Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Літ.\ Брмгаднн П.Н. Эсеры в Беларусн (конец XIX в. — февр. 1917 г.). Мн., 1994; 3 і м і о н к a А Сацыялістычны рух на Беларусі. II. Партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў // Беларусь: Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэв. руху. Мн., 1994. М.В.Біч.
ІІАЎНОЧНАЗАХОДНЯЯ АПЕРАТЫЎНАЯ ГРЎПА ЦК КП(б)Б Створана паводле пастановы ЦК КП(б)Б ад 20.3.1942 для кіраўніцгва патрыят. падполлем і партыз. рухам на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Складалася з парт., сав. і камсам. работнікаў на чале з сакратаром ЦК КП(б)Б Р.Б.Эйдзінавым. Размяшчалася ў в. Шэйна Таропецкага рна Калінінскай вобл. (Расія) і абапіралася на дапамогу ваен. саветаў 3й і 4й ударных армій, узаемадзейнічала са штабамі гэтых армій і Калінінскага фронту. Асн. задачы групы: наладжванне сувязей з падполлем і партыз. фарміраваннямі, што дзейнічалі ў Віцебскай і паўн. раёйах Мінскай і Магілёўскай абл., аказанне ім дапамогі, збор і апрацоўка разведвальнай інфармацыі аб варожым тыле. Расфарміравана ў вер. 1942 у сувязі са стварэннем Бёларускага штаба партызанскага руху.
Літ:. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.
ГІАЎНбчНАЗАХОДНЯЯ АРГАНІЗАЦЫЙ «НАРбДНАЙ вблі», аб’яднанне гурткоў «Народнай волі» Беларусі і Літвы ў 1881—84. Створана па ініцыятыве выканкома «Народнай волі» пад кіраўніцтвам Віленскай цэнтр. групы. У сферу дзейнасці аргцыі паводле «Статута Віленскай цэнтральнай групы» ўвайіплі Віленская, Віцебская, Гродзенская, Ковенская, Магілёўская і Мінская губ. Ставілася мэта «пашырыць рэвалюцыйную арганізацыю на свой раён і давесці яе да такой ступені сілы, каб у момант перавароту гэтая мясцовасць пайшла за партыяй». У аргцыю ўвайшлі нарадавольскія іурткі Вільні, Мінска, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Рагачова, Оршы, Беластока і інш. гарадоў краю. Былі арганізаваны новыя рабочыя гурткі, у Мінску і Магілёве наладжаны выраб фальшывых дакуменіаў, у Віцебску створана вял. бка нелегальнай лры, падрыхтавана да работы падп. друкарня. Наладжаны кантакгы з замеж^ ным цэнтрам, ваен. аргцыяй «Народнай волі», Польскалітоўскай сац.рэв. партыяй, партыяй «Пралетарыят». Пасля арынгту ў ліп. 1882 амаль усяго складу выканкома «Народнай волі» адносіны аргцыі з цэнтрам былі разбураны. На гэтым этапе сярод нарадавольцаў краю стала папулярнай ідэя фарміравання груповак па нац. прыкмеце. Да сярэдзіны 1883 уплыў Віленскай цэнтр. групы і міжгуртковыя сувязі аслабелі. Кансалідуючай сілай выступала «Маладая партыя Народнай волі» (апазіцыйная плынь), члены якой лічылі неабходным засяродзіцца на прапагандзе сярод рабочых, адстойвалі прынцып федэрацыі і большай аўтаномнасці мясц. груп. Вясной 1884 па краі
пракацілася хваля рэпрэсій, сувязі паміж гурткамі перапыніліся, пастутюва аб’яднанне нарадавольцаў краю перастала існаваць. М.Б.Ласінскі.
ГІАЎНбчНАЗАХбДНЯЯ ВбБЛАСЦЬ, назва ПаўночнаЗаходняга краю ў 1917— 18.
