• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ГІАЎНОЧНАЗАХбДНІ КАМІТбТ РСДРП, 1) партыйная аргцыя, якая дзейнічала на тэр. Віцебскай, Вілен
    214	ПАЎНОЧНА
    скай, ч. Мінскай і Гродзенскай губ. з сак. 1904 да жн. 1905. Створаны ЦК РСДРП. У канцы 1904 аб’ядноўваў Бабруйскую, Віленскую, Віцебскую, Гродзенскую, Мінскую, Смаргонскую, Дзвінскую, Салоцкую аргцыі РСДРП, Веліжскую і Невельскую рабочыя аргцыі (усяго 970 чл. паргыі і больш за 1000 спачуваючых); да лета 1905 уключаў таксама Ашмянскую, Барысаўскую, Лідскую, Пінскую, Полацкую, Слуцкую, Дрысенскую і інш. аргцыі РСДРП. На 1м з’ездзе Паўн.Зах. кта РСДРП (жн. 1905) пераўтвораны ў ПаўночнаЗаходні саюз РСДРП. 2) Кіруючы орган аргцыі РСДРП, якая дзейнічала на тэр. Віцебскай, Віленскай, ч. Мінскай губ. Створаны ЦК РСДРП у сак. 1904. Размяшчаўся ў Вільні, меў друкарню; у 2й пал. 1904 выдаў 55 тыс. лістовак і адозваў, памагаў перасьшаць зза мяжы нелегальную лру, забяспечваць дакументамі палііэмігрантаў і рэвалюцыянераў, шрыфтам — падп. друкарні. У жн. 1905 перайменаваны ў абласны кт Паўн.Зах. саюза РСДРП.
    ПАЎНбчНАЗАХОДНІ КРАЙ, афіцыйная назва ў 19 — пач. 20 ст. тэр. Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай (з 1842), Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губ. Да 1840 гэтыя губерні падзяляліся на 2 групы — зах., ці беларускія (Віцебская, Магілёўская, Мінская), і паўн.зах., ці літоўскія (Віленская, Гродзенская, Ковенская). 18.7.1840 Мікалай I выдаў указ, каб літоўскія і беларускія губ. «называлі ў далейшым кожную асобна». Аднак у справаводстве гэтыя 6 губерняў часта наз. П.З.к. (у адрозненне ад Паўд.Зах. краю — Кіеўскага ген.губернатарства). У публіцыстыцы тэрмін «П.З.к.» пачаў шырока ўжывацца пасля паўстання 1863—64. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 П.З.к. называўся Паўн.Зах. вобласцю. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 назва «П.З.к.» перастала ўжывацца. На яго тэр. ўтвораны БССР, Літ. Рэспубліка, зах. частка краю (Заходняя Беларусь) адышла да Польшчы.
    Літ.: Рубннштейн С.Ф. Хронологнческлй указатель указов н правнтельственных распоряженмй по губернням Западной Росснн. Белорусснп н Малоросснн за 240 лет с 1652 по 1892 г. Внльна, 1894; Weeks Т. Nation and State in late imperial Russia. Illinoys, 1996. M.A. Сакалова.
