• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Гідралагічны рэжым. Гал. яго асаблівасць — ільды, якія зімой займаюць каля 90% плошчы акіяна (акрамя Пд Баранцава м.) і захоўваюцца некалькі гадоў (пак 3—5 м таўшчыні). Іх аб’ём каля 26 тыс. км . Для Бафінава і Грэнландскага мораў характэрны айсбергі. На працягу некалькіх гадоў дрэйфуюць т.зв. ледзяныя астравы (таўшчынёй 30—35 м), якія выкарыстоўваюць для базіравання дрэйфуючых станцый. Сярэдняя скорасць дрэйфу лёду 7 км/cyr, макс. — 100 км/сут. У П.Л.а. вылучаецца шырокая антыцыкланальная цыркуляцыя вод у Амеразійскім суббасейне і цыкланальная — у НарвежскаГрэнландскім бас. Абодва кругавароты падзяляюцца Трансарктычным цячэннем (скорасць 3,7 км/сут), яго працяг — Усх.Грэнландскае цячэнне (20—30 км/суг) выносіць 73 сцёку вады з Арктычнага басейна. Цёплыя воды з Аглантычнага ак. прыносяцца Нарвежскім цячэннем, Шпіцбергенскім і Нардкапскім цячэннямі. Праз Берынгаў прал. паступае вады ў 3—4 разы меней. П.Л.а. моцна апрасняецца рэкамі, якія прыносяць штогод больш за 5 тыс. км3 вады. Тра паверх
    228 паўночны
    невых вод летам 1,4°С, зімой 1,7°С, тра лёду 10 °C. Салёнасць паверхневых арктычных вод каля 30%«, макс. прьшонных 34,9%о. Шчыльнасць аркіычных вод найб. 1026,17 кг/м3. Прылівы няправільныя паўсутачныя (1м), макс. прьшіў у Мязенскай губе Белага м. — 9 м.
    Флора і фауна прадстаўлены арктычнымі і атл. формамі. Фітапланктону 200 відаў, пераважаюць дыятамеі. Фітабентас прадстаўлены ламінарыяй, анфельныяй, фукусавымі, у Белым м. — заасцерай. Заабентасу каля 200 відаў (НарвежскаГрэнландскі бас. і БаранцаваКарскі шэльф), кіты (паласацік і грэнландскі), млекакормячыя крыяфілы (белы мядзведзь, морж, цюлень) і інш. Рыб 150 відаў, прамысловыя: селядзец, траска, пікша, сайда, мойва і інш. Летам на астравах «птушыныя кірмашы»: гагары, тупікі і інш.
    Гаспадарчае выкарыстанн е. Моры НарвежскаГрэнландскага бас., БаранцаваКарскага шэльфа і м. Бафіна — раёны рыбалоўства (мойва, мерланг, путасу, траска, марскі акунь, сайда, селядзец), промыслу грэнландскага цюленя, цюленялысуна, бялухі і інш. У Белым м. — водараслевы промысел. На ўзбярэжжах некаторых сібірскіх мораў распрацоўваюцца прыбярэжнамарскія касітэрытавыя і залатаносныя россыпы; у Канадскім Аркгычным архіпелагу — свінцовацынкавыя і жалезныя руды; на скандынаўскім узбярэжжы — храміты, нікелевыя, жалезныя і інш. руды; каля берагоў Грэнландыі — малібдэнавыя руды; у м. Бофарта — газанафтавае радовішча ПрадхаБей. Эксплуатуюцца і інш. газанафтавыя радовішчы. На архіпелагу ІПпіцберген здабываецца каменны вугаль. Транспартныя шляхі: у Расіі па Паўночным марскім шляху (2—3 летнія месяцы), у ЗША і Канадзе па ПаўночнаЗаходнім праходзе (пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага). Суднаходныя лініі на Грэнландыю, Ісландыю, Пн Скандынавіі і Шпіцберген у летні перыяд не залежаць ад лядовых умоў. Гал. парты: Мурманск (незамярзаючы). Кандалакша, Беламорск, Архангельск, Дыксан, Тыксі, Певек (Расія), Чэрчыл (Канада), Тромсё і Тронхейм (Нарвегія).
