Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
у 1979—83 выкладаў у гэтай кансерваторыі. 3 1964 маст. кіраўнік Рыжскага эстр. аркестра, з 1972 вак.інстр. ансамбляў «Мода», «Рэмікс», дзіцячага «Зязюлька». 3 1982 гал. рэдактар муз. перадач і кіраўнік джазаркестра Латв. радыё, старшыня Дзярж. кта Латвіі па культуры. 3 1988 міністр культуры Латвіі, з 1993 саветнік прэзідэнта Латвіі па пытаннях культуры і мастацтва. У 1998—2000 старшыня Новай партыі. Прэзідэнт акц. тва «Музычны цэнтр «Вернісаж». Аўтар 6 мюзіклаў, у т.л. «Сястра Кэры» «Шэрлак Холмс» (паст. абодва 1979), «Лясны лебедзь» (1995), зінгшпіля «Вялікая ўдача» (паст. 1977), 4 балетаў, у т.л. «Кубінскія мелодыі» (паст. 1963), балетных мініяцюр, эстр. музыкі і папулярных песень (больш як 350), джазавых кампазіцый, адметных пераўтварэннем інтанацый лат. фальклору, музыкі для тра і кіно, апрацовак нар. песень і інш. Лаўрэат 1га Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1961). Дзярж. прэмія Латвіі 1977.
Літ.'. П е т е р с Я. Р.Паулс: Верснн. Вмдення. Док. Рнга, 1986; Нсаковская Т.Н. Р.Паулс: Творч. портрет. М., 1988.
ПАЎЛУАФбнСУ (Paulo Afonso) , шэраг вадаспадаў і парогаў у ніжнім цячэнні р. СанФрансіску, на У Бразіліі. Выш. падзення вады 84 м, сярэдні расход каля 3 тыс. м3/с. ГЭС.
ПАЎЛУЦКІ, Паўлоцкі Зміцер Іванавіч (?, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія — сак. 1747), расійскі падарожнік бел. паходжання, даследчык Чукоткі. Яго бацька з ліцвінаў, што перайшлі ў рас. падданства. Служыў у войску, капітан. У 1727 узначаліў экспедыцыю (400 казакаў, 10 матросаў) на Камчатку і інш. землі Д. Усходу. Паводле загаду П. судна «Св. Гаўрыіл» пад камандаваннем І.Фёдарава выйшла з Анадыра (на
Чукотцы) і 31.8.1732 дасягнула «Вялікай Зямлі» (узбярэжжа сучаснага амер. штата Аляска ў раёне м. Прынца Уэльскага), якую геадэзіст М.С.Гвоздзеў упершыню нанёс на карту. Т.ч. была адкрыта паўн.зах. ўскраіна Паўн. Амерыкі. П. на чале экспедыцыі (215 казакаў і 220 абарыгенаў) даследаваў Чукотку: прайшоў чукоцкім узбярэжжам Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў ад Чаўнскай губы да Анадыра (2000 вёрст), некалькі разоў перасек увесь край па розных маршрутах. Даў першыя звесткі па геаграфіі, араграфіі, гідраграфіі і этнаграфіі Чукоткі. Загінуў у сутычцы з чукчамі.
Літ.'. Ермоленко ВА Д.Н.Павлуцкмй (? — 1747) // Вест. Бел. гос. унта. Сер. 2. 1997. № 3. В.А.Ярмоленка. ПАЎЛЫЧКА Дзмітрый Васілевіч (н. 28.9.1929, с. Стапчатаў Косаўскага рна ІванаФранкоўскай вобл., Украіна), украінскі пісьменнік, перакладчык, крытык. Скончыў Львоўскі унт (1953). Друкуецца з 1951. У паэт. збках «Любоў і нянавісць» (1953), «Мая зямля» (1955), «Быстрыня» (1959), «Дзень» (I960), «На варце» (1961), «Хлеб і сцяг», «Гранаслоў» (абодва 1968), «Тайна твайго аблічча» (1974, «Спіраль» (1984) лірычньія вершы пра людзей Зах. Украіны, пра барацьбу за мір; у зб. «Накіраваны ў будучыню» (1986) вершы пра І.Франко. Аўтар кн. крытыкі «Магістралямі слова» (1977), «Над глыбінямі» (1983), сцэнарыяў кінафільмаў, твораў для дзяцей. Многія яго паэт. творы пакладзены на музыку. Беларусі прысвяціў вершы «Што звязана вякамі», «Вітанне Беларусі» і інш. На ўкр. мову перакладаў творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка і інш. На бел. мову асобныя вершы П. пераклалі Р.Барадулін, Я.Сіпакоў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1977.
Тв:. Бел. пер. — Таямніца вобліку твайго: Лірыка. Мн_, 1987; Лірыка // На волю птушку вылускаю. Мн., 1989; Рус. пер. — Сонеты. М„ 1978; Сгнхн. М., 1981.
