Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
ПАЎЛОВІЧ Уладзімір Свірыдавіч (н. 25.8.1946, в. Бабы Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фіз.матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1969). 3 1969 у Інце фізікі, з 1992 у Інце малекулярнай і атамнай фізікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для алісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул. Даследуе таксама маст. спадчыну і сімволіку Ф.Скарыны.
Тв.: Новые квазнчастнцы хнстоны н когерентная фотолндуцпрованная данамнка молекул в полярных неупорядоченных средах // Журн. прнкладной спектроскопнн. 1998. Т. 65, вып. 2; Чароўнае святло гравюраў Скарыны // Бел. думка. 2000. Вып. 2.
ГІАЎЛбВІЧ Эдвард Баніфацы Францавіч (7.6.1825, Тургеляй Вільнюскага пав., Літва — 10.2.1909), мемуарыст, мастак. Вучыўся ў Жыровічах, Слоніме. Слуцку. Скончыў Пецярб. AM. У 1853—56
208 паўловіч
падарожнічаў па Зах. Еўропе. Вынік яго паездак — брашура «Колькі слоў літвіна» (Парыж, 1857). 3 1859 выкладчык гімназіі ў Навагрудку, заснаваў там жаночы пансіён і нядзельную школу для простанароддзя, у 1860 — самадз. тр, дзе быў рэжысёрам, дэкаратарам, акцёрам. За ўдзел у паўстанні 1863—64 высланы ў Петразаводск, Алонец, Екацярынаслаў. 3 1867 у Навагрудку, потым у Львове. Падрыхтаваў і выдаў каталогі фондаў музея Любамірскіх. У мемуарах «Успаміны знад Віліі і Нёмана» (1882), «Успаміны. Навагрудак — турма—выгнанне» (1887), «3 падарожжа па Літве» (1890), «3 успамінаў. Год 1846» (1898), «3 жыцця літвіна» і «Мае ўспаміны з часоў настаўнічання на Літве колькі дзесяткаў год назад» (абодва 1904), «Двое памягных сутак у Мінску. 1863 г.» (1906) звесткі пра культ.грамадскае і літ. жыццё Беларусі 1840—60х г., пра бел. паэта Ф.Савіча, побыт беларусаў. Працаваў у жанры партрэта («Аўтапартрэт», 1853), рабіў замалёўкі Навагрудка і яго ваколіц, пісаў абразы. Аўгар працы «Погляд на становішча польскага выяўленчага мастантва ў параўнанні з замежным мастацтвам» (1881). А.В.Мальдзіс.
ПАЎЛбвіЧ Яўген Мікалаевіч (н. 28.3.1940, г.п. Рудзенск Пухавіцкага рна Мінскай вобл.), бел. артыст балета, педагог. Засл. артыст Беларусі (1970). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1959), Мінскі інт культуры (1980). У 1959—79 саліст, з 1981 рэжысёр оперы Дзярж. тра оперы і балета Беларусі, з 1984 выкладчык Бел. акадэміі музыкі (з 1995 дацэнг). Танцу П. былі ўласцівы строгае следаванне патрабаванням класічнай формы, мяккая лірычная манера. Сярод лепшых партый: Альберт («Жызэль» А.Атала), Зігфрыд, Дэзірэ і Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Юнак («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Рамэо, Прынц («Рамэо і Джульета», «Золушка» С.Пракоф’ева), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» БАсаф’ева), Гармодый («Спартак» А.Хачатурана). У опернай студыі Акадэміі музыкі паставіў оперы «Алеся» Я.Цікоцкага, «Сельскі гонар» П.Масканьі, «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ і інш., кампазіцыю «Мая Кармэн» па оперы «Кармэн» Бізэ. А.І.Калядэнка.
ПАЎлбЎ (псеўд. П.Досеў) Тодар Дзімітроў (14.2.1890, Штып, Македонія — 8.5.1977), балгарскі філосаф, эстэтык, літ. крытык і грамадскі дзеяч. Акад. Балг. АН (1945). Замежны член. АН СССР (1947), AM СССР (1959), Герой Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы Балгарыі. 3 1932 працаваў у Маскве ў 'інце гісторыі філасофіі і лры, праф. Інта чырв. прафесуры. 3 1936 у Сафіі. У 1947—62 прэзідэнт Балг. АН. Адначасова ў 1948—52 і з 1960 дырэктар Інта філасофіі Балг. АН. Навук. працы ў га
ліне дыялект. і гіст. матэрыялізму, эстэтыкі, мовазнаўства, метадалогіі навукі, гісторыі балг. грамадства і філас. думкі. Даследаваў пытанні суадносін паміж філасофіяй і мастацтвам, мастацтвам і мараллю. Выступаў супраць філасофіі фрэйдызму, пазітывізму, рацыяналізму і інш.
