Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік
Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
Сайт www.forum-marinum.fi працуе на фінскай, шведскай і англійскай мовах, http://www.visitturku.fi/ru/forurn-marinum_ru-0 — на рускай мове.
Больш падрабязная інфармацыя аб усіх музеях Турку размешчана на сайтах http://www.turunmuseot.fi/ (фінская, шведская, англійская
мовы); https://www.turku.fi/museo (фінская, шведская, англійская мовы); а таксама http://www.visitturku.fi/ (фінская, шведская, англійская, руская і нямецкая мовы).
Вольны час • Vapaa aika
Ruisrock — фестываль, які праводзіцца штогод на пачатку ліпеня. У 2017 годзе ён праводзіўся 48-мы раз. Звычайна збірае каля 100 000 гледачоў. Падрабязнейшая інфармацыя ёсць на сайце http://www.ruisrock.fi (на фінскай і англійскай мовах).
Down by the Laituri — гарадскі фестываль, які з 1991 года праводзіцца на пачатку жніўня. Шматлікія групы выступаюць як у парках, так і ў клубных памяшканнях горада. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце https://visitturku.fi/down-laituri_ (фінская, шведская, англійская, руская і нямецкая мовы).
Turku Jazz — фестываль джазавай музыкі, які праводзіцца штогод у жніўні. Сайт фестываля вядзецца на фінскай і англійскай мовах: http:// www.turkujazz.fi.
The Medieval Market — сярэдневяковы кірмаш у Турку. Праводзіцца апошнімі выхаднымі днямі. Сярэдневяковая вопратка, музыка, танцы і забавы. У 2017 годзе за тры дні ( 29.06-02.07) кірмаш наведалі 163 000 чалавек. Сайт http://en.keskiaikaisetmarkkinat.fi вядзецца на англійскай мове.
Аквапарк «Caribia» (Kongressikuja 1, Turku) знаходзіцца ў адзіным комплексе з атэлем «Holiday Club Caribia». Працуе ўвесь год. Адкрыты басейн падаграваецца. Функцыянуюць басейн з халоднай вадой, два басейны з джакузі, фітнес-басейн, спа-аддзяленне. Для дзяцей і дарослых некалькі горак рознай — ад 25 да 117 метраў — даўжыні. Працуе з 10:00 да 21:00, у нядзелю — з 10:00 да 22:00 гадзін. Для пастаяльцаў атэля з 8:00 гадзін адчынены плавальны басейн і ранішняя саўна. Наведванне каштуе з панядзелка па чацвер уключна — 14,50 еўра. Дзецям, студэнтам і пенсіянерам — 9,50 еўра. Сямейны білет (2 дарослых і 2 дзіцёнкі) — 43 еўра. У перыяд пятніца-нядзеля кошт узрастае на 2 еўра (сямейнага білета — на 8 еўра).
Пражыванне • Majotus
Best Western Hotel Seaport 3* (Toinen Poikkikatu 2, Turku), ад 98 €/ноч
Атэль размяшчаецца ў будынку старой мытні на адлегласці каля 3 кіламетраў ад цэнтра горада. Затое непадалёку знаходзіцца старажытны замак, марскі цэнтр «Forum Maritum» і выставачны цэнтр Турку. У нумарах бясплатны хуткасны Wi-Fi, кабельнае TV, туалет і ванны пакой з душам. Пастаяльцам прапануецца бясплатны сняданак, саўна і зона для дзіцячых гульняў. Да паслуг наведвальнікаў бар і рэстаран. Тэлефон: +358-2283-3000; факс: +358-2283-3100.
Guesthouse Kupittaa (Lemminkäisenkatu 36, Turku), ад 69 €/ноч
Бясплатная паркоўка, Wi-Fi. Агульны ванны пакой і туалет. Без папярэдняй аплаты.
Laivahostel Вогеа — hostei 2* (Linnankatu 72, Turku), ад 62 €/ноч
Атэль уяўляе сабой пасажырскі лайнер «Вогеа». Знаходзіцца на адлегласці 2,5 км ад цэнтра горада. Нумары атэля — гэта каюты карабля, у якіх маецца ванна/душ. Wi-Fi і тэлевізар знаходзяцца ў публічных месцах. Бясплатная паркоўка, саўна ўранні. Снеданне. Без папярэдняй аплаты.
Hesehotelli 3* (Läntinen Pitkäkatu 1, Turku), ад 55 €/ноч
Атэль знаходзіцца ў цэнтры горада. У нумарах Wi-Fi, тэлевізар, кандыцыянер, халадзільнік, ванны пакой, фен. Снеданне каштуе 6 еўра. Без папярэдняй аплаты. На тэрыторыі рэстаран хуткага харчавання «Hesburger», у якім адбываецца рэгістрацыя заезду-выезду.
