Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
(Партыя юніяністаў Ольстэра, Дэмакр. юніянісцкая партыя і інш.) партый.
Літ.: О р л о в a М.Е. Северная Ярландня: опыт преобразованнй в расколотом обіцестве. М., 1994.
ІІАЎН ОЧНАЯ КАМУНА, С а ю з к a мун Паўночнай вобласці, аб’яднанне паўн. і паўн.зах. губерняў Сав. Расіі ў 1918—19. Уключала Петраградскую, Наўгародскую, Пскоўскую, Алонецкую, Валагодскую, Архангельскую губ.; пазней увайшлі і зноў утвораныя Северадзвінская і Чарапавецкая губ. Цэнтр — г. Петраград. Канстытуіравана на 1м з’ездзе Саветаў Паўн. вобласці ў Петраградзе 26—29.4.1918 (абраны ЦВК, зацверджаны ўрад — Савет камісараў на чале з Р.Я.Зіноўевым'). 3 умацаваннем цэнтр. органаў сав. улады існаванне П.к. прызнана немэтазгодным. Скасавана 24.2.1919 рашэннем 3га з’езда Саветаў Паўн. вобласці.
ГІАЎНОЧНАЯ КАРАЛІНА (North Carolina), штат на У ЗША. Пл. 136,5 тыс. км( Нас. 7546,5 тыс. чал. (1998).
0ЛЕКСІНГТАН
' 1 Z ПАЎНОЧНАЯ КАРАЛІНА
ЭлізамтСіці
■СЕЙЛЕМ.
ГРЫІ
ілсбері
Уілмінгтан
НОКСВІЛ
х ' Ашвіл5г > ГастоніЯ(
35°
НькуБерн пні
о Джорджтаўн
Паўночная Караліна
Маштаб 1:15 750 000
1. Заходняя Віргінія
К Е Н Т У К I
©Сомерсет ^
Адм. ц. — г. Ролі. Вял. гарады і асн. прамысл. цэнтры: Шарлат, Грынсбара, УінстанСейлем, Дарэм. Усх. ч. штата на Прыатлантычнай нізіне, • на 3 — горы Апалачы выш. да 2037 м (г. Мітчэл) і плато Підмант. Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэдняя тра студз. каля 4 °C, ліп. каля 25 °C. Ападкаў 1000—1300 мм за год. Гал. рэкі Роанак і КейпФір, парожыстыя ў вярхоўях, суднаходныя ў нізоўях. У Апалачах захаваліся шыракалістыя лясы (пад лесам 7.8 млн. га). Найб. развіта тэкст. прамсць (1е месца ў ЗША па вьгтвсці баваўняных тканін). РазвДы таксама тытунёвая, дрэваапр. (асабліва мэблевая), маш.буд. (прамысл. машыны і трансп. сродкі, элекгрычнае і электроннае абсталяванне), харч., швейная прамсць. Выплаўка алюмінію, вьпвсць хім. валокнаў. Здабыча фасфарытаў, буд. матэрыялаў. У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства. Гал. культура — тьгтунь (каля 300—400 тыс. т штогод, 1е месца ў краіне). Вырошчваюць таксама арахіс, кукурузу. рыс, бавоўну, сою, пшаніцу, батат, гародніну. Садоўніцтва і вінаградарства. У жывёлагадоўлі пераважае развядзенне свіней і птушкагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1999): буйн. par. жывёлы — 980, свіней — 9500, авечак — 14,5; курэй — 17,2 млн.,
бройлераў — 665 млн. Марское рыбалоўства. Турызм у 1996 прынёс даход 10,2 млрд. дол. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі, авіяцыйны. Гал. порт Уілмінгтан. І.Я.Афнагель.
ІІАЎНОЧНАЯ КАРОНА (лац. Corona Borealis), сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка (Гема) 2,2 візуальнай зорнай велічыні, зорка Т падобная на новыя зоркі (успышкі назіраліся ў 1866, 194.6; чакаецца ў 2026). На тэр. Беларусі відаць у крас.—жніўні. Гл. Зорнае неба.
ПАЎНОЧНАЯ МЕСА, пласкагор’е ў Мексіцы і ЗША, паўн. ч. Мексіканскага нагор’я. Характэрны вялізныя катлавіны (бальсоны), якія ляжаць на выш. 900—1200 м, раздзеленыя адасобленымі горнымі хрыбтамі (адносныя выш. 600—1000 м). У катлавінах пустынная расліннасць, гал. ч. з кактусаў, на схілах гор — рэдкастойныя хваёвыя і дубовыя лясы. Здабыча поліметалаў, золата.
ПАЎНОЧНАЯ СЛУЧ, другая назва р. Случ.