Тв.: Рус. пер. — Язбранные фнлософскме пронзведення. Т. I—4. М., 1961—63; Нзб. тр. по эстетнке. М., 1978.
ПАЎЛОЎСКАЯ Лізавета Іванаўна (1830, г. Магілёў — 1915), збіральніца бел. нар. песень. Маці УЛ.Кігна. Скончыла Магілёўскую гімназію. Жыла ў в. Фёдараўка (Рагачоўскі рн Гомельскай вобл.). Склала зб. «Народныя беларускія песні» (выд. ў 1853 на рус. мове ў Пецярбургу пад крыптанімам Е.П.), куды ўвайшлі творы каляндарнаабрадавай і пазаабрадавай нар. лірыкі, запісаныя ў Быхаўскім пав. Значнае месца ў кнізе адведзена апісанню мясц. вясельнага абраду і тэкстам звязаных з ім песень (пераклады недасканалыя).
Літ.'. Букчнн С.В. ...Народ, нздревле нам родной. Мн., 1984. С. 158—160; Ц і ш ч а н к a I. Аіна з першых // Мастацтва Беларусі. 1984. № 10.
ПАЎЛОЎСКІ Аіьварэс Іванавіч (н. 27.7.1937, г. Віцебск), бел. матэматык і педагог. Канд. фіз.матэм. н. (1968), праф. (1991). Скончыў Віцебскі пед. інт (1961). 3 1966 у Інце тэхн. кібернетыкі АН БССР. У 1969—81 і з 1987 у Бел. дзярж. пед. унце імя М.Танка (з 1987 заг. кафедры). У 1981—87 дырэктар інфарм. выліч. цэнтра Мінва асветы Беларусі. Навук. працы па матэм. кібернетыцы, тэарэт. інфарматыцы, методьшы выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для школ.
ПАЎЛбЎСКІ Аляксандр Аляксеевіч (н. 14.2.1950, пас. Галіцына Адзінцоўскага рна Маскоўскай вобл.), бел. ваен. дзеяч. Ген.лейт. (1998). Скончыў Казанскае вышэйшае танк. каманднае вучылішча (1971), Ваен. акадэмію бранятанк. войск (1978), Ваен. акадэмію Ген. штаба Узбр. Сіл Рас. Федэрацыі (1996). 3 1971 на камандных і штабных пасадах у Маскоўскай ваен. акрузе. 3 1979 у БВА. 3 1996 нач. Гал. ўпраўлення пагран. войск Рэспублікі Беларусь, з 1997 старшыня Дзярж. кта пагран. войск Рэспублікі Беларусь.
ПАЎЛОЎСКІ Аляксандр Анатолевіч (14.7.1936, Мінск — 4.7.1977), бел. спартсмен (фехтаванне на шпагах). Майстар спорту СССР (1955). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1959). У 1965— 75 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XVII Алімп. гульняў (1960, Рым), чэмпіянату свету (1962, БуэнасАйрэс) у камандным заліку. Чэмпіён СССР (1955, 1958, 1961, 1962) у камандным заліку.
ПАЎЛбЎСКІ Аляксандр Іванавіч (27.6.1927, г. Запарожжа, Украіна — 12.2.1993), расійскі фізік. Акад. Pac. АН (1991, чл.кар. 1979). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Харкаўскі унт (1950). Ў 1951—86 у спец. НДІ. Навук. працы па нейтроннай фізіцы, фізіцы высокіх шчыльнасцей энергіі, уласцівасцях рэчыва пры экстрэмальных умовах звышмоцнага магн. поля і ціску, лазернай фізіцы, фізіцы паскаральнікаў зараджаных часціц. Ленінская прэмія 1966, Дзярж. прэміі СССР 1953, 1983.
ПАЎЛ6ЎСКІ Зянон Станіслававіч (27.7.1917, в. Прылукі Мінскага рна — 12.8.1977), бел. жывапісец. Скончыў Маскоўскі маст. інт імя В.Сурыкава (1943). Працаваў пераважна ў жанры партрэта. Стварыў рэаліст. вобразы нар. паэта Беларусі Я.Коласа, партызанкі Н.Хахалінай (абодва 1943), Герояў Сав. Саюза В.І.Казлова (1946), І.П.Ціткова (1945), Е.С.Зяньковай (1957), камандзіра партыз. брыгады АЛ.Шубы, мастака
ЗПаўлоўскі Партрэт мастака АМазалёва. 1945.