    ПАЎнбчНАЗАХбДНІ ПАХОД 1934— 36, B я л i к i п а х о д, перабазіраванне асн. сіл Кіт. Чырв. Арміі (КЧА) з цэнтр. і паўд. раёнаў Кітая на ПнЗ. У вышку наступлення войск Гаміньдана на чале з Чан Кайшы ўрад Кіт. Сав. Рэспублікі (КСР) і кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая (КПК) былі блакіраваны ў раёне стыку правінцый Цзянсі і Фуцзянь. У іэтых умовах ЦК КПК вырашыў прабівацца сіламі 1га фронту КЧА (каманд. Чжу Дэ, паліт. камісар Чжоў Эньлай) на ПнЗ, бліжэй да мяжы з СССР. Паход пачаўся 16.10.1934 і да
    снеж. 1934 войскі 1га фронту КЧА выйшлі да прав. Гуйчжоў, дзе на нарадзе ў г. Цзуньі (снеж. 1935) старшыня Савета нар. камісараў КСР Мао Цзэдун пры падтрымцы ваенных адхіліў ад кіраўніцтва ген. сакратара ЦК КПК Цын Бансяня і дабіўся прызначэння сябе паліт. камісарам 1га фронту КЧА. Пазбягаючы сустрэчы з гал. сіламі Чан Кайшы, войскі КЧА накіраваліся ў прав. Сычуань, дзе ў чэрв. 1935 злучыліся з 4м фронтам КЧА (камандуючы Сюй Сянцянь, паліт. камісар Чжан Гатао). У жн. 1935 сілы аб’яднаных франтоў КЧА (камандуючы Чжу Дэ, ген. паліт. камісар Чжан Гатао) прадоўжылі рух на Пн. Неўзабаве б.ч. іх была вымушана вярнуцца ў прав. Сычуань, але 2 корпусы КЧА на чале з Мао Цзэдунам у кастр. 1935 прабіліся ў паўн. частку Шэньсі, дзе ўжо існаваў сав. раён. У кастр.—ліст. 1936 да іх далучыліся рэшткі 2га, 4 і 6га франтоў КЧА. У выніку П.З.п. былі страчаны ўсе сав. раёны ў цэнтр. і паўд. Кітаі, але захавана кіруючае ядро КПК і камандаванне КЧА.
    Літ.: Браун О. Кнтайскме запнскн, 1932—1939: Пер. с нем. М., 1974; йсторпя Кмтая. М., 1998. В.У.Адзярыха. ПАЎнбчНАЗАХОДНІ ПРАХОД, паўночны марскі шлях паміж Атлантычным і Ціхім ак. праз моры і пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага. Упершыню пройдзены з У на 3 у 1903—06 нарв. экспедыцыяй РАмундсена на судне «Іоа» (з 3 зімоўкамі), у 1944 — за адну навігацыю Г.Ларсенам на тым жа судне. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У адрозненне ад Паўн.Усх. праходу (гл. Паўночны марскі шлях) малаасвоены.
    ПАЎНбчНАЗАХбДНІ ФРбнТ. 1) аператыўнастратэгічнае аб’яднанне рас. армій на паўн.зах. напрамку ў 1ю сусв. вайну. Утвораны 1.8.1914 у складзе 1й, 2й і 10й (са студз. 1915) армій; тылавым раёнам фронту былі Дзвінская ваенная акруга і Мінская ваенная акруга. 17.8.1914 фронт пачаў наступленне і ў ходзе УсходнеПрускай аперацыі 1914 напачатку меў значны поспех, але потым пацярпеў паражэнне і да 15 вер. адведзены на рубеж рэк Нёман і Нараў. Нягледзячы на няўдачу, баявыя дзеянні садзейнічалі зрыву герм. наступлення ў Марнскай бітве 1914 у Францыі (гл. Марнскія бітвы'). У вер.—ліст. 1914 войскі фронту паспяхова дзейнічалі ў ВаршаўскаІвангародскай і Лодзінскай аперацыях; у пач. 1915 вялі абарончыя і наступальныя баі (Аўгустоўская і Праснышская аперацыі), адцяснілі праціўніка да межаў Усх. Прусіі. На пач. лета 1915 у склад фронту ўваходзілі 1я, 2, 3, 4, 5, 12 і 13я арміі. У ходзе Нараўскай аперацыі (13.7—2.8.1915) войскі фронту паспяхова абараняліся, аднак зза пагрозы ўдараў з флангаў адышлі да Зах. Дзвіны. Паводае дырэктывы Стаўкі Вярх. галоўнакамандуючага ад 17.8.1915 П.З.ф. падзелены на Заходні фронт 1915—18 і
    Паўночны фронт 1915—18. Яго галоўнакамандуючыя: генерал ад кавалерыі Я.Р.Жылінскі (1.8. — 16.9.1914), генералы ад інфантэрыі МУ. Рузскі (16.9.1914 — сак. 1915), М.В.Аляксееў (30.3,—17.8.1915).
