• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАЎКУБІЧНАЯ ПАРАБАЛА пара бала Нейля, плоская алг. крывая 3га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах: у = ах3^; параметрычныя ўраўненні: х = t2, у = at3. Пункг звароту 1га роду ў пачатку каардынат. Наз. імем англ. матэматыка У.Нейля, які вылічыў даўжыню яе дугі (1657). Матэрыяльны пункт пад уздзеяннем сілы цяжару рухаецца ўздоўж flyri П.п. з пастаяннай скорасцю.
    ПАЎЛАВА 201
    ІІАЎКУСТ. шматгадовая расліна, у якой ніжняя ч. надземных парасткаў дзеравянее і захоўваецца некалькі гадоў, а верхняя (травяністая) — штогод адмірае. Выш. да 80, зрэдку да 150—200 см. Пашыраны пераважна ў арыдных зонах (некат. віды куравая, палыну, салянак), таму пупышкі ўзнаўлення размешчаны на адраўнелай ч. над зямлёй, што засцерагае іх ад перагрэву ў моцна нагрэтай глебе.
    ПАЎКЎСЦІК, нізкарослая шматгадовая расліна, у якой штогод адмірае большая ч. надземных парасткаў (як у траў), але застаюцца іх адраўнелыя асновы з пупышкамі на некат. выш. над глебай (напр., чабор).
    ПАЎКШЦЯЛІС (PauksteUs; сапр. Пташынскас) Юозас (2.3.1899, с. Цітаняй Шаўляйскага пав., Літва — 20.7.1981), літоўскі пісьменнік. Засл. дз. мастацтваў Літвы (1969). Нар. пісьменнік Літвы (1974). Скончыў Каўнаскі унт (1927). Друкаваўся з 1922. У зб. апавяд. «Паўночная балада» (1928), аўтабіягр. рамане «Дзіця ўдавы» (1932), раманах «Першы год» (1936) і «Суседзі» (1939) жыццё літоўскай правінцыі. Трылогія «Юнацтва» (1959), «Не ўзыходзь, сонейка!» (1963) і «Тут наш дом» (1969, Дзярж. прэмія Літвы 1969) пра падзеі ў краіне ў 1940, фаш. акупацыю, пасляваен. калгаснае жыццё. Аўтар кн. мемуараў «Часта ўспамінаю іх» (1979), зб. апавяд. «Быў хмель у квенені» (1971), п’ес, нарысаў. На бел. мову апавяданне П. «На Радзіме» пераклаў М.Кусянкоў.
    Тв:. Рус. пер. — Соседа. Внльнюс, 1959; Юность. He всхода, солнышко! Здесь наш дом: Трнлогня. М., 1978.
    ПАЎЛАВА. вёска ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 49 км на ПнУ ад г. Пружаны, 134 км ад Брэста, 35 км ад чыг. ст. Івацэвічы. 243 ж„ 102 двары (2000). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
    ПАЎЛАВА, вёска ў Слонімскім рне Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Слонім—Дзятлава. Да 1964 наз. Пузавічы.
    Цэнтр сельсавета. За 22 км на Пн ад горада і 23 км ад чыг. ст. Слонім, 170 км ад Гродна. 190 ж., 94 двары (2000). Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ІІАЎЛАВА Ада Дзмітрыеўна (н. 14.11.1929, ст. Даурыя Забайкальскага рна Чыцінскай вобл., Расія), бел. вучоныэканаміст. Дачка Дз.Р.Паўлава. Др эканам. н. (1977), канд. геагр. н. (1960). Скончыла Чэлябінскі пед. інт (1952). 3 1960 у Інце эканомікі Нац. АН Беларусі (у 1965—87 заг. аддзела сац.эканам. развіцця рэспублікі). Навук. працы па праблемах сац.эканам. і навук.тэхн. развіцця, сац. інфраструктуры і эфектыўнасці грамадскай вытвсці.
    Тв.: Показателн для оптнммзацнн внугрнрайонного размеіденмя промышленноста. Мн., 1975; Соцнальная ннфраструктура — результат н фактор эффекгнвностн пронзводства. Мн., 1980 (у сааўг.); Географня н проблемы регнонального развнтня Белорусснн. Мн., 1985 (у сааўт.).