ІІАЎНОЧНАЗАХОДНЯЯ КАГЛАВЬ НА, падводная катлавіна ў Ціхім акіяне. Абмежавана на 3 і ПнЗ КурылаКамчацкім, Японскім і ІдзуБанінскім жалабамі, на ПнУ і У — хрыбтамі ПаўночнаЗаходнім і Гавайскім, на Пд — гарамі МаркусНекер. Даўж. з Пн на Пд каля 3700 км, з У на 3 каля 5000 км. Пераважаюць глыб. 5000—6000 м, найб. — 7374 м. У цэнтр. ч. падводнае ўзв. Шацкага (названа ў гонар сав. геолага М.С.Шацкага) з найменшай глыб. над ім 1962 м.
ПАЎНбЧНАЗАХбДНЯЯ ІІАГРАНІЧНАЯ ПРАВІНЦЫЯ, правінцыя на ПнЗ Пакістана. Мяжуе з Афганістанам. Пл. 74,5 тыс. км2. Нас. болып за 15 млн. чал. (1999). Значныя групы бежанцаў з Афганістана. Адм. ц. — г. Пешавар. Пераважае горны рэльеф. На Пн — хрыбты Гіндукуша, выш. да 7690 м (г. Тырычмір, найвышэйшы пункт Пдкістана), зах. адгор’і Гімалаяў. На ПдЗ і ПдУ — апустыненыя нізкагор’і і плато. Значная сейсмічнасць. Клімат субтрапічны, сухі ў далінах, катлавінах і перадгор’ях, вільготны ў гарах. У г. Пешавар на выш. 1470 м тра паветра ад 10 °C у’студз. да 34 °C у ліп., выпадае 350 мм ападкаў за год. У Пешаварскай катлавіне на арашальных землях вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, рыс, цукр. трыснёг, тытунь і кармавыя культуры, у інш. катлавінах і далінах рэк — ячмень і прасяныя культуры. Садоўніцтва (персікі, абрыкосы, слівы, грушы, айва, гранат). Гадоўля авечак, коз, вярблюдаў. 3 галін прамсці найб. развіты харчасмакавая (асабліва цукровая), тэкст. (баваўняная), дрэваапр. (на базе горных лясоў). Некалькі ГЭС на горных рэках. Здабыча каменнай солі і вапняку. Рамёствы. Транспарт аўтамаб. і ўючны.
ПАЎНОЧНАЙ АЛЯСКІ НАФТАГАЗАНбСНЫ БАСЁЙН, у ЗША. Прымеркаваны да Арктычнай прыбярэжнай упадзіны. Пл. 360 тыс. км2. Нафтагазаносныя адклады каменнавугальнага, трыясавага і мелавога ўзросту. Адкрыта 27 радовішчаў. Буйнейшае газанафтавае радовішча — ПрадхаБей, з пач. запасамі нафты 1,3 млрд. т і газу 730 млрд. м3 ПАЎНОЧНАКАРбЙСКІЯ гбРЫ, паўд.ўсх. ч. МаньчжураКарэйскіх гор на тэр. КНДР.
ПАЎНОЧНАКАЎКАЗСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура эпохі бронзы (2е тыс. да н.э.) у бас. рэк Кубань і Церак. Аснова гаспадаркі — пастухоў
216 ПАЎНОЧНА
ская жывёлагадоўля і земляробства. Пахаванні ў грунтавых ямах, каменных скрынях і сюіяпах. У стэпах і перадгор’ях могільнікі курганныя, у гарах — грунтавыя. Пахавальны інвентар: гліняны посуд акрутлых форм з адбіткамі вяровачкі, штампаў і налепамі ў выглядзе шышак і валікаў, каменныя булавы і сякеры, бронзавыя лістападобныя нажы, цёслы, сякеры, упрыгожанні. 3 П.к. генетычна звязаны прыкубанская і кабанская культуры. І.М.Язэпенка.
ІІАЎНОЧНАКАЎКАЗСКАЯ ІІАРОДА а в е ч а к. Выведзена у 1944—61 у Стаўрапольскім краі скрыжаваннем матак стаўрапольскай пароды і бараноў лінкольн і ромнімарш. Паўтанкарунныя, мясавоўнавага кірунку.
