• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Насельніцтва. У П.А. жыве каля 470 млн. чал. (1998). Сярэдняя шчыльнасць 19,3 чал. на 1 км , найбольшая на Бермудскіх авах — 1179, Барбадасе — 603, найменшая ў Грэнландыі — 0,03 і Канадзе — 3,1 чал. на 1 км . Пераважае гар. насельніцтва (Канада — 77%), ЗША — 76%, Мексіка — 74%). Карэнныя жыхары П.А. (належаць да асобнага адгалінавання мангалоіднай расы) — індзейцы, а таксама эскімосы і алеуты. 3 16 ст. ў П.А сталі перасяляцца іспанцы (ВестІндыя, Мексіка, Цэнтр. Амерыка), з 17 ст. — французы, галандцы, англічане, ірландцы, немцы і інш., склаліся нацыі амерыканцаў, англа і франкаканадцаў. Шмат выхадцаў з Еўропы (італьянцы, яўрэі, палякі, украінцы, выхадцы з Скандынаўскіх і
    Да арт. Паўночная Амерыка. Частка Ніягарскага вадаспаду і горад НіягараФолс (ЗША).
    Балканскіх краін, венгры і інш.) пераехала ў ПА. ў 19—20 ст.; у ЗША і Канадзе каля 20 тыс. беларусаў. На Пд ад ЗША жывуць народы метыснага паходжання (мексіканцы, гватэмальцы, гандурасцы, нікарагуанцы і інш., склаліся ад змяшання іспанцаў з індзейцамі). Індзейцаў засталося найбольш на Пд Мексікі і ў горных раёнах Гватэмалы. Нашчадкі афр. неграўрабоў (адносяцца да негроіднай расы) і мулаты (еўрапеоіднанегрыцянскага паходжання) — асн. насельнінтва Гаіці, Ямайкі, інш. краін ВестІндыі, значная доля насельнінтва ЗША. Большасць насельніцтва П.А. належыць да еўрапеоіднай расы, гаворыць на індаеўрапейскіх мовах, найбольш германскай (англійская мова) і раманскай (іспанская мова) груп. Некат. групы нядаўніх імігрантаў гавораць на інш. мовах. Каля 60% вернікаў належаць да шматлікіх пратэстанцкіх цэркваў і сектаў (пераважна ў ЗША і Канадзе); больш за 30% — католікі (пераважна Мексіка і інш. іспанамоўныя краіны). Ёсць мусульмане, іудаісты, будысты, праваслаўныя, канфуцыянцы, сінтаісты, прадстаўнікі новых рэлігій і сектаў. Гл. таксама Народы Амерыкі, Мовы свету.
    Палітычны падзел. На тэр. мацерыка і авах ВестІндыі размешчаны 23 дзяржавы. На мацерыку з Пн на Пд знаходзяцца Канада, ЗША, Мексіка, Беліз, Гватэмала, Гандурас, Сальвадор, Нікарагуа, КостаРыка, Панама. Астраўныя дзяржавы: Багамскія Астравы, Куба, Гаіці, Дамініканская Рэспубліка, Ямайка, СентКітс і Невіс, Антыгуа і Барбуда, Дамініка, СентЛюсія, Барбадас, СентВінсент і Грэнадзіны, Грэнада, Трынідад і Табага. 14 тэрыторый з’яўляюцца ўладаннямі: Грэнландыя, СенП’ер і Мікелон, Бермудскія авы, Церкс і Кайкас, Кайман авы, ПуэртаРыка, Віргінскія авы (брыт.), Віргінскія авы (ЗША), Ангілья, Мантсерат, Гвадэлупа, Марцініка, Аруба, Нідэрландскія Антыльскія авы. Пра дзяржавы і ўладанні іл. адпаведныя аргыкулы.
    А.Я.Яротаў.
