• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ПАЎДНЁВЫ ГАЛбДНЫ СТЭП, раўніна ў Сярэдняй Азіі, гл. Галодны стэп.
    ПАЎДНЁВЫ КРЫЖ Крыж (лац. Crux), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркія зоркі 0,8; 1,3; 1,6; 2,8 візуальнай зорнай велічыні ўтвараюць характэрнуто фігуру ромба (ці крыжа). Больш доўгая перакладзіна П.К. амаль дакладна паказвае на Паўд. полюс свету. У межах П.К. знаходзіцца адна з самых блізкіх да нас цёмных пазагалактычных туманнасцей («Вугальны мяшок»), Гл. Зорнае неба.
    ГІАЎДНЁВЫ ІІОЛЮС, пункт перасячэння ўяўнай восі вярчэння Зямлі з яе паверхняй у Паўд. паўшар’і. Знаходзіцца ў межах Палярнага плато Антарктыды на выш. 2800 м. Таўшчыня лёду ў раёне П.п. 2810 м. Сярэднегадавая тра паветра 48,6 °C (макс. 14,7 °C, мінім. 78,9 °C; 1957—61). Палярны дзень 189 суг. Упершыню П.п. дасягнула экспедыцыя Р.Амундсена 14.12.1911. У раёне П.п. з 1957 амер. палярная станцыя Амундсен—Скот. Гл. таксама Полюсы геаграфічныя.
    ІІАЎДНЁВЫ ТРЫКЎТНІК (лац. Triangulum Australe), невялікае сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка 1,9 візуальнай зорнай велічыні. Гл. Зорнае неба.
    ВЫ (South Orkney Islands), група астравоў на ПдЗ Атлантычнага ак., у Антарктыцы. Складаецца з 4 буйньгх (Каранейшэн, Лоры, Поўэл, Сігні) і каля 40 дробных авоў. Пл. 621 км’ Выш. да 1266 м. Складзены ў асн. з моцна метамарфізаваных асадкавых парод. Б.ч. ўкрьгта снегам і лёдам. Расліннасць — пераважна імхі і лішайнікі. Лежбішчы цюленяў, калоніі марскіх птушак. Адкрыты ў 1821 англ. і амер. прамыслоўцамі Дж.Поўэлам і Н.Палмерам і названы арх. Поўэла. На астравах англ. і аргенцінская навук. станцыі.
    ІІАЎДНЁВЫЯ I ПАЎНОЧНЫЯ ДЫНАСТЫІ ў Кітаі, Нань Бэй Ч а о, перыяд кіт. гісторыі (4—6 ст.), калі Кітай быў падзелены на 2 асобныя дзяржавы. Паўд. Кітаем у гэты час кіравалі дынастыі кіт. паходжання: Сун (420—478), Цы [479—501], Лян [502— 556], Чэнь [557—588], На Пн Кітая панавалі дынастыі выхадцаў з плямён сяньбі, якія захапілі гэту ч. краіны ў канцы 4 ст.: Тоба Вэй (Паўн. Вэй) [386—535], Усх. Вэй [534—550], Зах. Вэй [535—557], Паўн. Цы [550—557], Паўн. Чжоў [557—581]. Гэты час характарызаваўся паліт. няўстойлівасцю, частай зменай дынастый, войнамі паміж Паўн. і Паўд. Кітаем. У 581 палкаводзец Ян Цзянь скінуў апошняга імператара Паўн. Чжоў, аб’яднаў да 588 увесь KiTaft пад сваёй уладай і заснаваў адзіную дынастыю Суй.
    ПАЎДНЁВЫЯ ІІАСАТНЫЯ ЦЯчбнні, цёплыя, паверхневыя, накіраваныя на 3 цячэнні Сусветнага акіяна. Выклікаюцца ўстойлівымі паўд.ўсх. пасатамі. У Атлантьгчным і Ціхім акіянах размешчаны паміж 25° паўд. ш. і 5° паўн. іп., у Індыйскім ак. — паміж 25 і 5° паўд. ш. Вылучаюцца значнай шырынёй (да 2500 км) і адносна малымі скарасцямі (0,36—1,8 км/гадз). Тра вады 22—28 °C. П.п.ц. складаюць паўн. сектар субтрапічных кругаваротаў Паўд. паўшар’я і з’яўляюцца працягам у Атлантычным ак. Бенгельскага цячэння, у Ціхім — Перуанскага цячэння, у Індыйскім — ЗаходнеАўстралійскага цячэння.
    ПАЎДНЁВЫЯ САНДВІЧАВЫ АСТРАВЫ (South Sandwich Islands), група вулканічных астравоў на Пд Атлантычнага ак., у Антарктыцы. Складаецца з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў і скал. Пл. каля 300 км2. Выш. да 1372 м (г. Белінда на вве Монтаг’ю). Складзены ў асн. з маладых вулканічных парод: базальтаў, туфаў, попелу. Укрыгы снегам і лёдам. Дзеючыя вулканы. Лежбітча цюленяў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй. Дж. Кука, памылкова былі прыняты за выступ вялізнай сушы і названы Зямлёй Сандвіча, у гонар першага лорда Адміралцейства.