Турыстычнае бюро горада Турку знаходзіцца па адрасе: Aurankatu 2, 20100 Turku; тэл. +358-2-262-7444. Сайт http://visitturku.fi/visit-turku/ matkailijalle/matkailuneuvonta працуе на фінскай, шведскай, англійскай і рускай мовах. Бюро працуе: улетку (01.04-30.09) з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 18:00 і ў суботу і нядзелю з 9:00 да 16:00; узімку (01.10.-31.03.) з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 18:00 і ў суботу і нядзелю з 10:00 да 15:00.
( СТАРЫ ГОРАД РАЎМА VANHA KAUPUNKI RAUMA
Раўма — маленькі горад з вялікай гісторыяй. Размешчаны на ўзбярэжжы Батнічнай затокі, горад да нашых дзён застаўся важным цэнтрам марскога транспарту. У Раўме на 31 жніўня 2017 года налічвалася 39 612 жыхароў. Плошча горада складае 1110,13 км2, з якіх на долю сушы прыпадае 495,73 км2, на марскую тэрыторыю — 600,60 км2 і 13,80 км2 — на ўнутраныя вадаёмы. На карце тагачаснай Швецыі горад з'явіўся 17 красавіка 1442 года пад шведскай назвай Raumo. Гэта былі часы Кальмарскай уніі, калі на чале Даніі, Швецыі і Нарвегіі стаяў дацкі кароль Крыстофер III Баварскі. Ад яго імя намеснік Карл Кнутсан напісаў: «Я, рыцар Карл Кнутсан, гэтай граматай сведчу, што ад імя і з ласкі майго літасцівага гаспадара, караля Крыстофера, надаецца абывацелям I купцам Raumo права займацца разнастайным гандлем гэтак жа сама, як абывацелі АЬо тое робяць... Напісана ў замку Äbo красавіка сямнаццатага дня, года 1442 ад нараджэння Хыстовага, і маёй уласнай пячаткай зацверджана».
Дзякуючы выгаднаму знаходжанню горад хутка ператварыўся ў важны порт. Але на пачатку XVI стагоддзя пачалася эпідэмія чумы, і горад практычна вымер. Праз некаторы час жыццё зноў ажывілася, але не надоўга. Шведскі кароль Густаў I Ваза ў 1550 годзе загадаў жыхарам Раўмы перасяляцца ў толькі што заснаваны Гельсінгфорс. Горад зноў апусцеў I толькі праз сем гадоў зноў пачаў ажываць. Не мінавала Раўму і насланнё сярэднявечных гарадоў — пажары. Некалькі разоў Раўма выгараў дашчэнту. Апошні спусташальны пажар адбыўся ў 1682 годзе, пасля чаго ў горадзе больш не здаралася падобных катастрафічных выпадкаў. Дзякуючы гэтаму Стары горад захаваўся ў тым выглядзе, які быў больш 200 гадоў таму. Драўляныя дамы двухсотгадовай даўніны зберагаюцца да нашых дзён, прычым не як нешта музейнае, а як звычайныя жылыя дамы, з утульнымі дварамі I невысокімі агароджамі. Стары горад занесены ў спіс UNESCO як каштоўная спадчына чалавечай культуры. У Старым горадзе налічваецца каля 600 старых будынкаў, дзе дагэтуль жывуць больш тысячы чалавек.
Плошча Старога горада 28 гектараў. На гэтым адносна малым участку знаходзіцца каля 200 крамаў, дзе прадаюцца старадаўнія рэчы.
А паколькі горад быў і застаўся важным портам, на працягу стагоддзяў у ім утварыўся асаблівы дыялект, які самі жыхары Раўмы лічаць паўнапраўнай мовай на той падставе, што фіны не разумеюць раўмаскай гаворкі. Гэта і сапраўды нейкі кангламерат з шведскай, англійскай, французскай, рускай, нямецкай і эстонскай моваў. Трэба заўважыць, што раўмаская гаворка ўважліва вывучалася і вывучаецца, маюцца слоўнікі, граматычныя даведнікі і нават мастацкая літаратура.
Славіцца Раўма і мастацтвам пляцення карунак. Вязаць карункі ў Раўме пачалі яшчэ ў XVIII стагоддзі. У Раўме з 1971 года штогод у канцы ліпеня праводзіцца Тыдзень карунак, калі майстры спаборнічаюць і ладзяць кірмашы. На гэты незвычайны фестываль заўсёды з'язджаецца шмат людзей з усіх куткоў Фінляндыі і з-за мяжы.
