• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Тв.: Калнйные солн Белоруссмн, мх переработка н лспользованне. Мн., 1966 (разам з Х.М.Александровічам); Закономерностн топохнммческнх реакцнй. Мн., 1976 (разам з Я.АПроданам, С.АПродан).
    ПАЎМАЛПЫ (Prosimii), падатрад млекакормячых атр. прыматаў. Вядомы з эацэну Еўропы і Паўн. Амерыкі (каля 45 млн. г. назад). 6 сям.: лемуравыя, тупаевыя, даўгапятавыя (Tarsiidae), індрыевыя, або індрызідавыя (Indrisidae), лорыевыя, або лорызідавыя (Lorisidae),' руканожкавыя (Daubentoniidae). 24 роды, 53 віды. Пашыраны ў трапічных лясах Афрыкі, вва Мадагаскар, Паўд.Усх. Азіі, Малайскага архіпелага. Жывуць на дрэвах невял. групамі, парамі або паасобна. 22 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
    Даўж. цела да 106 см, хвост у некат. відаў можа быць удвая даўжэйшы. Заднія канечнасці ў большасці даўжэйшыя за пярэднія. Поўсць густая, мяккая, часта яркіх адценняў. Вочы вялікія. Мозг з малой колькасцю бараэён і звілін, вял. паўіпар'і ўкрываюць мазжачок няпоўнасцю. Усёедныя. Нараджаюць 1— 4 дзідянят. А.М.Петрыкаў. ПАЎМГАРТНЕР (Paumgartner) Бернхард (14.11.1887, Вена — 27.7.1971), аўстрыйскі дырыжор, музыказнавец,
    ПАЎНОЧНА	211
    кампазітар, педагог. Праф. (1925). Вучань Б.Вальтэра, Б.Адлера і інш. 3 1911 каррэпетытар Венскай оперы, дырыжор аркестра Венскага тва музыкантаў. У 1917—59(з перапынкам) дырэктар і прэзідэнт (з 1953) Моцартэума. Заснавальнік (1929) і кіраўнік «Моцартаркестра» ў Зальцбургу. У 1952—69 кіраваў аркестрам Моцартэума «Camerata acadeтіса». 3 1960 прэзідэнт Зальцбургскіх фестываляў. Даследаваў творчасць ВАМоцарта, Р.Шумана, кампазітараў эпохі барока. Аўгар манаграфіі пра Ф.Шуберта (1943, 4е выд. 1974), успамінаў (1969) і інш. Сярод муз. твораў: оперы, у т.л. камічная «Расіні ў Неапалі» (паст. 1936), балетаў, у тл. «Зальцбургскі дывертысмент» (паст. 1955), твораў для аркестра.
    ПАЎМЕТАЛЫ, крышталічныя рэчывы, якія паводле электрафіз. уласцівасцей займаюць прамежкавае становішча паміж металамі і паўправаднікамі.
    Харакгарызуюцца кавалентнай крышт. рашоткай. Асн. фіз. ўласцівасці П.: значна меншая, у параўнанні з металамі, эл. праводнасць; болып слабы, чым у паўправаднікоў, рост эл. праводнасці пры павышэнні тры; наяўнасць эл. праводаасці каля абс. нуля тры (паўправаднікі ў гэтых умовах — ізалятары). Да П. адносяць вісмут, сурму, мыш'як, графіт і некаторыя інш. простыя рэчывы. Паўметал. ўласцівасці маюць і некаторыя складаныя рэчывы, што ўключаюць П. (налр., вісмугыды). Выкарыстоўваюць П. ў навук. практыцы дая рэгістрацыі пераходаў дыэлектрык—метал у моцным магн. полі (датчыкі напружанасці магн. поля), у металургіі ў якасці прысадак, злучэнні мыш’яку і сурмы з металамі — як паўправадніковыя матэрыялы.
    ПАЎНА, рака, левы прыток Дняпра, у Магілёўскім і Быхаўскім рнах Магілёўскай вобл. Даўж. 28 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Халмы
    Паўмалпы. 1 — лоры тоўсты; 2 — лоры тонкі; 3 — пота; 4 — лемур мышыны; 5 — даўгапят філіпінскі; 6 — тупайя звычайная.
    (Магілёўскі рн). У верхнім цячэнні каналізаваная. Асн. прыток Лазнёўка (справа). Вадазбор (178 км2) раўнінны, пад лесам 44%. У нізоўі ракі сажалкі.
    ІІАЎНАМОЦНАЕ ПРАДСТАЎНІЦТВА, паўпрэдства, у 1918—41 г. дыпламат. прадстаўніцтва Сав. дзяржавы (да 1922 — РСФСР, потым СССР) за мяжой. Пасля ўвядзення дыпламат. рангаў прадстаўніцгвы пачалі наз. пасольствамі.