    ПАЎДНЁВЫЯ ШЭТЛАНДСКІЯ АСТРАВЫ (South Shetland Islands), група
    вулканічных астравоў у праліве Дрэйка, каля паўн.зах. берагоў Антарктычнага пва. Складаецца з 11 буйных і вял. колькасці дробных астравоў і скал. Пл. каля 4,3 тыс. км2. Выш. да 2300 м (на вве Кларэнс). Складзены з вьшергнутых метамарфічных і часткова асадкавых парод. Б.ч. укрыты снегам і лёдам. Лежбіпічы цюленяў і марскіх ільвоў, калоніі пінгвінаў і інш. марскіх птушак. Адкрыты ў 1819 У.Смітам, апісаны і нанесены на карту Ф.Ф.Белінсгаўзенам у 1821. На астравах навук. станцыі Аргенціны, Вялікабрьпаніі, Чылі, Польшчы.
    ПАЎЗА (лац. pausa ад грэч. pausis спыненне), 1) у літаратуры, перапынак у гучанні мовы, абумоўлены логікай зместу або рытмам; адзін з элементаў інтанацыі, сродак паэт. выразнасці, рытмастваральны кампанент, асабліва важны ў паэзіі. Вылучаюць П. сэнсавыя (лагічныя), якія цалкам вызначаюцца сінтаксісам, і П. рытмічныя (у вершаванай мове), якія ад сінтаксісу не залежаць, абумоўлены логікай зместу і патрабаваннямі метрычнага рытму. У метрычным вершаскладанні П. можа быць структурным элементам верша і замяняць роўную па даўжыні колькасць складоў; у інш. вершаскладаннях П. з’яўляецца толькі дэкламац. элементам, які падкрэслівае вершападзел, цэзуру і да т.п. 2) У м у з ы ц ы П. — пераггынак у гучанні аднаго, некалькіх ці ўсіх галасоў муз. твора, а таксама знак у нотным пісьме, які абазначае гэты перапынак. У буйных інстр. творах, ансамблях, харах і оперных масавых сцэнах агульны перапынак гучання наз. генеральнай П. У сучасным нотным пісьме выкарыстоўваюцца П.: цэлая, палавінная, чацвяртная, восьмая, 16я, 32я, 64я. Т.І.Шамякіна (у літаратуры). ПАЎЗЎН, дэталь крывашыпнапаўзуннага механізма (гл. Крывашыпны механізм), якая слізгае ў прамалінейных накіравальных. Шарнірна звязаны з шатуном. Перадае папярочныя намаганні на накіравальныя, падоўжныя — на шатун.
    ІІАЎЗУНЫ, рэптыліі (Reptilia), клас вышэйшых пазваночных (амніётў Вядомы з сярэдняга карбону (каля 300 млн. г. назад). Паходзяць ад стэгацэфалаў; мелі 2 гал. эвалюц. ствалы — зверападобных (далі пачатак млекакормячьш) і дыяпсід (архазаўраў і лепідазаўраў, якія далі пачатак птушкам). Найб. разнастайныя былі ў мезазойскую эру (каля 200—150 млн. г. назад), калі сярод іх з’явіліся марскія (іхтыязаўры і інш.) і лятаючыя (птэразаўры) формы. 4 сучасныя атр.: кракадзілы, лускаватыя, чарапахі і дзюбагаловыя; больш за 8 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найб. у тропіках і субтропіках. Жывуць у розных біятопах: ад сухіх адкрытых месцаў да рознага тыпу лясоў, балот і вадаёмаў. Некат.
    200	ПАЎЗУЧАСЦІ
    ўпадаюць у зімовую або летнюю спячку. Каля 150 відаў і падвідаў у Чырв. кнізе МСАП. На Беларусі 7 відаў: вераценніца ломкая, гадзюка звычайная, мядзянка, вуж звычайны, чарапаха балотная, яшчаркі жывародная і порсткая. Мядзянка і чарапаха балотная занесены ў Чырв. кнігу.
    Даўж. ад некалькіх сантыметраў (некат. яшчаркі) да 10 м (некат. змеі), маса ад некалькіх грамаў да 500 кг і больш (некат. кракадзілы, чарапахі). Цела ўкрыта рагавой луской, пласцінкамі або панцырам. Канечнасці пяціпальцыя, у некат. відазмененыя (марскія чарапахі, хамелеоны) або рэдукаваныя (змеі, некат. яіпчаркі). П. — пайкілатэрмныя жывёлы. Сэрца трохкамернае (у кракадзілаў чатырохкамернае). У галаўным мозгу — зачаткавая кара (неапалеум). Сярод змей і яшчарак ёсць ядавітыя. Пераважна драпежнікі, некат. чарапахі і яшчаркі расліннаедныя. Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, многім уласціва яйцажыванараджэнне і жыванараджэнне; некат. змеям і яшчаркам уласцівы партэнагенез. Асобныя віды — аб'екты промыслу. Прэпараты змяінага яду выкарыстоўваюцца ў медыцыне. Вывучае П. герпеталогія.
