• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік

    Беларуска-фінскі размоўнік-даведнік


    Выдавец: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў
    Памер: 204с.
    Мінск 2018
    33.68 МБ
    Выхад — толькі праз сярэднія і заднія. Білет паказваць не трэба. У трамваі ўваход і выхад — праз любыя дзверы.
    Без дадатковай аплаты вы можаце ехаць у гарадскім аўтобусе з чамаданам, і нават не з адным. Тое ж тычыцца і дамашніх жывёл: вы можаце зайсці ў аўтобус як з маленькім кацянём, так і з вялізным догам.
    Каб, стоячы на прыпынку, спыніць аўтобус, вам трэба «прагаласаваць» — выцягнуць наперад руку. Без таго аўтобус можа і не спыніцца. А каб выйсці на патрэбным прыпынку, трэба загадзя націснуць чырвоную кнопку на сталёвай стойцы. Такія стойкі ёсць каля кожнай першай пары сядзенняў у салоне.
    Словыіфразы • Sanoja ja lauseita
    Скажыце, калі ласка, дзе знаходзіцца аўтастанцыя?
    Дзе тут каса?
    Як часта ходзяць аўтобусы да...
    -	Тампэрэ?
    -	Турку?
    -	Рованіемі?
    Колькі каштуе білет да...
    -Тампэрэ?
    -	Турку?
    -	Рованіемі?
    Мне патрэбен білет туды і назад.
    Мне трэба рабіць перасадку?
    На якім аўтобусе я даеду да гандлёвага цэнтра «Ітіс»?
    Sanokaa missä on linjaautoasema?
    Missä on kassa?
    Kuinka usein kulkee busseja...
    -	Tampereelle?
    -	Turkuun?
    -	Rovaniemeen?
    Paljonko maksaa lippu...
    -	Tampereelle?
    -	Turkuun?
    -	Rovaniemeen?
    Tarvitsen meno-paluu lipun.
    Täytyykö minun vaihtaa bussia?
    Millä bussilla pääsen Itiksen kauppakeskukseen?
    Санокаа, місся он лін'яаўтоасэма?
    Місся он касса?
    Куйнка усэйн кулкээ буссэйя...
    -	Тампэрээллэ?
    -	Туркуун?
    -	Рованіемээн?
    Пал'ёнко максаа ліппу...
    -	Тампэрээллэ?
    -	Туркуун?
    Рованіемээн?
    Тарвітсэн мэно-палуу ліппуа.
    Тяўтююкё мінун вайхтаа буссіа?
    Мііла бусілла пяясээн Ітіксэн каўппакескуксээн?
    Колькі часу займае паездка?
    Ці можаце вы сказаць, калі мне выходзіць?
    Я хачу выйсці на...
    Стакгольмскай вуліцы.
    прыпынку «Хаканіемі».
    Я хачу выйсці на наступным прыпынку. Гэты аўтобус ідзе да...
    Піхлаямякі?
    Сенацкай плошчы?
    Kuinka kauan matka kestää?
    Voisitteko sanoa milloin minun pitää poistua? (Voisitteko sanoa milloin minun pitää jäädä pois?) Haluaisin poistua (jäädä pois)...
    Tukholmankadulla.
    Hakaniemen pysäkillä.
    Haluaisin poistua seuraavalla pysäkillä.
    Meneekö tämä bussi...
    Pihlajamäkeen?
    Senaatin torille?
    Куйнка каўан матка кестяя?
    Войсіттэко саноа міллойн мінун пітяя пойстуа?
    Халуайсін пойстуа (яядя пойс)...
    Тукхолман кадулла.
    Хаканіемен пюсякілля.
    Халуайсін пойстуа сэўраавалла пюсякілля.
    Мэнээкё тямя буссіі...
    Піхлайямякээн?
    Сэнаатін торіллэ?
    МЕТРО
    METRO
    Метро ў Хельсінкі — самы хуткі від грамадскага транспарту. Даўжыня яго зусім невялікая — 35 км. Усяго на лініі метро налічваецца 25 станцый, з якіх 16 падземных і 9 на паверхні зямлі. Цяпер метро злучае два гарады: Хельсінкі і Эспа. Апошняя хельсінкская станцыя ў заходнім кірунку — гэта «Койвусаары» (Koivusaari). Далей ідуць шэсць станцый у горадзе Эспа. Канцавыя станцыі там — «Матцінкюля» (Matinkylä) і «Тапіола» (Tapiola). Гэта самае паўночнае метро ў свеце. Карыстацца гэтым відам вельмі проста, бо ў ім усяго два кірункі: на ўсход і на захад. На схеме лініі метро маюць форму літары «Y». Паездка з канцавой станцыі на захадзе «Матцінкюля» (Matinkylä) да канцавой станцыі на ўсходзе «Вуасаары» (Vuosaari) займае прыкладна 41 хвіліну. А паездка ад станцыі «Тапіёла» (Tapiola) з Эспа да станцыі «Меллунмякі» (Mellunmäki) на ўсходзе Хельсінкі зойме прыкладна 34 хвіліны. Аднаразовы білет на метро па Хельсінкі каштуе 3,20 еўра, па станцыям горада Эспа — 5,50 еўра. Білеты дзейнічаюць на ўсе віды грамадскага транспарту.