А.Мазалёва (абодва 1945), нар. артыста СССР Б.В.Платонава (1950), прэзідэнта АН Беларусі В.Ф.Купрэвіча (1960), нар. пісьменніка Беларусі М.Лынькова (1962), Героя Сац. Працы настаўніцы АІ.Казей (1968) і інш. Аўтар групавых кампазіцый «Беларускія пісьменнікі ў Я.Купалы ў гады вайны» (1947), «Сустрэча сяброў» (1952) і інш. Творам уласцівы глыбокае раскрыццё ўнугр. свету асобы, тонкасць выяўл. сродкаў. Працаваў таксама ў галіне сатыр. малюнка, станковай скулыггуры. М.А.Міронаў.
ГІАЎЛОЎСКІ Мікалай Восіпавіч (27.1. 1903, г. Гродна — 21.10.1960), генералпалкоўнік (1954). Скончыў акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Закаўказскім, 1м, 2м Укр., Забайкальскім франтах: нач. штаба ўмацаванага раёна,
паўль 209
брыгады марской пяхоты, арміі, нач. аператыўнага аддзела, упраўлення пгтаба франтоў. Удзельнік абароны Кубані, бітвы за Каўказ, НоварасійскаТаманскай, ЖьгтомірскаБярдзічаўскай, ЯскаКішынёўскай, Дэбрэцэнскай, Булапешцкай, Венскай, Пражскай, ХінганаМукдэнскай аперацый. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
ГІАЎЛбЎСКІ Фёдар Іларыёнавіч (27.11. 1908, г.п. Міхайлаўка Запарожскай вобл., Украіна — 6..4.1989), адзін з ар
М.В. Паўлоўскі.
Ф.І.Па(ло)св.
Я.Н.Паўлоўскі. Р.Паўлс.
ганізатараў і кіраўніКоў партыз. руху на тэр. Палескай вобл., Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў палкавую кав. школу (1932), курсы сав. будаўніцгва (1939) і палітсаставу (1940). 3 1940 у Чырв. Арміі. Удзельнік баёў на воз. Хасан у 1938, сав.фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 стварыў разам з Ц.П.Бумажковым і ўзначаліў партыз. атрад у Акцябрскім рне Палескай вобл., са студз. 1942 камандзір Палескага партыз. злучэння, з мая 1942 камандзір 123й Акцябрскай партыз. брыгады, адначасова з крас. 1943 чл. Палескага падп. абкома КП(б)Б, з ліст. 1943 — Акцябрскага падп. райкома КП(б)Б. Званне Героя Сав. Саюза прысвоена ў ліку першых сав. партызан. Пасля вайны да 1966 на сав. і гасп. рабоце.
ІІАЎЛОЎСКІ Яўген Ніканоравіч (5.3.1884, г.п. Краснагвардзейскае Белгародскай вобл., Расія — 27.5.1965), расійскі заолаг і паразітолаг. Акад. АН СССР (1939), АМН СССР (1944). Ген,лейт. мед. службы. Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Ваеннамед. акадэмію ў Пецярбургу (1908). 3 1921 праф. гэтай акадэміі. У 1933—44 ва Усесаюзным інце эксперым. медыцыны ў Ленінградзе, адначасова ў Таджыкскім філіяле АН СССР (да 1951). 3 1942 дырэктар Заал. інта AH СССР і кіраўнік (з 1946) аддзела Інта эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АМН СССР, з 1962 кансультант гэтага інта. Навук. працы па паразіталогіі і агульнай біялогіі. Стварыў вучэнне аб прыроднай ачаговасці трансмісіўных хвароб, канцэпцыю аб паразітацэнозах. Даследаваў цыклы развіцця і патагенез многіх гельмінтаў, фауну лятаючых насякомыхкрывасмокаў. Для вывучэння эпідэмічных заразных хвароб правёў экспедыцыі ў Сярэднюю Азію, Сібір, Закаўказзе, Крым і інш. Залаты медаль імя І.І.Мечнікава AH СССР. Дзярж.
прэмія СССР 1941, 1950. Ленінская прэмія 1965.
Тв:. Прнродная очаговость трансмйсснвных болезней в связн с ландшафтной эпндеммологней зооантропонозов. М.; Л., 1964.
ІІАЎЛС (Pauls) Раймандс (н. 12.1.1936, Рыга), латышскі кампазітар, піяніст, дырыжор, дзярж. дзеяч. Нар. арт. Латвіі (1976). Нар. арт. СССР (1985). Ганаровы чл. Латв. АН. Скончыў Латв. кансерваторыю па класе фп. (1958; кампазіцыі вучыўся ў Я.Іванова, 1962—65),