    Літ.: Богданов Ю.А., К а п л п н П. А, Ннколаев С.Д. Пронсхожденне н развятне океана. М., 1978; Богданов Д.В. Океаны н моря накануне XXI в. М., 1991.
    А.Я.Яротаў.
    НАЎНОЧНЫ МАРСКІ ШЛЯХ, ПаўночнаУсходні праход (да пач. 20 ст.), галоўная суднаходная магістраль Расіі ў Аркгыцы. Праходзіць па морах Паўн. Ледавітага ак., злучае еўрап. і азіяцкія рас. парты (гл. на карце да арт. Паўночны Ледавіты акіян). Даўж. (ад Карскіх Варот да бухты Правідзення) 5600 км. Абслугоўвае парты Арктыкі і буйных сіб. рэк (завоз паліва, абсталявання, харч. прадукіаў, вываз драўніны і інш.). Гал. парты: Ігарка,
    Дудзінка, Дыксан, Тыксі, Певек, Правідзення. Працягласць навігацыі 2—4 месяцы (на асобных участках даўжэй, з дапамогай ледаколаў). П.м.ш. упершыню пройдзены з 3 на У (з адной зімоўкай) у 1878—79 швед. экспедыцыяй НА.Нордэншэльдсг, за адну навігацыю — у 1932 экспедыцыяй О.Ю.Шміта на судне «Сібіракоў». 3 1935 вядуцца рэгулярныя рэйсы. 3 пабудовай атамных ледаколаў у канцы 1971 адбыўся першы зімовы рэйс.
    ПАЎНОЧНЫ ПАХбд 1926—28, састаўная частка рэвалюцыі 1925—28 у Кітаі. Праводзіўся сіламі Нац.рэв. арміі (НРА), створанай Нац. (Гуанчжоўскім) урадам пры ваен. дапамозе СССР (галоўнакамандуючы ген. Чан Кайшы, гал. ваен. саветнік В.К.Блюхер). П.п. быў накіраваны супраць мясц. ваен. правіцеляў, якія перашкаджалі аб’яднанню краіны. Пачаўся 7.9.1926. Наступленне вялі некалькі карпусоў (каля 100 тыс. чал.), якія былі падзелены на 2 групоўкі (калоны), іх падтрымліваў авіяц. атрад сав. лётчыкаўдобраахвотнікаў. У ліп.—жн. 1926 войскі НРА разбілі армію ген. У Пэйфу, занялі правінцыю Хунань, у кастр. — г. Ухань, у ліст.—снеж. — правінцыі Цзянсі і Фуцзянь, у сак. 1927 — гарады Шанхай і Нанкін. Пасля ваен. перавароту, здзейсненага Чан Кайшы ў Шанхаі (крас. 1927), і стварэння паралельных нац. урадаў (у Шанхаі і Ухані) войскі НРА дзейнічалі паасобку. У маі 1927 войскі уханьскага ўрада злучыліся з нац. арміямі Фэн Юйсяна, якія дзейнічалі ва Унутр. Манголіі. Пасля аб’яднання Гаміньдана і стварэння адзінага нац. ўрада да 1928 П.п. адноўлены. У крас.— маі 1928 НРА заняла правінцыю Шаньдун, у чэрв. — гарады Пекін і Цяньцзінь. Поспехі НРА прымусілі ваен. правіцеля
    Маньчжурыі маршала Чжан Сюэляна прызнаць у снеж. 1928 уладу нац. ўрада, што і стала завяршэннем П.п.
    В.У.Адзярыха.