Жывёлы буйныя, грудзі і кумпякі шырокія, галава кароткая, шырокая, бязрогая. Маса бараноў да 115 кг, матак да 60 кг. Воўна
Паўночнакаўказская парода авечак.
аднародная, з раўнамернай пакручастасцю, даўж. 12—13 см. Настрыг з бараноў 9—13, з матак 5,8—6,5 кг, выхад чыстай воўны 55— 58%. Плоднасць 130—140 ягнят на 100 матак. Гадуюць на Паўн. Каўказе, у Закаўказзі, цэнтр. абласцях Расіі, Казахстане. А.А.Козыр.
ПАЎНОЧНАКАЎК.АЗСКАЯ САВЕЦКАЯ РЭСПЎБЛІКА, дзяржаўнае ўтварэнне ў складзе РСФСР, якое існавала на Паўн. Каўказе ва ўмовах грамадз. вайны ў ліп. 1918 — студз. 1919. Абвешчана 7.7.1918 1м з’ездам Саветаў Паўн. Каўказа ў г. Екацярынадар (цяпер Краснадар). Аб’ядноўвала КубанаЧарнаморскую, Стаўрапольскую і Церскую сав. рэспублікі. Цэнтр — г. Екацярынадар, са жн. 1918 — г. Пяцігорск. Узначальвалася ЦВК (старшыня бальшавік А.І.Рубін). Рэспубліка існавала ва ўмовах цяжкіх баёў супраць арміі ген. АЛ.Дзянікіна і ўнутр. нестабільнасці. 21.10.1918 паводле загаду камандуючага 11й сав. арміяй (да 3.10.1918 Чырв. Армія Паўн. Каўказа) левага эсэра ЕЛ.Сарокіна, які імкнуўся да неабмежаванай улады на Паўн. Каўказе, расстраляны Рубін і многія інш. кіраўнікі рэспублікі. 2і надзвычайны з’езд Саветаў Паўн. Каўказа (28.10.1918) абвясціў Сарокіна паза законам і ўтварыў новы ЦВК на чале з бальшавіком М.САкулавым. Да канца 1918 белагвардзейцы занялі б.ч.
тэр. П.К.с.р., якая паводле рашэння ВЦВК (снеж. 1918) скасавана 11.1.1919. ІІАЎНОЧНАКРЫМСКІ КАНАЛ арашальнаабвадняльны канал ва Украіне. Пабудаваны ў 1961—71. Даўж. 402,6 км. Пачынаецца з Кахоўскага вадасх. і цераз Перакопскі перашыек даходзіць да г. Керч. Выкарыстоўваецца для арашэння і водазабеспячэння гарадоў Феадосія і Керч.
ПАЎнбчНАСАХАЛІНСКАЯ РАЎНІНА, нізінная раўніна на Пн вва Сахалін. Даўж. 300 км, шыр. каля 100 км; Ахінскі перашыек на Пн звужаны да 6—7 км. Уздоўж узбярэжжа на значных участках — ланцужкі лагун, аддзеленых ад мора косамі. Астраўныя кражы выш. да 500—600 км. На ПдУ — рэкі Тым і Набіль. Рэдкастойная лістоўнічная тайга з прымессю елкі і піхты, у прыбярэжных ч. — лесатундра, балоты. Здабыча нафты і газу (радовішчы Аха, Тунгорскае, Эхабі).