    ПАЎНАМбцНАЕ ПРАДСТАЎНІЦТВА БССР ПРЫ СНК РСФСР, дзяржаўная ўстанова для забеспячэння сувязі паміж БССР і РСФСР у 1921—22. Створана 24.3.1921 па ініцыятыве бел. кіраўніцтва на падставе дагавора аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР. Падпарадкоўвалася Наркамату замежных спраў (НКЗС) БССР, выконвала функцыі дыпламат. прадстаўніцтва, падтрымлівала афіц. кантакгы з НКЗС РСФСР, кіраўнікамі і супрацоўнікамі інш. дышіамат. прадстаўнштваў, акрэдытаваных у Маскве. Паўпрэд (М.І.Мароз) і саветнік прызначаліся Прэзідыумам ЦВК БССР. Выконвала ў межах РСФСР даручэнні бел. ўрада, ЦК КП(б)Б, наркаматаў і ведамстваў БССР, вяло работу па вяртанні на радзіму спецыялістаў — ураджэнцаў Беларусі, пошуку вывезеных з тэр. рэспублікі матэрыяльных каштоўнасцей. Выдача замежных пашпартоў для грамадзян БССР перайішіа пад кантроль НКЗС РСФСР. Пашпарты, выдадзеныя НКЗС БССР без візы НКЗС РСФСР і Асобага аддзела ВЧК, лічыліся несапраўднымі. Гэта ўшчамляла суверэнныя правы БССР у зносінах з РСФСР, інш. сав. рэсііублікамі і прадстаўніцтвамі замежных дзяржаў. Пасля ўтварэння СССР
    (30.12.1922) прадстаўніцтва пераўтворана ў Пастаяннае прадстаўнінтва СНК (CM) БССР пры СНК (CM) СССР (гл. Пастаяннае прадстаўніцтва Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР). У.Е.Снапкоўскі.
    ПАЎНАМОЦТВА, права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можа быць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напр., прадавец у краме, касір і да т.п.).
    ПАЎНбЧНААЛІЧЎРСЮ ХРЫБЕТ, Б a зардарынскі хрыбет. На Усх. Паміры, у Таджыкістане, паміж р. Алічур і воз. Яшылькуль на Пд і Р Мургаб і воз. Сарэзскім на ПнУ, працяг Рушанскага хрыбта. Даўж. каля 130 км. Выш. 5929 м (г. Кулін). Складзены з гранітоідаў, метамарфічных і гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Ледавікі (агульная пл. 158 км2). Пераважае ландшафт камяністага высакагор’я са скаламі і восыпамі, на ніжніх схілах разрэджаная расліннасць.
    ІІАЎНОЧНААМЕРЫКАНСКАЯ КАТЛА
    ВІНА. падводная катлавіна ў Атлантычным ак., паміж падводным Паўн.Атлантычным хр.. мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі і падводным узвышэннем дугі ВестІндскіх авоў. Даўж. з Пн на Пд больш за 2200 км. Пераважаюць глыбіні больш за 5000 м, найб. — 7110 м. На ПдЗ глыбакаводны жолаб ПуэртаРыка з найб. глыб. Атлантычнага ак. 8742 м. У цэнтр. ч. Бермудскае ўзв., на якім размешчаны Бермудскія астравы.
    ПАЎНОЧНААМЕРЫКАНСКАЯ ПЛАТФОРМА, Канадская платформ а, старажытная платформа (кратон) у Паўн. Амерыцы. Першапачаткова (да кайназою) уключала і ваў Грэнландыя. Платформу акаймоўваюць складкавыя збудаванні каледанід Усх. і Паўн. Грэнландыі, Ньюфаўндленда і Паўн. Апалачаў, герцынід Канадскага Аркгычнага архіпелага і Паўд. Апалачаў, мезазойскакайназойскага пояса Кардыльер. Б.ч. плошчы П.Ап. займае К a надскі шчыт. Фунда.мент шчыта (за выключэннем Грэнвілскага пояса) утвораны пародамі дакембрыю, кансалідаваны ў гудзонскую тэктонамагматычную эпоху (1700 млн. г. назад). Фарміраванне фундамента ўсёй платформы завяршылася ў познім кембрыі. На ПнУ і' ў межах Канадскага шчыта фундамент выходзіць на паверхню, на астатняй ч. ўкрьггы асадкавым чахлом пліт, які пераважна складзены з палеазойскіх адкладаў (пліта Мідкантынента і інш.).
    212	ПАЎНОЧНА
    У мезазоі апускалася толькі пліта Вялікіх раўнін, дзе намнажаліся прыбярэжнамарскія і кантынентальныя асадкі. У пач. кайназою на платформе ўсталяваўся кантынентальны рэжым. Будова пліт ускладнена сінеклізамі і антэклізамі. 3 сінеклізамі звязаны багатыя радовішчы солей, вугалю, нафты і газу. Дакембрый Канадскага шчыта ўключае буйныя радовішчы жалезных, сульфідных, медных, нікелевых, уранавых руд, золата і каляровых металаў.