    ПАЎНбЧНАЯ АСЁЦІЯ — АЛАНІЯ, Рэспубліка Паўночная Асец і я — А л а н і я. На Пд еўрап. ч. Рас. Федэрацыі. Мяжуе на Пд з Грузіяй. Пл. 8 тыс. км2. Нас. 662,7 тыс. чал. (1999), гарадскога 68,6%. Сярэдняя шчыльн, 82,8 чал. на 1 км2. Жывуць асеціны (53,9%), рускія (28,7%), інгушы (5,6%), армяне (2,1%), грузіны (1,8%), кумыкі (1,7%) і інш. Сталіца —г. Уладзікаўказ. Найб. гарады: Маздок, Беслан, Алагір.
    Прырода. Рэльеф пераважна гарысты. Паўд. ч. займаюць хрыбты Вял. Каўказа — Галоўны, або Водападзельны (выш. да 5033 м, г. Казбек, на мяжы з Грузіяй), Бакавы (выш. да 4780 м, г. Джымара), Скалісты і інш. У цэнтры Асецінская раўніна, на Пн — Маздокская раўніна, паміж імі Сунжэнскі і Церскі хрыбты. У гарах больш за 100 ледавікоў (пл. 291 км , найб. Караўгом).
    220	ПАЎНОЧНАЯ
    Карысныя выкапні: руды каляровых металаў (цынк, свінец, серабро), даламіты, мінер. буд. матэрыялы; ёсць невял. запасы нафты і прыроднага газу. Крыніцы мінер. вод. Клімат кантынентальны. Сярэднія тры студз. на раўнінах 4 °C, ліп. 22—24 °C, у гарах (вышэй за 2000 м) сярэдняя тра студз. 12 °C, ліп. 13—15 °C. Аладкаў на раўнінах да 500 мм, у гарах да 800 мм за год. Гал. рака Церак з прытокамі Урух, Ардон, Фіягдон, Гізельдон, Сунжа і інш. Раўніны ў стэпавай і лесастэпавай зонах пераважна разараныя. Глебы на іх чарназёмныя і каштанавыя, у гарах горналугавыя і горналясныя. Пад лесам 23% тэрыторыі. У гарах шыракалістыя лясы (дуб, бук, граб) пераходзяць у субальпійскія і альпійскія луті, у міжгор
    ПАЎНОЧНАЯ АСЕЦІЯАЛАНІЯ I —44'
    Маштаб 1:2 500 000	стаўрапольскі
    1. Чзчэнская Рэспубліка	к р а й
    раўніну. У 1861 на тэр. П.А—А ўгворана Церская вобл. (адм. цэнтр г. Уладзікаўказ), у 1867 тут адменена прыгоннае права. У 2й пал. 19 ст. ў П.А—А ўзнікла каляровая металургія. У 1875 чыгунка злучыла Уладзікаўказ з РастовамнаДоне. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 узнік Уладзікаўказскі Савет рабочых і салдацкіх дэпугатаў. У студз.—сак. 1918 устаноўлена Сав. ўлада. П.А—А ўваходзіла ў склад Церскай (сак. 1918 — лют. 1919) 'і адначасова Паўн.Каўказскай (ліп. 1918 — студз. 1919) сав. рэспублік, са студз.—сак. 1919 занята войскамі ген. КЛ.Дзянікіна. У сак. 1920 Сав. ўлада адноўлена. 3 ліст. 1920 тэр, П.А.—А ў складзе Уладзікаўказскай (Асецінскай) акругі Горскай АССР. 7.7.1924 П.А—А вылучана ў Паўн.Аседінскую аўг. вобл., якая 5.12.1936 лераўгворана ў Паўн,Асецінскую АССР у складзе РСФСР. У Вял. Айч. вайну Чырв. Армія пасля цяжкіх баёў (жн.—снеж. 1942) спыніла ў П.А—А наступленне ням.фаш. войск і ў пач. 1943 вызваліла акупіраваныя яе раёны. У 1944 да Паўн,Асецінскай АССР далучаны суседнія раёны скасаванай ЧэчэнаІнгушскай АССР, з якіх былі гвалтоўна выселены інгушы. У 1957 гэтыя землі, акрамя ўсх. часткі г. Арджанікідзе (назва г. Уладзікаўкаі' у 1931—44 і 1954—90) з невял. прылеглым раёнам, вернугы ў склад адноўленай ЧэчэнаІнгушскай АССР. У снеж. 1990 Вярх. Савет Паўн.Асецінскай АССР прыняў дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце. У кастр. 1992 у прылеглых да Інгушэціі мясцовасцях П.А.—А. адбыліся ўзбр. сутыквенні паміж асецінамі і інгушамі, выкліканыя тэр. прэтэнзіямі інгушоў (гл. раздзел Гісторыя ў арт. Інгушэція). У ліст. 1993 прынята назва Рэспубліка Паўн. Асеція— Аланія.