    ІІАЎЛАВА Ганна Паўлаўна (Мацвееўна; 12.2.1881, С.Пецярбург — 23.1.1931), руская артыстка балета. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1899, педагог П.Герт'). 3 1899 у Марыінскім тры, з 1909 удзельнічала ў Рускіх сезонах С.Дзягілева, з 1910 гастраліравала з
    уласнай трупай (у 1913—14 у Расіі). Яе творчасць адметная музыкальнасцю і псіхал. змястоўнасцю, эмац. дзейснасцю, шырынёй жанравага дыяпазону. Сцвярджала класічныя традыцыі рус. танц. школы. Адыграла важную ролю ў рэформах М.Фокіна як першая выканальніца цэнтр. партый пастаўленых ім балетаў «Вінаградная лаза» А.Рубінштэйна, «Павільён Арміды» М.Чарапніна, «Егіпецкія ночы» А.Арэнскага, «Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна, харэагр. эцюда «Лебедзь» на муз. К.СенСанса. Сярод інш. партый: Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» ААдана), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Бінт Анта і Аспічы («Дачка фараона» Ц.Пуні), a таксама характарныя танцы, канцэртныя нумары і мініяцюры («Сірыйскі TaHeu» на муз. СенСанса). Знялася ў маст. фільме «Нямая з Портычы». Ёй прысвечаны балет Р.Пці «Мая Паўлава» на зборную муз., маст. і дакумент. фільмы «Ганна Паўлава» (адпаведна 1983І 1985). Аўтар успамінаў «Некалькі старонак з майго жыцця» (1912).
    Літ.: Красовская В.М. АПавлова. 2 нзд. Л.; М., 1965;Аркнна Н.Е. АПав.ю
    202	ПАЎЛАВА
    ва. М., 1981; Н о с о в a В. А.Павлова // Носова В. Балернны. М., 1983.
    пАЎЛАВА (дзявочае Я н і ш) Караліна Карлаўна (22.7.1807, г. Яраслаўль, Ра сія — 14.12.1893), руская паэтэса, перакладчыца. Жонка М.П.Паўлава. Першы зб. «Паўночнае ззянне» (1833, на ням. мове). Раман у вершах і прозе «Двайное жыццё» (1848) пра выхаванне ў свецкіх колах. У паэт. цыкле «Фантасмагорыі», «уцінскім цыкле», зб. «Вершы» (1863) і інш. тэмы кахання, незразумелага грамадствам паэта, поіпукі арыгінальных рыфм. Аўтар «апавяданняў у веріпах» «Размова ў Трыяноне» (1848, забаронена; апубл. 1861, Лондан), «Размова ў Крамлі» (1854), паэмы «Кадрыль» (1859), апавяданняў, п’ес, успамінаў, перакладаў на ням. мову твораў В.Жукоўскага, А.Пушкіна, А.Талстога і інш. Была знаёмая з А.Міцкевічам, які 10.11.1827 прапанаваў ёй шлюб і атрымаў згоду (заручыны разладзіліся). 3 імем Міцкевіча звязана некалькі вершаў П. 1840х г. («10 лістапада 1840 г.», «На 10 лістапада», і інш ). Міцкевіч таксама прысвячаў П. вершы.
    Тв.'. Полн. собр. стнхотвореннй. М.; Л., 1964; Сгнхотворенмя. М., 1985.
    ПАЎЛАВА Маіна ІІятроўна (н. 29.4.1929, в. Падмішнёўе Шумілінскага рна Віцебскай вобл.), бел. вучоны ў ranine педыятрыі і гематалогіі. Др мед. н. (1972), праф. (1976). Скончька Мінскі мед. інт (1953) і працавала ў ім у 1959—97. Навук. працы па праблемах абмену мікраэлементаў у арганізме, ролі радыеакгыўных элеменгаў у парушэнні метабалізму і развіцці лейкозаў у дзяцей.
    Тв.: Калнй40 в органах больных острым лейкоэом // Актуальные проблемы теоретмческой н клнннческой медацнны. Мн., 1973; Лейкозы у детей. Мн., 1981; Руководство по гематологнческнм болезням у детей. Мн., 1988.