    Літ:. Дарафееў AM., Конюшка В.С., Ляшко АА Рыбы, земнаводныя.
    паўзуны. Мн., 1981; Жнзнь жнвотных. Т. 5. 2 нзд. М., 1985; Земнаводныя. Паўзуны: Энцыкл. давед. Мн., 1996.
    А.М.Петрыкаў, Э.Р.Самусенка.
    ПАЎЗЎЧАСЦІ ТЭбРЫЯ, раздзел механікі, які вывучае паўзучасць матэрыялаў. Блізкая да пластычнасці тэорыі і рэалогіі.
    У сувязі з разнастайнасцю мех. уласцівасцей цвёрдых цел паўзучасць розных матэрыялаў трактуецца з розных пазіцый. Для металаў пераважна карыстаюцца тэорыяй цячэння (апісвае паўзучасць пры напружаннях, якія зменьваюцца павольна і манатонна), і тэорыяй умацавання (прыдатныя для прыблізнага аналізу кароткачасовай паўзучасці пры высокім узроўні напружанняў); для палімераў — тэорыяй спадчыннасці (вызначае поўную дэфармацыю і апісвае некаторыя складаныя з’явы, напр., эфект зваротнай паўзучасці).
    Літ:. Ржаннцын АР. Теорня ползучестн. М., 1968; Арутюнян Н.Х., Колмановскнй В.Б. Теорня ползучестн неоднородных тел. М., 1983.
    ПАЎЗЎЧАСЦЬ матэрыялаў, уласцівасць матэрыялу павольна і бесперапынна пластьмна дэфармавацца пад уздзеяннем пастаяннай мех. нагрузкі — напружання механічнага. Назіраецца пры расцяжэнні, сцісканні, кручэнні і
    інпі. відах дэфармацый. Залежыць ад тры, мех. нагрузкі, саставу і струкгуры матэрыялу. Вывучаецца тэорыямі цячэння, умацавання, спадчыннасці (гл. Паўзучасці тэорыя). Фіз. механізм П. такі ж, як і пластычнасці.
    П. характарызуецца скорасцю і тэхн. мяжой П. — напружаннем, пры якім гэтая скорасць або сумарная дэфармацыя не перавышае пэўнага дапушчальнага значэння. Апісваецца крывой паўзучасці, якая паказвае залежнасць дэфармацыі ад часу пры
    Крывая паўзучасці: АВ — участак паўзучасці, якая яшчэ не ўстанавілася; ВС — участак дэфармацыі, што ідзе з пастаяннай скорасцю; CD — участак паскоранай паўзучасці; Ео — пачатковая дэфармацыя; пункт D —• момант разбурэння.
    Паўзуны: 1 —ігуана цыклура; 2 —гекон дзённы; 3 —чарапаха арау; 4 —дынадон чырванапоясны; 5 — гатэрыя; 6 — варан камодскі.
    пастаянных тры і прыкладзенай нагрузцы. Эксперыментальна даследуецца на спец. устаноўках, у якіх узор матэрыялу награваюць у спец. камеры і вылрабоўваюць на розныя віды дэфармацый. У пэўнай ступені П. уласцівая ўсім цвёрдым матэрыялам (асабліва пры трах, больш за 0,4—0,5 тры плаўлення), у шэрагу матэрыялаў (алюміній, свінец, бетон і інш.) яна значная нават пры пакаёвых трах. Высокае супраціўленне П. — адзін з фактараў, што вызначаюдь гарачатрываласць (гл. Гарачатрывалыя матэрыялы). Супраціўленне П. павышаюць арміраваннем, легіраваннем, умацаваннем і інш.
    Літ.: М а л н н н н Н.Н. Прнкладная теорня пластнчностн н ползучестн. 2 нзд. М., 1975; Колтунов М.А Ползучесть м релаксацня. М., 1976; Работнов Ю.Н. Элементы наследственной механнкн твердых тел. М., 1977.	І.І.Леановіч.
    ПАЎЗЎЧЫЯ РАСЛІНЫ, расліны, сцёблы якіх сцелюцца па паверхні глебы і ўкараняюцца з дапамогай прыдаткавых каранёў. Паўзучыя сцёблы з кароткімі міжвузеллямі наз. плецямі, з доўгімі — вусамі. Са сцябловых вузлоў П.р. акрамя прыдаткавых каранёў вырастаюць надземныя парасткі, а з іх вузлоў — новыя плеці і вусы, якія забяспечваюць вегетатыўнае размнажэнне. Сярод П.р. ёсць кармавыя (канюшына), харч., тэхн., лек. (агурок, батат, журавіны, суніцы), дэкар. (кураслеп) расліны.