Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
У 1820 годзе шатландзец Джэймс Фінлейсон заснаваў тут мануфактуру па выпуску машын для баваўнянай пражы, але ў 1836 годзе мусіў прадаць яе расійскім прыдпрымальнікам. 3 таго і пачаўся рост прамысловасці. Славутая фірма «Нокія» пачынала сваю дзейнасць у Тампэрэ. У 1960 годзе туды перавялі з Хельсінкі Вышэйшую школу грамадскіх навук, якая праз 6 гадоў набыла статус універсітэта. У Тампэрэ знаходзіцца і Тэхналагічны ўніверсітэт, I шмат іншых навучальных устаноў. Цяпер горад уяўляе сабой буйны цэнтр прамысловасці I культуры. У горадзе размяшчаецца болыл 40 разнастайных музеяў, сярод якіх ёсць I надзвычай рэдкія.
Музей шпіянажу (Vakoilumuseo) (Satakunnankatu 18, Тампэрэ). Экспазіцыі музея прысвечаны спецслужбам розных краін. Там экспануюцца шпіёнскія прылады: падслухоўваючыя прыборы, мікрафотакамеры, выбуховыя I атрутныя прылады, зброя, замаскаваная пад прадметы самага мірнага ўжытку і штодзённага побыту, радыёстанцыі ды іншае абсталяванне, неабходнае ў шпіёнскай працы. Шмат расказваецца аб дзейнасці такіх гігантаў, як савецкі КДБ, ізраільскі Масад, амерыканскае ЦРУ і брытан-
ская выведка МІ-6. Усталяваныя нават некалькі дэтэктараў хлусні, на якіх наведвальнік можа прайсці адпаведны іспыт. А самае цікавае — гэта тэст агента, на працягу якога наведвальніку даецца восем заданняў накшталт узлому кодаў, абароны ад нападу з дапамогай лазернага пісталета, працы з металадэтэктарам, выяўлення падслухоўваючых прыбораў, выяўлення і пазбаўлення ад назірання і г. д. Займае гэтая працэдура каля 45-50 хвілін. Пасля таго наведвальніку выдаецца дыплом-рэкамендацыя з указаннем, для якой спецслужбы ён найбольш прыдатны. Кошт білетаў: дарослым — 9 еўра, дзецям, студэнтам і беспрацоўным — 6 еўра; тэст агента — 5 еўра. У зімні сезон з верасня па май музей адчынены: пн-сб: з 12:00 да 18:00 гадзін, ндз: з 11:00 да 17:00 гадзін. У летні сезон з чэрвеня па жнівень: пнсб з 10:00 да 18:00, ндз: з 11:00 да 17:00 гадзін.
Не меней рэдкі і экзатычны музей — гэта музей Леніна (Hämeenpuisto 28). Музей размяшчаецца ў доме, дзе на Таммерфорскай партыйнай канферэнцыі ў 1905 годзе ўпершыню сустрэліся Ленін і Сталін. Там экспануюцца цікавыя гістарычныя дакументы, у прыватнасці Пастанова СНК Расіі аб незалежнасці Фінляндыі, падпісаная Леніным, Троцкім, Сталіным ды іншымі наркомамі. Можна не толькі пазнаёміцца з жыццём Леніна, але і даведацца аб тым, як падзеі расійскай рэвалюцыі паўплывалі на жыццё фінаў. Гэта адзіны за межамі Расіі музей Леніна. Цяпер музей абноўлены, ёсць інтэрактыўныя экспазіцыі, можна сфатаграфавацца з Леніным і Сталіным, паслухаць іх выступы на з'ездах і па радыё. Кошт білетаў: дарослым — 8 еўра, студэнтам, пенсіянерам, беспрацоўным — б еўра, дзецям да 18 гадоў — бясплатна. Адчынены з аўторка па нядзелю з 11:00 да 17:00 гадзін. У панядзелак — зачынены.