    2)	Аператыўнастратэгічнае аб’яднанне сав. войск у савецкафінляндскую вайну 1939—40. Утвораны 7.1.1940 на базе ўпраўлення Ленінградскай ваен. акругі для аб’яднання дзеянняў 2й і 13й армій. У склад фронту ўключаны вайсковыя часці, злучэнні і большасць устаноў акругі. Баявыя дзеянні пачаліся 30.11.1939, аднак наступленне Чырв. Арміі на «Манергеіша лініі» было прыпынена. У лют.—сак. 1940 сав. армія з вял. стратамі прарвала фінл. абарончыя ўмацаванні і выйшла да г. Вііпуры (цяпер Выбарг, Расія), які быў узяты штурмам. 12 сак. 1940 у Маскве падпісаны мірны дагавор паміж СССР і Фінляндыяй. 26.3.1940 у сувязі з заканчэннем ваен. дзеянняў П.З.ф. расфарміраваны. Камандуючы фронтам камандарм 1га рангу (з 1940 Маршал Сав. Саюза) С.К.Цімашэнка.
    3)	Аператыўнастратэгічнае аб’яднанне сав. войск у Вял. Айч. ^вайну на паўн.зах. напрамку. Створаны 22.6. 1941 на базе ўпраўлення і войск Прыбалт. ваен. акругі (з 17.8.1940 — асобы) у складзе 8й, 11, 27й армій, ВПС акруті і інш. Удзельнічаў у прыгранічных бітвах 1941, стрымліваў удары ням.фаш. войск групы армій «Поўнач» і часткі сіл групы армій «Цэнтр», у т.л. прыкрываў з поўначы тэр. Беларусі. Аднак пад націскам пераважаючых сіл праціўніка (па асабовым складзе ў 1,5 раза, па танках у 1,3 раза, па гарматах і мінамётах у 2 разы, па самалётах у 1,22 раза) войскі фронту 29 чэрв. адышлі да Зах. Дзвіны, а 8я армія, адрэзаная ад гал. сіл, адступіла на Пн, да граніцы Эстоніі. Найб. жорсткія баі адбыліся пры абароне Ліепаі, Даўгаўпілса і Таліна. У першыя дні вайны ВПС фронту і далёкабамбардзіровачная авіяцыя наносілі бомбавыя ўдары па Кёнігсбергу (Калінінград, Расія), Мемелі (Клайпеда, Літва), Берліне (з 8 жн. па 4 вер. 1941). Войскі П.З.ф. ўдзельнічалі ў бітве за Ленінград, у ТаропецкаХолмскай, Старарускай, Дзямянскіх аперацыях 1942 і 1943. Расфарміраваны 20.11.1943, а яго злучэнні і часці ўвайшлі ў склад Прыбалтыйскага фронту. Камандуючыя фронгу: ген.палк. Ф.І.Кузняцоў (чэрв.—ліп. 1941), ген.м. П.П.Сабеннікаў (ліп.—жн. 1941), ген.лейг. (са жніўня ген.палк.) П.А.Хррачкін (жн. 1941 — кастр. 1942 і чэрв.— ліст. 1942), Маршал Сав. Саюза С.К.Цімашэнка (кастр. 1942 — сак. 1943), ген.палк. І.С.Конеў (сак.—чэрв. 1943).
    Літ:. Ростунов Н.Н. Русскнй фронт первой мнровой войны. М., 1976; Г у б л н Н.А Слово о Краснознаменном Прнбалтнйском. Рнга, 1981: Т р е т ь я к С. Знмняя кампання 1939—1940 гг. // Армня. 2000. № 2.
    А.МЛукашэвіч, Р. Ч.Лянькевіч, В.А.Юшкевіч. ІІАЎНбЧНАЗАХбДНІЯ ТЭРЫТбРЫІ (Northwest Territories), адм.тэр.