ПАЎнбЧНАСІБІРСКАЯ НІЗІНА. Тайм ы р с к а я нізіна. На Пн Усх. Сібіры. Цягнецца паміж нізоўямі рэк Енісей і Алянёк на 1400 км. Шыр. з Пн на Пд 600 км. Пераважае пакатаўзгоркаваты рэльеф (выш. да 300 м)> Складзена з марскіх і ледавіковых адкладаў, якія падсцілаюцца пясчанікамі і гліністымі сланцамі. Шматгадовая мерзлата. Шмат азёр (буйное Таймыр), у тл. тэрмакарставых; балоты. Працякаюць рэкі Пясіна, Таймыра, Хета і Катуй, якія даюць пачатак Хатанзе, Папігай, Анабар. Клімат субаркгычны кантынент. з халоднай зімой (7—8 мес) і кароткім халаднаватым летам. Сярэдняя тра студз. 30 °C на 3 і да 35—37 °C на У, тра ліп. 6—10 °C. Ападкаў 300 мм за год. У паўн. ч. пераважае лішайнікавая тундра, у паўд. ч. — хмызняковая, змяняецца лесатундрай і лістоўнічным рэдкалессем. Радовішчы нафты, газу, каменнага вугалю.
ПАЎнбчНАУСХбДНІ ПРАХбД, назва да пач. 20 ст. Паўночнага марскога шляху.
ПАЎНОЧНАУСХбДНЯЯ КАТЛАВІНА, падводная катлавіна ў паўн.ўсх. частцы Ціхага акіяна. Абмежавана на Пн Алеуцкім жолабам, на У — мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі, на 3 — Паўн.Заходнім і Гавайскім падводнымі хрыбтамі і горнай градой Лайн, на ПдУ — УсходнеЦіхаакіянскім падняццем. Даўж. з Пн на Пд каля 8900 км, з У на 3 каля 4200 км. Пераважаюць глыб. 5500 м, найб. 7168. Шматлікія разломы, вельмі складаны рэльеф дна.
ГІАЎНОЧНАФРАНЦЎЗСКАЯ НІЗІНА, узгорыстая раўніна на Пн Францыі, гл. ў арт. Ларыжскі басейн.
ПАЎнбчНАЦІХААКІЯНСКАЕ ЦЯ
ЧЭННЕ, цёшіае паверхневае цячэнне ў паўн. ч. Ціхага ак. (паміж 35 і 42° паўн. ш.), працяг цячэння Курасіо. Накіравана на У ад вва Хонсю да берагоў
Паўн. Амерыкі. Утварае пераходную зону на мяжы трапічных вод і вод умераных шырот. Тра вады 7—16 °C зімой, 18—23 °C летам. Скорасць 0,9— 1,1 км/гадз. Ва ўсх. ч. Ціхага ак. разгаліноўваецца на Амскінскае цячэнне і Каліфарнійскае цячэнне.
ІІАЎнбчНАЦІХААКІЯНСКІ АНТЫцыклбн, другая назва Гавайскага антыцыклону.
ПАЎНбЧНАШАТЛАНДСКАЕ НАГбР’Е. На Пн Вялікабрьпаніі, у Шатландыі. Даўж. з Пн на Пд каля 300 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1343 м (г. БенНевіс у Грампіянскіх гарах). Складзена з гнейсаў, гранітаў, крыпітал. сланцаў, пясчанікаў. Пласкагор’і і масівы, расчлянёныя тэктанічнымі ўпадзінамі (найб. ГленМор) са старажьгтналедавіковымі формамі рэльефу, цяснінамі, на 3 — фіёрдамі. Шмат азёр (ЛохЛоманд, ЛохНес), балот. Верасоўнікі, лугі, участкі лясоў. Жывёлагадоўля.
ПАЎНбЧНАЯ АЗІЯ. прыродная вобласць у Азіі. Уключае частку Расіі на У ад Урала да хрыбтоў ціхаакіянскага водападзелу. Паўд. мяжа не акрэсленая, часцей праводзіцца па дзярж. мяжы Расіі, радзей па Пн Казахстана і Манголіі. Пл. каля 10 млн. км2. Нас. каля 25 млн. чал. (1999). Рэльеф нізінны і раўнінны на 3, сярэднягорны на У. Прыродная расліннасць прадстаўлена з Пн на Пд тундрай, тайгой, участкамі лесастэпаў і стэпаў. Развіта разнастайная прамсць, найб. горназдабыўная, у паўд. раёнах — збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля. Гл. таксама Сібір.