    ІІАЎнбЧНЫ ПбЛЮС, пункг, у якім уяўная вось вярчэння Зямлі перасякае яе паверхню ў Паўн. паўшар’і. Размешчана ў цэнтр. ч. Паўн. Ледавітага ак., дзе глыб. перавышае 4000 м. Круглы год у раёне П.п. дрэйфуюць магутныя іпматгаловыя пакавыя льды. Сярэдняя тра зімой каля 40 °C, летам пераважна каля 0°С. Палярны дзень доўжыцца 189 сут., палярная ноч — 176 сут. Першым П.п. ў 1909 дасягнуў Р.Э.Піры. У 1937 у раёне П.п. арганізавана н.д. дрэйфуючая сав. станцыя «Паўночны Полюс1» пад кіраўніцтвам ІДз.Папаніна. У 1958 пад П.п. прайшла амер. атамная падводная лодка «Науцілус». У 1977 П.п. дасягнуў атамны ледакол «Аркгыка». Гл. таксама Полюсы геаграфічныя.
    «ПАЎНбЧНЫ ПбЛЮС», «ПП», навуковыя абсерваторыі на дрэйфуючых ільдзінах Паўн. Ледавітага ак. Вынікі назіранняў станцый «ПП» выкарыстоўваюцца для прагназіравання надвор'я і
    лядовых умоў суднаходства на Паўночным марскім шляху. «ПП1» арганізавана ў маі 1937 у раёне Паўн. полюса пад кіраўніцтвам І.Дз.Папаніна. Працавалі: «ПП22» (1973—82), «ПП23» (1975—78), «ПП24» (1978—80), «ПП25» (1981—84), «ПП26» (1983—86), «ПП27» (1984—87), «ІІП28» (1986—88), «ПП29» (1987—88), «ПП30» (1987—91), «ПП31» (1988—91). У 1990х г. дзейнасць такіх абсерваторый часова спынена.
    ПАЎНОЧНЫ ПРАЛІЎ (North Channel). Паміж астравамі Вялікабрытанія і Ірландыя. Злучае на Пн Ірландскае м. з Атлантычным ак. Даўж. 170 км, шыр. 20—40 км, глыб. да 272 м. Моцныя прыліўныя цячэнні, скорасць 7—12 км/гадз. Порт Белфаст (Паўн. Ірландыя).
    ПАЎНОЧНЫ РЭЙНВЕСГФАПЯ (NordiheinWestfalen), зямля (адм. адзінка) на 3 Германіі. Пл. 34 тыс. км2. Нас. каля 18 млн. чал. (2000). Адм. ц. — г. Дзюсельдорф, найбуйнейшыя гарады: Кёльн, Дортмунд, Бохум, Эсэн, Гельзенкірхен, Дуйсбург, Мюльгайм, Вуперталь, Бон утвараюць РэйнскаРурскую агламерацыю з насельніцгвам больш за 12 млн. чал. Знаходзіцца ў межах Паўн.Германскай нізіны (на Пн і 3) і Рэйнскіх Сланцавых гор (на Пд і У). Клімат умераны. Сярэдняя тра ліп. 17 °C, студз. каля 1 °C, ападкаў 600—700 мм за год. 3 карысных выкапняў найб. значэнне маюць каменны (Рурскі і Ахенскі басейны) і буры (Ніжнярэйнскі бас.) вуглі. Канцэнтруе каля 30% валавога нац. прадукгу і прадукцыі апрацоўчай прамсці Германіі. Здабыча каменнага (каля 70 млн. т штогод) і бурага (каля 100 млн. т) вугалю. На элекграстанцыях вырабляецца каля 40% элекграэнергіі краіны. Буйныя цэнтры нафтаперапрацоўкі (Кёльн, Гельзенкірхен) перапрацоўваюць імпартную нафту, якая паступае па нафтаправодах з партоў Паўн. мора. У Руры і яго наваколлі сканцэнтравана чорная і каляровая металургія. Развіты цяжкае машынабудаванне (абсталяванне для горназдабыўной прамсці, до
    чкндбрук
    Эмсдэтэн
    АРНЕМ
    Ліпштат
    МЕРС
    крэфелы
    =
    Вецлар
    КОБЛЕНЦ0
    ггэрсла
    ПАДЭРБОРН
    БЕЖ
    Мальмеды
    ПАЎНОЧНЫ РЭЙНВЕСТФАЛІЯ
    Маштаб 1:5 000 000
    1. Гельзенкірхен, 2. Мюльгайм. 3 Эсэн
    Паўночны
    РэйнВестфалія
    Н я/я с ТТ
    Р М A Н С К A
    / Вунфарфс
    Арнсберг
    	  .1 Я КАСЕЛЬ
    \	_ мюнстэ^
    о Бохальт £ Клеве^^ель /©Гальтэ)
    БІЛЕФЕЛЬД °Серфард
    ^Хгвупертлль мрчхрнгпдпнду\ ЗСЛІНГЕН МЕНХЕНГЛАДБАХ \ е r rt <ерлен ч ? «
    паўночныя	229
    меннае і пракатнае, вагоны, станкі, рачныя судны, аўтамабілі), энергамашынабудаванне і электроніка, хім. (вытвсць пластмас, сінт. валокнаў, каўчуку, дон. хімія), тэкст. (баваўняная, шаўковая), харч. (асабліва піваварная) прамсць. Буйнейшая ў краіне вытвсць цэменту і шкла. Сельская гаспадарка мае дапаможнае значэнне. Развіты агародніцтва, малочная жывёлагадоўля. Густая сетка чыГунак. аўтастрад, водных шляхоў (Рэйн, суднаходныя прытокі і каналы), нафта, газа і прадукгаправодаў. Міжнар. аэрапорт Кёльн—Бон.