    Лініі разыходзяцца на станцыі «Іцякескус» (Itäkeskus), адна з іх ідзе да канцавой станцыі «Меллунмякі» (Mellunmäki), другая — да станцыі «Вуасаары» (Vuosaari). Такім чынам, на ўсходзе — дзве канцавыя станцыі: «Меллунмякі» і «Вуасаары», а на захадзе — адна «Матцінкюля» (Matinkylä). Існуе і прамежкава-канцавая станцыя на захадзе — «Камппі» (Катррі). 3 захаду і з цэнтра да станцыі «Іцякескус» (Itäkeskus) цягнікі ідуць з інтэрвалам у 4 хвіліны, а пасля таго да станцый «Меллунмякі» і «Вуасаары» — з інтэрвалам у 8 хвілін.
    У вестыбюлях станцый ёсць ліфты для пасажыраў з дзіцячымі каляскамі, інвалідаў і веласіпедыстаў. Вагоны метро аранжавага колеру. Хуткасць у сярэднім каля 80 км у гадзіну.
    Турнікетаў ці нейкіх іншых прылад, перакрываючых доступ у метро, няма. Але вестыбюлі падзелены на дзве часткі палоскамі жоўтага колеру на падлозе. Перасякаючы такую рысу, вы трапляеце ў зону, дзе трэба мець білет. Перад гэтай палоскай стаяць прыборы, якія счытваюць вашы білеты.
    Калі білет актывізаваны, можна праходзіць свабодна. Але без білета ехаць рызыкоўна — кантралёры ходзяць часта і тут жа выпісваюць штрафы ў 80 еўра. Білеты ў Хельсінкі дзейнічаюць на ўсе віды грамадскага транспарту: метро, аўтобус, трамвай, на элетрычку ў межах горада і на паром да крэпасці Суоменлінна.
    Станцыі Kamppi, Rautatientori, Itäkeskus і Vuosaari звязаны гандлёвымі цэнтрамі. На станцыі Kamppi — аднайменны гандлёвы цэнтр з аўтавакзалам на ніжнім узроўні. Станцыя Rautatientori — гэта гандлёвы комплекс «Asematunneli» пад чыгуначным вакзалам, звязаны падземным тунэлем з наземным гандлёвым цэнтрам «Forum», супермаркетамі «Sokos» і «Stockmann», а таксама з трамвайнымі прыпынкамі на праспекце Манергейма. На станцыі Itäkeskus знаходзіцца самы вялікі гандлёвы цэнтр Скандынавіі — «Itis». Ha станцыі Vuosaari — гандлёвы цэнтр «Columbus».
    Назвы станцый абвяшчаюцца па-фінску і па-шведску, а таксама паказваюцца на табло ў вагоне. Аб тым, што дзверы зачыняюцца, паведамляе трохразовае «біп-біп-біп», голасам не папярэджваюць.
    У вестыбюлях метро ёсць вялікія інфармацыйныя табло, дзе паказваецца, праз колькі хвілін прыйдзе той або іншы цягнік. На платформах у метро таксама ёсць электронныя ўказальнікі, дзе паказваецца, праз колькі хвілін і да якой канцавой станцыі ідзе наступны цягнік.
    На адлегласці каля шасцідзесяці сантыметраў ад края платформы праведзена так званая рыса бяспекі жоўтага колеру, заступаць за якую не рэкамендуецца. У канцы перона на падлозе можа быць надпіс «Цягнік тут не спыняецца» (Metro ei pysähdy tässä). Гэта значыць, што цягнік спыняецца не даходзячы надпісу, і чакаць яго там не трэба.
    На ўваходы да станцый метро звонку ўказвае вялікая літара «М» белага колеру на чыроным фоне. Усе ўказальнікі ды інфармацыйныя надпісы ў метро робяцца белымі літарамі на чырвоным фоне. На перонах кожнай станцыі маюцца адмысловыя ручкі для аварыйнага спынення цягніка. Там жа ёсць і аварыйны тэлефон, звязаны з паліцыяй і ўратавальнымі службамі. У вагонах таксама ёсць ручка аварыйнага спынення і тэлефон для сувязі з машыністам. У вестыбюлі кожнай станцыі маюцца бясплатныя туалеты.
    Набыць білет можна ў аўтамаце, R-кіёсках або на пунктах абслугоўвання ў «Asematunneli» пад чыгуначным вакзалам і ў гандлёвым цэнтры «Itäkeskus».
    Працоўнымі днямі цягнікі метро пачынаюць хадзіць з 5:30 уранні і заканчваюць — у 23:30 увечары. Па нядзелях і святочных днях — з 6:30 да 23:30.
    Інфармацыйныя надпісы на платформах і ў вагонах метро • Tiedotuskirjoituksia metron laitureilla ja vaunuissa
    Asiakaspalvelu
    Абслугоўванне кліентаў
    Asiaton oleskelu kielletty
    Знаходзіцца без патрэбы забараняецца
    Ei matkustajille
    