    Гаспадарка. П.А.—А. — індустр,аграрная рэспубліка. У прамсці найб. доля агульнага аб’ёму прадукцыі прыпадае на прадпрыемствы каляровай металургіі (26,6%), электраэнергетыкі (19,7%), харч. (16,1%), машынабудавання і .металаапрацоўкі (9,7%), буд. матэрыялаў (6,9%). Каляровая металургія прадстаўлена Садонскім свінцовацынкавым камбінатам (руды свінцовыя, свінец, цынк у канцэнтраце, серабро), здамі «Пабядзіт» (сплавы і сумесі вальфрама
    кобальтавых і тьгганавальфрамавых руд) і «Электрацынк» (цынк, свінец, каляровае ліццё) ва Уладзікаўказе. Вьпвсць электраэнергіі 348 млн. кВт гадз (1998), пераважна на ГЭС (Арджанікідзеўская, Гізельдонская і інш.). Машынабудаванне і металаапрацоўка (вытвсць спец. абсталявання для птушкафабрык, газавых пліт, электралямпаў, запчастак для трактароў, аўтамабіляў, матацыклаў, паўпрычэпаў, трансфарматарных падстанцый, рамонт вагонаў і інш.) ва Уладзікаўказе, Беслане, Маздоку. Шкляная, фарфорафаянсавая прамсць, вьпвсць буд. матэрыялаў. Лясная і дрэваапр. прамсць прадстаўлена нарыхтоўкай драўніны, вырабам мэблі, гафрыраванага кардону (Дыгора, Уладзікаўказ, Алагір), хім. і нафтахім. вьггвсцю поліэтыленавай плёнкі, лакаў, растваральнікаў, вырабаў з пластмасы (Уладзікаўказ). Лёгкая прамсць выпускае швейныя вырабы, абутак, цюль, гардзіны, трыкатаж, дываны (Уладзікаўказ, Беслан). Развіта харч. прамсць (малочная, сыраробная, алейная, крухмальная, спіртавая, вінаробная, кансервавая, разліў мінер. вод). Вытвсць цэльнамалочнай прадукцыі 12 тыс. т, гарэлкі 1,5 млн. дал, віна 398 тыс. дал. Народныя промыслы (разьба па дрэве, маст. апрацоўка металу, залатая вышыўка). Сельская гаспадарка збожжажывёлагадоўчага кірунку. Пад с.г. ўгоддзямі 352,4 тыс. га (1998), у тл. пад ворнымі землямі 200 тыс. га. Пасяўныя пл. займаюць 175,5 тыс. га, на долю збожжавых і зернебабовых культур прыпадае 46,9%, тэхн. — 5,1%, бульбы і агародніны — 6,5%, кармавых — 41,5%. Збор (тыс. т, 1998) збожжавых і зернебабовых — 123,6, цукр. буракоў — 0,8, сланечніку — 33,8, бульбы — 83,6, агародніны — 21,8, пладоў і ягад — 5,1. Раслінаводства пераважае ў раўнінных раёнах, вінаградарства ў раёне Маздока. Мало
    ных катлавінах лясы з хвоі і бярозы. На тэр. П.А.—А. — Паўн.Асецінскі запаведнік.