ІІАЎНбЧНАЯ ТЭРЫТОРЫЯ (Northern Territory), адм. адзінка на Пн Аўстраліі. Пл. 1,4 млн. км2. Нас. 187,1 тыс. чал. (1997), у т.л. больш за 30 тыс. аўстралійцаўабарыгенаў. Адм. ц., гал. порт — г. Дарвін. Займае пясчанікававапняковае плато выш. 200—300 м, на Пд невял. горныя хрыбты выш. да 1510 м. Радовішчы уранавых, медных, алюмініевых, марганцавых і інш. руд, золата. Клімат на Пн трапічны, мусонны, на Пд пустынны. Сярэдняя тра студз. 29 °C, ліп. ад 24 °C на Пн да 12 °C на Пд. На Пн выпадае штогод да 1500 мм ападкаў, на Пд каля 200—300 мм. Пераважае пустынная і паўпустынная расліннасць, на Пн — трапічныя рэдкалессі і хмызнякі. Аснова гаспадаркі — здабыча карысных выкапняў і мясная жывёлагадоўля. Здабыча уранавых і марганцавых руд, золата, нафты. Гадуюць буйн. par. жывёлу і буйвалаў (разам каля 1,5 млн. галоў). Невялікія пасевы кукурузы, copra, арахісу, фасолі, рысу, соі. Агародніцтва (дыні, кавуны, памідоры). Садоўніцтва (апельсіны і бананы). Марское ррібалоўства. У прамсці пераважае харч. галіна (мясная, рыбакансервавая). Есць прадпрыемствы па выгвсці адзення, буд. матэрыялаў, метал. вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспарт пераважна аўтамабільны.
ПАЎНОЧНІК (Knautia), род кветкавых раслін сям. варсянкавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, асабліва ў Міжземнамор’і і Зах. Азіі. На Беларусі 1 від — П. палявы (К. arvensis). Трапляецца ў лясах, на лугах, палях, уздоўж дарог.
П.палявы — шматгадовая карэнішчавая расліна выш. да 1 м, густа ўкрытая шчаціністымі валаскамі. Сцёблы прамастойныя. Лісце лірападобнае або перыстараздзельнае, супраціўнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае звужана ў доўгі чаранок, верхняе — ся
8. Зак. 103.
226 ПАЎНОЧНЫ
Паўночнік палявы.
дзячае. Кветкі дробныя, ліловыя, блакітнабэзавыя ў галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка. Фарбавальная, меданосная расліна.
ІІАЎНОЧНЫ ГАЛОДНЫ СТЭП, пустыня ў Казахстане паміж р. Сарысу на 3, воз. Балхаш на У, гл. ў арт. БетпакДала.
ПАЎнбчНЫ ДАНЕЦ. няправільная назва р. Северскі Данец.
ПАЎНОЧНЫ КАЎКАЗ, 1) тэр. Каўказа, якая займае Перадкаўказзе, амаль увесь паўн. схіл Вял. Каўказа (за выключэннем яго ўсх. адрэзка ў Азербайджане) і цалкам яго зах. край. 2) Адна з назваў Паўн.Каўказскага эканам. раёна Расіі.
ПАЎНОЧНЫ ЛЕДАВІТЫ АКІЯН найменшы па плошчы акіян на Зямлі. Размешчаны ў Паўн. паўшар’і, паміж Еўразіяй і Паўн. Амерыкай. Пл. з морамі 14,75 млн. км2, аб’ём вады 18,1 млн. км3. Сярэдняя глыб. 1225 м, найб. 5527 м (паўн.ўсх. ч. Грэнландскага м.). Падводнымі парогамі адасоблены ад Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Умоўная мяжа з Атлантычным ак. праходзіць па ўсх. уваходзе ў Гудзонаў прал., па паўд. мяжы Грэнландскага і Нарвежскага мораў; з Ціхім ак. — па паралелі м. Унікын (Чукоцкі паў) да перасячэння з берагам пва Сьюард (Аляска). У мінулым акіян называлі Паўн. Палярным і Паўн. Ледавітым морамі. Сучасную назву дало ў 1845 Лонданскае геагр. тва.
Берагавая лінія моцна парэзана, утварае шмат мораў і заліваў. Да бас. П.Л.а. належаць моры: Грэнланд
скае, Нарвежскае, Баранцава, Белае, берагі якіх высокія, скалістыя, фіёрдавыя, на У абразіўныя з невял. залівамі; Карскае, Лапцевых, Усх.Сібірскае, Чукоцкае, Бофарта — іх берагі пераважна складаныя, дэльтавыя, роўныя, месцамі лагунныя; Бафіна, Лінкальна, Гудзонаў заліў (Канадскі бас.), берагі якіх пераважна роўныя, нізкія, месцамі скалістыя, з марскімі тэрасамі (пра моры і залівы гл. адпаведныя арт.).
А с т р а в ы пераважна мацерыковага паходжання: Грэнландыя, Канадскі Арктычны архіпелаг, Шпіцберген, ФранцаІосіфа Зямля, Новая Зямля, Паўночная Зямля, Урангеля востраў, Новасібірскія астравы, Калгуеў, Вайгач і інш. агульнай пл. 4 млн. км2.