    ПАЎНОЧНА	215
    адзінка Канады. Пл. 3387 тыс. км2. Нас. 64,4 тыс. чал. (1996), у т.л. каля 30 тыс. эскімосаў (на ўзбярэжжы і астравах) і індзейцаў (на Пд). Адм. ц. — г. Йелаўнайф. Займаюць паўн. ч. мацерыка Паўн. Амерыкі (больш за 80% тэр. — у межах Лаўрэнційскага ўзвышша), уключаюць Канадскі Арктычны архіпелаг. На 3 горы Макензі выш, да 2164 м. Клімат арктычны і субарктычны. Тра паветра ў студз. каля 30 °C, у ліп. ад 3 °C (Пн) да 16 °C (Пд). Ападкаў 150—400 мм за год. Расліннасць гал. чынам тундравая і лесатундравая; на паўн. астравах — палярная пустыня, значныя плошчы пад ледавікамі; па ПдЗ — таёжныя хваёвыя лясы. Аснова эканомікі — горназдабыўная прамсць: здабыча нафты і прыроднага газу, алмазаў, руд золата, свінцу, цынку, медзі, урану, жалеза, літыю, нікелю. Гал. занятак карэннага насельніцгва — паляванне на цюленяў? аленяў карыбу, пясцоў, андатраў і рыбалоўства. Клетачная зверагадоўля. Транспарт марскі, рачны, авіяцыйны. У 1999 падзелены на 2 адм. адзінкі: ПаўночнаЗаходнія тэрыторыі (пл. 1290 тыс. км2, нас. 39,7 тыс. чал.) і тэрыторыя Нунауіт (пл. 2097 тыс. км2, 24,7 тыс. чал.). І.Я.Афнагель.
    ПАЎНОЧНАЗАХбдНЯЯ АБЛАСНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ПАРТЫІ САЦЫЯЛІСТАЎРЭВАЛЮЦЫЯНЁРАЎ, рэгіянальнае аб'яднанне мясц. камітэтаў і груп паргыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (ПСР, эсэраў) Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Смаленскай і паўн.ўсх. часткі Чарнігаўскай губ. Утварылася на з’ездзе прадстаўнікоў Беластоцкай, Бранскай, Віленскай, Віцебскай, Гомельскай, Дзвінскай, Мінскай і Смаленскай аргцый у крас. 1904. Праграмныя пазіцыі апублікаваны ў ліп. 1904 у адозве «Да ўсіх»: заваяванне паліт. правоў; права нацый на самавызначэнне; правядзенне ідэй сацыялізму сярод сялян і рабочых; замена рэв. шляхам капіталіст. ладу сацыялістычным. У аргцыі меўся ўхіл да максімалізму і анархізму. Дзейнасць мясц. аргцый ПСР у зах. губернях у 1904 і першыя месяцы рэвалюцыі ў 1905 абмяжоўвалася выданнем і распаўсюджаннем лістовак, інш. парт. лры, правядзеннем сходаў, зборам сродкаў на патрэбы рэв. дзейнасці. Летам 1905 іх дзейнасць пашырылася ў вёсцы. Уплыў у гарадах (асабліва сярод чыгуначнікаў) стаў прыкметным у час кастр. і снеж. паліт. стачак, калі іх прадстаўнікі ўваходзілі ў кааліцыйныя міжпарт. кты і стачачныя камісіі, якія кіравалі масавымі выступленнямі працоўных у Мінску, Гомелі, Пінску, інш. гарадах і на чыг. станцыях. У гэты час узмацнілася тэрарыст. дзейнасць эсэраў. Пасля I з’езда ПСР (29.12.1905— 4.1.1906) мясц. аргцыі разгарнулі агітацыю за байкот выбараў у 1ю Дзярж. думу і неабходнасць звяржэння царызму рэв. шляхам. Паўн.Зах. абл. аргцыя распалася з наступленнем перыяду паліт. рэакцыі.