Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
Памер: 204с.
Мінск 2018
33.68 МБ
У мясцовасці Тарваспяя (Tarvaspää) знаходзіцца дом-музей славутага фінскага мастака Акселі Галлен-Каллела (Akseli Gallen-Kallela). Доматэлье пабудаваны ў 1911 годзе па праекце, распрацаванаму самім мастаком. Будынак у нацыянальна-рамантычным стылі «югенд» спалучае рысы сярэднявечнага замка з італьянскай архітэктурай эпохі Адраджэння. Цяпер там знаходзяцца работы самога мастака і праводзяцца выставы сучаснага мастацтва ды фатаграфіі. Адрас музея: Gallen-Kallelantie 27, Эспа. Вэб-сайт: www.gallen-kallela.fi. Улетку музей адчынены кожны дзень з 11:00 да 18:00 гадзін, а ў астатні час зачынены па панядзелках. Білет каштуе 9€/8€/7€/5€, дзецям да 18 гадоў — бясплатна.
3	цэнтра Хельсінкі туды ідзе трамвай № 4 у кірунку Munkkiniemi да прыпынку «Munkkiniemen puistotie», адтуль каля двух кіламетраў пешшу праз парк «Munkinpuisto».
Таксама дабрацца можна ад тэрмінала каля станцыі метро «Камппі» (Катррі) да прыпынку «Tarvaspääntie» на аўтобусе № 502 або на аўтобусе № 206 ад чыгуначнага вакзала з плошчы (Elielin aukio) з боку Галоўнага паштамта да гэтага ж прыпынку. Потым каля аднаго кіламетра пешшу.
Тапіёла (Tapiola) з'яўляецца культурным цэнтрам горада Эспа. Там знаходзяцца музеі выставачнага цэнтра «WeeGee», гарадскі тэатр, гарадская бібліятэка і спартыўна-аздараўляльны цэнтр з крытым і адкрытым басейнамі, тэніснымі пляцоўкамі і спартыўным паркам. Беласнежныя жылыя дамы і грамадскія будынкі, аточаныя лесапаркам, утвараюць непаўторны архітэктурна-ландшафтны комплекс.
Найбуйнейшы ў Паўночнай Еўропе аквапарк «Serena» (vesipuisto Serena) знаходзіцца ў Эспа на адлегласці каля 20 кіламетраў ад Хельсінкі па aflpaceTornimäentie 10.
Памяшканне высечана ў скале. Унутры знаходзяцца некалькі басейнаў, горкі, патокі, штучныя хвалі, гарачая і халодная крыніцы, гідрамасаж, рэстараны, бары, кіёскі, дзе можна набыць купальныя прыналежнасці, а ў рэстараны пускаюць і ў купальніках. Звонку таксама ёсць горныя патокі, вадаспады, трубы і горкі, па якіх наведвальнік імкліва нясецца ўніз. Для малых дзяцей як унутры, так і звонку ёсць адмысловыя неглубокія і цёплыя басейны. Вулічная частка аквапарка працуе з чэрвеня па жнівень.
Аквапарк мае тры рэжымы работы: вясенні, летні і асенні. У вясенні сезон «Serena» працуе так: с 25 красавіка па 1 мая — толькі па выхадных днях, з 2 па 8 мая — па выхадных днях, чацверах і пятніцах, з 9 па 29 мая — па выхадных днях. Ва ўсе дні адчынена з 11:00 да 19:00 гадзін.
У летні сезон рэжым работы наступны: з 30 мая па 5 чэрвеня — толькі па выхадных днях, з 6 чэрвеня па 14 жніўня — усе сем дзён у тыдзень, а вось з 15 па 28 жніўня — толькі па выхадных днях. 3 28 жніўня па 16 кастрычніка зачынена на тэхнічныя работы. Адчынена ва ўсе дні летняга сезону з 11:00 да 20:00 гадзін.
У асенні сезон з 17 па 23 кастрычніка аквапарк працуе ў чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю, а з 31 кастрычніка па 18 снежня — толькі па суботах і нядзелях. 3 26 па 31 снежня адчынены кожны дзень. Рэжым работы з 11:00 да 19:00 гадзін.
Кошт білетаў:
-	вычайны білет (з 11 да 19) — 25,50 €;
-	вячэрні білет (з 16 да 19) — 21,50 €;
-	сямейны білет для 2 дарослых і 2 дзяцей — 98,00 €;
-	білет на два дні запар — т. зв. «Нарру Pass» — 35,50 €;
-	дзецям да 4 гадоў — бясплатна.
3 Хельсінкі дабрацца можна ад станцыі метро «Камппі» — на аўтобусе №339.