Літ.: Дмнтро Павлнчко: Бібліогр. покажчнк. Ч. 1—2. Львів, 1990. С.С.Панізнік. ПАЎЛЬ (Paul) Вольфганг (10.8.1913, Лорэнцкірх, Германія — 7.12.1993), нямецкі фізік. Чл. Герм. акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1964). Скончыў Тэхн. унт у Берліне (1937). 3 1937 ва унце г. Кіль, з 1944 у Гётынгенскім унце (з 1950 праф.), з 1952 у Бонскім унце (дырэктар Фіз. інта). Адначасова ў 1979—89 прэзідэнт Фонду імя АГумбалыа. Навук. працы па фізіцы малекулярных пучкоў, фізіцы высокіх энергій, спекграметрыі. Распрацаваў эл.магн. прыстасаванне для ізалявання і ўтрымлівання іонаў у малым аб’ёме свабоднай прасторы на працягу часу, неабходнага для даследвання іх уласцівасцей (іонная пастка, ці «пастка П.»). Прапанаваў метад раздзялення і назапашвання пры дапамозе іон
210 ПАЎЛЬ
най пасткі іонаў рознай масы, які выкарыстоўваюць у прэцызійнай спекграскапіі. Адзін са стваральнікаў Ням. элекгроннага сінхратрона (1957; г. Гамбург). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Г.Дэмелтам). М.М.Касцюковіч. ПАЎЛЬ (Paul) Герман (7.8.1846, Зальбке, каля г. Магдэбург, Германія — 29.12.1921), нямецкі мовазнавецгерманіст. Выкладаў ва унтах Фрайбурга (з 1874; праф.) і Мюнхена (1893—1916). Адзін з асн. тэарэтыкаў школы младаграматызму, асн. пастулаты якой сфармуляваў у кн. «Прынцыпы гісторыі мовы» (1880). Аўтар прац па праблемах гісторыі герм. моў, «Слоўніка нямецкай мовы» (1897), «Граматыкі нямецкай мовы» (т. 1—5, 1916—20). Разам з В.Браўне заснаваў і рэдагаваў час. «Beitrage zur Geschichte der deutschen Sprache und Literatur» («Пытанні гісторыі нямецкай мовы і літаратуры», з 1874). Пад рэд. і пры ўдзеле П. выдавалася калект. праца «Асновы германскай філалогіі» (т. 1—3, 1891—93, з 1911 аднайм. серыя манаграфій), якая змяшчала багаты матэрыял па герм. філалогіі і этнаграфіі.
ПАЎЛібК (сапр. Бут Павел Міхнавіч; ? — 19.4.1638), кіраўнік казацкасял. паўстання на Украіне супраць польскіх феадалаў у 1637—38. Казак Запарожскай Сечы, у 1635 разам з І.Сулімай на чале нерэестравых (якія не былі на службе ў караля Рэчы Паспалітай) казакоў узяў польскую крэпасць Кадак. У 1637 у якасці гетмана нерэестравых казакоў узначаліў антыфеад. і нац.вызв. паўстанне, якое ахапіла пераважна Левабярэжную Украіну. 16.12.1637 каля с. Кумяёк (цяпер Чаркаскай вобл.) казацкасял. войска пацярпела паражэнне ад арміі Рэчы Паспалітай на чале з польным гетманам М.Патоцкім і пазней капітулявала. II. і інш. кіраўнікі паўстанцаў пакараны смерцю ў Варшаве.
ПАЎЛЮК Сяргей Кірылавіч (н. 1.12.1936, г. Бярдзічаў Жьггомірскай вобл., Украіна), бел. вучоны ў галіне зварачнай вытвсці. Др тэхн. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Кіеўскі політэхн. інт (1959). 3 1968 у Магілёўскім тэхн. унце (у 1985—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах паляпшэння зварнасці каляровых металаў і іх сплаваў, тэорыі распаўсюджвання цялла пры зварцы разнародных металаў.
Тв:. Ресурсосберегаюіцне технологнн в сварочном пронзводстве: Справ. пособме. Мн., 1989 (у сааўт.); Упрочненне деталей, контакгнруюідмх с расплавамй металлов. Мн., 1993 (у сааўг.).
ПАЎЛЮКЕВІЧ Мікалай Уладзіміравіч (н. 18.5.1937, в. Бондары Слуцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Чл.кар. Нац. АН Беларусі (1994), др фіз.матэм. н. (1991). Скончьгў БДУ (1959). 3 1960 у акад. навук. комплексе «Інт цепла і масаабмену імя А.В.Лыкава» (з 1991 нам. дырэк
тара). Навук. працы па тэорыі цеплаправоднасці і кінетычнай тэорыі працэсаў цепла і масапераносу пры фазавых ператварэннях. Распрацаваў метады апісання нераўнаважных працэсаў у порыстых асяроддзях.