    ПАЎЛАВА Надзея Васілеўна (н. 15.5.1956, г. Чэбаксары, Чувашыя), расійская артыстка балета. Нар. арт. Чувашыі (1980). Hap. арі. СССР (1984). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1974, педагог Л.Сахарава), Дзярж. інт тэатр. мастаціва (1983). 3 1972 салістка Пермскага тра оперы і балета, у 1975—95 у Вял. тры ў Маскве. Балерына лірыкадрам. плана. Яе мастацгва вызначаюць адухоўленасць і грацыёзнасць пластыкі, бездакорная танц. тэхніка. Сярод партый: Сванільда («Капелія» Л.Дэліба), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія, Маша («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Прынцэса («Драўляны прынц» Б.Бартака), Джульета, Кацярына («Рамэо і Джульета», «Каменная кветка» С.Пракоф’ева),
    Шырын («Легенда пра каханне» А.Мелікава), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Валянціна («Ангара» А.Эшпая). 1я прэмія Усесаюзнага конкурсу маладых балетмайстраў і артыстаў балета (1972), Гранпры Міжнар. конкурсу артыстаў балета (1973; абодва Масква). Здымалася ў кіно і на тэлебачанні.
    Літ:. Даннлова Г. Н.Павлова // Сов. балет. 1989. №5;Железкова А Н.Павлова. 2 нэд. Чебоксары, 1988.
    ПАЎЛАВА Ніна Міхайлаўна (н. 9.8.1947, хутар Красненскі Сямікаракорскага рна Растоўскай вобл., Расія), бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1980). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучьшішча (1966). У 1966—88 салістка Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Выконвала гал. партыі пераважна лірыкадрам. плана. Яе мастаіггва вызначалася ўпэўненай тэхнікай танца, закончанасцю поз, адточанасцю вярчэнняў, сцэн. абаяльнасцю. Сярод партый: Наталька («Курган» Я.Глебава), Адэта— Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кар
    Н.Паўлава ў ролі Кітры.
    мэн («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова). 3 1992 жыве за мчжой.
    Літ:. Чурко Ю.М. Белорусскнй балет в лнцах. Мн., 1988. С. 112—116. А.І.Калядэнка.
    Н.М.Паўлава.
    ПАЎЛАВЁЦ Вячаслаў Генадзевіч (н. 1.10.1959, г. Бійск Алтайскага краю, Расія), бел. мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1982). 3 1984 вдст. рэдактар час. «Мастацтва». Працуе пераважна ў тэхніках акварэлі, пастэлі. Творам уласцівы лірызм, філас. падыход да аддюстравання рэчаіснасці, разнастайнасць выкарыстання тэхн. сродкаў і форм выяўлення ў спалучэнні з рэаліст. манерай выканання. Сярод твораў; серыі акварэляў «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1982), «Бацькаўіпчына» (1984— 86), «Уражанні» (1991), «Дрэвы» (1992), «Матэрыя часу», «Рэальнасць нерэальнасці», «Рух падсвядомасці» (усе 1993), «Стварэнне літары» (1994), «Геаметрыя краявіду» (1997—99), «Мроі і ўспаміны» (2000). Р.Р.Паўлавец. ПАЎЛАВЕЦ Марфа Васілеўна (н. 25.7.1916, в. Вяляцічы Барысаўскага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Др мед. н. (1972). Засл. ўрач Беларусі (1964). Скончыла Мінскі мед. інт (1939). У 1948—88 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1992—99 у Рэсп. дыягнастычным цэнтры (Мінск). Навук. працы па праблемах рэгенерацыі перыферычных нерваў, дыягностыцы і хірург. лячэнні пухлін спіннога і галаўнога мозга, унутрымазгавога кровазліцця, траўматычных пашкоджанняў чэрапа.
    Тв.: Внутрммоз.овые крововзлмяння: Эгнологня, клнннка, даагностнка н леченне. Мл., 1976.
    ІіАЎЛАВІЧ Нікалай (21.12.1835, г. Свінггоў, Балгарыя — 25.2.1894), балгарскі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў свецкага мастацгва эпохі балг. Адраджэння. Вучыўся ў Венскай (1852—54) і Мюнхенскай (1856—58) AM. Працаваў у рэаліст. манеры. Аўтар карцін і літаграфій на гіст.патрыят. тэмы, партрэтаў. Сярод твораў: аўтапартрэт (1854), «Аспарух» (каля 1867—69), «Крум» (1867—69), «Хрышчэнне Прэслаўскага палаца» (1875) і інш.
    пАЎЛАВІЧЫ, вёска ў Кіраўскім рне Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад г.п. Кіраўск,