Турыстычны сайт горада Эспа http://www.visitespoo.fi працуе на фінскай, шведскай, англійскай, рускай і кітайскай мовах.
Пошук атэляў у Эспа лепей за ўсё рабіць праз сістэму trivago.com, дзе кошт указваецца ў еўра/ноч. На сайце ў пошукавым акенцы трэба набраць «Espoo» — прапануецца некалькі дзясяткаў атэляў на любы густ і кашалёк.
ВАНТАА
VANTAA
Вантаа, чацвёрты па велічыні горад Фінляндыі, знаходзіцца ў 19 кіламетрах на поўнач ад сталіцы. Як і Эспа — гэта не кампактны горад з адзінай тэрыторыяй, а агламерат вялікіх і малых населеных пунктаў. У 2017 годзе колькасць жыхароў дасягнула 220 908 чалавек. Плошча горада 240,34 км2, з іх 238,37 км2 — суша і 1,97 км2 займаюць унутраныя вадаёмы. Назву горад атрымаў ад ракі Вантаанйокі. Але шведы, якія прышлі сюды ў XI стагоддзі, называлі яе Хельсінге. Першае ўпамінанне гэтай назвы сустракаецца ва ўказе караля Магнуса Эрыксона ад 15 мая 1351 года, калі манахам эстонскага цыстэрыянскага манастыра Падзісэ было падаравана права лоўлі ласосяў на парогах рэчкі, якая цяпер называецца Вантаанйокі. Такім чынам кароль Магнус хацеў паставіць трывалы заслон уплыву праваслаўнай царквы, а дакладней — старадаўнім супаратам шведаў — наўгародцам. Цяпер 15 мая ў Вантаа штогод адзначаецца як дзень горада. А фінскі прыход Хельсінге, падпарадкаваны епіскапу горада Турку, утварыўся ў канцы XIV стагоддзя, пасля чаго ў 1428 годзе эстонскіх цыстэрыянцаў пазбавілі права рыбных промыслаў. Доўгі час Хельсінге быў сельскім прыходам. Праз тэрыторыю сучаснага горада Вантаа пралягала Каралеўская дарога (Kuninkaantie) — важнейшы па тых часах шлях зносін, па якому на ўсход ішлі шведскія палкі, па якому кур'еры ў самы кароткі тэрмін дастаўлялі звесткі з Турку і Выбарга ў Стакгольм. Дарогу тую некалі праклалі яшчэ вікінгі. У наш час ад яе збярогся адрэзак, які вядзе з Эспа (Espoo) да мястэчка Сіпаа (Sipoo).
Статус горада сельскаму прыходу Хельсінге быў нададзены толькі ў 1974 годзе. Тады ж замацавалася і сучасная назва горада — Вантаа. Цэнтрам новага гарадскога муніцыпальнага ўтварэння стаў горад Tikkurila. 3 Хельсінкі датуль каля 25 хвілін на электрычцы. У горадзе знаходзіцца муніцыпальная ўправа, размяшчаюцца шматлікія офісы фінскіх I міжнародных кампаній. Асабліва бурнае развіццё пачалося з пабудовай міжнароднага аэрапорта Хельсінкі-Вантаа. Цяпер аэрапорт звязаны са сталіцай чыгуначнымі і аўтобуснымі лініямі.
Падрабязна паветраныя вароты Фінляндыі апісаны ў раздзеле «Аэрапорт».
Адметнасці ды музеі • Muutama nähtävyys ja museo
Галоўнай адметнасцю горада Tikkurila з'яўляецца навукова-музейны комплекс «Эўрыка» (Heureka). Музей размяшчаецца ў будынку, спраектаваным фінскімі архітэктарамі Міккам Хейккіненым (Mikko Heikkinen), Маркку Комоненым (Markku Komonen) і Лаўры Антцілам (Lauri Anttila). Яны і прапанавалі назву «Эўрыка» (Heureka). Адкрыццё адбылося 28 красавіка 1989 года. Цяпер гэта галоўны навуковы музей Скандынавіі. Музей займае плошчу ў 8200 м2, з якіх каля 2500 м2 займаюць розныя выставы. Мэтай стварэння такога навукова-музейнага цэнтра было даходліва расказаць аб дасягненнях сучаснай навукі і, па меры магчымасці, растлумачыць іх сутнасць. Кожны наведвальнік можа прыняць удзел у навуковым эксперыменце і паглядзець у планетарыі фільм, які стварае поўную ілюзію прысутнасці гледача ў прасторах Сусвету. Спачатку комплекс складаўся з трох будынкаў. А ў 2007 годзе адкрыўся вонкавы навуковы парк «Галілей», які з'яўляецца пляцоўкай для навуковых гульняў. Механізм пад назвай Архімедаў вінт наглядна дэманструе, як з ніжняга басейна вада перапампоўваецца ў верхні. Вонкавы парк «Галілей» працуе толькі ўлетку. У цыліндрычным павільёне размяшчаецца галоўная экспазіцыя, лабараторыі, у якіх дзеці могуць праводзіць доследы пад наглядам дарослых інструктараў. Там жа знаходзіцца дзіцячая «Эўрыка» з папулярным баскетболам пацукоў і тэатр «Мінерва». Класіка музея «Эўрыка» — гэта калонны павільён з экспанатамі-ілюзіямі, дыван-самалёт, які рухаецца з дапамогай спрэсаванага паветра, паветраныя гарматы, сістэма блокаў, з дапамогай якой любы наведвальнік здолее падняць аўтамабіль.