    Псторыя. Чалавек на тэр. П.А —А пасяліўся ў палеаліде. У 8 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. абарыгенныя плямёны кабанскай кулыпуры асіміляваны іранамоўнымі плямёнамі: скіфамі, сармагамі, пазней аланамі, частка якіх — паўн.каўк. аланы сталі продкамі асецін. У 4 ст. аланаў заваявалі гуны, у 6 ст. — авары. У 8—9 ст. у аланаў зараджаліся феад. адносіны, у пач. 10 ст. яны прьшялі хрысціянства. У 10—12 ст. аланскі саюз плямён аформіўся ў раннефеад. дзяржаву Аланію, што займала цэнтр. частку Паўн. Каўказа. У 1222 і 1238— 40 яна спустошана манголататарамі, у канцы 14 ст. — войскамі Цімура, насельніцгва амаль знішчана. Частка аланаў замацавалася ў вярхоўях р. Церак на паўн. схілах Гал. Каўк. хрыбта (горныя раёны сучаснай П.А—А), частка праз горныя перавалы перасялілася ў Грузію (гл. Паўднёвая Асеція). 3 15 ст. ва ўмовах феад. раздробленасці і перажыткаў родаплем. арганізацыі аднавіўся працэс фарміравання асецінскай народнасці. У 1774 П.А— А паводле КючукКайнарджыйскага рас.тур. дагавора замацавана за Расіяй. Спыніліся феад. ўсобіцы, частка асецінаў зноў перасялілася з гор у перадгор’і і на прылеглую
    Да арт. Паўночная
    Асеція—Аланія.
    Цэйская цясніна.
    ПАЎНОЧНАЯ 221
    чнамясная жывёлагадоўля (70% кошту с.г. прадукцыі). Пагалоўе (тыс. галоў, 1998): буйн. par. жывёлы — 128,2, свіней — 56,2, авечак і коз — 61,3. Настрыг воўны 135 т. Птушкагадоўля. Развіта пчалярства, вытвсць мёду 141 т. Даўж. чыгунак 144 км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 2291 км. Гал. чыгункі Прахладны—Грозны—Гудэрмес і Беслан—Уладзікаўказ; аўтадарогі Нальчык—Уладзікаўказ, ВаеннаГрузінская і ВаеннаАсецінская дарогі. Аэрапорт у г. Уладзікаўказ. Газаправод Уладзікаўказ—Тбілісі. П.А.—А. — адзін з цэнтраў турызму і альпінізму. Курорты: Кармадон, Таміск, Цэй. Экспарт (1998) 85,6 млн. дол.: гарэлка, віно, крухмал, кансервы, прадукцыя машынабудавання: імпарт 56,2 млн. дол.: харч. прадукты, прылады, электратэхн. тавары, с.г. машыны, паліва.
    Культура. ГІ.А.—А. развівалася ў рэчышчы агульнаасецінскай культуры. Вытокі яе літаратуры ў багатым фальклоры (Нарцкі эпас, казкі, казанні пра герояўдарэдзанаў, прытчы, паданні, таурагі і інш.). У 1798 выдадзена першая кніга на асец. мове — «Кароткі катэхізіс». У 1860—70я г. развівалася пераважна публіцыстыка. Найбуйнейшы прадстаўнік асец. лры 19 ст. і стваральнік літ. мовы — К.Хетагураў. У канцы 19 — пач. 20 ст. выступілі паэты Б.Гурджыбекаў, С.Гадзіеў, А.Кубалаў, Нігер (І.Джанаеў), Г.Цаголаў і інш. Сярод заснавальнікаў нац. драматургіі і прозы Е.Брытаеў, Ц.Гадзіеў, Д.Кароеў, А.Кацоеў, А.Такаеў і інш. У 1930—40я г. плённа развівалася паэзія, асабліва паэма (Б.Бацыеў. Т.Епхіеў, М.Камбердзіеў, Нігер, Х.Пліеў і інш.). У канцы 1940х — 50я г. з’явіліся буйныя эпічныя творы (раманы Епхіева, Е.Бекоева, М.Гаглоева, Д.Джыоева, Д.Мамсурава, Е.Уруймагавай і інш.). Сярод буйнейшых літаратараў 2й пал. 20 ст. А.Агузараў, Р.Асаеў, Г.Гагіеў, Гафез, Н.Джусойты, Г.Дзугаеў, С.Кайтаў, Г.Кайтукаў, С.Мерзоеў, Б.Муртазаў, Г.Пліеў, А.Царукаеў і інш.