Для рэльефу дна характэрна шырокая зона падводных мацерыковых ускраін. Яна займае 74,6% плошчы дна, шэльф — 50,3%, кантынентальны схіл — 18,4% і падножжа — 5,9%. Шыр. найбуйнейшага Арктычнага шэльфа Еўразіі (глыб. да 500 м) ад 450—800 км (ЛапцеваЧукоцкі шэльф) да 1200 км (БаранцаваКарскі шэльф). У ГрэнландскаАмерыканскім сектары, НарвежскаГрэнландскім і Бафінавым басейнах шэльфы адносна вузкія. ад 50—100 да 300 км. БаранцаваКарскі шэльф абрываецца да глыбакаводных басейнаў кантынентальнымі схіламі з найб. перападам глыбінь (да 2500 м). Кантынентальны схіл на Пн ад Новасібірскіх авоў выражаны ў выглядзе шырокай пакатай ступені, каля Нарвегіі мае шырокае ўскраіннае плато (аваншэльф) Вёрынг. Ад Аглантычнага ак. ў П.Л.а. зігзагападобна цягнецца СярэдзіннаАркгычны хр., які разломамі падзяляецца на хр. Кольбейнсей, Мона, Кніповіча і Гакеля. Агульная даўж. хрыбта каля 4500 км, шырыня некалькі соцень км, адносная выш. 1—3,5 Км. Па абодвух яго баках знаходзяцца глыбакаводныя Грэнландская, Нарвежская і Лафатэнская (глыб. 2200—3500 м) катлавіны НарвежскаГрэнландскага бас. і катлавіны Амундсена і Нансена (3500—4500 м) Еўразійскага суббасейна. Амеразійскі суббасейн уключае трансаркгычную сістэму дадатных і адмоўных морфаструктур рознага паходжання: парог Ламаносава (400—1500 м), пласкагор’е Мендзялеева—Альфа і Чукоцкае падняцце (300—1000 м), катлавіны Макарава (2500—3000 м) і шырокую Каналскую (3200—3800 м) і інш. У межах акіяна вылучаюцца платформавыя блокі, складкаватыя зоны і акіянічныя струкктуры. Пліты стараж. платформ утвараюць паўн.ўсх. ч. БаранцаваКарскага і ЛапцеваЧукоцкага шэльфаў. У межах шэльфаў развіта зямная кара кантынентальнага тыпу магутнасцю да 40 км. У асобных частках «гранітны» слой адсугнічае і рэзка павялічваецца магутнасць асадкавага чахла. Парог Ламаносава, Чукоцкае падняцце і зоны кантынентальнага схілу маюць субкантынентальную зямную кару магутнасцю 20—25 км. Еўразійскаму суббасейну, НарвежскаГрэнландскаму бас. і Канад
скай катлавіне ўласціва субакіянічная і акіянічная зямная кара (5—15 км) з базітавым фундаментам. Найб. стараж. ўчастак акіяна — Канадская катлавіна, пачатак утварэння якой адносяць да позняй юры — пач. мелу.
Донныя адклады П.Л.а. пераважна тэрыгеннага паходжання. На шэльфах алеўрытавыя, радзей гліністыя ілы, у глыбакаводных басейнах на хрыбтах пясчаныя, у катлавінах гліністыя ілы. Каля кантынентальных падножжаў пашыраны турбідьпы. К а р ы с н ы я в ы к а п н і: нафта і газ — у буйных нафтагазаносных басейнах на мацерыковым абрамленні акіяна, якія працягваюцца і на яго шэльфы (Зах.Сібірскі, Пячорскі, НарвежскаГрэнландскі бас., Паўночнай Аляскі нафтагазаносны басейн, Свердруп); газагідраты ў м. Бофарта; россыпы касітэрыту на ўзбярэжжах мораў Лапцевых, Усх.Сібірскага і Чукоцкага; на металаносныя ілы і поліметалічныя гідратэрмальныя радовішчы масіўных сульфідаў перспектыўныя рыфтавыя цясніны СярэдзіннаАрктычнага хрыбта.
К л і м а т арктычны. Асн. яго рысы фарміруюцца пад уплывам размяшчэння акіяна ў высокіх шыротах, пастаяннага ледавіковага покрыва, паступлення паветраных мас і вод з Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Сярэднегадавы радыяцыйны баланс адмоўны, страты цяпла 85—125 МДж/м . Тра паветра ў студз. ў цэнтр. ч. да 36 °C, каля берагоў Нарвегіі 4 °C, у ліп. 1—6 °C. Ападкаў за год адпаведна 75—200 мм і да 1000 мм у Нарвежскім м., звычайна ў выглядзе снеіу. Антыцыклоны пануюць над Грэнландыяй і ўсх. сектарам П.Л.а., зімой пашыраюцца на ўсю тэрыторыю. Цыклоны круглы год пранікаюць з Атлантыкі, найб. частыя і глыбокія ў зах. ч. акіяна.