Музей паліцыі (Poliisimuseo) (Vaajakatu 2) знаходзіцца ў Вышэйшай школе паліцыі. Уваход бясплатны. Галоўная экспазіцыя музея называецца «900-гадовая гісторыя фінскай паліцыі» і адлюстроўвае развіццё паліцэйскай службы ў Фінляндыі ад сярэдніх вякоў да нашых дзён. У музеі сабраныя каля тысячы разнастайных фільмаў, прысвечаных паліцыі, каля 60 тысяч дакументаў і здымкаў, а таксама прадметаў абсталявання і ўзбраення, звязаных з працай паліцыі. Музей вядзе таксама вялікую даследчую працу для павышэння якасці паліцэйскай службы Фінляндыі. Ёсць і адмысловы Дзіцячы паліцэйскі пастарунак, дзе малы можа пабыць як арыштантам, так і паліцэйскім.
Маюцца і цэлыя музейныя комплексы накшталт квартала працоўных з тампэрэўскіх заводаў «Амуры», які збярогся з канца XIX стагоддзя, былога завода «Фінлейсон» або музейнага цэнтра «Vaprikki», дзе размяшчаюцца цікавыя музеі горада Тампэрэ.
Яшчэ большую цікавасць для дзяцей уяўляе музей «Даліна мумітроляў», які размяшчаецца ў гарадской бібліятэцы па адрасе Hämeenpuisto 20. Там дзеці могуць спаткацца з забаўнымі і прыветнымі героямі кнігі фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан (Tove Jansson). Працуе з аўторка па пятніцу з 9:00 да 17:00 гадзін, у суботу і нядзелю з 10:00 да 18:00 гадзін, а ўлетку і па панядзелках — з 9:00 да 17:00 гадзін. Дарослы білет каштуе 7 еўра, дзіцячы — 2 еўра. Сямейны білет (двое дарослых з дзецьмі) — 15 еўра. Рабіць здымкі ў час прагляду экспазіцыі не дазваляецца.
Аднак самым прывабным месцам для дзяцей з'яўляецца «Парк забаваў Сяркянніэмі» (Särkänniemi), дзе можна пабачыць выступленні дэльфінаў, наведаць планетарый, у акварыуме паназіраць за жыццём рыб ды іншых марскіх жыхароў, а ў заалагічным садзе пабачыць жывёл, якія жывуць на зямлі. А галоўнае — пакатацца на амерыканскіх горках, пабываць у замку з прывідамі, праехаць праз увесь свет у лялечным павільёне і г. д. А потым падняцца на вежу Нясіннэўла, вышыня якой 168 метраў, пасядзець з дзецьмі ў рэстаране, што павольна паварочваецца вакол вежы, і палюбавацца незвычайна прыгожым краявідам горада Тампэрэ і наваколля.
Атракцыёны і заапарк працуюць толькі ў летні сезон. Дэльфінарый, акварыум і планетарый дзейнічаюць увесь год. Аб'екты маюць розныя часы працы і кошт наведвання, таму больш дакладныя звесткі можна атрымаць з сайта www.sarkanniemi.fi, які вядзеца на фінскай, англійскай і рускай мовах. Паркоўка каштуе 5 еўра на цэлы дзень.
Ад гарадскіх прычалаў на азёрах Нясяярві і Пюхяярві ўлетку па некалькі разоў на дзень адыходзяць круізныя караблі. Круізы могуць быць кароткія (па дзве гадзіны) з абедам на борце або без яго. Самае даўгое падарожжа — гэта плаванне на старадаўнім параходзе «Tarjanne» з Тампэрэ ў Хямээнлінну, працягласцю каля сотні кіламетраў. У час круізаў наведваюцца выспы на азёрах, маленькія ўзбярэжныя гарадкі — адбываецца знаёмства з жыццём глыбіннай Фінляндыі. Кошт білетаў — у дыяпазоне ад 12 да 90 еўра дарослым і ад 6 да 50 еўра дзецям, у залежнасці
ад працягласці круізу і харчавання на борце. Расклад жа можа змяняцца, таму ўдакладняць усё можна і трэба на сайце https://www.hopealinjat. fi, на якім ужываюцца фінская, англійская, шведская, нямецкая, руская і кітайская мовы.
Інфармацыя аб атэлях ды ўмовах пражывання даецца пры браніраванні праз сістэму Booking.com.