Маецца таксама калекцыя мінералаў Фінляндыі, сад камянёў, дзе размешчаны больш за сто ўзораў фінскіх скальных парод. У лесапарку прадстаўлены хваёвыя пароды паўночнага паўшар'я. А класіфікацыя раслін, якую сістэматызаваў шведскі навуковец Карл Лінней, наглядна дэманструецца ў парку ягонага імя.
Комплекс «Эўрыка» працуе па панядзелках, аўторках, серадах і пятніцах з 10 да 17 гадзін, па чацверах — з 10:00 да 20:00 гадзін, а па суботах і нядзелях — з 10:00 да 18:00 гадзін.
«Эўрыка» знаходзіцца на адлегласці каля 500 метраў ад чыгуначнай станцыі «Tikkurila». Практычна праз тры-чатыры хвіліны ад вакзала Хельсінкі адыходзяць пазначаныя літарамі I, Р, N, K, R і Т цягнікі, якія спыняюцца на станцыі «Tikkurila».
Афіцыйны сайт музея http://www.heureka.fi працуе на фінскай, шведскай і рускай мовах.
Царква святога Лаўрэна (Pyhän Laurin kirkko) — самы стары каменны будынак у Вантаа. Храм названы так дзеля ўшанавання памяці вялікапакутніка Лаўрэна Рымскага, які прыняў жахлівую смерць у 258 годзе, калі імператар Валерый разгарнуў пераслед і вынішчэнне хрысціян. Яе пабудова датуецца 1460 годам. Царкву доўга будавалі і перабудоўвалі, а канчатковае асвячэнне храма адбылося ў 1494 годзе. Спачатку гэта быў каталіцкі храм, але пасля рэформаў караля Густава I Вазы царква стала лютэранскай. Кароль канфіскаваў самыя каштоўныя прадметы царкоўнай прыналежнасці, матывуючы гэта тым, што яны былі занадта шыкоўныя і ўвесь час напаміналі старую веру. Да 1893 года царква зберагалася ў сваім першаствораным выглядзе. Але тым годам здарыўся вялікі пажар, які знішчыў у царкве ўсё, што толькі магло гарэць. Ацалелі толькі старажытныя сцены і скляпенні ды статуі Дзевы Марыі і Хрыста. Але ў 1894 годзе храм аднавілі, пашырылі вокны-вітражы, ад чаго ў царкве сярэднявечная змрочнасць змянілася лепшым асвятленнем. I тады ж адсвяткавалі 400-годдзе храма, а праз сто гадоў, у 1994 — пяцісотгоддзе. У наш час гэты храм з'яўляецца кафедральным саборам і самым папулярным месцам вянчання маладых фінаў.
Царква адчынена з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 20:00 гадзін, у суботу-нядзелю з 9:00 да 15:00.
Музей горада Вантаа (Vantaan kaupunginmuseo) (Hertaksentie 1, Vantaa) размяшчаецца ў будынку старога чыгуначнага вакзала Tikkurila пабудовы 1862 года. Экспазіцыя музея адлюстроўвае гісторыю развіцця горада Вантаа ад каменнага веку да нашых дзён. Там можна ўбачыць і макет старажытнай вёскі, і гарпун з ласіных касцей, і прадметы побыту сялян у сярэднія вякі, і яшчэ шмат чаго цікавага. У музеі зберагаюцца шматлікія архіўныя дакументы, экспануюцца фотаздымкі і працуе мультымедыйная частка. Пры яе дапамозе наведвальнік можа прасачыць развіццё горада ад сялянскіх марскіх промыслаў да эпохі індустрыялізацыі і стварэння чыгункі.