    Зямля ўтворана брыт. акупац. ўладамі 23.8.1946 з б. прускай прав. Вестфалія і паўн. часткі Рэйнскай правінцыі. Канчаткова аформілася тэрытарыяльна (далучаны раён ЛіпеДэтмальд) 21.1.1947. 3 1949 у складзе ФРГ. 11.7.1950 набыла сілу канстьпуцыя зямлі. У 1978—98 урад зямлі ўзначальваў сацыялдэмакрат І.Рау (з 1999 прэзідэнт ФРГ).
    ІІАЎНОЧНЫ САВЕТ (англ. Nordic Council), рэгіянальная кансультатыўная міжпарламенцкая аргцыя дзяржаў Паўн. Еўропы дая садзейнічання іх супрацоўніцтву ў эканам., сац., культ. і прававой галінах; з 1990х г. абмяркоўвае і пытанні міжнар. палітыкі. Засн. ў чэрв. 1952 паводде рашэння Паўн. міжпарламенцкага савета (створаны ў 1907, члены: Данія, Нарвегія, Швецыя). Штабкватэра ў г. Осла. Уваходзяць прадстаўнікі Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі (з 1952) і Фінляндыі (з 1955) — усяго 87 чал. (з 1984), якіх на прапарцыянальнай аснове выбіраюць на 1 год нац. парламенты краінудзельніц: 16 ад Даніі (яшчэ па 2 ад Фарэрскіх авоў і Грэнландыі), 18 ад Фінляндыі (яшчэ 2 ад Аландскіх авоў), 7 ад Ісландыі, па 20 ад Нарвегіі і Швецыі. П.с. выносіць рэкамендацыі ўрадам і Паўн. савету міністраў (дзейнічае з 1971). У рабоце аргцыі ўдзельнічаюць і прадстаўнікі ўрадаў дзяржаўудзельніц з правам дарадчага голасу.
    ПАЎНОЧНЫ ( АЮЗ РЎСКІХ РАБОЧЫХ», адна з першых рэв. рабочых аргцый у Расіі. Створаны ў канцы 1878 у Пецярбургу рабочымірэвалюцыянерамі В.П.Абнорскім і С.М.Халтурыным (каля 200 чл.). Узначальваўся ЦК. Праграма (канец 1878) патрабавала для рабочых паліт. правоў і свабод, гал. мэтай «Саюза» лічыла звяржэнне існуючага паліт. і эканам. ладу як несправядлівага. Чл. «Саюза» вялі рэв. прапаганду, удзельнічалі ў стачках, падтрымлівалі стачачнікаў грашовымі сродкамі, імкнуліся ператварыць «Саюз» у агульнарас. аргцыю, выдавалі лістоўкі, надрукавалі адзіны нумар першай рас. рабочай газеты' «Рабочая заря» (лют. 1880). У сак. 1880 пасля шматлікіх арьшггаў «Саюз» спыніў існаванне.