Тв.: Фнзнческая кннетнка н процессы переноса прн фазовых превраіценііях. Мн., 1980 (у сааўт.); Physical kinetics and transfer in Phase transitions. New York, 1995 (y сааўт.).
ІІАЎЛЮКОЎСКІ Уладзіслаў [1.5.1895, в. Ініца Стаўбцоўскага рна Мінскай вобл. — 8.9 (паводле ініп. звестак 8.11). 1955], бел. паэт, перакладчык, этнограф. Вучыўся ў Харкаўскім маст. вучылішчы. 3 сярэдзіны 1920х г. жыў у Вільні. Супрацоўнічаў у газ. «Народная справа», час. <7Авадзснь», «Маланка». Як графік удзельнічаў у выданні календароў, падручнікаў, часопісаў. У 1926 зняволеяы ў турму «Лукішкі», у 1939 у БярозаКартузскі канцлагер. Пад псеўд. Улад.Ініцкі друкаваў вершы пераважна пра цяжкое жыццё селяніна. перажыванні палітвязня. Пісаў апавяданні. У творах П. адчуваецца фалькл. ўплыў. У 1934 у час. «ІІІлях моладзі» апўблікаваў серыю этнагр. эцюдаў, прысвечаных бел. земляробчаму календару (аграрныя * абрады, звычаі, гадавыя святы разглядаў у кантэксце з культ. традыцыямі інш. народаў). Запісваў нар. песні і прыказкі. Пра зняволенне ў БярозаКартузскім канцлагеры ва ўспамінах «Арышты. Бяроза і воля» (1940). На бел. мову перакладаў творы Л.Талстога (збкі «Ці шмат чалавеку трэба зямлі...», 1928; «Ад чаго зло на свеце», 1929). 3 1945 дырэктар Літ. музея імя А.С.Пушкіна ў Вільнюсе. У 1948 арыштаваны. Вярнуўся з лагера ў 1953.
Тв.: Сон Гаўрылы і розныя вершы. Вільня, 1928; Клім бабаю і іншыя жарты. Вільня, 1929; Апавяданні. Вільня, 1929. А.СЛіс.
ІІАЎЛЮС (Paulus) Фрыдрых (23.9.1890, г. Гуксхаген, Германія — 1.2.1957), германскі военачальнік. Ген.фельдмаршал (1943). У арміі з 1910. Скончыў кадэцкі корпус (1911). Удзельнік 1й сусв. вайны. У 1935—39 нач. штаба танк. войск. У 2ю сусв. вайну нач. штаба 4й арміі ў час Польск. кампаніі 1939, нач. пггаба, 6й арміі ў перыяд Франц. кампаніі 1940, 1ы оберкватармайстар (нач. аператыўнага ўпраўлення) Генштаба сухап. войск (з вер. 1940), са студз. 1942 каманд. 6й арміяй на сав,герм. фронце. Трапіўшы ў акружэнне ў раёне Сталінграда, 31.1.1943 капітуляваў з паўд. групай сваёй арміі (гл.
Сталінградская бітва 1942—43). У сав. палоне пасля 20.7.1944 (няўдалы замах у Германіі на АГітлера) уступіў у антыфаш. Саюз ням. афіцэраў і Нацыянальны камітэт «Свабодная Германія». У 1946 сведка абвінавачання на Нюрнбергскім працэсе. Пасля вызвалення з палону (1953) жыў у г. Дрэздэн. Аўтар твора «Я знаходжуся тут па загадзе» (апубл. ў 1960).
В.Паўль
М.У.Паўлюкевіч.
М.М.Паўлючэнка.
ІІАЎЛЮЧЭНКА Міхаіл Міхайлавіч (17.3.1909, в. Глухавічы Брагінскага рна Гомельскай вобл. — 24.3.1975), бел. фізікахімік. Акад. АН Беларусі (1959, чл.кар. 1956), др хім. н., праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Маскоўскі унт (1933). У 1934—68 у БДУ (у 1938—58 заг. кафедры), адначасова з 1937 у АН Беларусі: у Інце хіміі (з 1957 заг. лабараторыі), з 1959 у Інце агульнай і неарган. хіміі (у 1959—66 дырэкгар, з 1966 заг. лабараторыі). Навук. працы па тэорыі топахім. рэакцый, кінетыцы гетэрагенных хім. рэакцый з удзелам цвёрдай фазы, радыяхіміі, малекулярным і эмісійным спектральным аналізе. Прапанаваў шэраг новых флатарэагентаў для абагачэння калійных руд. Прымаў удзел у распрацоўцы тэхнікаэканам. абгрунтавання развіцця прамысл. вытвсці мінер. угнаенняў у Беларусі.