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Rauma Art Museum (Kuninkaankatu 37, Rauma)
У 1962 годзе мясцовыя мастакі стварылі Таварыства садзеяння развіццю мастацтва ў горадзе. А ў 1970 годзе адкрыўся Мастацкі музей Раўмы. Музей размяшчаецца ў старым будынку пабудовы 1795 года. Гэта самы стары дом каменнай пабудовы. У экспазіцыі музея галоўнае месца належыць мастакам Балтыйскіх краін. Цікавасць прадстаўляе і своеасаблівае электрычнае мастацтва, пры дапамозе якога дэманструецца сувязь мастацтва і тэхналогій.
Музей працуе: аўторак-чацвер з 10:00 да 18:00, пятніца з 10:00 да 16:00, субота-нядзеля з 11:00 да 16:00. Летнім сезонам, з 1 чэрвеня па 31 жніўня адчынена і ў панядзелак з 10 да 18 гадзін. Кошт білетаў для дарослых 6 еўра, для дзяцей да 18 гадоў, студэнтаў і пенсіянераў — 3 еўра. Сайт музея http://www.raumantaidemuseo.fi вядзецца на фінскай і англійскай мовах.
Lönnström Art Museum (Valtakatu 7, 26100 Rauma)
Мастацкі музей Лёнстрёма знаходзіцца ў цэнтры горада. Галоўнае яго прызначэнне — мастацкая адукацыя народа. Таму там часта праводзяцца тэматычныя выставы, майстар-класы, чытаюцца лекцыі і арганізоўваюцца семінары па мастацкай тэматыцы.
Музей працуе зімняй парой, верасень-май: аўторак і серада з 11:00 да 16:00 гадзін; чацвер з 11:00 да 20:00 гадзін; пятніца-нядзеля з 12:00 да 16:00 гадзін. Улетку, чэрвень-жнівень: аўторак-чацвер з 10:00 да 18:00 гадзін; панядзелак, пятніца з 12 да 16 гадзін. Кошт білетаў 5 еўра для дарослых і 3 еўра для дзяцей да 18 гадоў, студэнтаў і пенсіянераў. Сайт музея www.lonnstrommuseums.fi вядзецца на фінскай, шведскай і англійскай мовах.
Rauma Maritime Museum (Kalliokatu 34, Rauma; тэл. +358 2 822 4911)
Мараплаўства мела і мае вялікаезначэннедля маленькага горада.Таму экспазіцыя музея адлюстроўвае ўсю кулыуру і гісторыю мараплаўства Раўмы. Музей будзе прывабны для дзяцей, таму што, у адрозненне ад іншых музеяў, там экспанаты можна мацаць рукамі. Аб тым кажуць надпісы па-англійску: «Please, touch!» — і па-фінску: «Koske tähän». Але найбольшую цікавасць як у дзяцей, так і ў дарослых наведвальнікаў выклікае карабельны сімулятар «Jenny», пры дапамозе якога можна адчуць сябе капітанам карабля і як пралажыць кабатажны маршрут, так і спраграмаваць далёкае плаванне да аўстралійскага Сіднэя. Прытым карабель сабе можна спраграмаваць любы: ад маленькага кацера да 340-мятровага танкера або сухагруза.
Музей працуе: у зімні сезон (верасень-красавік) па нядзелях з 12:00 да 16:00 гадзін; у маі панядзелак-пятніца, нядзеля з 12:00 да 16:00 гадзін; улетку (чэрвень — пачатак жніўня) адчынена кожны дзень з 11:00 да 17:00 гадзін; у жніўні — аўторак-пятніца, нядзеля з 12:00 да 16:00 гадзін. Кошт білетаў: дарослым — 9 еўра, дзецям да 16 гадоў — 3 еўра, пенсіянерам — 7 еўра, студэнтам — 6 еўра. Сямейны білет (2 дарослых і 3 дзяцей) — 21 еўра. Групам ад 10 чалавек — 7,50 еўра з кожнага. Экскурсія на англійскай мове працягласцю да 45 хвілін каштуе 70 еўра. Сайт музея https://www.rmm.fi/ вядзецца на фінскай, рускай і англійскай мовах.
Гарадскі музей «Rauma Museum» (Kauppakatu 13, Rauma)
Музей прысвечаны гісторыі горада і размяшчаецца ў будынку старой ратушы пабудовы 1776 года. У экспазіцыі музея дакументы, мадэлі старых караблёў, вырабы рамеснікаў і карункі, якімі славіцца стары горад Раўма. Адчынены: у зімні сезон 02.01-15.05 і 01.09 -31.12 аўторак-пятніца з 12:00 да 17:00, субота з 10:00 да 14:00, нядзеля з 11:00 да 17:00 гадзін, у панядзелак зачынены; у летні сезон 15.05-30.06 і 01.08-31.08 аўторак-нядзе-