслоўны сейм, на якім Аляксандр I абвясціў утварэнне Вялікага княства Фінляндскага і абяцаў зберагчы ўсе старадаўнія законы, звычкі і лад жыцця фінляндцаў.
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Сабор, дзе нарадзілася фінская дзяржаўнасць, лічыцца вялікай гістарычнай каштоўнасцю ўсёй краіны. Першы драўляны будынак на высокім узгорку пасярод старадаўняга горада пабудавалі ў XIII стагоддзі, потым яго замянілі каменным саборам Святой Дзевы Марыі. За час свайго існавання сабор некалькі разоў палілі і рабавалі так, што заставаліся толькі абгарэлыя каменныя сцены. У 1941 годзе ў сабор трапіла савецкая бомба, а ў 2006 годзе яго падпаліў 18-гадовы фінскі атэіст. Аднак згарэў толькі дах, інтэр'ер застаўся непашкоджаным. На аднаўленне ўбранства ў першасным выглядзе пайшло амаль два гады. Сабор працягнуў дзейнасць у 2008 годзе. Кожную нядзелю а дзясятай гадзіне ідуць богаслужэнні на фінскай мове, апоўдні — на шведскай, таму што больш за 33 % жыхароў горада — фінскія шведы, і горад Porvoo/Borgä — сапраўды горад двухмоўны. Улетку кожны чацвер а восьмай гадзіне вечара там адбываюцца канцэрты, а 25 жніўня праводзіцца ноч музыкі. Інтэр'ер сабора аформлены ў марскім стылі, бо да нашага часу Порваа з'яўляецца важным марскім портам Фінляндыі.
I як напамінак аб першапачатковым марскім гандлі ў горадзе непасрэдна над ракой збярогся шэраг складскіх памяшканняў, куды прама з караблёў выгружалі прывезеныя тавары і грузілі ўадыходзячыя караблі. Будынкі складаў пафарбаваныя, як і шмат гадоў таму, у бардовы колер, іх здымкі сталі візітнай карткай старога горада. А над складамі па схілах саборнага ўзгорку ўпарта караскаюцца старадаўнія драўляныя домікі з утульнымі дварамі, утвараючы вузкія вулачкі. Там можна пасядзець у кавярні, палюбавацца выглядам сярэднявечнага горада. Але гэта не толькі музейная забудова. Там дагэтуль жывуць людзі сваім звычайным жыццём.
А галоўны музей горада (Porvoon museo/Borgä museum) размяшчаецца ў двух будынках: у Старой ратушы (Jokikatu 45) і Доме купца Холма (Välikati 11).
Экспазіцыя ў Старой ратушы адлюстроўвае гісторыю рэгіёна і яго развіцця. Выстаўлена шмат экспанатаў фінскага прыкладнога мастацтва ды іншых мастацкіх і жывапісных твораў.
У Доме купца Холма расказваецца аб побыце купцоў канца XVIII стагоддзя. Адчынена: серада-нядзеля з 12:00 да 16:00 гадзін. У летні сезон, які доўжыцца з 2 мая па 31 жніўня, музей працуе: панядзелак-субота з 10:00 да 16:00, нядзеля з 11:00 да 16:00 гадзін. Кошт білета для дарослых складае 8 еўра, для пенсіянераў, беспрацоўных і студэнтаў — 6 еўра, дзецям да 17 гадоў — бясплатна. Адзін білет дае магчымасць наведаць абедзве часткі музея.
Музей цацак (Lelumuseo) (Jokikatu 14) прапануе вялікую калекцыю самых незвычайных цацак і лялек за перыяд 1800-1990 гадоў. Маюцца цацкі, зробленыя пісьменніцай Тувэ Янсан. Адчынены толькі з 1 чэрвеня па 18 жніўня: панядзелак-нядзеля з 10:00 да 15:00 гадзін. Дарослым 3 еўра, дзецям з 2 да 11 гадоў — 2 еўра. У астатні час — толькі па папярэдніх заяўках, дый то калі група не меней 20 чалавек.