Пражыванне • Majotus
Dream Hostel & Hotel Tampere (Äkerlundinkatu 2 A, Тампэрэ), ад 52 €/ноч
Хостэл непадалёку ад чыгуначнага вакзала Тампэрэ. Паркоўка, бясплатны Wi-Fi, снеданне. У нумарах ёсць ванны пакой, фен, прас. Без папярэдняй аплаты.
Атэль «Lapland Tampere» 4* (Yliopistonkatu 44, Тампэрэ), ад 115 €/ноч
Да чыгуначнай станцыі ўсяго 350 метраў, некалькі хвілін няспешнай хады да канцэртнай залы «Тампэрэ-Хол» і музея мумітроляў. Бясплатны WiFi, снеданне, паркоўка. У нумарах кандыцыянер, ванны пакой, тэлевізар, у некаторых і саўна. Рэстаран лапландскай кухні. Без папрэдняй аплаты.
Omena Hotel Tampere 3* (Hämeenkatu 7, 33100 Тампэрэ), ад 53 €/ноч
Атэль размяшчаецца ў цэтры горада, у 200 метрах ад чыгуначнага вакзала і гэтулькі ж да гандлёвага цэнтра «Koskikeskus». Бясплатны Wi-Fi. У нумарах тэлевізар, мікрахвалевая печ, халадзільнік, ванны пакой з душам і фенам. Папярэдняя аплата крэдытнай карткай.
Атэль «Forenom Aparthotel Tampere City» 2* (Hämeenkatu 28, Тампэрэ), ад 60 еўра/ноч
Знаходзіцца непадалёку ад аўтавакзала Тампэрэ. Сучасныя апартаменты з уласнай кухняй, тэлевізарам, бясплатным Wi-Fi і міні-халадзільнікам. Апрача таго, маецца агульная кухня з кавамашынай, электрычным чайнікам і мікрахвалевай печкай. Паркоўкі пры атэле няма.
Турыстычнае бюро «Visit Tampere» знаходзіцца па адрасе: Hämeenkatu 14633100 Tampere, Finland, тэл. +358 03 5656 6800; сайт www. visittampere.fi працуе на фінскай, англійскай, нямецкай і рускай мовах. У офісе можна атрымаць карту горада, праспекты з апісаннямі тых або іншых адметнасцей, атэляў, рэстаранаў і г. д.
ЛЕГЕНДЫ
СТАРОЙ СТАЛІЦЫ
VANHAN
PÄÄKAUPUNGIN TARINOITA
Турку — буйны эканамічны, прамысловы, транспартны і культурны цэнтр Фінляндыі. Па дадзеных на 31.01.2017 года ў горадзе налічвалася 187 637 жыхароў, плошча яго складае 306,36 км2, з якіх 245 км2 прыпадае на сушу, 57,24 км2 — на марскую тэрыторыю ды 3,45 км2 — унутраныя вадаёмы. Турку займае вельмі зручнае геаграфічнае становішча. Горад размяшчаецца на ўзбярэжжы Архіпелагавага мора ў вусці ракі Аўрайокі, адкуль недалёка да Аландскіх выспаў і Стакгольма — былой метраполіі. Адтуль пралягалі марскія гандлёвыя шляхі ў Эстляндыю, Польшчу і Германію. Таму з даўняй пары там пачалі сяліцца людзі. Шведы таксама ўпадабалі тое месца і заснавалі горад Аба (Äbo, што па-шведску вымаўляецца «Обу», але мы будзем прытрымлівацца традыцыйнай назвы). Фіны сталі называць яго Турку, утвараючы назву ад слова «torg», што па-шведску гучыць як «тург». Існуе гіпотэза, што такая назва паходзіць і ад старажытнаславянскага слова «тьргь». 3 цягам часу горад зрабіўся сталіцай правінцыі, потым — Вялікага герцагства, а потым — і Вялікага княства Фінляндскага. 23 студзеня 1229 года Папа Рымскі Рыгор IX даў дазвол перанесці рэзідэнцыю фінляндскага біскупа з мястэчка Ноўсіайнэн у гандлёвае паселішча Корайнен. Пазней горад перамясціўся бліжэй да вусця ракі Аўрайокі. Упершыню назва Äbo (паселішча ля ракі) упамінаецца ў 1270 годзе. Статус горада паселішча атрымала ў 1290-х гадах. 3 тае пары і да 1812 года Турку (Аба) быў сталіцай Фінляндыі. У тым годзе Аляксандр Першы сваім указам перанёс сталіцу ў Гельсінгфорс-Хельсінкі, дзе тады налічвалася ўсяго каля пяці тысяч жыхароў. Але гэты горад быў бліжэй да сталіцы Расійскай імперыі і далей ад Стакгольма — сталіцы Швецыі, ненадзейнай напярэдадні вайны з Напалеонам.