    ПАЎНбЧНААТЛАНТЫЧНАЕ ЦЯЧІНHE, цёплае паверхневае цячэнне ў паўн. частцы Атлантычнага акіяна, працяг Гальфстрыма. Пачынаецца каля Вял. Ньюфаўндлендскай банкі і накіравана на ПнУ — у Нарвежскае мора. Каля 60° паўн. ш. разгаліноўваецца на Ірмінгера цячэнне і Нарвежскае цячэнне. Тра вады ад 7 да 15 °C. Скорасць на Пд 0,9—1,8 км/гадз на ПнУ да 0,4—0,7 км/гадз. Расход вады мяняецца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці Гальфстрыма. Ваганні расходу вады і цеплавога стану П.А.ц. ўплываюць на надвор’е і клімат Зах. і Паўн. Еўропы.
    ПАЎНОЧНААТЛАНТЫЧНЫ ПАКТ 1949, гл. арт. Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору.
    ПАЎНбЧНААФРЫКАНСКІЯ АІІЕРАЦЫІ 1940—43, баявыя дзеянні паміж англаамер. і ігаланям. войскамі ў паўн. Афрыцы ў 2ю сусв. вайну 1939— 45. Фаш. Італія і Германія імкнуліся захапіць паўн. часткі Алжыра, Егіпта і інш. тэр., а таксама Суэцкі канал і англ. ваен.марскую базу Адэн. Вялікабрытанія вяла барацьбу за захаванне сваіх уладанняў і ўмацаванне стратэг. становішча на Б. Усходзе. У той час тут знаходзіліся войскі У.Андэрса, у складзе якіх у баявых дзеяннях на баку саюзнікаў удзельнічалі беларусы і ўраджэнцы Беларусі. Аперацыя пачалася 13.9.1940 і да восені 1942 вялася абмежаванымі сіламі з пераменным поспехам. 23.10.1942 8я брыт. армія Б.Мантгомеры перайшла ў наступленне (гл. ЭльАламейнская аперацыя 1942), a 8 ліст. саюзныя войскі пад камандаваннем Д.Эйзенхаўэра пачалі высадку дэсанта на тэр. Франц. Марока і Алжыра. Аднак наступленне было спынена італаням. войскамі на тэр. Туніса (ням. экспедыцыйнымі сіламі камандаваў ген.фельдмаршал Э.Ромель). У сак. і крас. 1943 англаамер. войскі пачалі новае наступленне адначасова з У і 3 і 13.5.1943 вымусілі капітуляваць італаням. войскі (250 тыс. чал.) на мысе Бон (на падставе гэтага і інш. факіараў некат. гісторыкі Захаду лічаць гэтую аперацыю другім фронтам 2й сусв. вайны). Перамога саюзнікаў рэзка пагоршыла стратэг. становішча краін фаш. блока ў Міжземнамор’і і стварыла спрыяльныя ўмовы для Вялікабрытаніі і ЗША, каб пачаць вызваленне Еўропы.
    Літ.: Ясторня второй ммровой войны, 1939—1945. Т. 3—6. М„ 1974—76; Роск н л л С. Флот н война: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1967—70; Вторая мяровая война: Два взгляда. М., 1995.
    ПАЎНОЧНАБАЙКАЛЬСКАЕ НАГбР’Е. У Прыбайкаллі, на ПнУ ад воз. Байкал, у Іркуцкай вобл. і часткова ў Бураціі. 3 Пд абмежавана Верхнеангарскім хрыбтом, на ПнЗ уступам вьпп. 1000—1200 м абрываецца да Сярэднесібірскага пласкагор'я, далінай р. Віцім аддзелена ад Патамскага нагор’я. Выш. да 2578 м (г. Іняптук). Сістэма сярэднягорных масіваў і высакагорных хрыбтоў (Верхнеангарскі, Сыныр), падзеленых вузкімі далінамі. Шматгадовая мерзлата. Днішчы далін і ніжнія схілы ўкрыты хваёвымі і лістоўнічнымі лясамі, вышэй — рэдкалессі і горная тундра. Радовішчы слюды.
    ПАЎНОЧНАБЕЛАРЎСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура плямён позняга неаліту і бронзавага веку, якія ў канцы 3га — 3й чвэрці 2га тыс. да н.э. жылі на тэр. сучасных Віцебскай, Пн Мінскай абл. Беларусі, Пд Пскоўскай вобл. Расіі, а таксама ў некат. суседніх раёнах. Насельніцтва жыло пераважна па берагах азёр і невял. рэк у пабудовах з двухсхільным дахам. Займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, а таксама земляробствам і жывёлагадоўляй. Для культуры характэрны ляпны вастрадонны і пласкадонны посуд з дамешкамі раслінных рэшткаў і тоўчаных ракавін у гліняным цесце. Сценкі пасудзін штрыхаваныя, іх арнамент складаецца з паясоў насечак, адбіткаў грэбеня, розных наколак. Знойдзены прылады працы і зброя з рогу і косці (наканечнікі стрэл, кінжалы, праколкі, гарпуны, цёслы і інш.), каменныя сякеры, амулеты з зубоў, косці, бурштыну, творы першабытнага мастацтва (статуэткі людзей, звяроў і пгушак і інш.). На позніх этапах існавання П.к. сустракаюцца медныя і бронза