    He для пасажыраў = Пасадкі няма
    Hissi
    
    Ліфт
    HSL:n palvelupiste
    
    Пункт абслугоўвання і продажу білетаў
    Hälytysovenavaus
    
    Аварыйнае адчыненне дзвярэй
    Hätäjarru
    
    Аварыйны тормаз
    Hätäkytkin
    
    Аварыйнае абясточванне станцыі
    Hätäpuhelin
    
    Трывожны тэлефон
    Hätäpysäytys
    
    Аварыйнае спыненне цягніка
    Linja-auto
    
    Да аўтобусаў
    Pysäköinti
    
    Да паркоўкі
    Raidalla kulkeminen
    
    Хадзіць па рэйках
    ehdottomasti kielletty
    
    строга забаронена
    Raide
    
    Каляя/пуць
    Tupakointi kielletty
    
    Паліць забараняецца
    Ulos
    
    Выхад
    Varatie
    
    Аварыйны выхад
    Словыіфразы • Sanoja ja lauseita
    станцыя
    asema
    асэма
    перасадка
    vaihto
    вайхто
    зрабіць перасадку
    vaihtaa
    вайхтаа
    Дзе знаходзіцца
    Missä on lähin	Міссяонляхін
    бліжэйшая станцыя метро?
    metroasema?	мэтроасэма?
    Дзе мне трэба зрабіць перасадку, каб даехаць да станцыі «Контула»?
    Missä minun pitää vaihtaa, jotta pääsen Kontulan asemalle?
    Місся мінун пітяя вайхтаа, йотэн пяясэн Контулан асэмалле?
    Па якой лініі я траплю ў Расцілу?
    Millä linjalla minä pääsen Rastilaan?
    Мілля лін'ялла міня пяясэн Растілаан?
    Цэнтральны чыгуначны вакзал наступны?
    Onko seuraava pysäkki rautatieasema?
    Онко сэўраава пюсяккі раўтат'еасэма?
    Дзе мне трэба выйсці, каб трапіць у Форум?
    Missä minun pitää poistua, jotta pääsen Forumiin?
    Місся мінун пітяя поістуа йотэн пяясэн форуміін?
    Гэты цягнік ідзе да Камппі?
    Meneekö tämä juna Kämppiin?
    Мэнээкё тямя юна камппіін?
    Цягнік • Juna
    Даўжыня чыгункі ў Фінляндыі складае 5919 кіламетраў. Больш паловы — 3067 кіламетраў — электрыфікавана. Першая чыгуначная лінія звязала Хельсінкі з горадам Хямээнлінна ў 1862 годзе. Тады Фінляндыя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі, і таму шырыня чыгуначнай каляіны была такой жа, як і ва ўсёй Расіі. Такой яна засталася і да нашых дзён, што робіць зносіны з Масквой і Пецярбургам лёгкімі і хуткімі, бо не даводзіцца мяняць калёсныя пары, як на беларуска-польскай мяжы.
    Пасажырскія чыгуначныя перавозкі ажыццяўляе кампанія «Дзяржаўная чыгунка» (ValtionRautatiet), фірменны знак якой —	— красуецца
    на вагонах, цэтліках персаналу і на ўсім, што належыць гэтай кампаніі.
    Амаль усе гарады звязаныя чыгункай з Хельсінкі. А самы далёкі пункт, куды дасягае чыгунка — гэта станцыя «Колары» (Kolari) у Заходняй Лапландыі на мяжы са Швецыяй. Да яе крыху больш за 800 кіламетраў. На адлегласці больш за 90 кіламетраў ідуць дальнарэйсавыя цягнікі. Звычайна гэта InterCity ды Pendolino, дзе маюцца спальныя вагоны, вагоны-рэстараны і нават вагоны-аўтавозы.
    Але самую вялікую колькасць пасажыраў перавозяць прыгарадныя або блізкасяжныя цягнікі.
    На гэтых цягніках можна ехаць па агульнагарадскому білету да апошніх станцый у межах горада: «Пуйстала» (Puistola), «Пітяйянмякі»
    (Pitäjänmäki) i «Малмінкартана» (Malminkartano). Далей трэба набываць білет прыгараднай зоны. Білеты на прыгарадныя цягнікі можна набываць як у касах на вакзале, так і з аўтаматаў там жа. Штраф за безбілетны праезд складае 80 еўра.
    Білеты да Масквы і на хуткасны цягнік «Allegro» Хельсінкі-Пецярбург трэба набываць у касах. Лепей за ўсё гэта зрабіць загадзя. Палярэдні продаж білетаў робіцца праз агульныя касы за 60 сутак да адыходу патрэбнага вам цягніка.