Як і ўсе старадаўнія гарады, Турку не адзін раз гарэў і руйнаваўся чужынскімі войскамі. У 1318 годзе наўгародцы дашчэнту зруйнавалі і абрабавалі горад, а датчане зрабілі гэта двойчы: у 1509 і 1522 гадах. Аднак людзі ўпарта вярталіся на папялішчы, і жыццё аднаўлялася.
Больш таго, у горадзе размясціўся фактычны свецкі і духоўны валадар, архіепіскап фінляндскі, у канцы XIII стагоддзя быў пабудаваны і асвечаны кафедральны сабор, які і ў наш час з'яўляецца галоўным лютэранскім храмам Фінляндыі. Для абароны горада шведы ў XIII стагоддзі пабудавалі на выспе ў вусці ракі ўмацаванне, якое стала магутным Абаскім замкам (шведск. Äbo slott, фінск. Turun linna), але мора адыйшло, I цяпер замак стаіць на мацерыку. У 1409 годзе Турку (Аба) нават чаканіў свае грошы, адрозныя па каштоўнасці ад грошай метраполіі. А ў 1640 годзе па ўказе каралевы Хрысціны ў Аба заснавалі першы фінляндскі ўніверсітэт пад назвай Каралеўская Акадэмія Аба (Kungliga Akademien і Äbo). Гэта быў важны культурны і адукацыйны цэнтр Фінляндыі. Адукацыя была на шведскай і лацінскай мовах, але менавіта там зарадзіўся рух фенаманаў, якія дамагаліся раўнапраўя шведскай і фінскай моваў. А пагроза існаванню фінскай мовы і фінскай нацыі была вельмі вялікая. Яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзя на поўным сур'ёзе абмяркоўвалася праграма татальнай забароны фінскай мовы і высылцы ўсіхфінаўу Лапландыю. Аднак фенаманы, якія, дарэчы, насілі шведскія прозвішчы і былі этнічнымі фінскімі шведамі, змаглі не дапусціцьтаго.У 1827 годзездарыўся апошні і самы вынішчальны ў гісторыі Турку (Аба) пажар, калі згарэў літаральна ўвесь горад за выключэннем замка, кафедральнага сабора і квартала рамеснікаў на Манастырскай горцы. У агні загінулі ўсе гарадскія, царкоўныя і акадэмічныя архівы. Пасля таго па ўказе імператара Мікалая Першага Акадэмія перамясцілася ў Гельсінгфорс і атрымала назву Імператарскі Аляксандраўскі ўніверсітэт. Намаганнямі мецэнатаў Акадэмія ў Турку аднавіла сваю дзейнасць толькі ў 1918 годзе, а дзяржаўны статус набыла толькі ў 1981 годзе. Аднак, страціўшы сталічны статус, Турку застаўся культурнай і духоўнай сталіцай Фінляндыі, своеасаблівым аберагальнікам старадаўніх традыцый, якім застаецца і ў наш час. Напрыклад, напярэдадні Калядаў, 24 снежня апоўдні, на галоўнай плошчы Турку збіраюцца тысячы людзей, каб паслухаць, як гарадскі сакратар у прысутнасці святароў усіх канфесій абвяшчае Калядны спакой па ўсёй Фінляндыі. У час святаў дзейнічае поўны спакой, і самыя дробныя парушэнні, не кажучы ўжо аб злачынствах, караюцца амаль утрая больш строга, чым у звычайныя дні. I нават цяпер злачыннасць, якая і без таго невысокая ў Фінляндыі, у час святаў імкнецца да нуля. Цяпер Турку — важны прамысловы і транспартны цэнтр і вельмі прывабны го-