Дом-музей Й. Л. Рунеберга (J. L. Runebergin koti) (Aleksanterinkatu 3). Дом, у якім жыў паэт шведскага паходжання Йохан Людвіг Рунеберг (1804-1877), аўтар фінскага гімна. Праз пяць гадоў пасля смерці паэта там быў створаны першы ў Фінляндыі дом-музей. Памяць вялікага паэта ўшаноўваюць як фінскія шведы, так і самі фіны, бо ён хоць і пісаў пашведску, паважаў фінскую мову нароўні са шведскай. Музей працуе ў летні сезон з 2 мая па 30 верасня: панядзелак-нядзеля з 10:00 да 16:00 гадзін; з 1 кастрычніка па 30 красавіка: серада-нядзеля з 10:00 до 16:00 гадзін. Для дарослых 6 еўра, для дзецей з 7 да 17 гадоў 3 еўра, для груп (мін.10 чал.) 5 еўра з чалавека.
Сын паэта стаў славутым скульптарам. Да найбольш вядомых работ адносяцца помнік бацьку скульптара, паэту Рунебергу на Эспланадзе ў Хельсінкі, статуя Аляксандра I у кафедральным саборы Порваа і фігуры на п'едэстале помніка Аляксандру II на Сенацкай плошчы ў Хельсінкі. Усягожу калекцыі Вальтэра Рунеберга выстаўляецца 140 работ скульптара, шматлікія партрэты і гіпсавыя выявы. Калекцыя знаходзіцца непадалёку
ад дома-музея паэта па адрасе Aleksanterinkatu 5. Адчынена: з 1 мая па 31 жніўня аўторак-нядзеля з 10:00 да 16:00 гадзін; з 1 верасня па 30 красавіка серада-нядзеля з 10:00 да 16:00 гадзін. Уваход дарослым каштуе 6 еўра, дзецям з 7 да 17 гадоў — 3 еўра, групам (мін.10 чал.) — 5 еўра з чалавека. Па гэтаму ж білету можна наведаць і Дом-музей Йохана Рунеберга.
Сама прагулка па старому Порваа пакідае ўражанне, што жыццё ў старадаўнім горадзе — гэта магутная велічная плынь, непадуладная часу.
Пражыванне • Majotus
Hotel Haikko Manor & Spa 4* (Haikkoontie 114, Porvoo), ад 178 €/ноч
Атэль размяшчаецца ў старадаўнім парку дваранскага маёнтка і знаходзіцца каля мора на адлегласці 6 кіламетраў ад цэнтра Порваа. У распараджэнні пастаяльцаў спа-зоны, басейны і саўны. Адметная асаблівасць: крыа-саўна ад мінус 110, пасля чаго гарачы басейн або саўна. Бясплатныя снеданне і паркоўка на тэрыторыі сядзібы. У пакоях Wi-Fi, тэлевізар, міні-бар, купальны халат, пантофлі, душ, фен. Дэкор рэстарана ў стылі дваранскіх пакояў XIX стагоддзя. Без папярэдняй аплаты. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, пасля чаго даюцца дадзеныя для прамой сувязі.
Hotel Sparre 3* (Piispankatu 34, Porvoo), ад 120 €/ноч
Атэль знаходзіцца ў цэнтры горада, але ў ціхім раёне, хаця і непадалёку ад цэнтра горада і аўтобуснай станцыі. Wi-F, снеданне, без папярэдняй аплаты. Вечарамі саўна для пастаяльцаў. Нумары з ваннай і душам, тэлевізарам і кававаркай. Снеданне ўваходзіць у аплату. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, пасля чаго даюцца дадзеныя для прамой сувязі.
Stranda Apartment 3* (Werner Söderströminkatu 22, Porvoo), ад 70 €/ноч
Стары Порваа знаходзіцца на адлегласці 1,8 кіламетра ад атэля. Wi-Fi, бясплатная паркоўка, сад навокал з месцам і прыладамі для барбекю, агульная кухня. У пакоі ванна і душ, фен, чайнік/кававарка, тэлевізар. Снеданне за 10 еўра. Без папярэдняй аплаты. Браніраваць праз Booking.com, указаўшы назву атэля, пасля чаго даюцца дадзеныя для прамой сувязі.